Напярэдадні вясенняга свята – Міжнароднага жаночага дня, які асацыіруецца са словамі прыгажосць, каханне, зачараванне, жыццё, у актавай зале Навагрудскага дзяржаўнага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя прайшоў традыцыйны конкурс «Міс ліцэй-2018». За гэты тытул змагаліся шэсць прэтэндэнтак. Подробнее
Вясна як дзяўчына – заўжды прыгожая і пераменлівая. З надыходам вясны абуджаецца і пачынае квітнець прырода. А разам з ёй душа кожнай дзяўчыны напаўняецца радасцю, жаданнем перамен і новых адчуванняў. Якія яны, сучасныя дзяўчыны? Аб чым мараць і да чаго імкнуцца, мы высвятлялі падчас размовы з навучэнкамі Навагрудскага гандлёва-эканамічнага каледжа Валерыяй Вардзіс, Таццянай Рудовіч і Дар’яй Бачыла. Подробнее
У любой галіне дзейнасці чалавека нярэдка можа спатрэбіцца парада псіхолага. Не выключэнне і Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь. Толькі быць ваенным псіхолагам – няпроста. Пра асаблівасці гэтай прафесіі мы даведаліся ў старшага афіцэра-псіхолага вайсковай часці 75158 Алены Дзмітрыеўны Пацукевіч. Подробнее
«Кожны настаўнік павінен у нас быць пастаўлены на такую вышыню, на якой ён ніколі не стаяў, не стаіць і не можа стаяць у буржуазным грамадстве», – з гэтай ленінскай фармуліроўкі пачаў размову Іван Мікалаевіч КАЧАН, былы загадчык раённага аддзела адукацыі.На ленінскіх ідэалах яго пакаленне выхоўвалася, іх увасабляла ў жыццё, імі кіравалася ў працы. Подробнее
З 19 па 23 сакавіка на тэрыторыі Навагрудскага раёна будуць праводзіцца спецыяльныя комплексныя мерапрыемствы «Арсенал» па здачы насельніцтвам незаконна захоўваемай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў. Подробнее
Зараз шмат гаворыцца пра абавязковае праходжанне дыспансэрнага агляду. Хацелася б ведаць, што ўваходзіць у паняцце «дыспансэрызацыя»? (З тэлефоннага запыту). Подробнее
Своечасова пачатая прафілактыка інсульту здольна папярэдзіць развіццё гэтай паталогіі ў 80% выпадкаў, – упэўнена ўрач-неўролаг УАЗ «Навагрудская ЦРБ» Вольга Іванаўна ГОРБАЧ. Подробнее
Паводле даных Еўрапейскага цэнтра па кантролі і прафілактыцы захворванняў, за 2017 год у краінах Еўрапейскага рэгіёну зарэгістравана больш за 20 тысяч выпадкаў адру, у тым ліку каля 40 смяротных зыходаў. Подробнее
Дзяцей даваеннага і ваеннага часу мы называем апошнімі сведкамі вайны. І гэта праўда, бо ўсё меней і меней застаецца сярод нас сведак тых ваенных падзей, якія адбываліся ў 1941-1945 гадах на нашай зямлі. Менавіта людзей гэтага пакалення многія лічаць асаблівымі ў сіле духу, працаздольнасці і жыццястойкасці. У поўнай меры гэтыя словы можна аднесці і да жыхароў вёскі Жданавічы Леаніда Платонавіча і Сафіі Антонаўны Груша. Подробнее
Акцыя «Наш жывёлавод», якую праводзіць Рэспубліканскі камітэт Беларускага прафсаюза работнікаў АПК, працягваецца на Навагрудчыне. Чарговыя падзякі ад райкама прафсаюзаў работнікаў АПК, віншаванні з 8 Сакавіка прымалі жанчыны-жывёлаводы ААТ «Прынёманскі». Подробнее
У аўторак, 6 сакавіка, чарговую справаздачную сустрэчу намеснік старшыні Навагрудскага райвыканкама Святлана Мікалаеўна Каралько правяла з работнікамі Навагрудскага філіяла УП «Фільтр» ГА «Беларускае таварыства інвалідаў па зроку». Подробнее
Быць спыненым супрацоўнікамі дзяржаўтаінспекцыі на свята, асабліва 8 Сакавіка, не марыць ні адна жанчына-вадзіцель. Аднак актыўнасць міліцыянераў на дарозе на гэты раз не была звязана з выяўленнем парушальнікаў правілаў дарожнага руху. Подробнее
Абкам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу і камітэт па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама падвялі вынікі спаборніцтва жывёлаводаў за сакавік і першы квартал бягучага года. Подробнее
Надвор'е спрыяе, і веснавыя палявыя работы набіраюць у раёне ўсё большы размах. Подробнее
Анатоль Гладышчук не прафесійны гісторык. Ён фізік, прафесар Брэсцкага тэхнічнага ўніверсітэта, кандыдат фізіка-матэматычных навук. Але для гісторыі горада, правільней сказаць, для яе ўсведамлення, асэнсавання сучаснікамі, ды і проста для ведання сваёй даўніны ён зрабіў многа. Подробнее
Cярод плошчаў, адведзеных у сельскагаспадарчых арганізацыях пад яравыя культуры, другая па велічыні пасля ААТ «Камайскі-агра» ў «Навасёлках-Лучай». Сёлета земляробам гэтай гаспадаркі трэба засеяць больш за 3000 гектараў. Подробнее
Дзевяцікласнік Варапаеўскай СШ Мікіта Залецкі ў сваёй школе асоба вядомая і тытулаваная. Зрэшты, чаму толькі ў школе? У раёне, вобласці і рэспубліцы таксама. Ён — прызёр заключнага этапа рэспубліканскай алімпіяды па геаграфіі і рэспубліканскага конкурсу работ даследчага характару па гэтым прадмеце. Подробнее
Падчас вывучэння пытання пастаноўкі тэхнікі на захоўванне камітэтам дзяржаўнага кантролю ў сельскагаспадарчых арганізацыях вобласці ўстаноўлены факты неналежнага выкарыстання лізінгавай тэхнікі. Подробнее
З надыходам вясны ўзрасла небяспека правалу людзей і тэхнікі пад лёд. Многія грамадзяне, якія ігнаруюць меры засцярогі, падвяргаюць сваё жыццё смяротнай небяспецы. Няшчасныя выпадкі адбываюцца па прычыне невыканання элементарных правіл паводзін на лёдзе. Подробнее
Хвароба, якая вядома на працягу некалькіх сотняў гадоў, не страціла сваёй актуальнасці і сёння. Каля 8 мільёнаў жыхароў нашай планеты штогод захворваюць на туберкулёз, а каля 2 мільёнаў паміраюць ад яго. Подробнее
Шляхам фіксацыі ў кнізе заўваг і прапаноў сваіх рэкамендацый, хадайніцтваў, скаргаў на тыя ці іншыя парушэнні і недахопы, якія чалавек бачыць у паўсядзённым жыцці, грамадзянін рэалізуе свае правы. Неаднаразова на «тэлефон даверу» ў камітэт дзяржкантролю Гродзенскай вобласці паступалі пытанні, якія звязаны з фактамі адмовы прад’явіць кнігу заўваг і прапаноў або неатрымання адказаў на ўнесеныя ў яе запісы. Подробнее
«Хатынь… Да Вялікай Айчыннай вайны гэтая беларуская вёска ў лясах пад Лагойскам была мала каму вядома. Подробнее
Сёлета спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння нашага земляка Антона Восіпавіча Мухлінскага – рускага ўсходазнаўцы, гісторыка, фалькларыста, заслужанага прафесара Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта. Подробнее
Чарговы адкрыты дыялог адбыўся 21 сакавіка – прадстаўнікі Навагрудскага РАУС і Навагрудскага міжраённага аддзела Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз сустрэліся з вучнёўскай моладдзю гандлёва-эканамічнага каледжа. Подробнее
Рэалізацыя сацыяльна значных праектаў і праграм, арганізацыя дабрачынных мерапрыемстваў, падтрымка таленавітай моладзі, аказанне розных відаў дапамогі – гэта далёка не поўны пералік асноўных накірункаў дзейнасці раённага аддзялення грамадскага аб’яднання «Беларускі фонд міру». Чарговы падарунак ад фонду – халадзільнік – днямі быў уручаны тэрытарыяльнаму цэнтру сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Навагрудскага раёна. Подробнее