Апошнім часам ААТ «Стаўбцоўскі мясакансервавы камбінат» шмат будуе, рэканструіруе і рамантуе, а таксама надае вялікую ўвагу добраўпарадкаванню вытворчай тэрыторыі.
Адна з прыярытэтных задач, якую на даны момант вырашае інжынерная служба камбіната, – будаўніцтва цэха забою буйной рагатай жывёлы. Праект знаходзіцца на стадыі распрацоўкі перадпраектнай дакументацыі. Подробнее
Не толькі і не столькі гастранамічныя прыхільнасці ўвасоблены ў загалоўку, колькі жаданне засяродзіць увагу на звыклай, але тым не менш надзвычай красамоўнай акалічнасці – на Ляхавіччыне шматнацыянальнай.
…Мая вуліца Цітовіча некалі называлася Татарскай невыпадкова. Яе насялялі пераважна Мурзічы, Міскевічы, Байрашэўскія, а традыцыйныя імёны былі Фаціма, Асэя, Айша, Аміна, Ібрагім, Куба, Энвер, Асман, Марат. На рэшткі фундамента, як лічылася, колішняй мячэці «на джаме» ўладкоўвалася дзятва і пераказвала самыя неверагодныя страшылкі. І пра чорны-чорны лес, і пра раку Ведзьма, якая некалі была жанчынай-чараўніцай, і пра многае іншае. Подробнее
Да маладых урачоў стаўленне ў пацыентаў недаверлівае, маўляў, няма вопыту. Прызнацца шчыра, я таксама адношуся да кагорты такіх людзей. Але аднойчы… Подробнее
Прафесія ўрача з’яўляецца адной з самых запатрабаваных. Кожны з нас хоць бы раз у жыцці звяртаўся да доктара па дапамогу. Сучасная сістэма ахова здароўя, накіраваная на лячэнне хвароб і падтрыманне здароўя чалавека, патрабуе пастаяннага развіцця і ўдасканалення. Пра работу ў гэтым накірунку і дасягненні калектыву ЦРБ напярэдадні прафесійнага свята расказаў галоўны ўрач установы Павел МАНЬКО. Подробнее
З кожным годам нам усё цяжэй знайсці ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны для нарыса ў святочны нумар з нагоды вялікага Дня Перамогі. Ветэраны адыходзяць, і нават дзецям вайны сёння ўжо за восемдзесят. Подробнее
У гэты дзень адчуваеш з новай сілай, якое шчасце – мірнае жыццё. Як хораша смяюцца дзеці, кружацца ў паветры пялёсткі яблыневай квецені, музыкай майскай прыгажосці напоўнена наваколле. І сэрца замірае ад пачуццяў, ад радасці і слёз, ад бязмежнай удзячнасці тым, хто ў час Вялікай Айчыннай вайны абараніў ад ворага родную зямлю. 73-я мірная вясна, 9 мая, Дзень Перамогі: урачыста, хвалююча, ярка прайшло свята на Случчыне. Подробнее
На палях раёна працягваюцца работы па яравой сяўбе сельскагаспадарчых культур. Пасля завяршэння сяўбы ранніх збожжавых асноўная ўвага працаўнікоў вёскі сканцэнтравана на кукурузе. Подробнее
Школа выхоўвае, школа вучыць і робіць гэта творча. Педагогі раёна разам з вучнямі ажыццяўляюць шмат цікавых праектаў
Усхваляваныя школьнікі, шчаслівыя бацькі, гордыя настаўнікі. Вядучы аб’яўляе намінацыі і выклікае на сцэну пераможцаў алімпіяд, навукова-практычных канферэнцый, спаборніцтваў і конкурсаў. Гучаць фанфары, віншаванні і словы падзякі – за працу, настойлівасць і імкненне да мэты…
Гэта з «Сузор’я талентаў» – раённага трыумфу таленавітых і адораных рабят. У нашым раёне склаліся добрыя адукацыйныя традыцыі, дзейсная сістэма падрыхтоўкі алімпіяднікаў, разумнікаў і проста цудоўных рабят, назапашаны багаты вучэбна-метадычны вопыт, дзейнічае разгалінаваная сетка развіцця дзіцячых здольнасцей. Заслугі ў шматлікіх інтэлектуальных, творчых, спартыўных іспытах – таму сведчанне.
У рэспубліканскім конкурсе на лепшы праект па арганізацыі шостага школьнага дня дыпломам II ступені адзначаны праект СШ № 2 «Прафесія педагог – мая будучыня» (аўтары Таццяна Доруш і Наталля Кудраўцава). Вучаніца Жарабковіцкай СШ Дар’я Каляда (настаўніца Галіна Бунель) у IX рэспубліканскім конкурсе навукова-тэхнічнай творчасці вучнёўскай моладзі «ТэхнаІнтэлект» у секцыі «Экалогія і рацыянальнае прыродакарыстанне» ўзнагароджана дыпломам
II ступені. Гімназісты неаднойчы вызначаліся ў рэспубліканскім фестывалі-конкурсе дзіцячых СМІ «Свежы вецер». І сёлета яны сярод пераможцаў – з дыпломам I ступені. З бронзай вярнуліся з абласнога этапу рэспубліканскай алімпіяды гімназісты Кацярына Козел (настаўніца Святлана Ермаковіч) і Антон Пальчык (Галіна Бурбіцкая), 10-класніца СШ № 1 Карына Лагун (настаўніца Алена Камко), 9-класніца Тальмінавіцкай СШ Ульяна Азімка (Ірына Есіс). У абласным конкурсе «Выхаваўчая прастора рэгіёна як фактар паспяховай сацыялізацыі і грамадзянска-патрыятычнага станаўлення асобы» Ляхавіцкі раён адзначаны дыпломам
III ступені. Рэспубліканскі конкурс маладых педагогаў у намінацыі «Выхаваўчае мерапрыемства» быў пераможным для настаўніцы Тухавіцкай СШ Наталлі Шаўчук.
Адзнакі абласнога і рэспублі-канскага ўзроўняў атрымліваюць за свае адмысловыя вырабы выхаванцы цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Не пералічыць кубкі, званні і ўзнагароды мясцовых спартсменаў, прычым і на міжнародным узроўні.
Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа сёлета да сваёй назвы прыбавіла статусную прыстаўку – стала спецыялізаванай ДЮШ алімпійскага рэзерву. Каб гэта заслужыць, трэба было вельмі папрацаваць у даным накірунку.
Школы раёна вядуць эксперыментальную дзейнасць па дыферэнцыяцыі адукацыйнага працэсу і павышэння яго якасці. Пяць устаноў адукацыі – яслі-сад № 1, гімназія, СШ № 1, Крывошынская і Жарабковіцкая школы – з’яўляюцца ўдзельнікамі рэспубліканскіх інавацыйных праектаў.
Начальніку аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Святлане Якубоўскай пра задачы педагогаў, творчы падыход да справы ёсць што сказаць:
– Вызначаны шляхі ўдас-каналення адукацыйнай сістэмы і яе пераходу на якасна новы ўзровень – будзем дзейнічаць. Сёння нельга прыйсці ў клас з журналам і падручнікам, да ўсяго патрабуецца творчы, крэатыўны падыход, такая падача матэрыялу, якая зацікавіць вучня, прымусіць думаць. Інфарматызацыя грамадства патрабуе мабільнасці і ад педагогаў. Радуе, што нашы настаўнікі на ўроку – даследчыкі, праграмісты, аўтары і суаўтары. Настаўнік СШ № 1 Сяргей Абярган мае катэгорыю метадыста, да яго дыстанцыйных алімпіяд па хіміі далучаецца ўсё больш школьнікаў раёна. У мінулым годзе ён быў пераможцам абласнога этапу і ўдзельнікам рэспубліканскага конкурсу «Камп’ютар. Адукацыя. Інтэрнэт». Сёлета сярод пераможцаў яго адборачнага дыстанцыйнага этапу і рэспубліканскіх фіналістаў – настаўнік Малагарадзішчанскай школы Аляксандр Касабуцкі. На мінулым тыдні ён вярнуўся са сталіцы з дыпломам ІІ ступені. Ёсць заслугі і дасягненні і ў іншых маіх калег. І гэта натхняе.
Вучні настаўніцы Жарабко-віцкай СШ Галіны Бунель за тры гады «зарабілі» на алімпіядах, у конкурсах, навукова-практычных канферэнцыях 33 узнагароды рознай вартасці. Сакрэт ураджайнасці ў педагога на першы погляд просты:
– Гэта мая работа і яе прывыкла выконваць сумленна. Імкнуся ўлюбіць у біялогію сваіх школьнікаў, дапамагае і вялікі вопыт. А дзяцей трэба толькі падштурхнуць, накіраваць, убачыць іх талент і даць паверыць ва ўласныя здольнасці, – дзеліцца Галіна Сігізмундаўна.
У Жарабковіцкай СШ, дарэчы, арганізавана работа вучнёўскай бізнэс-кампаніі «Няхітры выраб». Рабяты ўдзельнічалі ў Брэсце ў стартапе «100 ідэй для Беларусі». Днямі яны сталі пераможцамі рэгіянальнага конкурсу інавацыйных педагагічных ідэй.
Дзейсны механізм задавальнення адукацыйна-прафарыентацыйных запытаў школьнікаў –
профільнае навучанне. За тры гады прафілізацыі многія СШ раёна знайшлі сваю адметнасць, стыль і даказалі эфектыўнасць сваёй мадэлі. У прыватнасці, у гімназіі на павышаным узроўні вывучаюць тры прадметы. У СШ № 2
арганізавана работа класаў педагагічнай і спартыўнай накіраванасці. У мінулым годзе яе 17 выпускнікоў паступілі ў навучальныя ўстановы на педспецыяльнасці.
Школы ўзаемадзейнічаюць з установамі вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі. З пачатку года выкладчыкі Беларускага дзяржаўнага педуніверсітэта імя Максіма Танка на базе гімназіі рыхтуюць вучняў раёна да алімпіяд. Дзейнічаюць і міжшкольныя факультатывы.
Адукацыйнае жыццё насычанае, плённае, адказнае. У мінулым студзені ў раёне праходзіў рэспубліканскі маніторынг узроўню фінансавай граматнасці старшакласнікаў, вызначалі таксама асобаснае развіццё вучняў 9, 11 класаў Востраўскай СШ. У лютым сямікласнікі СШ № 2 рашалі рэспубліканскія заданні па матэматыцы, па геаграфіі – дзесяцікласнікі гімназіі. Вынікі сведчаць пра дастатковы ўзровень агульнай сярэдняй адукацыі ў раёне.
Днямі ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі прайшло міжнароднае маніторынгавае даследаванне якасці агульнай адукацыі (PIZA). Вызначалі, ці валодаюць 15-гадовыя школьнікі (экзамен трымалі падлеткі СШ №1 і Конькаўскага ВПК) ведамі і ўменнямі для жыццядзейнасці ў сучасным грамадстве. А колькі ладзіцца творчых падзей і сустрэч, конкурсаў і фестываляў! Многія з іх сталі візітоўкай раёна, як, напрыклад, акцыя «Калядны падарунак», адкрыты турнір па лёгкай атлетыцы на прызы майстра спорту міжнароднага класа, чэмпіёна Еўропы Генадзія Валюкевіча і іншыя.
ардэчна праходзяць ушанаванні маладых спецыялістаў і ветэранаў педагагічнай працы. Ветэраны-педагогі і на заслужаным адпачынку не сядзяць у чатырох сценах: сустракаюцца і святкуюць знакавыя даты, ставяць спектаклі і цвёрда ўпэўнены, што на пенсіі жыццё толькі пачынаецца.
– Раённая арганізацыя ветэра-наў адукацыі аб’ядноўвае ў сваіх радах былых педагогаў школ, дзіцячых садкоў, пазашкольных устаноў. Можна толькі пазайздросціць іх энергіі і нераўнадушнасці, – расказвае старшыня раённага камітэта галіновага прафсаюза Святлана Бялецкая.
Сучасныя ўстановы адукацыі інфармацыйна і камунікатыўна развітыя. Сёлета ўсе школы ўключаны ў анлайн-сэрвіс «Электронны журнал-дзённік». Зручна для бацькоў, ды і для саміх навучэнцаў. Але школа – гэта, так сказаць, фінішны этап навучання. Цікавасць да пазнання пачынаецца і закладваецца ў дзіцячым садзе. Дашкольныя ўстановы выкарыстоўваюць у рабоце інавацыйныя педтэхналогіі, шукаюць формы супрацоўніцтва з сем’ямі, распрацоўваюць арыгінальныя методыкі ўмацавання здароўя сваіх выхаванцаў.
У гарадскіх установах маюцца групы, дзе дзіця можа знаходзіцца на працягу ад дзвюх да сямі гадзін. Бацькі могуць выбіраць і мову навучання свайго сына ці дачкі – у 11 дзіцячых садах працуюць 22 беларускамоўныя групы.
Адметна, што ў раёне няма дэфіцыту дашкольных месцаў, а пяцігадовыя хлопчыкі і дзяўчынкі стопрацэнтна ахоплены дашкольнай адукацыяй – прыходзяць у першы клас з пэўным багажом ведаў і ўменняў.
Усё лепшае – дзецям. У раёне для гэтага створаны выдатныя ўмовы, маюцца прафесіянальныя кадры, на ўзроўні і матэрыяльна-тэхнічная база. Вучыцеся, дзеці!
Наталля ПЕРАПЕЧКА. Подробнее
У свой час класік беларускай літаратуры Кузьма Чорны трапна заўважыў: «Радзіма чалавека там, дзе прайшло яго дзяцінства». Для першага намесніка старшыні Хойніцкага райвыканкама, начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Ж.Я. Бажок такім месцам з’яўляецца вёска Клівы.
Сёння гэта невялікая, ціхая вёсачка, выцягнутая ўздоўж аўтадарогі Хойнікі – Мазыр. Хаця некалі тут кіпела, віравала жыццё і, як успамінае Жанна Яўгеньеўна, не існавала ў Клівах сям’і, у якой было б менш трох дзяцей. Вось і ў яе бацькоўскай сям’і, акрамя яе самой, падрасталі яшчэ два малодшыя браты.Дзяцінства – самы шчаслівы і бесклапотны час ў жыцці кожнага чалавека, які заўсёды ўспамінаецца з асаблівай пяшчотай і хваляваннем. Так, вясковыя дзеці, у адрозненне ад гарадскіх, з маленства прывыкалі да нялёгкай дарослай, сялянскай працы. І ўсё ж і ў іх знаходзіўся час для сваіх дзіцячых забаў і гульняў.
Асаблівым месцам для кліўской дзятвы і моладзі быў вялікі стары дуб з арэлямі каля вясковай лазні. Тут яны збіраліся вечарамі будняў і ў святы, куплялі ў лазневым буфеце найсмацнейшы хойніцкі ліманад, тут заўсёды было цікава і весела.Як месца адпачынку і да гэтага часу памятаецца і вясковы клуб, які набіваўся «пад завязку», калі тут дэманстраваліся кінафільмы (асабліва індыйскія!), а таксама на канцэртах самадзейных артыстаў – як сваіх, так і гасцей з райцэнтра.
Што датычыцца прагляду тэлеперадач, то тэлевізары ў той час мела далёка не кожная савецкая сям’я, і людзі звычайна збіраліся разам у дамах шчаслівых уладальнікаў «блакітных экранаў». Так было ў іх доме, і гэтыя тэлепрагляды, з жывым абмеркаваннем, дасціпным каментарам ад суседзяў самых уражваючых эпізодаў таксама памятаюцца і сёння.– Мне здаецца, што раней людзі былі больш шчырымі, дабрэйшымі і адкрытымі, –успамінае Ж.Я. Бажок. – Усе былі роўнымі ў маёмасных адносінах, працавалі разам і побач, дзяліліся адзін з адным сваімі радасцямі і праблемамі. Куды і чаму прапала гэтая духоўная прастата сёння?.. Успамінаю, як шчыра і радасна адзначалі мы вясковыя і дзяржаўныя святы, асабліва Дзень Перамогі. 9 Мая ў лесе наладжваліся «маёўкі» – ушаноўвалі ветэранаў вайны і працы, выступалі артысты, гучалі музыка і апладысменты, працавалі гандлёвыя кропкі. Панавала атмасфера сапраўднага, шчырага свята, усе мае аднавяскоўцы выглядалі прыгожымі і ўбранымі, а зазелянеўшыя ў пачатку мая лясныя дрэвы дадавалі свае непаўторныя штрыхі ў агульны малюнак свята.
Гэтак жа весела адзначалася і любімае свята дзятвы – Новы год, хаця ў тыя гады аб паху і смаку мандарынаў даводзілася толькі марыць. Але і без іх запамінальны і непаўторны водар елкі, цукеркі і іншыя дамашнія прысмакі прымушалі дзяцей з нецярплівасцю чакаць кожнага апошняга вечара года. Многа радасці, смеху і жартаў прыносілі людзям Калядкі, калі марознымі і месяцовымі вечарамі свяціліся агеньчыкамі вокны кожнай вясковай хаты, і ў кожнай з іх гасцей чакаў апетытны святочны стол.Дарэчы, усе стравы гатаваліся тады ў печы (газавых пліт у той час яшчэ не было), ад чаго яны станавіліся яшчэ больш смачнымі і жаданымі.
Назаўсёды запомніліся Жанне Яўгеньеўне і будзённыя паходы ў лес, з якога і дарослыя, і дзеці вярталіся з вёдрамі і кошыкамі, поўнымі дужых баравічкоў і абабкаў, чырвонагаловых падасінавікаў, жоўта- аранжавых лісічак.А як духмяна і непаўторна пахлі пунсова-барвовыя суніцы, чорныя з сінім адлівам чарніцы!.. Таму яшчэ і сёння водары дароў прыроды асацыіруюцца ў Жанны Яўгеньеўны з далёкім і мілым дзяцінствам.Дарэчы, гэтак жа як водары язміну і бэзу, у якіх патанала вёска ўвесну. Амаль на кожным двары ў Клівах зелянела гэтае сціплае дэкаратыўнае і вельмі духмянае кустоўе.Яшчэ адным самым любімым з дзяцінства водарам для Жанны Яўгеньеўны і сёння з’яўляецца пах свежаскошанай травы. Сена для гаспадаркі патрабавалася многа – і для каня, і для каровы, а таму папрацаваць на сенажацях сям’і даводзілася нямала.
Бацька Яўгеній Адамавіч быў брыгадзірам, а потым упраўляючым аддзялення «Клівы» саўгаса «Хойніцкі», маці Надзежда Фёдараўна доўгі час працавала заатэхнікам, потым – дыспетчарам. Работы ў саўгасе хапала, але бацькі спраўляліся і на саўгасных палетках, і па ўласнай гаспадарцы. Менавіта ў іх вучыліся дзеці працавітасці, сумленнасці, адказнасці за даручаную справу. А сёння ўжо яны вучаць таму ж самаму сваіх дзяцей. – Зрэшты, так быць і павінна, – гаворыць Ж.Я. Бажок, – такім чынам і падтрымліваецца сувязь пакаленняў, і пакуль яна існуе – будзе жыць і сённяшняя вёска, будзе існаваць сельская гаспадарка, якая корміць усю краіну. Вось колькі многа ўсяго мудрага і шматзначнага месціцца для мяне ў двух простых словах – малая радзіма. Мне застаецца толькі пагадзіцца са словамі субяседніцы, мяркую, што дакладней і не скажаш. Подробнее
Вось і спраўдзілася тое, да чаго яны мэтанакіравана ішлі ўвесь час, пакуль вучыліся ў Ляхавіцкім дзяржаўным аграрным каледжы: вучоба закончана, размеркаванне адбылося, дыпломы атрыманы. Па традыцыі ўсё гэта завяршаецца выпускным балем. Група плодаагароднінаводаў і дзве – ветфельчараў сёння ўжо «на чамаданах», збіраюцца ехаць на сваё першае працоўнае месца. А развітанне з ЛДАКам адбылося, як і належыць, па-шчымліваму святочна, урачыста, незабыўна. Лічы, сёмая частка выпускнікоў закончыла вучобу з дыпломам з адзнакай – такім вось «пуцявым лістом». Цяпер вартасць ведаў маладым спецыялістам давядзецца даказваць на практыцы. Подробнее
На пасяджэнні прэзідыума Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі адзначана Хойніцкая раённая арганізацыя Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі.Дыплом І ступені ў абласным конкурсе за лепшую работу райкамаў прафсаюза па стварэнню ўмоў для творчай працы, умацаванню здароўя і адпачынку работнікаў галіны па выніках 2017 года ўручаны старшыні раённага камітэта прафсаюза работнікаў адукацыі Т.М. Сямёнавай.Як адзначыла Таццяна Мікалаеўна, гэта ўзнагарода – вынік плённай работы ўсіх членау галіновага прафсаюза, актыўных і неабыякавых да сваёй работы, свайго жыцця. Агульнымі намаганнямі за мінулы год яны дабіліся добрых паказчыкаў, па якіх і праводзілася ацэнка работы прафсаюзных камітэтаў у галіне адукацыі.Дарэчы, абласны конкурс праводзіцца штогод. Да гэтага нашаму райкаму прафсаюза работнікаў адукацыі ўдавалася заняць трэцяе месца ў 2014 годзе.Пры падвядзенні вынікаў работы раённых камітэтаў ацэньваліся колькасць і якасць праводзімых мерапрыемстваў па прапагандзе здаровага ладу жыцця і культурна-масавая работа. Турыстычныя злёты, спартакіяды, агляды мастацкай самадзейнасці «Новыя імёны», іншыя культурна-масавыя і спартыўныя мерапрыемствы, што праходзяць у раёне, – аддзел адукацыі паспяхова ўдзельнічае ва ўсіх, часта становіцца пераможцам. Так, напрыклад, у мінулым годзе каманда аддзела адукацыі заняла першае месца ў раённым турзлёце, была першай у намінацыі «Конкурс песні» на абласным турзлёце. Ужо ў бягучым годзе сталі лепшымі ў раённым лёгкаатлетычным кросе. Райкам прафсаюза работнікаў адукацыі і адміністрацыі ўстаноў адукацыі заахвочваюць пераможцаў і актыўных удзельнікаў спаборніцтваў.На вынік абласнога конкурсу таксама паўплывала і граматнае вырашэнне пытанняў матэрыяльнага стымулявання працы і меры сацыяльнай абароны работнікаў адукацыі. «У прафсаюзным камітэце работнікаў адукацыі састаіць 1195 чалавек, 76 з іх – гэта непрацуючыя ветэраны педагагічнай працы, – паведаміла Т.М. Сямёнава. – З усімі працуючымі членамі прафкама заключаны кантракты, усе – і педагагічны, і тэхнічны персанал – атрымліваюць дадатковы дзень да працоўнага водпуску. Работнікам, якія выязджаюць на аздараўленне за кошт уласных сродкаў, выдзяляецца матэрыяльная дапамога ў памеры да 3 базавых велічынь.Кантракты заключаюцца па жаданню работніка на год, два, тры, пяць. Большасць кантрактаў заключана на тры гады. Ільготы і гарантыі, якія належаць работнікам, усе забяспечваюцца».Старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі лічыць, што работнікі працуюць з большай аддачай, калі бачаць, што наймальнік лічыцца з іх інтарэсамі. Таму ў мінулым годзе праводзілася актыўная работа па аднаўленню зместу пагаднення паміж аддзелам адукацыі, спорту і турызму райвыканкама і Хойніцкай раённай арганізацыяй Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, калектыўных дагавароў. Падцвярджэннем старанняў у працы прафсаюзнага работніка і актывіста з’яўляюцца ўзнагароды. У 2016-2017 навучальным годзе работнікам адукацыі ўручана 146 узнагарод рэспубліканскага, абласнога і раённага ўзроўню, 37 з іх – ад прафсаюза. Вялікая ўвага надаецца турыстычна-экскурсійнай дзейнасці. У мінулым годзе члены прафкама наведалі Кіеў, Чарнігаў, Мір, Нясвіж. Ва ўзаемадзеянні з «Беларустурыстам» наведалі Жыткавічы, Тураў, Столін. У планах на год бягучы – паездка ў Жыровічы і Чарнігаў, які так спадабаўся ў мінулую паездку.Вельмі радуе, што моладзь, якая штогод папаўняе рады нашых педагогаў, таксама актыўна ўліваецца ў прафсаюзнае жыццё, удзельнічае ў мерапрыемствах і становіцца ініцыятарам іх правядзення.«Сярод задач на гэты год, – адзначыла Таццяна Мікалаеўна, – не здаваць атрыманых пазіцый. Работа будзе працягвацца, абавязкова прымем удзел у рэспубліканскіх прафсаюзных акцыях „Мы разам“ і „Прафсаюзы – дзецям“, будзем імкнуцца атрымаць прызавое месца ў „Новых імёнах“. Подробнее
Сёлета прафесійнае свята сувязістаў асвечана юбілейнай датай – 25 красавіка споўнілася 80 гадоў Мінскаму філіялу РУП «Белтэлекам». Подробнее
На тэрыторыі выселенай вёскі Амелькаўшчына аднавілі скульптуру безыменнага воіна.У час Вялікай Айчыннай вайны ў навакольных лясах вёскі Амелькаўшчына размяшчаўся партызанскі атрад імя А.В. Суворава. У студзені 1943 года ён вёў баі супраць карнікаў. У чэрвені 1943 года фашысцкія акупанты спалілі 135 двароў і забілі 54 мірных жыхароў. На франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 252 жыхары Амелькаўшчанскага сельскага Савета. У памяць аб загінуўшых ў цэнтры вёскі ў 1970 годзе быў усталяваны помнік – скульптура воіна.Сёлета ў красавіку у рамках Дзяржаўнай праграмы па пераадоленню наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС на 2015-2020 гады і плана па ўтрыманню зон адчужэння і адсялення па Гомельскай вобласці на 2018 год Адміністрацыя зон адчужэння і адсялення МНС Рэспублікі Беларусь на выдзеленыя з рэспубліканскага бюджэту сродкі арганізавала бягучы рамонт помніка. Усе работы выкананы сіламі калектыву раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Яны якасна і ў запланаваны тэрмін ухілілі пашкоджанні на мемарыяле: аднавілі тынкоўку, пафарбавалі помнік і прывялі ў парадак клумбы. Подробнее
Наша размова са спецыялістам ТЦСАН Аленай Анатольеўнай Курленка пра ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны завяршылася на сумнай ноце. Чаму? З кожным годам іх колькасць змяншаецца. На сёння ў Хойніках пражывае ўсяго чацвёра ветэранаў і шэсць удзельнікаў вайны, зусім не засталося іх у вёсках.Напэўна, самай публічнай персонай застаецца Васілій Сямёнавіч Гардзеенка. Хайнічанам ён добра знаёмы па фота на вялізных банерах. Нядаўна ветэран адзначыў чарговую круглую дату – 95 гадоў з дня нараджэння. Сустрэў асабістае свята сціпла ў сваёй хойніцкай кватэры.Нядаўна ён стаў госцем цэнтральнай раённай бібліятэкі, дзе на сустрэчы са школьнікамі расказаў пра сваю нялёгкую службу. У 17 гадоў імкнуўся на фронт, але не склалася. Трапіў у Калінкавіцкі раён, у партызанскае падполле. Там юнак быў падрыўніком і разведчыкам. Толькі ў 1944 годзе прызвалі ў Чырвоную Армію, пазней у якасці байца кулямётнага разліку ён вызваляў Варшаву, а затым ад Віслы дайшоў да Эльбы, прымаў удзел ва ўзяцці Берліна. Пасля Перамогі штогод Васілій Сямёнавіч абавязкова прымаў удзел у парадзе 9 Мая ў Маскве. Па традыцыі ён ездзіць туды, каб сустрэцца з сябрамі-франтавікамі каля Вялікага тэатра.У завяршэнні сустрэчы ветэран пакінуў запіс у альбоме «Нашы землякі – удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны».Летась з-за праблем са здароўем ён звярнуўся ў сацыяльную службу, каб накіравалі ў Капаткевіцкі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў (Петрыкаўскі раён). Але не змог жыць удалечыні ад малой радзімы ў коле незнаёмых людзей. Вярнуўся ў Хойнікі. У хуткім часе паедзе ў Маскву, каб прайсці ў ваеннай форме па Чырвонай плошчы.Астатнім нашым ветэранам весці насычанае грамадскае жыццё, на жаль, не дазваляе стан здароўя. Затое нярэдка ў іх доме з’яўляюцца госці. Акрамя родзічаў, прыходзяць журналісты, са святамі віншуюць прадстаўнікі раённай улады, сацыяльнай службы, дэпутаты дастаўляюць прадуктовыя наборы.У кватэры па вул. 70 гадоў Кастрычніка пражывае ветэран Аляксандр Вікенцьевіч Гапоненка. Некалькі гадоў назад ён аўдавеў, ладзіць побыт дапамагала дачка. Зараз з-за пагоршанага здароўя Аляксандр Вікенцьевіч патрабуе больш увагі, таму за ім аформілі догляд сацыяльнага работніка.Разам з сям’ёй сваёй унучкі жыве на вул. Першамайскай Іван Ігнацьевіч Шкурко. Як і многія ветэраны вайны, ён не любіць успамінаць той час, голас зрываецца з-за слёз.Таксама стрыманы ў сваіх успамінах і Рыгор Данілавіч Балобан. Ён, як і раней, жыве разам з сынам Аляксандрам у кватэры шматпавярховага дома па вул. Жукава. У ліку шасці асоб, якія прыроўнены да ветэранаў вайны, Аляксей Захаравіч Латфулін, Сямён Аляксандравіч Акуленка, Мікалай Мікітавіч Цыганкоў, Зоя Іванаўна Акатава, Віктар Сямёнавіч Мамаеў, Соф'я Аляксандраўна Жыляк. Пажадаем ветэранам трымацца, больш станоўчых жыццёвых эмоцый і ўсяго самага найлепшага. Подробнее
Калі б можна было змераць пачуцці беларусаў, што ў 73-ці Дзень Перамогі перапаўнялі сэрцы кожнага, іх хапіла б на новую зорку – удзячнасці, пашаны, памяці пра подзвіг і пра герояў, пра тых, хто выстаяў і перамог, здабыў самы дарагі падарунак для Радзімы, для суайчыннікаў, для ўсіх будучых пакаленняў – мір, а значыць – жыццё.
І калі гэтыя пачуцці ёсць у сэрцы, можна не сумнявацца: працягваецца ў часе і ў прасторы веліч Подзвігу, якому няма цаны. Подробнее
Па вуліцы Пушкіна ў райцэнтры ёсць адрас, як прызнаюцца яго гаспадары, з адмецінай шчасця. Там жывуць шчаслівыя муж і жонка Ясевічы – Васілій Іванавіч і Людміла Браніславаўна. А нядаўна, 26 красавіка, гэтыя мілыя, прыгожыя людзі адзначылі важную падзею іх сумеснага жыцця – 65 гадоў разам, заўсёды побач. Што б ні здаралася, яны сапраўдныя сябры, самая надзейная апора, падтрымка адзін для аднаго. Подробнее
Час бязлітасны. Яшчэ пару год таму ў Дзень Перамогі на «Прарыве» для самых шаноўных гасцей – удзельнікаў вайны – ставілі некалькі радоў крэслаў. Сёлета ж на цэнтральнай плошчы яно было ўсяго адно: з 18 ветэранаў Вялікай Айчыннай, што жывуць зараз на Ушаччыне, сілы прыйсці на ўрачыстасць знайшоў толькі Міхаіл Сцяпанавіч Іваноў (на здымку). Як і належыць сапраўднаму воіну, мужчына бадзёрыўся, ахвотна паціскаў руку кожнаму, хто падыходзіў персанальна яго павіншаваць. А на пытанне, як адчувае сябе ў спякотны дзень, былы камсорг партызанскага атрада ўсміхнуўся: «Хіба ж гэта гарачыня? Вось на вайне была сапраўдная спякота...» Подробнее
У святочнасці мая прапісаны і гэты, ужо традыцыйны для Брэстчыны, сюжэт: ушанаванне лепшых працаўнікоў і калектываў вобласці. Цырымонія адбылася 8 мая ў Брэсце.
«Працаўнікі карысталіся павагай ва ўсе часы. Яны ўслаўляюць родную зямлю, робяць яе духоўна і матэрыяльна багацейшай, захоўваюць спадчыну і сваімі рукамі будуюць будучыню нашай краіны», – падкрэсліў старшыня Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта Анатолій Ліс і дадаў, што сённяшнія героі дня, якія запрошаны на ўрачыстасць, з’яўляюцца «прыкладам таго, што ў раёне, невялікім горадзе ці вёсцы можна паспяхова працаваць і атрымліваць высокія вынікі». Кіраўнік вобласці выказаў упэўненасць, што ў Год малой радзімы Брэстчына будзе працаваць яшчэ больш эфектыўна.
26 красавіка ў Брэсце ўжо квітнеў бэз. Таксама ў горадзе над Бугам у гэты і наступны дзень можна было назіраць росквіт дзелавой актыўнасці, прычым канцэнтравана ў сценах лёгкаатлетычнага манежа. Назва падзеі – Міжнародны форум-выстава дзелавых кантактаў «БРЭСТ-2018». У сваім цяперашнім фармаце форум праходзіў трэці раз. І пры поўным кворуме: больш за паўтара дзясятка краін фарміравалі яго геаграфію. Каля сотні ўдзельнікаў, якія прадстаўлялі розныя сферы эканомікі і бізнесу ў той ці іншай форме, выступілі на палях форума-выставы. У цырымоніі адкрыцця прыняў удзел і намеснік міністра эканомікі Беларусі Дзмітрый Матусевіч, які адзначыў высокі кадравы і лагістычны патэнцыял Брэсцкай вобласці, звярнуў увагу на тое, што ў рэгіёне сканцэнтраваны лідары харчовай, тэкстыльнай, некаторых іншых вытворчых галін краіны. Подробнее
Абапал заліпенскай вуліцы Савецкай жаўцеюць дзьмухаўцы, у завушніцах – бярозы, пачынае цвісці бэз. Ля дома з асаблівай майскай адзнакай «Тут жыве ветэран» сядзеў на лавачцы і ўглядаўся ў вясновыя сюжэты яго гаспадар Уладзімір Дзядзечка (на здымку), энергічны, добразычлівы, з успамінамі пра цяжкія вёрсты вайны. Подробнее
Сям’я – кроўныя сваякі. Але ў жыцці часта здараецца так, што зусім чужыя дзеці становяцца самымі блізкімі і дарагімі. Чужымі, але роднымі. Гэта добра ведае шматдзетная маці, матуля-выхавацель, прыгожая жанчына з добрай душой, сапраўды, майстар на ўсе рукі Любоў Уладзіміраўна Красёва. Зараз у яе на выхаванні знахо-дзяцца трое дзяцей – Арцём, Наталля і Алег. А да гэтага… Подробнее
Прафесійнае свята медсясцёр традыцыйна адзначаюць 12 мая. Справу Флорэнс Найцінгейл, арганізатара і кіраўніка службы сясцёр міласэрнасці падчас Крымскай вайны (1853-1856), сёння працягвае велізарная колькасць людзей у белых халатах. Іх прызначэнне, прызванне, любімая работа — дапамагаць людзям. Сярод такіх і рэнтгеналабарант Бярэзінскай ЦРБ Наталля Міхайлаўна САЛОДКАЯ. Менавіта яна да Дня медыцынскай сястры за добрасумленную, плённую працу ўзнагароджана Ганаровай граматай галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Мінаблвыканкама. Подробнее
28 красавіка ў Івацэвічах прайшоў ІІІ адкрыты рэгіянальны конкурс дзіцячага малюнка “Спадчына-2018” пад назвай “Экалогія душы – экалогія Зямлі”. У ім прынялі ўдзел 110 юных мастакоў з 13 раёнаў Брэсцкай вобласці, якія прыехалі з выкладчыкамі, а многія яшчэ і з бацькамі – усіх сустрэлі гасцінна, з душой. Подробнее
У аўторак, 8 мая, гарадскі стадыён збіраў удзельнікаў чарговага велапрабегу, прысвечанага Дню Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Гэта традыцыйнае святочнае мерапрыемства з кожным годам пашырае свае межы, павялічваючы колькасць удзельнікаў. Кожны з іх разумее, што гэта дата напоўнена асаблівым сэнсам, гэта свяшчэнная памяць аб загінуўшых у час баявых дзеянняў за наш светлы сённяшні дзень, нашу мірную спакойную будучыню.У аўторак, 8 мая, гарадскі стадыён збіраў удзельнікаў чарговага велапрабегу, прысвечанага Дню Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Гэта традыцыйнае святочнае мерапрыемства з кожным годам пашырае свае межы, павялічваючы колькасць удзельнікаў. Кожны з іх разумее, што гэта дата напоўнена асаблівым сэнсам, гэта свяшчэнная памяць аб загінуўшых у час баявых дзеянняў за наш светлы сённяшні дзень, нашу мірную спакойную будучыню. Подробнее
Мітынг, прысвечаны 73-й гадавіне Вялікай Перамогі савецкага народа над нямецка-фашысцкімі захопнікамі, адбыўся ў аграгарадку Паплавы каля помніка загінуўшым героям, якія падарылі нам мірнае жыццё. Подробнее