Які дырэктар Віталій Леанідавіч Локцеў? Канешне, аб гэтым лепш разважаць калектыву, але, напэўна, не столькі строгі, колькі патрабавальны. Уклініцца ў яго шчыльны працоўны графік вельмі і вельмі складана. Цяпер гаспадарка перажывае няпросты час. І ў першую чаргу гэта звязана з недахопам спецыялістаў – патрэбны талковы інжынер, заатэхнік, ды і галоўны аграном пакуль з дадаткам «в.а.» Але кіраўнік не страчвае аптымізму і думае над тым, як прыцягнуць кадры ў вёску. Пры гэтым не сумняваецца ў тым, што і моладзь можа горы звярнуць, калі будзе жадаць, зацікаўлівацца. І не пакідае без увагі ні адну ідэю.
Што датычыць раслінаводства, то ў гаспадарцы плануюць быць з кармамі, якія патрэбны для атрымання высокіх надояў. Бо вядома, што малако ў каровы на языку. І хаця Віталій Леанідавіч не прывык «спісваць» на надвор’е, адсутнасць дажджоў насцярожвае. Бо пасеяная кукуруза чакае вільгаці. Ды і збожжавыя «гараць».
На гэтым тыдні пачалі закладваць сянаж. Дырэктар спрабуе эфектыўна, рацыянальна і зладжана арганізаваць гэты працэс. Наогул касавіца непаўторная. Сапраўды, не паўтараецца два разы за год водар маладой, нядаўна скошанай і высушанай травы. Але не кожны з нас звяртае на гэта ўвагу, не кожны ўсведамляе і цэніць гэтую непаўторнасць імгнення. А працаўнікі палёў цэняць, адчуваюць усё. Нішто не змянілася, як і спрадвеку, сялянская праца поўная адначасова і цяжкай стомленасці, і высокай паэзіі.
У жывёлаводстве ўвага засяроджана на якасці малака. Дырэктар прапанаваў работнікам ферм заключыць «пары»: атрымліваеце месяц гатунак «экстра» – заробак адпаведны. На жаль, не ўсе ўтрымалі высокую планку. І страцілі матэрыяльны бонус. Аднак кіраўнік працягвае падбіраць іншыя падыходы і аргументы. Не мала сродкаў затрацілі на лячэнне і прафілактыку хвароб жывёлы, што таксама павінна прынесці станоўчыя вынікі. Актывізуецца работа і па ўзнаўленню статка.
Гаспадарка мае намер па меры магчымасцей папаўняць і аднаўляць машынна-трактарны па-рк, мяркуецца праводзіць рэканструкцыю ферм. Але па словах кіраўніка, усе планы напрамую залежаць ад выніковасці работы, якая павінна кожны месяц даваць прыбытак для развіцця сельгаспрадпрыемства.
Родам Віталій Леанідавіч з Бабчына. У год аварыі на ЧАЭС сям’я пераехала ў Рэчыцкі раён. Пасля Гомельскага ўніверсітэта па ўласнаму жаданню вярнуўся менавіта на Хойнікшчыну галоўным інжынерам калгаса «Хойніцкі». І зусім хутка, у 2012 годзе, ужо выконваў абавязкі дырэктара «Аравічаў». Праз некаторы час звольніўся і пераехаў назад у суседні раён. На тое былі свае прычыны. Аднак, не прыйшлося да спадобы гарадское жыццё, без напружання, без не змаўкаючага тэлефона, без шалёнага рытму, з якім так звыкаешся, працуючы ў сельскай гаспадарцы. І таму зноў вярнуўся ў дырэктарскае крэсла «Аравічаў». Усё яму тут знаёма, ведае, як і што было раней, і як можа быць. Нехта можа падумаць, што гэта проста ўпрыгожаная гісторыя для газеты, аднак сапраўды ёсць людзі, якіх прыцягвае вёска. Хаця Віталій Леанідавіч – гарадскі жыхар. Разам з жонкай і двума дзецьмі жывуць ва ўтульным і зручным раёне новабудоўляў Хойнік. Кватэру кіраўніку прадаставілі адразу, як ён пераехаў у раён. Але працаваць у горадзе – не для яго. Як падкрэслівае дырэктар сельгаспрадпрыемства, задачы ставяцца, і калі ўзяцца за іх адказна, усёй талакой, то яны, канешне, пасільныя. Галоўнае – з найменшымі затратамі і большым эфектам атрымаць большы аб'ём прадукцыі. Пакуль не ва ўсім атрымліваецца. І калі на мінулых раённых «Дажынках» Віталію Леанідавічу давялося цягнуць са сцэны «аўтсайдэрскі» мех, то сёлета яму, канешне, хочацца пазбегнуць гэтай долі. І справа зусім не ў мяху, а ў тым, каб за сваю гаспадарку не было сорамна. Кіраўнік хваліць свой калектыў і хоча для яго лепшага. Яшчэ ён лічыць, што калі кожны будзе адносіцца да зямлі і ўсяго, што на ёй, як да свайго, то ўсё атрымаецца.
Добра, калі кожны ўпіша сваё імя ў гісторыю малой радзімы. Гэта ж наш агульны дом, і ў нашых інтарэсах зрабіць яго ўтульным і ўзорным. Паказаць, што мы сапраўдныя і руплівыя гаспадары сваёй зямлі. Нават самы сціплы ўклад кожнага адыграе сваю ролю – зробіць радзімку больш прыгожай і квітнеючай. Подробнее
Убачыць знакаміты курган Лавачнік, дуб-волат, прайcціся па рэштках брукаванкі часоў Кацярыны II і ўрэшце дакрануцца да вядомай далёка за межамі вёскі Вялікія Лётцы сядзібы вучонага-батаніка Уладзіміра Адамава прапануюць нашчадкі славутага земляка. Мясцовыя краязнаўцы на чале з Міхаілам Дукам некалькі гадоў таму стварылі арыгінальны турыстычны брэнд «Адамаўскі фэст», інтарэс да якога не толькі не страчваецца, наадварот — узрастае. Подробнее
Сёлета органы пагранічнай службы нашай краіны адзначаюць сваё стагоддзе, з гэтай нагоды арганізавана адпаведная юбілейная эстафета. Згодна з планам сімвалічную статуэтку ў выглядзе пагранічнага слупа правязуць праз сорак населеных пунктаў прыгранічных раёнаў Беларусі. Старт падарожжа па памятных месцах адбыўся 28 мая каля абеліска Перамогі ў сталіцы, а фінішыруе эстафета сімвалічна – раніцай 22 чэрвеня ў мемарыяле «Брэсцкая крэпасць-герой».
Урачыстая цырымонія перадачы эстафеты прайшла нядаўна на адкрытай пляцоўцы каля Цэнтра культуры г. Хойнікі. Пад акампанемент аркестра Гомельскай пагранічнай групы афіцэры Мазырскага пагранічнага атрада перадалі сімвал прадстаўнікам Гомельскай пагранічнай групы. За гонар праводзіць падобнае мерапрыемства ў нашым раёне падзякавала гасцям намеснік старшыні райвыканкама Ж.М. Чарняўская.
Для ўсіх прысутных пагранічнікі арганізавалі невялікі канцэрт. Да таго ж, асаблівасцю сімвалічнага мерапрыемства стала мабільная экспазіцыя Дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, якая адлюстроўвае доўгі і нялёгкі шлях савецкіх воінаў і беларускіх партызан па вызваленню Беларусі. Уваход быў бясплатны, а самыя маленькія хайнічане маглі прымерыць ваенныя фуражкі розных ведамстваў. Подробнее
Именно так можно назвать традиционный отчетный концерт воспитанников Чашникской детской школы искусств. Чтобы овладеть музыкальной грамотой, каким-либо музыкальным инструментом, кроме таланта и способностей, необходимо приложить немалые усилия. Это кропотливый труд как самих ребят, так и наставников. Подробнее
Падведзены вынікі раённага фотаконкурсу Хойніцкага раённага аб'яднання прафсаюзаў «Малая радзіма вачыма дзяцей», прымеркаванага да Года малой радзімы.
Мэтай конкурсу было паказаць у фотаработах яркія моманты і падзеі з жыцця дзяцей, любімыя куткі Хойнікшчыны, дарагіх сэрцу людзей. У конкурсе прынялі ўдзел дзеці і падлеткі ва ўзросце ад 10 да 16 гадоў.
Пераможцам творчага спаборніцтва стаў вучань Казялужскай СШ Уладзімір Супраноўскі. Юнак актыўна ўдзельнічае ў грамадскім жыцці школы, займаецца спортам. На базе навучальнай установы, у якой вучыцца пераможца, абсталявана фотастудыя і дзейнічае аб'яднанне па інтарэсах «Азы фатаграфіі», якое і наведвае Уладзімір. На занятках рабяты вучацца працаваць са святлом, ракурсам, экспазіцыяй, ствараюць цікавыя фотаработы, годныя да ўдзелу і перамогі ў конкурсе.
У Дзень абароны дзяцей старшыня раённага аб'яднання прафсаюзаў Наталля Малаш наведала Казялужскую школу. Яна падзякавала адміністрацыі школы за стварэнне ўмоў для рэалізацыі творчага патэнцыялу вучняў, уручыла дыплом і каштоўны падарунак пераможцу раённага фотаконкурсу. Подробнее
На фабрыцы мастацкіх вырабаў на працягу 38 гадоў працуе ў якасці вытворцы мастацкіх вырабаў Валянціна Віктараўна Іванюценка. Штодзень яна рупліва і шпарка змінае, перакручвае ў руках залатыя саломінкі, якія на вачах пераўтвараюцца ў прыгожыя нацыянальныя сувеніры. Калісьці справу матулі прадоўжыла адна з дачок – Ірына, яна і сёння працуе на фабрыцы. Сапраўдны сямейны падрад атрымліваецца яшчэ і таму, што на прадпрыемстве заняты наладчыкам муж Валянціны Іванюценка – Міхаіл Аляксандравіч. Подробнее
У аграгарадку Вялікі Бор адбыўся абрад «Провады русалкі». У ім шмат таямнічых загадак, якія перайшлі з легенды. Асноўнае сімвалічнае значэнне – абярэг ад няшчасцяў, провады духа ў свет нябачны, каб данесці да Бога ўсе прашэнні людзей аб добрым ураджаі. Подробнее
Адбылася прэзентацыя новай кнігі нашай зямлячкі Алены Ігнацюк. Жанр кнігі, па вызначэнні аўтара, – зімовая фантасмагорыя. Подробнее
Известный белорусский скульптор Владимир Слободчиков уверен: Минск можно приодеть с помощью интересных изваяний Подробнее
Маё завочнае знаёмства з Амелькаўшчынай і яе жыхарамі адбылося ў 2014 годзе, калі Аляксандр Кузьменка, былы жыхар гэтай вёскі, прынёс у рэдакцыю вершы, напісаныя яго зямлячкамі Марыяй Філончык і Надзеждай Царанок. Подробнее