Актыўнымі тэмпамі ідуць палявыя работы ў дзяржаўным прадпрыемстве «Саўгас «Рачкавічы» Беларускай чыгункі. Работы тут вядуцца ў комплексе, у гэтым пераканаліся падчас наведвання сельгасарганізацыі.
У храме Праабражэння Гасподняга ў Дзятлаве з’явіўся новы абраз Божай Маці «Усецарыца».
Абраз пісалі спецыяльна ў Маскве для Дзятлаўскага храма, а арыгінал знаходзіцца на Святой гары Афон. Подробнее
Вясновы клопат у аграрыяў раёна працягваецца. І тут яны паспяшаюць як мага хутчэй скончыць запланаваныя мерапрыемсты, каб укласціся ў сціслыя тэрміны, ды і неабходная для набухання і прарастання зярнят вільгаць можа выпарыцца. Подробнее
Чырвоная дарожка ў чыстым полі… Незвычайна, нечакана і вельмі экзатычна, бо напрыканцы яе відаць чырвоныя расцяжкі з кітайскімі іерогліфамі. Подробнее
Стаўбчаніну Івану Ермаку давялося пабываць у чарнобыльскай зоне двойчы. Ён – прафесійны вадзіцель, які ўнёс значны ўклад у ліквідацыю наступстваў аварыі на ЧАЭС. Подробнее
На Стаўбцоўшчыне рэспубліканскі суботнік прайшоў масава (удзельнічала больш за 14 тысяч чалавек), з веснавым запалам. На ім працавалі і стаўбчане, і вядомыя ўраджэнцы раёна, і вышэйшыя службовыя асобы Рэспублікі Беларусь. Подробнее
У мінулую суботу ўся краіна выйшла на рэспубліканскі суботнік – кіраўнікі дзяржорганаў, прадстаўнікі ўрада. Радасным, сонечным і працоўным быў гэты дзень і на Стаўбцоўшчыне. Подробнее
У мінулую нядзелю стартаваў Чэмпіянат Беларусі па футболе ў другой лізе. У прыхільнікаў нашай каманды «Нёман-Агра» ёсць зноў прыемная магчымасць паспяшацца на трыбуны стадыёна «Юнацтва», каб назіраць за гульнёй, падтрымаць футбалістаў у іх імкненні да перамогі. Подробнее
У мінулыя выхадныя ў нашай краіне прайшоў рэспубліканскі суботнік, галоўным пасылам якога было навядзенне парадку на сваёй малой радзіме. І Прыдруцкі край не застаўся ў баку ад гэтай падзеі. Подробнее
УдзеньправядзеннярэспубліканскагасуботнікаміністрінфармацыіРэспублікіБеларусь, нашзямлякАляксандр Карлюкевічпрацаваўнасваёймалойрадзіме. Подробнее
Згодна з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 276, у Беларусі 21 красавіка прайшоў рэспубліканскі суботнік. Актыўна падтрымалі гэтую традыцыйную штогадовую акцыю і на Пастаўшчыне. Напярэдадні ў райвыканкаме быў створаны арганізацыйны камітэт. Яго члены праехалі па горадзе і вызначылі асноўныя аб'екты, на якіх трэба прыкласці максімум сіл для прывядзення іх у належны стан. Подробнее
Сельгаспрадпрыемства “Ляхаўшчына-агра” стабільна атрымлівае нядрэнны ўраджай зерневых і зернебабовых. Яго аснова закладваецца падчас пасяўной. Таму і імкнуцца хлебаробы не дапускаць ніякіх пралікаў і недапрацовак. Добры падмурак ствараюць з восені, не ўпускаюць спрыяльных тэрмінаў вясной. Подробнее
У сярэдзіне красавіка ў Глыбокім адбыўся адкрыты турнір па боксе сярод выхаванцаў Віцебскай абласной спартыўнай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву прафсаюзаў па цяжкай атлетыцы і боксе “Спортальянс”. Ён сабраў больш за 60 удзельнікаў з Глыбокага, Лепеля, Міёр, Пастаў і Полацка. Подробнее
Пад такой назвай з 27 красавіка па 4 мая пройдзе рэспубліканская акцыя Подробнее
У райвыканкаме на чале са старшынёй райсавета дэпутатаў Г.С. Хвядзюк прайшло пасяджэнне міжведамаснага савета па арганізацыі харчавання ва ўстановах адукацыі Шчучынскага раёна. Былі абмеркаваны пытанні, якія датычаць розных аспектаў – ад якасці страў і тэхнічнага аснашчэння харчаблокаў да забеспячэння кадрамі і паставак прадуктаў для сталовак. Кантроль у гэтай справе планамерна і рэзультатыўна ажыццяўляе пастаянна дзеючая камісія. Подробнее
Аграрыі саўгаса “Вялікае Мажэйкава” першымі ў раёне пачалі пасяўную кампанію. На полі каля вёскі Халечына поўным ходам ідзе сяўба піваваранага ячменю, пад які ў гаспадарцы адведзена 100 гектараў. Усяго яравым ячменем тут плануюць засеяць 600 гектараў. Подробнее
У сярэдзіне красавіка ў канцэртнай зале «Віцебск» адбыўся штогадовы заключны этап занальнага агляду-конкурсу мастацкай самадзейнасці сярод работнікаў вытворчых упраўленняў УП «Віцебскаблгаз». Падчас папярэдняга адбору кампетэнтнае журы адобрыла больш за 70 нумароў. Гэта былі як сольныя песні, так і ў выкананні вакальных груп, танцы. Подробнее
У другім туры першынства Беларусі па футболе сярод каманд 2-й лігі ФК “Івацэвічы” на роднай арэне сустракалася з ФК “Спадарожнік” з Рэчыцы – камандай з 65-тысячнага горада Гомельшчыны, слаўнага сваімі футбольнымі традыцыямі. Подробнее
Толькі нядаўна юныя ўшацкія снайперы вярнуліся з Гродна, дзе ў складзе абласной каманды абаранялі гонар рэгіёна на «Алімпійскіх днях моладзі» – першынстве Рэспублікі Беларусь па стральбе сярод дзяцей і падлеткаў, а ў ціры Ушацкай школы, дзе праводзяць заняткі выхаванцы адпаведнага аддзялення ДЮСШ, ужо ва ўсю ідзе падрыхтоўка да новых стартаў. Подробнее
У калектыве ААТ “Бярэзінскі райаграсэрвіс” адбылася чарговая сустрэча інфармацыйна-прапагандысцкай групы старшыні раённага выканаўчага камітэта А.М. Бабічава. Подробнее
У сувязі з павышэннем тэмпературы паветра актывізаваўся працэс снегараставання, у выніку чаго былі зафіксаваны выпадкі падтаплення талымі водамі прыватных падворкаў, якія размешчаны нізка. Подробнее
Прафарыентацыйная выстаўка-кірмаш пад такой назвай прайшла 14 сакавіка ў раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці. Будучыя абітурыенты Навагрудчыны змаглі бліжэй пазнаёміцца з факультэтамі і спецыяльнасцямі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, з першых вуснаў даведацца пра асаблівасці навучання і будучым працаўладкаванні. Подробнее
15 сакавіка ў нашай краіне адзначалася адно з галоўных дзяржаўных свят – Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Традыцыйна акцыя «Мы — грамадзяне Беларусі!» праходзіць з 12 па 15 сакавіка ва ўсіх рэгіёнах краіны. Свае першыя пашпарты рабяты атрымліваюць з рук кіраўнікоў заканадаўчай і выканаўчай улады, грамадскіх дзеячаў і іншых заслужаных і паважаных людзей краіны. Усебеларуская акцыя БРСМ «Мы – грамадзяне Беларусі!», ідэйным натхняльнікам якой з 2004 года выступае ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», заняла дастойнае месца сярод рэспубліканскіх патрыятычных праектаў, карыстаецца папулярнасцю і падтрымкай з боку органаў дзяржаўнай улады. За гэты час праект аб’яднаў тысячы юнакоў і дзяўчат. Подробнее
Калі мы першага верасня ідзём у школу, то вельмі хвалюемся. Першы званок… Ён такі важны для нас. З вуснаў дырэктара гучаць імёны і прозвішчы тых, хто праславіў гімназію, хто змог паказаць трывалыя веды па матэматыцы, фізіцы, біялогіі, хіміі, філалогіі і іншых дысцыплінах. Кожнаму дапытліваму і стараннаму вучню хочацца быць у ліку лепшых. І для дасягнення гэтай мэты ў нашай гімназіі створаны ўсе ўмовы. Подробнее
Больш чым за 30 гадоў існавання наша гімназія №1 (раней сярэдняя школа №6) зведала шмат якасных змен як у вучэбным працэсе, так і ў матэрыяльна-тэхнічным аснашчэнні. За гэты час ва ўстанове склалася шмат добрых традыцый, якія захоўваюцца і перадаюцца з пакалення ў пакаленне. Пры гэтым з кожным годам у жыццё ўвасабляюцца новыя карысныя, цікавыя і крэатыўныя ідэі. Так, адной з важных падзей гэтага навучальнага года стала адкрыццё музея «Наша школа ўчора, сёння, заўтра». Подробнее