У 2017 годзе ў раёне было зарэгістравана 12 новых прадпрыемстваў, на якіх створана звыш 200 працоўных месцаў. Безумоўна, не ўсе прыватныя прадпрыемствы адразу пачалі работу, некаторыя знаходзяцца яшчэ на стадыі вырашэння арганізацыйных пытанняў. Але ёсць і такія, што актыўна ўзяліся за працу, і сярод іх — прыватнае вытворчае ўнітарнае прадпрыемства «Стыльныя лініі», якое займаецца выпускам гатовага адзення пад заказ юрыдычных асоб. Подробнее
Нідэрланды – заходнееўрапейская краіна, якая абмываецца Паўночным морам і мяжуе з Германіяй і Бельгіяй. Яе часта называюць Галандыяй, хоць гэта не зусім дакладна, бо Паўднёвая і Паўночная Галандыя – толькі дзве з дванаццаці правінцый Нідэрландаў. Подробнее
Гэтай зімой многія жыхары Валожыншчыны, нават тыя, хто не цікавіцца спортам, з захапленнем сачылі за XIIПаралімпійскімі гульнямі ў паўднёва-карэйскім горадзе Пхёнчхане. Подробнее
Нядаўна для старшынь раённых арганізацый галіновых прафсаюзаў, старшынь пярвічак, казначэяў прайшоў раённы семінар-нарада па пытаннях заканадаўства па барацьбе з карупцыяй. Подробнее
27-28 студзеня ў горадзе Горкі праходзіў турнір па хакеі з шайбай сярод юнакоў. Удзел у ім прымалі чатыры каманды юнакоў і адна — дзяўчынак. Гонар апошняй адстойвала наша юная зямлячка Люба Лагада. Зборная дзяўчат перамагла ва ўсіх чатырох гульнях, а Любаша нават была прызнана лепшым іграком матча супраць Магілёва. Подробнее
Калі гаворка ідзе пра вышыўку, большасць уяўляе перад сабой рукатворныя ручнікі ды навалочкі (у лепшым выпадку — карціны), якія яшчэ пару дзясяткаў гадоў таму стварала кожная ўвішная гаспадыня. Са з’яўленнем разнастайных матэрыялаў для дэкаратыўнай творчасці ў такога віду рукадзелля, як вышыўка, з’явілася многа перспектыў. Маладая вышывальшчыца Юлія Гугельчук, ураджэнка Ружан, ведае, як стварыць непаўторную прыгажосць з дапамогай шклярусу, бісеру, карункаў і іншых матэрыялаў. Подробнее
У сям’і Віталя Лахача ніхто не меў ніякага дачынення да лячэння людзей. Узважыўшы ўсе «за» і «супраць», ён стаў першым, хто знайшоў сваё прызванне менавіта ў медыцыне.
Першы вопыт у прафесіі ўраджэнец горада Дзятлава, што ў Гродзенскай вобласці, набываў у Зельве, дзе працаваў у раённай бальніцы ўчастковым педыятрам. А сёння мужчына працуе ў ААТ «Санаторый «Ружанскі». Подробнее
З таго моманту, як вясна ўступіла ў свае правы, мінуў цэлы месяц. Якім ён быў? Нетыповым, непрадказальным і па-свойму своеасаблівым. Калі кожны сакавіцкі дзень чалавек сустракаў з надзеяй на цеплыню і быў адкрыты да аднаўлення ва ўсім: у гардэробе, пейзажах за акном, то ў адказ вясна бянтэжыла яго сваёй нявызначанасцю Подробнее
Часцей за ўсё даводзіцца гаварыць з ім пра справы: што новага на прадпрыемстве, якія чарговыя перамены на вытворчасці, як паўдзельнічалі ў конкурсе на лепшую прадукцыю і г.д. Дырэктар СААТ «Ляхавіцкі малочны завод» Вячаслаў Жукоўскі хаця і сцвярджае, што кіраўніку не абавязкова ведаць усе нюансы вытворчага працэсу, аднак, мяркую, сам засвоіў іх спаўна. Подробнее
Сёлета 2 красавіка ўжо 22-гі раз адзначаецца Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. Свята сімвалізуе блізкасць народаў не толькі на культурным і гістарычным узроўні, нас аб’ядноўвае і агульная сацыяльна-эканамічная прастора, якая працягвае актыўна фарміравацца, адкрывае ўсё новыя адрасы плённага і ўзаемакарыснага супрацоўніцтва. У тым ліку, дзякуючы намаганням і нашых землякоў. Подробнее
Бялынічане Ніна Францаўна і Генадзь Канстанцінавіч АДАМОВІЧЫ адзначылі залатое вяселле. 50 гадоў яны пражылі ў згодзе і каханні, прайшлі рука аб руку праз усе жыццёвыя выпрабаванні. Подробнее
Падзячным пісьмом і падаруначным сертыфікатам на аўтамабіль «Джылі Атлас» Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь узнагародзіў за працоўныя заслугі калектыў ААТ «Агра-Калядзічы». Подробнее
Сёння ў Беларусі праводзяць больш за сотню розных відаў экспертыз. З кожным годам экспертныя магчымасці пашыраюцца, спрыяючы расследаванню і раскрыццю крымінальных спраў нават праз дзесяцігоддзі. Сёлета Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз адзначыць свой першы, сціплы, юбілей — пяцігоддзе. Як па следзе спецыялісты выяўляюць зламысніка, навошта крыміналістам лак для валасоў — пра гэта і многае іншае карэспандэнту «раёнкі» расказаў начальнік Пружанскага міжраённага аддзела ДКСЭ Генадзь Пракаповіч. Подробнее
«Мужчынскі касцюм — гэта паказчык статусу, узроўню і прэстыжу. Таму ў кожнага джэнтльмена павінны быць пінжак і штаны, якія будуць сядзець на ім нібы ўлітыя, — лічыць Ліля. — На жаль, купіць гатовы касцюм такога ўзроўню амаль немагчыма, але яго можна пашыць на заказ». Ці карыстаюцца попытам у век мас-маркета швейныя атэлье? Хто гатовы пераплачваць за ўнікальнасць і якасць? Чаму індывідуальнасць каштуе дорага? Пра гэта мы пагутарылі з Ліліяй ПАГРЫБЕНКАЙ, уладальніцай сталічнага атэлье па пашыве адзення «AltaNova». Подробнее
Што карыснага можа зрабіць звычайны жыхар для сваёй малой радзімы? Ці пад сілу будзе аднаму чалавеку дапамагчы яе развіццю? Для былой выпускніцы Бушаўскай сярэдняй школы Вольгі Гірыкавай адказ адназначны: было б жаданне, а магчымасць знойдзецца. Подробнее
Днямі адзін наш чытач прынёс у рэдакцыю атрыманае ім цікавае пісьмо. Пра тое, што ад многіх хвароб, у тым ліку і смяротна небяспечных, можна пазбавіцца з дапамогай… грыбоў. Аб гэтым наш чытач даведаўся, калі ў яго бацькі медыкі выявілі рак на апошняй стадыі. Подробнее
Сям’я Барысевічаў — адзіная ў нашым раёне дынастыя культработнікаў, якая бярэ свой пачатак усяго крыху больш за паўстагоддзя таму, але ўжо налічвае каля дзясятка прадстаўнікоў галіны. Подробнее
Фотапраект архіўных фотаздамкаў працягваецца, а гэта значыць, что сустрэчы з былымі героямі артыкулаў райгазеты таксама працягваюцца. Подробнее
25 сакавіка ДУК “Івацэвіцкі гісторыка-краязнаўчы музей” адсвяткаваў сваё 25-годдзе. Кіраўніцтва музея захацела свой юбілей радзяліць з самымі блізкімі сябрамі – наведвальнікамі, таму вырашана было правесці свой дзень нараджэння ў фармаце дня адчыненых дзвярэй. Подробнее
Кожная вёска мае сваю адметнасць. Вёска Бакуны-2 вядома сваімі вышывальшчыцамі. Цяпер тут займаюцца гэтай справай Вера Іванаўна Ражкевіч, Вольга Уладзіміраўна і Вера Сцяпанаўна Місюлі. Вырабы гэтых майстрых неаднаразова дэманстраваліся на самых розных выставах.
Вера Сцяпанаўна Місюля вышывае з самага дзяцінства навалачкі, ручнікі і дываны. Яна з’яўляецца таксама аўтарам карцін. Подробнее
Сёння спецыяліст па манікюры Вікторыя Астроўская і цырульнік Аліна Марозава разам працуюць ва ўласнай «Майстэрні прыгажосці». Подробнее
23 сакавіка споўнілася 70 гадоў з дня нараджэння паэта, перакладчыка, публіцыста Генадзя Пашкова. Яго пяру належыць звыш дзесяці літаратурных зборнікаў. Ён аўтар кніг для дзяцей, публіцыстычных твораў. Наш зямляк узбагаціў нацыянальную паэзію яркімі мастацкімі вобразамі, стварыў шэдэўры інтымнай, пейзажнай і філасофскай лірыкі. Майстар слова заўжды нязменна і бескампрамісна абараняў гуманістычныя прынцыпы ўзаемаадносін паміж людзьмі і народамі. Подробнее
Аляксандр і Святлана Блатуны ў клубе ўмельцаў Стаўбцоўскага цэнтра народнай творчасці з'явіліся нечакана, прыгожа заявілі аб сабе і ўпершыню сёлета прынялі ўдзел у мастацкай выставе «Калядныя ўзоры». Кіраўнік клуба Аліна Халявінская лічыць іх візіт для аб'яднання вялікай знаходкай, бо такое народнае рамяство, як пляценне з лазы, рэдкае цяпер: адышлі майстры, і адрадзіць яго вельмі цяжка. Сям'я Блатуноў прадставіла на выставу прыгожыя карзіны і іншыя рэчы – вазы, падносы, мініяцюрныя карзінкі. Подробнее
У Беларусі прайшлі дні памяці Машэрава Пятра Міронавіча ў сувязі са 100-годдзем з дня яго нараджэння. Яго жыццё абарвалася трагічна ў аўтамабільнай катастрофе ва ўзросце 62 гады. Для народа Пётр Машэраў застаўся верным сынам беларускай зямлі, якой ён аддаў спаўна свае таленты, сілы, уменні, быў узорам прыстойнага, сціплага кіраўніка, усё жыццё якога было пранікнута шчырым клопатам аб роднай зямлі і яе людзях. Подробнее
У Стоўбцах 15-16 сакавіка адбылася культурная падзея міжнароднага маштабу – прайшоў І Міжнародны форум духавога мастацтва «Фанфары Наднямоння-2018». Подробнее