Сёлета зноў прайшлі археалагічныя раскопкі курганнага могільніка Наўры. Пра што расказалі курганы і якія таямніцы пакуль хаваюць, гутарым з кіраўніком экспедыцыі — кандыдатам гістарычных навук, дацэнтам, загадчыкам кафедры філасофіі, сацыялогіі і эканомікі Міжнароднага дзяржаўнага экалагічнага інстытута імя А. Д. Сахарава Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Мікалаем ПЛАВІНСКІМ. Подробнее
Майстры Слуцкага гарадскога цэнтра традыцыйнай культуры і Квасыніцкага цэнтра рамёстваў прынялі ўдзел у III рэгіянальным свяце-конкурсе вышыўкі «Чароўныя пяльцы», які прайшоў 26 жніўня ў Барысаве. Подробнее
Конкурс прыпевак – адзін з яркіх момантаў свята народнай песні ў вёсцы Покрашава. Подробнее
Кажуць, што нельга ўвайсці ў адну раку двойчы, але Полацк зрабіў гэта тройчы! Горад на шляху «з варагаў у грэкі» зноў стаў месцам правядзення Дня беларускага пісьменства. А статус першай сталіцы беларускай дзяржаўнасці і праваслаўя – выключна за ім. Госці з 20 краін, сотні акрэдытаваных журналістаў і святочныя пляцоўкі працягласцю звыш 10 кіламетраў – пачынаючы з 1994 года ўпершыню мерапрыемствы па ўшанаванні роднага слова расцягнуліся на 3 дні. Яно і нядзіўна, бо, па-сутнасці, свята, якое ў нашай краіне традыцыйна праходзіць у першую нядзелю верасня, сёлета супала з яшчэ дзвюма значнымі датамі – 500-годдзем беларускага кнігадрукавання і 1155-годдзем Полацка.
Менавіта тут з'явілася першая на нашых землях бібліятэка, вышэйшая навучальная ўстанова, з Полацка пачынаецца Радзіма ўжо безлічы пакаленняў беларусаў. Горад, які і раней выглядаў па-асабліваму ўтульна, да свята і прыёму шматлікіх гасцей пераўвасобіўся. Мадэрнізаваны 350 аб'ектаў, а на беразе Заходняй Дзвіны ля адрэстаўрыраванага Сафійскага сабора ўстаноўлены памятны знак, дзе на двухтонных сярэбраных шчытах змешчаны выявы гістарычных палачан – князя Рагвалода і яго дачкі Рагнеды, Усяслава Чарадзея, Еўфрасінні Полацкай. Была агучана думка, што радзіма першадрукара ўсходніх славян Ф.Скарыны павінна быць уключана ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Подробнее
На тры дні (1, 2 і 3 верасня) Полацк ператварыўся ў суцэльную культурна-асветніцкую пляцоўку. Трэці раз ён прымаў Дзень беларускага пісьменства. Акрамя свята роднага слова, у гэтыя дні горад адзначаў свой 1155-ты дзень нараджэння і 500-годдзе беларускага кнігадрукавання. Подробнее
“Што ж вы прамінулі ўвагай важкі юбілей Зінаіды Іванаўны Шыман? Яна заслугоўвае таго, каб пра яе расказалі на старонках газеты”, — патэлефанавала ў рэдакцыю суседка жанчыны. І я не магла не адклікнуцца на зварот, тым больш што Зінаіду Іванаўну ведаю шмат гадоў. У раёнцы друкаваліся яе вершы і казкі, напоўненыя мудрасцю. Напрасілася ў госці пагаварыць пра жыццё-быццё. І вось што пачула. Подробнее
У мінулую пятніцу ў мікрараёне Варапаеўскага завода жалезабетонных вырабаў было шматлюдна. Прыхаджане мясцовага храма разам з настаяцелем Георгіем Лакоткам, пасялкоўцы, госці з іншых населеных пунктаў прыйшлі, каб хлебам-соллю сустрэць Жыватворны агонь ад Гроба Гасподняга. Подробнее
Три праздника отмечали 1-3 сентября в Полоцке: День белорусской письменности, 1155-летие города и 500-летие белорусского книгопечатания Подробнее
На прошлой неделе Константин Громыко, создатель светлогорской рок-группы «Джанки», снял свой первый видеоклип на песню «ДДЗС». Съемки проходили в светлогорском краеведческом музее. Подробнее
У мінулыя выхадныя наш родны Полацк стаў цэнтрам грандыёзных, разнастайных, цікавых падзей, якія былі прысвечаны адразу тром вялікім і доўгачаканым святам — Дню беларускага пісьменства, 500-годдзю беларускага кнігадрукавання і 1155-му дню нараджэння горада. Так, сучасны горад, які падарыў свету шмат выдатных, знакавых асоб — дзяржаўных дзеячаў і ваяроў, асветнікаў і вучоных, дойлідаў і мастакоў, сваім непаўторным почыркам упісаў яшчэ адну змястоўную старонку ў кнігу гісторыі Беларусі. Подробнее