Он собрал театры из пяти стран и стал настоящим праздником для любителей этого вида искусства, ведь каждый день на сцене Дворца детского творчества шло по три-четыре спектакля. «Наш край» побеседовал с жюри и участниками фестиваля Подробнее
28 красавіка ў Івацэвічах прайшоў ІІІ адкрыты рэгіянальны конкурс дзіцячага малюнка “Спадчына-2018” пад назвай “Экалогія душы – экалогія Зямлі”. У ім прынялі ўдзел 110 юных мастакоў з 13 раёнаў Брэсцкай вобласці, якія прыехалі з выкладчыкамі, а многія яшчэ і з бацькамі – усіх сустрэлі гасцінна, з душой. Подробнее
Театр как род искусства, специфическим средством выражения которого выступает сценическое действие, был и является одним из самых любимых видов досуга горожан. Сцена способна передать яркие эмоции и тонкие оттенки духовного мира человека, в этом качестве театр остается вне конкуренции. Посещать театр престижно и считается признаком хорошего тона для каждого образованного человека, а еще — это лишний повод хотя бы ненадолго погрузиться в атмосферу праздника, поглядеть на публику и отрешиться от повседневности. Подробнее
6 мая на пляцоўцы перад кінатэатрам «Радзіма» прайшла патрыятычная акцыя, прысвечаная Дню Перамогі. Подробнее
Настоящая дружба – это большой дар, тем более, если это дружба между народами. Россия и Беларусь сумели сохранить её и после объявления независимости каждой из них. Ведь у наших народов общее прошлое, память о котором мы должны свято хранить для будущих поколении.
Примером крепкой дружбы является Договор о побратимстве между Давид-Городком Столинского района и поселения Марушкинское города Москвы, подписанный в декабре 2016 года. За время визитов гости могли не единожды убедится в неповторимости нашей культуры, несмотря, что у нас очень много общего. Общий для нас и великий праздник – День Победы. Победы, во имя которой отдали свои жизни миллионы жителей наших стран. Это общая боль, которая навсегда будет связывать братские народы. Подробнее
Этот год объявлен Президентом нашей страны Годом малой родины. Каждый из нас может внести свою лепту в развитие того уголка, где он родился и вырос, наведение и поддержание порядка в наших селах и городах. Подробнее
У Паставах адбыўся XXIX міжнародны фестываль народнай музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік». У ім прынялі ўдзел аматарскія ансамблі народнай музыкі, інструментальныя групы, фальклорныя інструментальныя калектывы і індывідуальныя выканаўцы на народных музычных інструментах з усіх абласцей Беларусі і пяці замежных краін: Расіі, Латвіі, Літвы, Эстоніі, Індыі. Адначасова Мінскую вобласць і Пухавіцкі раён на фестывал і прадстаўляў удзельнік сямейнага ансамбля «Жывіца» Борскага сельскага Дома культуры Юрый Крывашэй. Дадому музыкант вярнуўся з узнагародамі. За папулярызацыю народнага мастацтва, захаванне і развіццё музычных традыцый ён атрымаў спецыяльны дыплом фестывалю «Лаўрэат І ступені» і каштоўны прыз Цэнтральнага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму. Подробнее
Не перастаюць здзіўляцца хайнічане, якія праходзяць-праязджаюць каля дома № 4 па вул. Лермантава горада. На сцяне цеплавузла па гэтым адрасе замест звычайнага шэрага фона з’явілася цудоўная карціна – выява трапічнага вадаспаду з яркім блакітным небам і зялёным лесам. Малюнак мае працяг – вадаспад нібыта сцякае па лавачцы каля гэтай сцяны. Подробнее
Дзяўчынка шырока расчыніла дзверы хаты і хутка выбегла да мяне насустрач са словамі: «Так, сапраўды, то да нас прэса. Нашу любімую бабулю прыехалі фатаграфаваць. А можна і мяне разам з ёй?» «Вядома, можна!» – узрадаваўшыся такому цёпламу прыёму, прамовіла я. Васьмігадовая Аліса – унучка перадавой даяркі Марыі Штагер, да якой мы наведаліся ў госці. Прыехала са сталіцы да бабулі на канікулы. Балбатушка яшчэ тая! Дзесяткі слоў у хвіліну. Расказала, што ў вёсцы ёй вельмі падабаецца – не тое што ў яе душнай кватэры на дзевятым паверсе.
Я паспрабавала ўсё ж пераключыцца на Марыю і задаваць ёй пытанні, але маленькая весялушка, раз-пораз каменціравала ўсе нашы словы. І часам вельмі складана было стрымлівацца, каб не засмяяцца.
Жанчына нарадзілася ў Закарпацці. Некаторы час жыла ў Латвіі, там закончыла вучылішча. Потым пераехала да старэйшага брата ў Сумскую вобласць, дзе пазнаёмілася з жанчынай, якая прапанавала паехаць у Хойніцкі раён. Дваццаць дзевяць гадоў з сям'ёй жыве тут. Гэта ўжо іх радзіма. Яны адчуваюць тую сілу, якую можа даць чалавеку толькі родны кут. А галоўны гонар Марыі – дзеці і ўнучка.
Даіць кароў пачала з дваццаць аднаго года. І з юнай неспрактыкаванай дзяўчыны вырас сапраўдны прафесіянал. Мы яе здымкі часта друкуем у нашай газеце. Дарэчы, гаспадыня вельмі любіць чытаць прэсу, асабліва «Савецкую Беларусь» і «Хойніцкія навіны». Да таго ж, многія выразкі з «раёнкі» беражліва захоўвае.
«Так-так, па сто разоў перачытвае свежую газету», – дадае Аліска, якая не можа ні хвіліны выстаяць на адным месцы. Вось ужо пабегла даганяць чарнявага прыгажуна-ката Фелікса. Як высветлілася, імя хатняму гадаванцу ўзялі з рэкламы.
Неўзабаве зноў падбягае і кажа: «А я пайду хутка ў школу мадэляў». «Хочаш на подыуме працаваць?» – пытаюся. «Не, пакуль не ведаю, кім стану ў будучым, падумаю аб гэтым пазней», – прагучала ў адказ. «А на ферму пайшла б шчыраваць?» «Там пах непрыемны, але астатняе – усё вельмі добра», – не была катэгарычнай Аліса.
У бабулін выхадны – уся ўвага дзяўчынцы і парадку ў доме. Гатуе ўнучцы любімыя макароны і смажаныя пяльмені. На градках выбірае сакавітыя клубніцы. Разам паліваюць кветкі, якіх вялікая колькасць на прысядзібным участку. Асабліва лілей і півоняў.
«Я кажу, бабулька, няўжо ты не хочаш спаць у выхадны? А яна – не. З самага ранку завіхаецца, мые ўсё, убірае, гатуе», – зноў уключаецца ў гутарку сталічная маленькая прыгажуня. «Канешне, у выхадны ўсе справы варта паспець парабіць», – гаворыць Марыя. Бо потым зноў пачнецца будзёнасць – ад дома да Храпкаўскай фермы. Тройчы ў дзень.
Працэс даення кароў сёння механізаваны, з былой ручной дойкай па складанасці не параўнаць. Але зносіны з жывёлай механізаваць немагчыма. Патрэбны догляд, увага, адказнасць.«Каровы, напэўна, вас любяць, таму стараюцца не падвесці», – спрабую жартаваць. Але Марыя ўсур’ёз адказвае, што ў гэтым і ёсць яе самы вялікі сакрэт.
На такіх людзей, як яна, заўсёды глядзелі з павагай. Яны не даюць пустых абяцанняў, не будуюць паветраных замкаў – проста адказна робяць сваю справу. І так добра гэта ў іх атрымліваецца! Подробнее
З Сяргеем Віннікам наша (калі так можна выказацца) рабочае сяброўства цягнецца больш за пяць гадоў. Шмат разоў даводзілася пра яго пісаць у газеце. Размаўляць з ім вельмі проста. І сур’ёзна, і з жартам. Нават розніца ва ўзросце не адчуваецца. Пры гэтым мужчына вельмі сціплы, аб сабе многа не распавядае, аднак мне гаворыць: «Ты ж заходзіш з агароду, а выходзіш цераз цэнтральны ўваход». Маўляў, выпытаю ўсё, што трэба. Доля праўды ў гэтым, канешне, ёсць.
Сяргей – мясцовы. Нарадзіўся ў Барысаўшчыне. Рос хлапчук, як і большасць вясковых дзяцей, спасцігаючы навуку жыцця ў сялянскіх клопатах. Дома былі свае абавязкі, маці з бацькам трэба было дапамагаць. Працаваць трактарыстам Сяргей стаў адразу ж пасля школы. І гэта была добрая загартоўка, бо ў хуткім часе прыйшлося яму накіравацца на ваенную службу. На Далёкі Усход. І пасля дэмабілізацыі можна было зрабіць у жыцці круты паварот, але ён вярнуўся ў родныя мясціны.
Яго цягнула дамоў неадольная сіла, і чым бліжэй было развітанне з армейскімі таварышамі, тым часцей успаміналася родная вёска, тыя сцежкі маленства, па якіх бегаў у Віцьеўскую школу. Яго клікалі да сябе бацькоўская хата, ціхія лясныя куткі і неабсяжныя палі.
Нядоўгім быў адпачынак пасля вяртання з арміі. Неўзабаве стаў зноў працаваць трактарыстам. Па прызнанню Сяргея, у той час у вёсцы ахвотна заставалася моладзь. Атрымлівалі жыллё, стваралі свае сям’і і дружна жылі. Сяргей юнаком разам з сястрой засталіся без бацькоў. Таму ўсяго ў жыцці даводзілася дасягаць самастойна, не разлічваючы на падтрымку. І як бы цяжка ні было, ніколі не скардзіцца. Ідзе па жыцці з гумарам.
Механізатарам работы заўсёды хапае – усюды патрэбны. Пачынаў на «восемдзесят двойцы». Потым з трактара перасеў на «Уазік» – быў дырэктарскім вадзіцелем некалькі гадоў. А пасля атрымаў новы трактар – «трыццатку». І з таго часу вялікай тэхніцы не змяняе.
Пытаюся: «Чым зараз заняты?» Адказвае: «Кашу». Я: «Траву ці ад работы?» Жартую. Канешне, ведаю, што Сяргей ніколі ад працы не «косіць». Цяпер адбылася паломка, таму ён «наразае» колы вакол свайго «жалезнага каня», спраўна круцячы і мяняючы дэталі. Лічыць, што да тэхнікі неабходна быць вельмі ўважлівым, тады і праслужыць болей. Калі гаварыць аб перспектывах, то хацеў бы, каб машынна-трактарны парк гаспадаркі быў багацейшым. Не для сябе – для моладзі. Але, вядома, з неба нічога не ўпадзе, варта старацца ўсім.
Канешне, на хатнія справы часу не хапае. Як і ўсе вяскоўцы, сям’я засявае агарод. Але, як прызнаецца суразмоўца, ён толькі сее і ўбірае, а ўвесь догляд – на жонцы. Дарэчы, любімая страва мужчыны – бульба. А пара года – ранняя вясна, калі ўсё навокал абуджаецца. І зямля. Адчуваеш найтанчэйшы водар, ловіш няўлоўныя пахі, чуеш райскія гукі вясны. Пасля халоднай зімы выходзіш у поле…
Калі спытала пра любоў да спорту, то, усміхаючыся, адказаў: «У мяне кожны дзень скачкі на батуце – сядзенні ў трактары». І пра загар гаворыць, што ў адзін бок едзеш па полі – загараеш, потым у другі. Раўнамерна атрымліваецца. Рыбалкай не захапляецца, адказвае: «Ля рэчкі жыву, а лускі баюся». Ужо з гэтых адказаў вы можаце адчуць, які Сяргей вясёлы і лёгкі чалавек.
І яшчэ. Адчула яго клопат больш не пра тое, якую матэрыяльную выгоду прыносіць праца (хаця і гэта не трэба скідваць з рахунку, бо хто ж не хоча зарабіць), а пра лёс гаспадаркі, яго сапраўднае і будучае.
Калі ў вёсцы ёсць такія людзі, як Сяргей Віннік, то яна будзе адраджацца і жыць. Цяпер Год малой радзімы. Ён прысвячае ёй жыццё, цалкам аддаючыся цяжкай механізатарскай справе. І гэта вельмі каштоўны ўнёсак. Подробнее