У адкрытым акцыянерным таварыстве «Навасёлкі-Лучай» нарыхтоўка кармоў стартавала ў навасёлкаўскім аддзяленні. За дзевяць дзён амаль на 900 гектарах травы скасілі, частку масы правялілі і заклалі на сянаж у ямы каля Рудзевіч, Баравіннікаў і Навасёлак, частку высушылі на сена. Подробнее
Ёсць у нашых людзей патэнцыял дабрыні і альтруізму. У гэтым упэўнена загадчык аддзялення пералівання крыві УАЗ “Івацэвіцкая ЦРБ” Святлана Галавач.– Я бачу твары людзей, я бачу людскія вочы. Светлыя і добрыя, – расказвае Святлана Мікалаеўна. – Так, людзі становяцца донарамі па многіх прычынах, і не будзем хаваць: адна з іх – магчымасць папоўніць свой бюджэт. Не бачу ў гэтым нічога страшнага. Але, я гэта кажу з усёй адказнасцю, калі раптам будзе трэба, то гэтыя людзі здадуць сваю кроў бязвыплатна, не за грошы. Такія выпадкі былі. І я не чула беспадстаўных адмоў… Подробнее
На РУП «Слуцкія паясы» не спыняецца творчы працэс: прадпрыемства радуе новымі відамі прадукцыі, арыгінальнымі вырабамі. Подробнее
Атрымала рэдакцыйнае заданне асвятліць, якімі новымі аб'ектамі прырастае спартыўна-турыстычны комплекс «Азёркі», і ўзрадавалася чарговай магчымасці пабываць у гэтым маляўнічым урочышчы. Даўно заўважыла, што ад прыгажосці тутэйшых мясцін, як кажуць, спявае душа. Для мяне тут і неба сінейшае, і паветра званчэйшае, і сосны вышэйшыя, і водная гладзь раўнейшая. Подробнее
Па выніках 2017 года ў фінал рэспублікан-скага конкурсу “Лепшы экспарцёр 2017 года” выйшла 160 прадпрыемстваў. Конкурс праводзіўся ў 22 намінацыях, у кожнай з якіх былі вызначаны пераможцы, а прадпрыем-ствы, якія набралі максімальна блізкую да пераможцы колькасць балаў і паказалі цудоўны вынік у экспарце прадукцыі і паслуг, узнагароджаны заахвочвальнымі дыпломамі. Такім заахвочвальным дыпломам “Лепшы экспарцёр 2017 года” было ўзнагароджана 31 мая ў Палацы Рэспублікі ААТ “Даманаўскі ВГК” у намінацыі “Нафтапера-працоўчая, хімічная інафта-хімічная прамы-словасць (арганізацыі з гадавым аб’ёмам экспарту да 25 млн. долараў ЗША)”. Узнагароду з рук старшыні Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Уладзіміра Улаховіча атрымаў прадстаўнік калектыву – галоўны інжынер прадпрыемства Аляксандр Грэчны (на здымку). Подробнее
Праязджала праз Полава, і агортваў сум, хаця з гэтай вёскай у мяне не звязана нічога асабістага. Проста памятаю яе цэнтрам калгаса «Чырвоны маяк», куды неаднойчы прыводзілі журналісцкія дарогі, адкуль пісала рэпартажы пра сельгасработы ды расказвала пра найлепшых працаўнікоў. Зараз не тое што цэнтра, але і самой гаспадаркі няма, а землі, якія ёй належалі, перададзены адкрытаму акцыянернаму таварыству «Кураполле-агра». Пустуюць прыбраныя ў сайдынг «прэзідэнцкія» домікі, урастаюць у зямлю хаціны, чые гаспадары даўно адышлі ў іншы свет. Але вось позірк спыняецца не проста на жывой, а на ўзорнай сядзібе. Вуліца Рачная, 56. Дагледжаны дом, тэрыторыя абкошана не толькі побач з ім, але і далёка за межамі, акуратныя гаспадарчыя пабудовы, наважаны за агародам укормлены конь. Ну як было не выйсці з машыны і не пазнаёміцца з гаспадарамі? Подробнее
Пытанні лячэння алкагольнай залежнасці і рэабілітацыі разгледзелі ў Пастаўскім аддзяленні дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ТЦСАН. Подробнее
1 чэрвеня, у Міжнародны дзень абароны дзяцей, у раён завітаў старшыня Беларускага рэспубліканскага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Сяргей Халява. Подробнее
У Пінску 5 чэрвеня адбылося адкрыццё выставы пад назвай «Абожанае цела». На ёй прадстаўлены работы ўдзельнікаў Міжнародных майстар-класаў іканапісу ў Навіцы (Польшча). Арганізатарамі выставы выступілі Генеральнае консульства Рэспублікі Польшча ў Брэсце і Польскі Інстытут у Мінску. Подробнее
У Пінску ўрачыста адчынілі новую выставу, якая прысвечана 110-годдзю з дня нараджэння выбітнага мастака-педагога Яўгена Пятровіча Пулхава. На ёй прадстаўлены работы з фондаў Музея Беларускага Палесся, а таксама карціны з асабістых калекцый вучняў і выхаванцаў студыі Пулхава. Подробнее
Засумавалі жыхары Піншчыны па фестывальнай песні, як селянін па доўгачаканаму дажджу. Мінулыя выхадныя дагадзілі і адным, і другім: два дні ў Парэччы грымелі абласныя свята-конкурс «Грай, гармонік! Звіні, прыпеўка!» і свята сямейнай творчасці «Пад дахам дома твайго». Спрыяла і надвор’е, асвяжаючы дажджом летнюю спёку. Подробнее
11 мая адзначылі брыльянтавае вяселле жыхары вёскі Баяры Аснежыцкага сельсавета Аляксей Карпавіч і Марыя Паўлаўна Махіна. Подробнее
У Навамышскім дзяржаўным прафесіянальным ліцэі сельскагаспадарчай вытворчасці народны тэатр «На Мышанцы» прадставіў спектакль па п’есе Барыса Сачанкі «Ехала – упала…» Подробнее
Нам вельмі патрэбны дождж. За апошні месяц мы, лічы, так і не бачылі гэтай дабратворнай вільгаці з нябёсаў. А куды ж без яе аграрыю ці таму ж агародніку. Што можа вырасці на сухой зямельцы? Палеткі – не градка, якую можна паліць з вядра. Яны выгараюць пад промнямі сонца, значна зніжаючы віды на багаты будучы ўраджай.
Таму і спяшаюцца работнікі палёў як мага больш эфектыўна і аператыўна весці нарыхтоўку кармоў, пакуль травастой не страціў сваёй сілы. Барацьба ідзе сапраўды за кожную тону сакавітага корму. Па інфармацыі райсельгасхарчу на 7 чэрвеня было ўбрана 9572 гектары траў першага ўкосу. Прычым, пяць гаспадарак — сельгасфіліял “Ома”, а таксама ААТ “Брадзец”, “Першамайскі”, “Бярэзінскі” і “Месціна” ўжо перакрылі першапачатковы план іх уборкі. У цэлым па раёне кармы нарыхтаваны з 93 працэнтаў траў першага ўкосу. Подробнее
— Вядома ж, працы хапае, — зазначаюць Кацярына і Пётр. – Але яна ў радасць кожнаму члену сям’і. Бо мы ж будуем сваё сямейнае гняздзечка, аб якім даўно марылі.
…Калі б мяне папрасілі ахарактарызаваць гэтую сям’ю некалькімі эпітэтамі, я сказала б — дружныя і згуртаваныя. Смеляковы ўсё робяць разам і дружна. Усе святы адзначаюцца ў сям’і, выхадныя абавязкова праводзяць разам. Нягледзячы на тое, што ў Пятра Віктаравіча, як у галоўнага “здабытчыка”, шмат работы (ён індывідуальны прадпрымальнік), заўсёды знаходзіць час для дзяцей. Яны разам, усёй сям’ёй, “хварэюць” за старэйшую дачку Настассю. Яна спартыўная дзяўчына. Вучыцца ў 10 класе гімназіі і “жыве” валейболам. Подробнее
На днях прайшоў справаздачны сход Бярэзінскай раённай арганізацыі таварыства інвалідаў па зроку за перыяд з мая 2017 па май 2018 года. Традыцыйна, з дакладам выступіла старшыня Таццяна Аляксееўна Кліменка. Подробнее
Для вучня Бярэзінскай гімназіі Цімафея Маскалькова селётні навучальны год знакавы. Ён стаў уладальнікам дыплома трэцяга этапу рэспубліканскай прадметнай алімпіяды па гісторыі і прэстыжнага школьнага тытула “Вучань года- 2018”. Кожная з гэтых вучнёўскіх перамог заслужана дасталася юнаку. Подробнее
Большасць з нас прывыкла жыць клопатамі і праблемамі сённяшняга дня, а веды пра мінулае сваёй краіны і роднага краю часцей за ўсё абмяжоўваюцца атрыманымі ў час вучобы ў школе звесткамі з падручнікаў па гісторыі. Толькі на старонках тых кніг няма асобнай інфармацыі пра Бярэзіншчыну. Як жа і чым запоўніць гэты прабел, данесці цікавыя дадзеныя пра нашы адметныя факты і падзеі, ці патрэбна такая інфармацыя наогул? Вынікам разваг старшыні клуба ветэранаў педагагічнай дзейнасці “Сустрэчы” М.А. Булойчык на гэтую тэму стаў наладжаны для членаў клуба вечар пад назвай “Беразіно – горад родны”. Подробнее
“Бой забруджванню пластыкам” – пад такім дэвізам пройдзе чарговы Дзень навакольнага асяроддзя, які ва ўсім свеце традыцыйна адзначаць 5 чэрвеня. Тэматычны слоган абраны арганізатарамі невыпадкова. Такім чынам яны заклікаюць людзей прыйсці на дапамогу нашай зялёнай планеце і сумеснымі намаганнямі знізіць выкарыстанне аднаразовага пластыка, які забруджвае навакольнае асяроддзе і пагражае здароўю людзей. Подробнее
Большасць з нас прывыкла жыць клопатамі і праблемамі сённяшняга дня, а веды пра мінулае сваёй краіны і роднага краю часцей за ўсё абмяжоўваюцца атрыманымі ў час вучобы ў школе звесткамі з падручнікаў па гісторыі. Толькі на старонках тых кніг няма асобнай інфармацыі пра Бярэзіншчыну. Як жа і чым запоўніць гэты прабел, данесці цікавыя дадзеныя пра нашы адметныя факты і падзеі, ці патрэбна такая інфармацыя наогул? Вынікам разваг старшыні клуба ветэранаў педагагічнай дзейнасці “Сустрэчы” М.А. Булойчык на гэтую тэму стаў наладжаны для членаў клуба вечар пад назвай “Беразіно – горад родны”. Подробнее
Тройца альбо Сёмуха — адно з самых любімых свят ці не кожнага з нас. У вёсцы Новіны каторы год запар у гэты дзень праводзяць абрад “Ваджэнне куста”. Ён з’яўляецца яркай рэгіянальнай адметнасцю траецкага свята. Подробнее
На днях прайшоў справаздачны сход Бярэзінскай раённай арганізацыі таварыства інвалідаў па зроку за перыяд з мая 2017 па май 2018 года. Традыцыйна, з дакладам выступіла старшыня Таццяна Аляксееўна Кліменка. Подробнее
“Прывітанне, лета!” – акцыя з такой назвай, прымеркаваная да Дня абароны дзяцей, праведзена па ініцыятыве раённай структуры “Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам” пры падтрымцы тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Подробнее
“Прывітанне, лета!” – акцыя з такой назвай, прымеркаваная да Дня абароны дзяцей, праведзена па ініцыятыве раённай структуры “Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам” пры падтрымцы тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Подробнее
Ураджэнец Валожына Аляксей ХІМАРОДА (на фота справа) –чалавек малады. Некаторыя яго равеснікі яшчэ ў бацькоў на шыі сядзяць, жывуць бестурботна і вядуць сябе бы падлеткі. Аляксей жа займаецца сур’ёзнай мужчынскай справай і выконвае яе паспяхова. Ён – міліцыянер роты патрульна-паставой службы, сяржант. Подробнее