Экономика

Всего публикаций: 9037 Всего СМИ: 143
  • Подтвердили высокий уровень Светлана Гиль, Наш край 44|2018 от 15 июня 2018 15 июня 2018 14:27 Экономика Русский

    Барановичские предприятия стали лауреатами Премии  Правительства Республики Беларусь за достижения в области качества 2017 года. Подробнее

  • Галоўная каштоўнасць – працавітыя людзі: Марыя Васільеўна Прышчэп, жывёлавод ААТ Хойніцкі Аграсервіс Алеся Ячычэнка, Хойникские новости 2 июня 2018 9 стр от 02 июня 2018 15 июня 2018 12:54 КалейдоскопОбществоЭкономика Беларуская

    Знаёмства з жывёлаводам Марыяй Васільеўнай Прышчэп адбылося не зусім звычайна. Калі машына з надпісам «Прэса» пад’ехала да малочнатаварнай фермы «Забалацце», яна якраз пераганяла статак ў загон. Так на бягу і сказала: «Добры дзень, пачакайце крыху» і пабегла далей. Звонку мініяцюрная бландзінка, Марыя Васільеўна валодае моцным строгім голасам і выкарыстоўвае такі тон, што нават цяляты не могуць не паслухацца і ціхенька адпраўляюцца за агароджу.

    У звычайнай гутарцы Марыя спакойная і ветлівая. Але, як кажуць, калі абавязак патрабуе, уключаюцца ўнутраныя рэзервы, трэба і «жалезнай лэдзі» зрабіцца. На працягу чатырох гадоў жывёлавод М. Прышчэп даглядае статак у 440 галоў. Нават сама лічба ўражвае!

    У Хойніках жанчына апынулася дзякуючы асабістаму жыццю – выйшла замуж і з роднага Веляціна паехала ствараць сям’ю ў райцэнтр. Калі запытала ў Марыі Васільеўны, якое самае прыгожае, на яе погляд, месца на Хойнікшчыне, атрымала такі адказ: у Рудакове. Вельмі падабаецца, маўляў, выгляд старога палаца і збудаванні з чырвонай цэглы ў густой зелені. Калі гутарка зайшла пра перспектывы ў сельскай гаспадарцы, суразмоўца пасур’ёзнела. Так, на такое няпростае пытанне адразу і не адкажаш. За той час, які працуе на ферме Марыя Васільеўна, наглядзелася на розных людзей. І зрабіла выснову: якой бы тэхнікай чалавека не акружы, ад яго толькі залежыць, будзе плён у працы ці нават сучасныя тэхналогіі не дапамогуць. Таму трэба мяняцца самому, а потым і наваколле зменіцца. Подробнее

  • Галоўная каштоўнасць – працавітыя людзі: Галіна Мікалаеўна Чэкан, аператар машыннага даення ААТ Хойніцкі Аграсервіс Алеся Ячычэнка, Хойникские новости 2 июня 2018 8 стр от 02 июня 2018 15 июня 2018 12:49 КалейдоскопОбществоЭкономика Беларуская

    Неаднаразова ў раёнцы публікавалі імя Галіны Мікалаеўны Чэкан – працавітага і вопытнага аператара машыннага даення з МТФ «Карчовае». Нядаўна яна ў ліку пераможцаў раённага спаборніцтва жывёлаводаў за 2017 год паўдзельнічала ў рэспубліканскай акцыі «Наш жывёлавод» ў аграгарадку Урыцкае (Рэчыцкі раён), дзе сустрэлася з калегамі. Сваёй рабоце Галіна Мікалаеўна аддала 17 гадоў, на пару з партнёркай Святланай Анатольеўнай Ліцвінка яны абслугоўваюць 340 кароў.

    Да свайго асноўнага месца працы на Карчоўскай ферме яна разам з мужам і двума дзецьмі пажыла ў Гомелі. Але сёння ніколькі не шкадуе пра пераезд на малую разіму – у Карчовае. Кажа, што дастаткова паспытала гарадскога жыцця, з яе хопіць. А дзеці, наадварот, цягнуліся да больш насычанага ладу жыцця, таму паехалі з вёскі.

    – Кожнаму сваё, – падводзіць вынікі Галіна Мікалаеўна, – а мне роднае бліжэй.

    На камплімент пра стабільны высокія паказчыкі ў рабоце Галіна Мікалаеўна рэагуе спакойна: працаваць якасна стала для яе ўстойлівай звычкай. Вядома, тэхналагічна сёння прасцей выконваць тыя ж абавязкі аператара машыннага даення, якія калісьці ўручную выконвалі даяркі. Астатняе – толькі пытанне сумлення. І чым адказней, мяркуе Г.М. Чэкан, ставіцца да сваёй работы, у будучым можна дакладна прагназаваць поспех. Моладзь толькі з такімі думкамі павінна ісці ў сельскую гаспадарку. Подробнее

  • Галоўная каштоўнасць – працавітыя людзі: Войцех Альфонсавіч Карповіч, ветэран працы ААТ Хойніцкі Аграсервіс Алеся Ячычэнка, Хойникские новости 2 июня 2018 8 стр от 02 июня 2018 15 июня 2018 12:47 КультураОбществоЭкономика Беларуская

    У 2014 годзе вадзіцель ААТ «Хойніцкі Аграсервіс» Войцех Альфонсавіч Карповіч пайшоў на заслужаны адпачынак. Першы запіс у яго дастаткова тоўстай працоўнай кніжцы датуецца аж 1958 годам! Неверагодна, але сапраўды ён спазнаў нялёгкую працу ў 10-гадовым узросце, калі праводзіў летнія канікулы ў якасці палявода. Ураджэнец в. Рэуты Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці, Войцех Альфонсавіч трапіў на Хойнікшчыну дзякуючы жонцы Вользе Канстанцінаўне – гэта яе малая радзіма, сюда і прапанавала мужу хаця б на паўгода прыехаць пажыць. Так і засталіся.

    «Аграсервіс» – пастаяннае месца работы майго суразмоўцы. Кажа, што мяняліся толькі назвы – у 1977 годзе прыйшоў у «Сельгастэхніку» вадзіцелем, працаваў у «Райаграпрамсервісе», а на пенсію ішоў з «Хойніцкага Аграсервісу».

    Працоўны лёс Войцеха Альфонсавіча нагадвае прыгодніцкі раман. Ды і сам мужчына з задавальненнем успамінае, з якім азартам тады ахінуўся ў першую сваю ўборачную кампанію. У 1970-я быў створаны першы эксперыментальна-ўборачны атрад – на Хойнікшчыне і ў Тураве. У кожны ўваходзіла па 6 экіпажаў. Каманда камбайнераў курсіравала ад адной гаспадаркі да другой, дзе патрэбна была дапамога дадатковай тэхнікі. Як толькі завяршалі работы ў адным раёне, імгненна пераязджалі ў наступны. Так за адно лета Войцех Альфонсавіч праехаў з поўдня нашай вобласці да роднай Віцебшчыны, а сям’ю сваю і нованароджанага сына пабачыў толькі ў канцы верасня.

    Атрад прадэманстраваў высокія паказчыкі, таму эксперымент праіснаваў чатыры гады. У 1978 годзе Войцех Альфонсавіч быў па паказчыках уборачнай трэцім тысячнікам у раёне і чацвёртым – у вобласці. У ліку лепшых двойчы прадстаўляў наш раён на рэспубліканскіх Дажынках – у Нясвіжы (1998 г.) і Шклове (2000 г.).

    – За столькі часу на якіх толькі камбайнах ні працаваў. І на «Ніве», на «Коласе», затым на «Дон» перасеў. А пачынаў увогуле на камбайне, дзе ізаляванай кабіны няма, а толькі казырок з тканіны. Але ж нічога, і тады паспяваў тысячу малаціць, нягледзячы на нязручнасці. Цяпер жа створаны ўсе ўмовы: тэхніка камп’ютарызавана, у салоне кандыцыянер, камбайнер можа ў белай кашулі за рулём сядзець. Таму шчыра не разумею, калі даводзіцца чуць ад маладых, што сёння цяжка працаваць. Па сабе ведаю, што значыць укладаць усе сілы ў работу, а сёння толькі жаданне ад іх патрабцуецца. Хаця, як і раней, сёння многае залежыць ад кіраўніка. Ён сваёй падтрымкай можа стымуляваць работніка, заахвоціць яго. Подробнее

  • Галоўная каштоўнасць – працавітыя людзі: Вольга Уладзіміраўна Кісліцкая, дырэктар ААТ Хойніцкі Аграсервіс Алеся Ячычэнка, Хойникские новости 2 июня 2018 8 стр от 02 июня 2018 15 июня 2018 12:41 КалейдоскопКультураОбществоЭкономика Беларуская

    Ад Дубровіцы да райцэнтра з астраўкамі каля Паселіч раскінуліся ўладанні гэтага сельгаспрадпрыемства. Узначальвае яго малады кіраўнік – Вольга Уладзіміраўна Кісліцкая. Як гэта звычайна і бывае, заспець кіраўніка на рабочым месцы ў канторы практычна немагчыма. Усе дамовы, як і многія дзелавыя людзі, робіць па тэлефоне за лічаныя хвіліны. Інакш проста нельга – работа ў сельскай гаспадарцы забірае літаральна ўвесь час, у тым ліку выхадныя. Усё трэба пракантраляваць, а лепей – пабачыць на свае вочы, каб на 100% быць упэўненай у выніку.

    Жыццё склалася так, што пасля заканчэння сельгасакадэміі Вольга Уладзіміраўна пачынала з пасады агранома ў тагачасным агракамбінаце «Віць». Паміж першым месцам працы да сённяшняга звання «дырэктар» прайшоў значны час, і можна дакладна сказаць – увесь папярэдні вопыт пайшоў на карысць. Тым больш, як пацвярджае Вольга Уладзіміраўна, усё ж дома і сцены дапамагаюць, маючы на ўвазе, што ў родных мясцінах і працаваць прыемна.

    Вопыт так званай мэнэджарскай працы (кіраванне людзьмі) давёў, што перспектыва перш-наперш крыецца ў саміх работніках, калектыве. Бясспрэчна, тэхнічнае аснашчэнне адыгрывае важную ролю, але без сумленнай работы і непасрэднай зацікаўленасці саміх людзей светлая будучыня сама сабой не наблізіцца.  

    Самай галоўнай каштоўнасцю кіраўнік лічыць сваіх работнікаў – у большасці сваёй неабыякавых і адказных. І ў першую чаргу гонар і павага менавіта тым, хто забяспечвае ўстойлівыя паказчыкі на палях і фермах. 

    Менавіта старанныя работнікі забяспечваюць добрыя вынікі. І кіраўнік прыкладае ўсе намаганні, каб у гаспадарку прыходзілі толькі старанныя і адказныя. Подробнее

  • Дзе якасць – там і аддача Анна Анішкевіч, Пастаўскі край 47/2018 от 16 июня 2018 15 июня 2018 10:55 Экономика Беларуская

    Каб атрымліваць высокія надоі і прывагі, жывёлу трэба забяспечыць кармамі. І не толькі ў дастатковай колькасці — яны павінны быць якаснымі. Гэтаму падчас корманарыхтоўкі надаецца асаблівая ўвага. У гаспадарках за захаваннем тэхналогіі нарыхтоўкі кармоў сочаць спецыялісты. Подробнее

  • Дома, больница, стадион: какие перемены ждут поселок Болбасово А. Турок, Аршанская газета 65/2018 от 07 июня 2018 15 июня 2018 09:42 ОбществоЭкономика Русский

    Городской поселок Копысь стал маяком для других малых населенных пунктов с точки зрения совершенствования социальной инфраструктуры. Теперь масштабное благоустройство ожидает г. п. Болбасово Оршанского и Езерище Городокского районов. На днях председатель Витебского областного исполнительного комитета Николай Шерстнёв провел штаб в Болбасово, на котором определены основной фронт и направления работы, представлена концепция развития самого поселка. Подробнее

  • Мужчина-дояр работает на ферме «Малое Бабино» в Оршанском районе Л. Маршалович, Аршанская газета 58/2018 от 22 мая 2018 15 июня 2018 09:28 ОбществоЭкономика Русский

    Алексей Рудой - единственный мужчина в женском коллективе операторов машинного доения в МТФ «Малое Бабино» ОАО «Маяк Высокое. Подробнее

  • Оршанцы приняли участие в международном экономическом форуме «Инновации. Инвестиции. Перспективы» в Витебске А. Турок, Аршанская газета 57/2018 от 19 мая 2018 15 июня 2018 09:26 Экономика Русский

    В седьмой раз в Витебске проходил международный экономический форум «Инновации. Инвестиции. Перспективы». Он собрал делегации из 14 стран. От России до Китая – такова география стран-участниц, которые приехали познакомиться с возможностями для бизнеса Витебского региона. Подробнее

  • У Смаргоні ўрачыста адкрылі бетоназмяшальную ўстаноўку Юрый ЯНУШКЕВІЧ, Светлы шлях /23 от 14 июня 2018 14 июня 2018 19:06 ОбществоЭкономика Беларуская

    На вытворчай базе будаўніча-мантажнага трэста №41, якая знаходзіцца ў прамысловай зоне мікрараёна Карані, адбылася ўрачыстасць з нагоды здачы ў эксплуатацыю нядаўна ўзведзенай тут аўтаматызаванай бетоназмяшальнай устаноўкі блочна-модульнага тыпу прадукцыйнасцю 45 м куб. Подробнее