Культура

Всего публикаций: 13225 Всего СМИ: 148
  • «Гоголь. Начало». Ждём продолжение Ирина ДАРЬИНА, Дняпровец № 100 от 05 сентября 2017 05 сентября 2017 15:49 Культура Русский

    Посмотрев давно ожидаемый фильм «Гоголь. Начало», сразу задаёшься вопросом: а каким же будет продолжение? На мой взгляд, картина найдет своего зрителя. И, полагаю, зритель этот будет многочисленным. Подробнее

  • Як Полацк святкаваў Дзень беларускага пісьменства Ніна Шчарбачэвіч, Звязда 170 (28534) от 05 сентября 2017 05 сентября 2017 15:47 Культура Беларуская

    Полацк — не толькі калыска дзяржаўнасці, але і сімвал нацыянальнага аднаўлення. Сёлета Дзень беларускага пісьменства быў прымеркаваны адразу да двух знакавых юбілеяў — 500-годдзя беларускага кнігадрукавання і 1155-годдзя найстаражытнейшага беларускага горада — Полацка. Невыпадкова менавіта Полацк — калыска беларускай дзяржаўнасці, радзіма нашага першадрукара, быў абраны сталіцай знакавага свята. Подробнее

  • Добрые дела речичан Роман Котляров, Дняпровец № 100 от 05 сентября 2017 05 сентября 2017 15:40 КультураОбщество Русский

    В первую субботу осени в Речице состоялась общественно-патриотическая акция #МАЁЙКРАІНЕ. Она проходит на Гомельщине под девизом «Двигайся! Делай! Развивайся! Радуй». Подробнее

  • Хлебороб – звучит гордо Виолетта Подлужная, Полесская правда № 71 (13015) от 06 сентября 2017 05 сентября 2017 15:09 Культура Русский

    В субботу в Давид-Городке Столинского района Брестчина торжественно отметила «Дожинки». Итогом завершения уборочной кампании стал масштабный праздник с чествованием хлеборобов, с демонстрацией достижений села, торговых предприятий, учебных заведений, с городом мастеров, с яркими концертами и выступлениями артистов… Подробнее

  • Алесю Адамовічу — 90 Нэлi Зігуля, Звязда 169 (28533) от 02 сентября 2017 05 сентября 2017 14:40 Культура Беларуская

    Газета працягвае публікацыю матэрыялаў у падтрымку адкрыцця ў пасёлку Глуша Бабруйскага раёна музея Алеся Адамовіча. Подробнее

  • Городокский «Тарас на Парнасе» на дне белорусской письменности в Полоцке Святлана ЯКАЎЛЕВА, Гарадоцкі веснік 66/2017 от 05 сентября 2017 05 сентября 2017 14:25 Культура Беларуская

      Асаблівай духоўнасцю былі прасякнуты ўрачыстасці, што ў мінулыя выхадныя адзначаліся ў старажытным і маладым Полацку, — з нагоды 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, Дня беларускага пісьменства і 1155-годдзя горада. Мабыць, з гонарам глядзеў на нашчадкаў са свайго высокага пастамента Францыск Скарына. Сцішаліся ля падножжа помніка і сённяшнія беларусы, углядаючыся ў рысы чалавека, чый подзвіг асветніка, уклад у развіццё нашай цывілізацыі цяжка пераацаніць. Плошча імя славутага сына нашага народа 1-3 верасня стала сэрцам фестывалю кнігі і прэсы. У ліку іншых друкаваных выданняў краіны на адным са стэлажоў знайшлося месца і «Гарадоцкаму весніку», газеце, якая амаль стагоддзе вядзе рэгулярны летапіс свайго роднага краю.  Выпадкова збочыўшы з адной з цэнтральных вуліц святкуючага Полацка, карэспандэнт «раёнкі» неспадзявана сутыкнулася з землякамі: Гарадоцкі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж прэзентаваў тут сваю пляцоўку. Вядома ж, галоўнай дзеючай асобай на ёй быў палясоўшчык Тарас у сонме багоў Парнаса. Палатка, стылізаваная ці то пад сялянскую хату, ці то пад жытло багоў, вабіла водарам свежага печыва і шмат якіх іншых прысмакаў. Не хлебам адзіным жывы чалавек, таму з вуснаў персанажаў гучалі трапныя радкі неўміручай паэмы Канстанціна Вераніцына «Тарас на Парнасе». Цікаўны натоўп сабраўся паназіраць за работай спрытных рук майстра-ганчара Сяргея Шункевіча.   — А мы прапаноўваем палачанам і гасцям свята сувеніры, што выраблены майстрамі Гарадоцкага Дома рамёстваў і фальклору, — заўсміхаліся Яна Кліменка і Насця Савасцеева. — У тутэйшым горадзе майстроў багата розных вырабаў, прыемна, што ўсе яны — беларускія, ручной работы, а не абы-які «шырпатрэб», і нашы не горшыя за іншыя.   Гарадскія вуліцы віравалі тры дні. Немагчыма пералічыць сотні мерапрыемстваў, якімі была насычана святочная прагарама. Іх ідэі, сюжэты, значнасць —  тэмы многіх матэрыялаў, якія проста на хаду стараліся занатаваць прадстаўнікі шматлікіх СМІ. Усмешлівыя, па-асобаму натхнёныя людзі імкнуліся сфатаграфавацца з героямі сярэднявечча, удзельнікамі тэатралізаванага шэсця прадстаўнікоў працоўных і навучальных калектываў горада, дэлегацый шаноўных гасцей, артыстамі ў народных строях, ля шматлікіх полацкіх помнікаў. Станоўчых уражанняў, якія напаўнялі сэрцы гонарам за годнае мінулае свайго краю, яго сённяшні светлы дзень, напоўнены радасцю стварэння, творчасці, аднадушна адчувалі і малыя, і старыя. Надзвычай разнастайнымі і дасціпнымі былі выступленні на шматлікіх канцэртных пляцоўках, большасць з якіх — паводле твораў беларускіх аўтараў. Гэта яшчэ раз запэўнівала: багатая на таленты наша родная зямля, а беларусы дастойныя таго, каб плыць на ладдзі Часу па рацэ Вечнасці.   Подробнее

  • Удзельнікамі Дня беларускага пісьменства ў Полацку сталі віляйчане Ирина ТРУБАЧ, Шлях перамогі №70/2017 от 06 сентября 2017 05 сентября 2017 14:24 Культура Беларуская

    Актыўнымі ўдзельнікамі Дня беларускага пісьменства ў Полацку сталі віляйчане Подробнее

  • аг. Веремеевка (Городокский район) отметила десятилетний юбилей Галіна КАВАЛЁВА, Гарадоцкі веснік 66/2017 от 05 сентября 2017 05 сентября 2017 14:18 Культура Беларуская

      Дзесяцігадовы юбілей аграгарадка Верамееўка адзначылі яго жыхары, сабраўшыся ў першы вераснёўскі вечар на дзіцячай пляцоўцы, якая на час правядзення свята стала месцам забаў, вяселля і віншаванняў для тых, хто жыве ў гэтым кутку.  Жыхары аграгарадка Верамееўка да юбілею рыхтаваліся загадзя: ля пад’ездаў з’явіліся новыя лаўкі, гаспадыні  гатавалі розныя прысмакі, прыбіралі ў дварах. Таму на святочных сталах былі пірагі, напоі, слоікі з нарыхтоўкамі, а Алена Фядотава частавала вяскоўцаў гарачымі дранікамі. Дзеці мелі магчымасць прыняць удзел у розных атракцыёнах, пазабаўляцца на надзімных горках, набыць папкорн і салодкую вату. Рознакаляровыя сцяжкі ўздоўж вуліцы падкрэслівалі ўрачыстасць мерапрыемства. Работнікі Верамееўскага СДК пад кіраўніцтвам Алены Дзюбковай падрыхтавалі для вяскоўцаў цудоўную праграму «Мой родны куток».  Радасць сустрэчы з вяскоўцамі раздзяліла старшыня Першамайскага сельвыканкама А.П. Усенка. Яна павіншавала жыхароў аграгарадка са святам і пажадала здароўя, шчасця, дабрабыту, поспехаў у працы. Са словамі падзякі ў адрас працаўнікоў ААТ «Птушкафабрыка Гарадок» звярнулася галоўны спецыяліст па ідэалагічнай рабоце В.М. Люкшына, пажадаўшы ўсім кахання, усмешак, дружбы і мірнага неба над галавой. Яе чароўныя песні сталі добрым падарункам вяскоўцам, а калі загучала «Ад зары да зары», то і малыя, і вялікія танчылі і падпявалі. Прыемна, што сузор’е аграгарадка папоўнілася ў гэтым годзе  пяццю новымі зорачкамі — маленькімі жыхарамі. Самы малодшы з іх — Міша Фандарэнка. Адзначылі і тых, хто першы раз пайшоў у першы клас. Іх у аграгарадку — восем чалавек. Калі чуецца дзіцячы смех у вёсцы, то жыццё працягваецца. Дзевяць мнагадзетных сямей віншавалі на свяце, жадаючы бязвоблачнага надвор’я ў доме. Словы падзякі гучалі ў адрас бацькоў, чые сыны служаць у радах Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь.  Падвялі на святочным мерапрыемстве вынікі конкурсу ў намінацыі «Лепшы падворак». Старшыня сельвыканкама А.П. Усенка павіншавала і ўручыла прызы сем’ям У.К. Варанко, Г.А. Гойлавай. Лепшым прызнана падвор’е сям’і Лявонавых. Падарункі атрымалі сям’я Фядотавых, якая на свяце прадстаўляла вуліцу Яблыневую, А. Башкірава, А. Крутава, Н. Кірэева, К. Карэліна — прадстаўнікі лепшых пад’ездаў.   Заўзятыя вядучыя С. Арлова і І. Раманюга ўвесь вечар падтрымлівалі ў прысутных добры настрой. Бібліятэкар М.В. Суворава расказала цікавую гісторыю ўзнікнення вёскі, а вакальная група Верамееўскага СДК «Вялікі перапынак» радавала цудоўнымі песнямі.  Святочная праграма завяршылася,  але жыхары не спяшаліся дадому.   —  Для нас сённяшні вечар — проста нейкі цуд, — кажа Ю. Паўленка, — нават не чакалі. Павесяліліся, дзеці нагуляліся, няхай гэта стане добрай традыцыяй!  На здымку: падчас свята. Подробнее

  • САКРЭТ ДАЎГАЛЕЦЦЯ і ВАРЭННЕ З КАВУНОЎ НА СВЯЦЕ ў СЯЛІБе Мілана ТРАПЯНОК., Бярэзінская панарама 67 от 06 сентября 2017 05 сентября 2017 13:29 КультураОбщество Беларуская

    У апошнюю суботу жніўня надзвычай шматлюдна было на пляцоўцы каля Сялібскага сельскага клуба ­ бібліятэкіТут з самай раніцы на вогнішчы гатавалі юшку,разносіўся водар свежапрыгатаванага папкорну і салодкай ватыдухмяных булачак і піражкоў гандлёвых радоў райспажыўтаварыства і незвычайных прысмакаўмясцовых гаспадыньпрацавалі спартыўныя атракцыёны і бяспройгрышная латарэяНагода добра адпачыць і павесяліцца ўдосталь у сялібчан у выхадны жнівеньскі дзень была важная. Тут праходзіла традыцыйнае і даўно ўпадабанае вяскоўцамі свята вёскі. Подробнее

  • Нашчадкі вялікага Скарыны Юрий АЛЕКСАНДРОВИЧ., Чырвоны прамень 71/2017 от 05 сентября 2017 05 сентября 2017 11:38 Культура Беларуская

    У мінулыя выхадныя старажытны Полацк прымаў шматлікіх гасцей з усіх куткоў нашай краіны. У горадзе, які прынята называць «калыскай беларускай дзяржаўнасці», адбылося маштабнае свята. Выставы, творчыя конкурсы, фестывалі, кірмашы, сустрэчы з пісьменнікамі і літаратурныя дыспуты, адкрыццё памятных знакаў, уручэнні ўзнагарод — не пералічыць усіх мерапрыемстваў, якія мелі месца. Дзень беларускага пісьменства, 500-годдзе беларускага кнігадрукавання адзначылі, як і належыць. Дарэчы, у гэтыя ж дні Полацк святкаваў 1155-годдзе з дня заснавання. Подробнее