Прафсаюз аграпрамысловага комплексу аб'ядноўвае ў сваіх радах 29 пярвічак. Адну з іх, якая створана і працуе ў ААТ «Вялікі Двор», чатырнаццаты год узначальвае Вікторыя Райская. Вікторыя Валер'еўна – прызнаны лідар і паважаны ў калектыве чалавек. Яна адказна ставіцца да сваёй грамадскай работы. Стараецца па меры магчымасці вырашаць праблемы, якія ўзнікаюць у працаўнікоў. Подробнее
У пятніцу цёплыя словы ўдзячнасці, найлепшыя пажаданні і віншаванні гучалі на адрас спецыялістаў і работнікаў усіх падраздзяленняў самайшматфункцыянальнай службы раёна – БУКП “Жылкамгас”, а таксама ветэранаў працы прадпрыемства. Сваё прафесійнае свята, Дзень работнікаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі, бялыніцкія камунальнікі па традыцыі адзначылі ў РЦК. Подробнее
З 14 па 15 сакавіка на тэрыторыі краін СНД праводзіўся міждзяржаўны спецыяльны комплекс мерапрыемстваў «Вышук», які ўразіў сваімі вынікамі. Подробнее
Непрыкметна праляцеў чарговы нацыянальны валейбольны чэмпіянат. Сёлета ўжо ў 11-ты раз у сваёй гісторыі каманда з Пастаў стала медалістам. Як бронзавым прызёрам першынства ў дывізіёне “Б” вышэйшай лігі пастаўчанам прадаставілі права правесці 23—25 сакавіка на сваёй пляцоўцы фінальны тур гульняў за выніковыя 11—13 месцы. Подробнее
Для ўраджэнца Украіны Анатолія Васільевіча Салацінскага Беларусь стала другой радзімай Подробнее
22 сакавіка споўнілася 75 гадоў трагедыі ў Хатыні. Гэта сумная дата стала нагодай для шэрага мерапрыемстваў, якія прайшлі ў нашай краіне. Адбыліся яны і ў школах Пастаўшчыны. На адным, у СШ №4 — інфармацыйнай гадзіне «Сёстры Хатыні» для навучэнцаў 7 класаў, — пабывала аўтар гэтых радкоў. Подробнее
Самую абаяльную, модную, творчую, таленавітую, артыстычную — карацей, самую-самую выбіралі нядаўна ў Пастаўскім аддзяленні дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва падчас конкурсу “Супердама аддзялення”. Подробнее
На «прамую тэлефонную лінію», якую правёў у суботу старшыня райвыканкама Сяргей Чэпік, пазванілі дзевяць чалавек. Подробнее
Надзвычай хвалюючымі былі тыя незабыўныя 10 дзён з 9 па 18 сакавіка. Подробнее
Ірына і Сяргей Касцевічы працуюць у адной арганізацыі – Стаўбцоўскім аб'яднанні камунальных службаў. Ірына – спецыяліст па зваротах грамадзян, яе муж – майстар участка санітарна-тэхнічнага абслугоўвання. Іх ведаюць многія стаўбчане, асабліва Сяргея Іванавіча. Спецыялістаў такога ўзроўню, як ён, у раёне не так і шмат. На працу яны ідуць усёй сям'ёй, і па дарозе збочваюць у дзіцячы садок, каб уладкаваць на дзень сваю чатырохгадовую Варвару. Подробнее
Падарункам да прафесійнага свята работнікам раённага камбіната бытавога абслугоўвання стаў дыплом ІІІ ступені на абласным конкурсе мадэльераў-канструктараў «Модны сілуэт» Мінскай вобласці ў Заслаўі. Подробнее
Гаспадаркі раёна гатовы да пачатку веснавой пасяўной кампаніі. Што пацвердзілі не толькі вынікі нядаўна праведзенага штогадовага агляду тэхнікі. Пра гэта ішла гаворка і падчас правядзення на базе ААТ “Бярэзінскі” раённага семінара з кіраўнікамі і спецыялістамі сельгаспрадпрыемстваў па ахове працы на тэму “Бяспечная праца – залог пасяўной кампаніі2018”. Подробнее
Апошняя сустрэча з гераіняй чарговага фотапраекту “ВЧ” Аленай Бяляевай прынесла таксама шмат прыемных хвілін, бо гэты чалавек заўсёды поўны аптымізму і станўчых эмоцый. Трэба адзначыць, што аб Алене Мікалаеўне шмат разоў пісала раёнка, расказваючы пра яе працоўныя будні і творчыя схільнасці. Подробнее
Наша ўяўленне аб структуры жыллёва-камунальнай гаспадаркі складваецца з яе шматлікіх паслуг, якія, у сваю чаргу, аб’ядноўваюцца ў адну вялікую справу. Справу не проста важную, яна жыццёва неабходная Подробнее
Кожны працоўны дзень начальніка швейнай вытворчасці КУП “Бярэзінскі РКБА” Наталлі Мікалаеўны Піскун пачынаецца з планёркі ў кіраўніка, дзе перад спецыялістамі прадпрыемства ставяцца задачы, абмяркоўваюцца актуальныя пытанні і сумесна знаходзяцца шляхі выхаду са складаных сітуацый. Подробнее
У рамках тыдня фінансавай граматнасці дзяцей і моладзі “Global Money Week”, які праводзіўся ў Рэспубліцы Беларусь з 12 па 18 сакавіка, спецыялісты цэнтра банкаўскіх паслуг №507 г. Беразіно Рэгіянальнай дырэкцыі па Мінскай вобласці ААТ “Белаграпрамбанк”, як актыўныя ўдзельнікі акцыі, знаёмілі школьнікаў з асновамі фінансавай граматнасці. Подробнее
Наталля Немагай — адна з самых вядомых беларускіх тэлевядучых. На канале АНТ яна працуе ледзь не з самага яго ўтварэння, прычым трапіла туды пасля «народнага» кастынгу, калі вядучых выбіралі гледачы. Пра выпадковасць, якая стала прафесіяй, і тое, як захаваць прыгажосць, а таксама навошта шмат чытаць, вучыць замежныя мовы і асвойваць музычныя інструменты, Наталля расказала, гасцінна запрасіўшы да сябе дадому на каву. Подробнее
Дзевяць гадоў таму ён выйшаў на сцэну дзіцячага «Еўрабачання» ў Кіеве з песняй «Чароўны трусік», стаўшы адной з галоўных «зорак» конкурсу. І няхай з баламі і месцам Беларусі не пашанцавала, але словы «Еtіs Аtіs Аnіmаtіs» ведаў тады практычна кожны. Подробнее
18 сакавіка ў раённым Доме культуры па вуліцы Станкевіча прайшоў традыцыйны фестываль эстраднай песні “Пастаўскія зоркі-2018”. Подробнее
У якой з пярвічных арганізацый РГА «Белая Русь» найбольш дасканалыя формы і метады работы, вызначалі падчас правядзення раённага агляду-конкурсу на найлепшую пярвічку. Подробнее
Хто не марыць жыць у Маскве ці Падмаскоўі? Барыс Васільевіч і Лілія Грыгор'еўна Аўчыннікавы таксама збіраліся пакараць сталіцу былога Савецкага Саюза. І магчымасць у іх была. А ўрэшце прывабіў …Парыж. Ды не французкі, а беларускі — радзіма жонкі. Подробнее
25 сакавіка — дзень работнікаў БЫТАВОГА АБСЛУГОЎВАННЯ НАСЕЛЬНІЦТВА І ЖЫЛЛЁВА-КАМУНАЛЬНАЙ ГАСПАДАРКІ Подробнее
Мастак-афарміцель Вікторыя Перапяліца (на здымку), калі ідзе па Івацэвічах, нярэдка бачыць свае работы – шыльды, штандары, таблічкі, стэнды і іншую падобную прадукцыю, якая выраблена яе ўмелымі рукамі. Дзяўчына прыкладна паўтара года працуе ў сістэме ДУП “Івацэвіцкі раённы камбінат бытавога абслугоўвання”, яе працоўнае месца – у Доме быту па вул. Дэпутацкай райцэнтра. За гэты час яна сябе зарэкамендавала як старанны, адказны і пры гэтым здольны да імправізацыі, творчы спецыяліст. Подробнее
Ініцыятыва «Развіццё інфраструктуры зялёнага маршруту «Валожынскія гасцінцы» ў Валожынскім раёне» рэалізуецца спажывецкім кааператывам па развіцці аграэкатурызму «Валожынскiя гасцiнцы» ў рамках праекта «Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь», які фінансуецца Еўрапейскім Саюзам і рэалізуецца Праграмай развіцця ААН (ПРААН). Сума фінансавання з боку Еўрапейскага Саюза складае 12418 еўра. Подробнее
Не сакрэт, школьнікі любяць наведваць гурткі, ці, як зараз кажуць, заняткі па інтарэсах. Ва ўстановах адукацыі іх шмат. Праўда, у сувязі з тым, што настаўніцкія калектывы складаюцца ў асноўным з жанчын, прапановы па занятасці ў пазаўрочны час задавальняюць у большай ступені дзяўчынак. Подробнее