Тыдзень лесу стартаваў у Беларусі, у тым ліку на Случчыне, 14 красавіка. Акцыя праходзіць ужо адзінаццаты раз і сёлета прысвечана Году малой радзімы і аднаўленню пашкоджаных насякомымі лясоў. Плануецца высадзіць больш за 18 млн дрэўцаў на плошчы звыш 3,7 тысячы гектараў. Подробнее
Як прыемна гуляць па чыстым горадзе і любавацца яго прыгажосцю, атрымліваць асалоду ад свежага ляснога водару, адпачываць на беразе ракі, назіраючы за празрыстымі хвалявамі яе воднай гладзі. І зусім іншае адчуваецца, калі трапляеш на звалкі смецця. Подробнее
У суботу, 14 красавіка, на сцэне раённага Цэнтра культуры адбыўся занальны этап VIII абласнога фестывалю клуба вясёлых і знаходлівых “Таленавітая моладзь таленавітая ва ўсім”. Подробнее
Больш за тры дзесяткі гадоў прайшло з таго часу,
як былі зачынены для пахавання могілкі, якія знаходзяцца ў раёне вуліц Загараднай, Дзекабрыстаў, Куйбышава, Калініна. Таму зусім не здзіўляе,
што менавіта тут сёння знаходзіцца шмат магіл,
якія ніхто не наведвае. Подробнее
Свята прыгажосці, спорту і вечнай маладосці зноў завітала ў наш горад. Галоўнай пляцоўкай выставы-ярмаркі «Здароўе» традыцыйна стаў Лядовы палац. Подробнее
Работы праводзяцца як у сельскіх населеных пунктах, так і ў горадзе. Як паведаміла старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк, спілоўванне дрэў адбываецца ў адпаведнасці з артыкулам 37 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб раслінным свеце», якім рэгулюецца выдаленне і перасадка аб’ектаў расліннага свету. Згодна з гэтым артыкулам у першую чаргу ліквідацыі падлягаюць аварыйна-небяспечныя дрэвы, якія пагражаюць збудаванням, знаходзяцца пад лініямі электраперадачы ці нафта- і газаправодаў. Для высечкі прымаецца адпаведнае рашэнне райвыканкама. Таксама прызначаецца ўпаўнаважаная асоба, якая дае заключэнне, ці з’яўляецца дрэва аварыйным. У нашым раёне такія заключэнні выдае майстар па ландшафтным дызайне, які працуе пры Капыльскай ЖКГ. Таксама такое права маюць работнікі лясгаса. Без абмежавання могуць прымацца рашэнні па спілоўванні інвазіўных раслін, якія вельмі хутка распаўсюджваюцца і займаюць вялікія плошчы. Подробнее
Звычайна аб дзейнасці сельскага Савета дэпутатаў людзі мяркуюць не па колькасці прынятых рашэнняў, а хутчэй па тым, як яны ажыццяўляюцца, а больш дакладна — па канкрэтных справах. Подробнее
Час падрыхтоўкі да сезону адпачынкаў і паступлення школьнікаў у сярэднія навучальныя ўстановы, супрацоўнікі падраздзяленняў па грамадзянстве і міграцыі вызначаюць па колькасці людзей, якім дакумент патрэбен быў «яшчэ ўчора». Каму варта праверыць тэрмін дзеяння пашпарта альбо наяўнасць дакумента, нагадвае намеснік начальніка УГІМ УУС Мінскай вобласці падпалкоўнік міліцыі Іна ЛЯЛІНА. Подробнее
У суботу, 14 красавіка, на Полаччыне абрадам «Засеўкі» пачалася пасяўная кампанія-2018. Традыцыйна, ужо 11 год запар, пачатак сяўбе паклаў малебен. Ва ўрочышча Чарнаручча філіяла «Вясна-энерга» РУП «Віцебскэнерга» з’ехаліся на чале з кіраўніком раённай выканаўчай улады Мікалаем Шаўчуком спецыялісты ўпраўлення райсельгасхарчу райвыканкама, кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў Полацкага раёна, прафсаюзныя лідары. Подробнее
Нядзеля. На тэрмометры плюс 20. Тэмпература, хутчэй, чэрвеньская, чым красавіцкая. Паставы запруджаны легкавікамі і людзьмі. Нібыта мурашнікі на рынках «Беліт» і райспажыўтаварыства, ажыўлена ў магазінах. Такім мне ўбачыўся першы дзень доўгіх, трохдзённых выхадных 15-17 красавіка. Подробнее
11 красавіка па рашэнні Арганізацыі Аб’яднаных Нацый вызначаны Міжнародным днём вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў.У гэты дзень у Пастаўскае аддзяленне дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ТЦСАН запрасілі былых вязняў, якія пражываюць на тэрыторыі нашага раёна, а таксама ветэранаў працы розных арганізацый горада. Подробнее
Вада — самае важнае рэчыва, якое спажывае наш арганізм. Яна неабходная кожнай клетцы, тканцы і органу для нармальнага функцыянавання. Відавочна, што ад яе якасці залежыць і здароўе чалавека. Як на Пастаўшчыне наладжана забеспячэнне насельніцтва пітной вадой, ці з'яўляецца яна якаснай, пра функцыянаванне аб'ектаў водазабеспячэння і іншае размова з галоўным урачом раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Святланай Анатольеўнай Рассеевай. Подробнее
Напэўна, ніхто не можа ўявіць Новы год без ёлкі. Імі ўпрыгожваюць цэнтральныя плошчы гарадоў, магазіны, ставяць дома, у панадворках. Ёлка — каралева навагодніх свят. Праўда, апошнім часам многія аддаюць перавагу штучнай прыгажуні. Але асабіста для мяне свята, калі дома красуецца жывая. Подробнее
Цёплае веснавое надвор’е, якое ўсталявалася апошнім часам, паспрыяла масаваму пачатку палявых работ у сельгаспрадпрыемствах Бераставіцкага раёна. Подробнее
8 красавіка – Вялікдзень (Вялігдзень, Вялікадзень, Вялічка, Пасха) – вялікае гадавое веснавое свята, карані якога вядуць у глыбокую старажытнасць. Подробнее
7 красавіка па народным календары адзначаецца Благавешчанне. Лічыцца вялікім святам, святам прылёту бусла. Подробнее
Па выніках абласнога тура ХХVI рэспубліканскага конкурсу Дамашыцкая сельская бібліятэка сямейнага чытання была адзначана Лістом падзякі – за шматгадовую і плённую працу па прыцягненні да чытання дзяцей і падлеткаў пасродкам актыўнай культурна-асветніцкай дзейнасці, выхаванне ў маладога пакалення пачуццяў патрыятызму і гонару за сваю Радзіму праз папулярызацыю лепшых узораў нацыянальнай і сусветнай літаратуры. Подробнее
5 красавіка па народным календары ад-значаецца Чысты (Жыльны, Вялікі) чацвер (Жыльнік) – чацвер на Вербным тыдні. Подробнее
Назва чацвёртага месяца года паходзіць ад слова «красаваць», бо ў ім з’яўляюцца першыя краскі-кветкі. Гэтаму адпавядае і другое найменне, што сустракаецца ў старажытнай літаратуры, – кветень. Подробнее
“Край мой сэрцу любы” – под такой назвай прайшоў канцэрт Жодзішкаўскага ДК у межах раённага агляду-конкурсу аматарскай мастацкай творчасці. Подробнее
Яркая, упэўненая, стыльная, абаяльная і, безумоўна, таленавітая. Гэта пра Надзею Цямчык. Калі гучыць знаёмая мелодыя, у руках аказваецца мікрафон і… Подробнее
2000 гектараў ільнопасеваў ААТ «Ляхавіцкі льнозавод» размеркаваны па 38 палях. У розных напрамках раёна. Канешне, пэўная складанасць такога становішча звязана з вялікім «плячом пераездаў» і адпаведна з пэўнымі дадатковымі выдаткамі. І матрэсурсаў, і часу, які ва ўмовах сяўбы, асабліва сёлетняй, з’яўляецца па-сапраўднаму залатым рэсурсам. Подробнее
Вясновыя палявыя работы пачаліся ў гаспадарках раёна. Комплекс такіх работ праводзіцца і ў ААТ “Аграсэрвіс”. Подробнее
Валянціна Вяргейчык фінішыравала першай у сваёй узроставай катэгорыі Подробнее
Родныя, сябрыізнаёмыяЛеанілыЧудзілоўскайзвёскіНаваполлеапошніягадыатрымліваюцьадяепадарункі, зробленыясваімірукамі. Такія сувеніры, як вядома, каштоўней за любую набытую ў краме рэч. Леаніла Аляксандраўна вышывае карціны і вырабляе кветкі з бісеру. У яе работах быццам адлюстроўваецца ўся прыгажосць яе ўнутранага свету. Подробнее