Напярэдадні “доўгіх” першамайскіх выхадных жыхароў і гасцей райцэнтра парадаваў святочны кірмаш, які гаспадарыў на плошчы Свабоды з 10 гадзін. Подробнее
Мае “першамаі” пачаліся тады, калі я была яшчэ зусім маленькай. На жаль, у нашай вёсцы вялікіх святочных дэманстрацый не было, але ж назаўсёды запомнілася, як бацькі распавядалі аб тым, якое вялікае значэнне надавалася гэтаму святу ў савецкі перыяд. Можа зараз яно і не святкуецца гэтак шырока, але ўсё ж такі 1 Мая застаецца значным днём для ўсіх. Подробнее
На Будакашалёўшчыне падчас рэспубліканскага суботніка, прысвечанага Году малой радзімы, у рабоце па добраўпарадкаванні, пасадцы дрэў прынялі ўдзел 7632 чалавекі. Зароблена 37 тысяч 239 рублёў. Подробнее
Месячнік “Духоўная культура сям’і аснова маральнасці і бяспекі” праходзіць у раёне з 20 красавіка па 20 мая. Подробнее
Пад такой назвай у мінулую пятніцу прайшоў у зусім незвычайным для тат і матуль фармаце чарговы абласны бацькоўскі сход. Наладжаны ён быў не ў школе, а на прадпрыемстве – у працоўным калектыве РКУВП “Бярэзінская ЖКГ”. Тут першай да камунальнікаў з ліку бацькоў школьнікаў звярнулася начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Наталля Аляксандраўна Жукоўская: Подробнее
Уся ўлада ў Катылах зараз у вясны. Аблітыя белым квеценем слівы і вішні, здаецца, ніколечкі не горшыя за знакамітую японскую сакуру. Заліваюцца вясновым спевам птушкі. І толькі звычайных вясковых гукаў для гэтай пары малавата. Не чуваць галасоў свойскай жывёлы. У гэтай вёсачцы, што захавалася паміж лясамі, засталося пяць сталых жыхароў. Іншыя падцягнуцца ў пару летніх водпускаў ды канікул. Подробнее
У дзяцінстве калонка, размешчаная непадалёк ад бабулінага прыватнага дома, здавалася сапраўдным цудам. Гэта ж цэлая прыгода: можна набраць вядро вады за лічаныя імгненні, памыць побач машыну, у спякотнае надвор'е ўмыцца самому і нават папіць проста з краніка ледзяной вады… Подробнее
На інтэрв'ю дыджэй Казімір прыйшоў «на стылі». Сонечныя акуляры, начышчаныя чаравікі, парфума. У адным вуху — навушнік, які ён не вымае на працягу ўсёй размовы. Сустрэцца пенсіянер прапанаваў побач з экстрым-паркам на вуліцы Сталетава. Подробнее
Случчына ганарыцца працаўнікамі, якія прымнажаюць багацце роднага краю, праслаўляюць яго працоўнымі дасягненнямі. У Свята працы работнікам аграрнай галіны, якія паказалі добрыя вынікі падчас веснавой пасяўной кампаніі, уручылі падзячныя пісьмы, падарункі. Подробнее
Такая дата правядзення ХХІ Міжнароднага фестывалю народнай музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік» выбрана яго арганізатарамі і ўзгоднена з Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь. Аргкамітэтам аднаго з галоўных музычных форумаў краіны, сустаршынёй якога з'яўляецца кіраўнік раёна С. В. Чэпік, зацверджана праграма фестывальных мерапрыемстваў і падрыхтаваны папярэдні каштарыс свята. Подробнее
Так называўся рэтра-вечар, які прайшоў у цэнтральнай раённай бібліятэцы Подробнее
20 красавіка Дунілавіцкі сельскі Дом культуры на некалькі гадзін ператварыўся ў імправізаваную свецкую гасцёўню, дзе прыгожых дам і галантных кавалераў закружыў у танцах шляхецкі баль «Віват вясна!». Подробнее
З 9 па 15 красавіка на тэрыторыі рэспублікі па лініі Міністэрства ўнутраных спраў краіны праводзіўся спецыяльны комплекс мерапрыемстваў “Нагляд”. У яго рамках на Пастаўшчыне адбылося сумеснае пасяджэнне назіральнай камісіі і гарадскога савета грамадскага пункта аховы правапарадку, якое правёў намеснік старшыні райвыканкама Ю. М. Кісялёў. Подробнее
Прыемная навіна — ужо паслязаўтра ў сталічных парках запрацуюць атракцыёны! Але забаўляльныя агрэгаты неабходна дасканала праверыць, перш чым дапускаць да іх людзей. Подробнее
Чарговыя прамежкавыя вынікі пасяўной кампаніі былі падведзены 25 красавіка. У гэты ж дзень старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Валянціна Анатольеўна Козел разам са старшынямі пярвічак сельгасфіліяла “Здравушка-агра” і ААТ “Багушэвічы” Святланай Віктараўнай Палянскай і Святланай Генрыхаўнай Саколінай адпаведна адправілася на палі, каб застаць на працоўных месцах лідараў сяўбы і ўручыць ім падзячныя пісьмы за добрасумленную працу, дасягнутыя поспехі і асабісты ўклад у каравай раёна. Подробнее
Зусім нядаўна пад такой назвай пабачыла свет новая кніга нашай зямлячкі, паэтэсы і перакладчыцы Марыі Кобец. Зборнік вершаў выйшаў у выдавецтве «Народная асвета» пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі. Подробнее
Сучаснай беларускай літаратурнай назве месяца май адпавядае старажытнабеларуская травень, якая паходзіць ад слова «трава», бо ў гэтым, пятым месяцы года зямля пакрываецца зеленню. Такое найменне захавалася не толькі ў старажытных пісьмовых крыніцах, але і ў вуснай народнай творчасці. Подробнее
— Мне часта задаюць пытанне, як правільна выхаваць падрастаючае пакаленне, каб яно стала годнай зменай тым, хто не сёння — заўтра саступіць месца маладым. На што я заўсёды адказваю: павінна быць пераемнасць і цесная ўзаемасувязь: сям’ я – дзіцячы сад – школа –наступная навучальная ўстанова. І кожны, хто стаіць за пэўным звяном гэтага доўгага ланцуга, не мае права перакласці свае абавязкі на другога. Павінен быць яскравым прыкладам для свайго выхаванца, і ад сябе патрабаваць намнога больш, чым хоча атрымаць ад свайго падапечнага. У асобы, якую трэба выпусціць у вялікае самастойнае жыццё і ад якой у будучым залежыць яе ўласны дабрабыт і лёс усёй краіны, павінна быць ідэя, вялікая мэта, што аб’ядноўвае блізкіх па духу людзей, і, безумоўна, асэнсаванне адказнасці за свае ўчынкі, — сцвярджае былы дырэктар Кобрынскага дзяржаўнага прафесіянальнага ліцэя сферы абслугоўвання Марыя Клачковіч. Подробнее
Чарнобыльская трагедыя – чорная старонка ў гісторыі нашай Беларусі і краін-суседак. А для асобных жыхароў Шчучыншчыны, людзей розных прафесій і ўзростаў, якія прымалі ўдзел у ліквідацыі наступстваў аварыі на ЧАЭС, подых тых вясновых дзён 1986 года адчувальны і больш чым праз тры дзесяцігоддзі. Подробнее
Менавіта такой бачылі будучыню героі савецкага мастацкага фільма “Справа была ў Пянькове” малады спецыяліст Тоня Глечыкава і трактарыст Матвей Марозаў. Хто мог падумаць, што праз 60 гадоў пасля прэм’еры стужкі гэта стане рэальнасцю?! Подробнее
Як звязаныя лёсы беларускага дзяржаўнага ансамбля народнай музыкі «Свята» і творчага калектыву «Красачкі» Парахонской дзіцячай школы мастацтваў? Адказ на інтрыгуючае пытанне падчас сустрэчы вядомых артыстаў і пачынаючых зорак даў дырэктар школы Пётр Саламянюк. Подробнее
Не абавязкова ехаць за сотні кіламетраў, каб пабачыць старадаўнія помнікі архітэктуры, атрымаць асалоду ад прыгажосці прыроды, даведацца цікавую інфармацыю з гісторыі краіны. Шмат незвычайнага ёсць побач з намі, трэба толькі ўважліва азірнуцца навокал. Подробнее
З першымі праменьчыкамі сонца механізатар ААТ “Шчучынаграпрадукт” Генрых Мар’янавіч Карніла выходзіць у поле, дзе на энерганасычаным трактары “Беларус-3022” са спецыяльным прычапным агрэгатам сее яравую пшаніцу. Подробнее
З самымі рознымі жыццёвымі праблемамі звярталіся жыхары раёна да дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Шчучынскай выбарчай акрузе № 60 Валерыя Іосіфавіча Саўко, які на мінулым тыдні правёў прыём грамадзян і адначасова прамую тэлефонную лінію. Подробнее
Сёння стартуе тыдзень лесу. Добраму пачыну, што стаў у нашай краіне традыцыяй, ужо адзінаццаць гадоў. На гэты раз маштабная “зялёная акцыя” прысвечана Году малой радзімы і аднаўленню масіваў, што пацярпелі ад шкоднікаў лесу. Подробнее