Культура

Всего публикаций: 13225 Всего СМИ: 148
  • Игры на свежем воздухе Дарья ОРЕЛ, Минский курьер №74 от 10 июля 2018 10 июля 2018 13:08 Культура Русский

    Джем-сейшен музыкантов из Франции, Израиля, Беларуси: в Минске завершились субботние джазовые вечера. Эстафету принимает классика Подробнее

  • В Верхнедвинске выбрали "Автоледи" Анна ЗИМАЦКАЯ., Дзвінская праўда №55 от 10 июля 2018 10 июля 2018 11:26 Культура Русский

    Многие считают, что женщине не место за рулём. Но! Участницы районного этапа республиканского молодёжного конкурса «Автоледи-2018» доказали, что это мнение ошибочное. Подробнее

  • Душа – распетая и распятая Светлана ШИДЛОВСКАЯ, Минский курьер №74 от 10 июля 2018 10 июля 2018 13:18 Культура Русский

    В Музыкальном театре посягнули на главный культурный миф — поставили драму-версию «Жизнь и смерть Янки Купалы» Подробнее

  • Колькі будынкаў у Гомелі пабудаваў зархітэктар Станіслаў Шабунеўскі? Ірына Асташкевіч, Звязда 129 (28745) от 10 июля 2018 10 июля 2018 15:28 Культура Беларуская

    У сучасным Гомелі захавалася не так шмат помнікаў старажытнай архітэктуры, як верагодна, хацелася б яго жыхарам. Але ж тыя будынкі, якія перажылі выпрабаванні часам, заўсёды ўражваюць і звяртаюць на сябе ўвагу. Менавіта па іх архітэктары і краязнаўцы вывучаюць гісторыю горада над Сожам. Многія маюць аўтарства дойліда Станіслава Шабунеўскага. Подробнее

  • Кветкі казачнай шуканне ў сасновым лесе Наталля Налей, Пастаўскі край 54/2018 от 11 июля 2018 10 июля 2018 14:54 Культура Беларуская

    У ноч з 6 на 7 ліпеня на спартыўна-турыстычным комплексе «Азёркі» прайшло традыцыйнае народнае свята Купалле. Подробнее

  • Источник света Виктория СЕМЕНОВИЧ, Минский курьер №74 от 10 июля 2018 10 июля 2018 13:32 Культура Русский

    Искусство и вера в чудеса помогают жить, убеждена Галина Савельева. Эта удивительная женщина умеет оживлять куклы, рисовать лучами и дарить радость людям Подробнее

  • По труду и честь Галина Березина, Светлагорскія навіны 48/2018 от 28 июня 2018 05 июля 2018 15:21 Культура Русский

    Воспитатель «Дошкольного центра развития ребенка №1 г.Светлогорска» Ирина Силивончик награждена медалью «За трудовые заслуги» от имени Президента Республики Беларусь. Подробнее

  • Творчество и креатив Людмила Ярец, Светлагорскія навіны 47/2018 от 26 июля 2018 05 июля 2018 14:16 Культура Русский

    22 июня в большом зале СЦК г.Светлогорска прошел областной смотр-конкурс художественной самодеятельности, посвященный 98-й годовщине образования уголовно-исполнительной системы. Его участники – сотрудники учреждений уголовно-исполнительной системы, лечебно-трудового профилактория управления Департамента исполнения наказаний МВД Республики Беларусь по Гомельской области и члены их семей. Подробнее

  • Больш спраў – менш слоў: БОНДАР Уладзімір Леанідавіч, дырэктар КСУП Эксперыментальная база Стралічава Алена Смусянок, Хойникские новости 23 июня 2018 8 стр от 23 июня 2018 28 июня 2018 09:04 КультураОбществоПрирода и экология Беларуская

    Нягледзячы на шчыльны працоўны графік дырэктар КСУП «Эксбаза „Стралічава“ Уладзімір Леанідавіч Бондар не адмовіў у размове.

    – Вось скажы, чаму ў сутках усяго дваццаць чатары гадзіны? Чаму хаця б не дваццаць пяць? Ці не трыццаць? – адразу звярнуўся ён да мяне. – Здаецца, толькі дзень распачаўся: праводжу невялікую планёрку, падчас якой размяркоўваецца фронт работ на дзень, хуценька абмяркоўваюцца ўзніклыя пытанні – і звычайна тут жа вырашаюцца, раблю аб’езд ферм, палёў – я і азірнуцца не паспяваю, як сонца коціцца за гарызонт. Вось хаця б у жніўні дні падаўжаліся! Але з божым укладам жыцця, як і з надвор’ем, не паспрачаешся…

    Яго працоўны дзень і сапраўды пачынаецца на досвітку. З ім, кажуць, працаваць цяжка, але цікава.

    У.Л. Бондар нарадзіўся і вырас у Глінішчы, адукацыю мае вышэйшую – закончыў Віцебскую ордэна „Знак Пашаны“ дзяржаўную акадэмію ветэрынарнай медыцыны. Першае працоўнае месца было ў в. Бабчын – галоўным заатэхнікам калгаса „Кастрычнік“.  

    Далейшы паслужны спіс У.Л. Бондара ледзь паспяваю запісваць у нататнік. Адзначу толькі тое, што з сельскай гаспадаркай жыццё звязала яго трывала. Ужо восьмы год ён на пасадзе дырэктара КСУП „Эксбаза “Стралічава». Яго надзейная гавань  – яго сям'я. Жонка Наталля Дзмітрыеўна да выхаду на пенсію працавала ветэрынарным урачом у райспажыўтаварыстве. Сын Дзмітрый шчыруе пад кіраўніцтвам бацькі ў гаспадарцы. Радуюць дзядулю дзве любімыя ўнучкі Оля і Маргарыта.

    На маё пытанне пра планы на сёлетнюю ўборачную Уладзімір Леанідавіч з усмешкай заўважае, што кожны год асаблівы і цікавы па-свойму. І няўлоўна бягучы 2018-ты таксама не выключэнне. Пакуль чалавек не навучыўся супрацьстаяць з’явам прыроды, яна будзе ўносіць свае карэктывы ў працу кожнага члена калектыву – механізатара, агранома, жывёлавода. Але ўсе тут спадзяюцца на лепшае.

    Якое ў У.Л. Бондара працоўнае крэда? Яно лаканічнае, простае і рацыянальнае.

    – Больш справы, менш слоў, – адказаў мой субяседнік, ужо седзячы ў службовай машыне і працягваючы мне аркушык паперы з прозвішчамі работнікаў. – Вось пра іх напішыце. Я ім усім шчыра ўдзячны за іх старанне і добрасумленне. Подробнее

  • Самавольную пабудову не зарэгіструюць Вольга Белаш, Хойникские новости 23 июня 2018 4 стр от 23 июня 2018 28 июня 2018 09:01 КалейдоскопКультураОбщество Беларуская

    Кожную трэцюю сераду месяца на прыём да старшыні раённага Савета дэпутатаў Г.В. Бондар звяртаюцца жыхары Хойнікшчыны па самых розных пытаннях. На гэтым тыдні прыём прайшоў з удзелам дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь С.У. Чэкан. Грамадзянам растлумачаны асноўныя моманты па афармленню рамеснай дзейнасці, яе відах.

    Таксама ўздымалася пытанне навядзення парадку на зямлі: вываз і абясшкоджванне цвёрдых бытавых адходаў з'яўляецца асноўнай жыл-   лёва-камунальнай паслугай, якая аказваецца ў абавязковым парадку. Адпаведна і аплачвацваць гэтую паслугу патрэбна абавязкова. А не гаварыць аб тым, што смецця ўвогуле няма ў нас, а потым усё гэта «багацце» вывозіць у лес ці пад суседні дом.

    Па пытанню рэгістрацыі збудавання звярталіся хайнічане. Раней яно было прызнана самавольнай пабудовай і ў рэгістрацыі было адмоўлена. Рэгістрацыя стане магчыма толькі пры прывядзенні пабудовы ў ранейшы выгляд.

    У аграгарадку Глінішча ў час сустрэчы інфармацыйна-прапагандысцкай групы райсавета з насельніцтвам старшыня райсавета Г.В. Бондар праінфармавала аб бюджэце раёна, на якія галіны выдзяляюцца сродкі, стане спраў у сельскай гаспадарцы, у прыватнасці ў КСУП "Імя І.П. Мележа".

    З прафілактычнай інфармацыяй выступілі прадстаўнікі РАНС, РАУС, ЦРБ. Па асноўнай тэме Адзінага дня інфармавання – рацыянальным выкарыстанні прыродных рэсурсаў – выступіў начальнік адпаведнай раённай інспекцыі К.М. Літвінка. Ён нагадаў, што міні-палігон у Глінішчы рэкультываваны, адходы можна вывозіць на палігон у Куравым. На тэрыторыі Алексіцкага сельсавета выяўляецца многа несанкцыяніраваных смеццязвалак, якія ўтвараюць жыхары яго населеных пунктаў. Па ўсіх фактах праводзіцца ўстанаўленне вінаватых асоб. Штраф у такім выпадку да 50 базавых велічынь. Пры гэтым вінаватая асоба, акрамя аплаты штрафу, павінна будзе і навесці парадак.

    Праблема пасля Радуніцы – вялікая колькасць штучных кветак, утылізаваць якія цяжка (яны не перагніваюць, а пры спальванні выдзяляюць шкодныя рэчывы). Таму жыхароў заклікалі ўшаноўваць памяць памёршых жывымі кветкамі, рушнікамі, малітвай. У такім выпадку прыродзе шкода не наносіцца.

    Сярод паступіўшых зваротаў: скаргі на дрэнную якасць вады; адкрыццё стаматалагічнага кабінета (ён пачне работу пасля выпраўлення недахопаў, выяўленых санстанцыяй); рамонт газавага катла (турбавацца аб гэтым павінен гаспадар дома незалежна ад таго, прыватызаванае жыллё або арэнднае). Абмеркавана пытанне зносу пустуючых дамоў згодна з Указам Прэзідэнта № 100 «Аб мерах па ўдасканаленні ўліку і скарачэнні колькасці пустуючых і старых дамоў у сельскай мясцовасці». Кожнаму патрэбна памятаць, што калі не аформлены дакументы на атрыманне спадчыны, то, адпаведна, ніякімі спадчыннымі правамі патэнцыяльныя нашчадкі не валодаюць, і перадаваць, прадаваць, дарыць такія домаўладанні яны не маюць права. Любыя здзелкі з маёмасцю без дакументаў з’яўляюцца незаконнымі. Подробнее