З надыходам лета многія будаўнічыя і мантажныя арганізацыі актывізуюць правядзенне земляных работ. Аднак іх выкананне ў зонах кабельных ліній электраперадач без узгаднення з энергазабяспечвальнымі арганізацыямі можа прывесці да сур’ёзных парушэнняў у энергазабеспячэнні спажыўцоў. Подробнее
У падаткавых інспекцыях Гродзенскай вобласці да 15 чэрвеня 2018 года праводзіцца акцыя «Здаеш кватэру і атрымліваеш даход — плаці падаткі». Подробнее
На працягу апошніх гадоў некаторыя беларусы, у тым ліку і жыхары нашага раёна, у пошуках добрай працы і высокага заробку адпраўляюцца ў Расію (у асноўным, у г. Маскву і Маскоўскую вобласць, г. Санкт-Пецярбург). Амаль з усімі імі наймальнікі не афармляюць дакументы аб прыёме на працу і дакументы, якія дазваляюць на законных падставах знаходзіцца на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі. Подробнее
Сядзіба «Шчорсы», якая знаходзіцца ў жывапісным мястэчку Шчорсы, 27 мая гасцінна адчыніла дзверы для ўсіх, хто любіць сваю малую радзіму, цікавіцца яе гісторыяй і хоча зберагчы яе для нашчадкаў. Кожнага госця, а завітала іх нямала, тут сустракалі радушна. Увазе прысутных, акрамя знаёмства і агляду сядзібы, была прапанавана культурна-тэматычная праграма. Подробнее
У Наваградку завяршыліся спаборніцтвы па міні-футболе Навагрудскай школьнай футбольнай лігі. Арганізатары – ДЮСШ №2 і аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама. Спаборніцтвы прайшлі пры падтрымцы асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола». Подробнее
– пад такой назвай 25 мая ў аграгарадку Шчорсы, былым уладанні асветніка і гуманіста Яўхіма Храптовіча, прайшлі IV Шчорсаўскія чытанні. Подробнее
Праблема пустуючых і старых дамоў не раз падымалася на старонках нашай газеты. Чарговай падставай зноў звярнуцца да гэтага пытання стаў зварот у рэдакцыю жыхаркі г.п. Любча В.Я. Хартановіч. Подробнее
Штогод 31 мая Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) і яе партнёры адзначаюць Сусветны дзень без тытуню. Гэта дазваляе яшчэ раз нагадаць пра дадатковую рызыку для здароўя, звязаную з тытунекурэннем, і заклікаць праводзіць эфектыўную палітыку па змяншэнні маштабаў ужывання тытуню. У бягучым годзе Сусветны дзень без тытуню прысвечаны тэме «Тытунь і хваробы сэрца». Подробнее
Гул бензапіл, трэск дрэў і неверагодная колькасць апілак. Напрыканцы мінулага тыдня ў ДЛГУ «Навагрудскі лясгас» прайшоў раённы этап штогадовых спаборніцтваў вальшчыкаў лесу «Лесаруб-2018», удзел у якім прынялі 13 каманд Навагрудскага лясгаса і госці з Астравецкага, Дзятлаўскага і Слонімскага раёнаў. Усяго 35 удзельнікаў. Подробнее
Цырымонія ўручэння стыпендый Гродзенскага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання «Беларускі фонд міру» адораным і таленавітым навучэнцам вобласці праходзіла ў Мірскім замку. У ліку ўзнагароджаных пяць прадстаўнікоў Навагрудчыны. Подробнее
Штогадовая цырымонія «Трыумф» – гэта свята юных талентаў, чые высокія дасягненні на прадметных алімпіядах, сур’ёзная даследчая дзейнасць з’яўляюцца гонарам раёна і прыкладам для іншых. Ганаровыя ўдзельнікі ўрачыстасці – пераможцы прадметных алімпіяд рэспубліканскага, абласнога і раённага ўзроўняў, пераможцы абласнога конкурсу даследчых работ, педагогі і бацькі. Подробнее
У інспекцыю Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Навагрудскім раёне ў сувязі з прыняццем Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №337 ад 19.09.2017 «Аб рэгуляванні дзейнасці фізічных асоб» працягваюць паступаць пытанні. Подробнее
Выплата так званай «зарплаты ў канвертах» — сур'ёзная праблема не толькі для эканомікі краіны, але і для кожнага грамадзяніна, які атрымлівае падобныя грошы. Атрымальнік такога заробку ў ліку іншых становіцца ўдзельнікам небяспечнай гульні з законам, так званай «ценявой эканомікі». Недапушчэнне фактаў выплаты «канвертнай зарплаты» асабліва важна. Подробнее
Гродзенская вобласць адна з самых газіфікаваных абласцей у Беларусі. Газ выкарыстоўваецца не толькі ў прамысловых мэтах, у многіх дамах вобласці эксплуатуецца газавае абсталяванне. Пры эксплуатацыі газавых прыбораў неабходна памятаць, што газ – гэта не толькі камфорт, цяпло і ўтульнасць у доме, гэта яшчэ і аб’екты павышанай небяспекі. Подробнее
Окончились основные посевные и посадочные работы и наступает время активного ухода за культурными растениями и защиты их от вредителей и болезней. Подробнее
Ад многіх людзей часта можна пачуць нараканні, што жанчыны не ўмеюць вадзіць машыну. Аднак дадзенае меркаванне – стэрэатып, з якім каторы год змагаюцца ўдзельніцы маладзёжнага конкурсу «Аўталедзі», арганізатарам якога выступае Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі. Напрыканцы мінулага тыдня ў г. Лідзе прайшоў абласны этап сёлетняга аўтаспаборніцтва. Сярод удзельнікаў навагрудчанка Алена Міклаш, дырэктар раённага Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі. Канкурэнцыю ёй саставілі прадстаўніцы Бераставіцкага, Ваўкавыскага, Ашмянскага, Смаргонскага, Мастоўскага раёнаў і г. Гродна. Подробнее
Інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах па Навагрудскім раёне нагадвае, што юрыдычныя асобы, якія ажыццяўляюць дзейнасць у гарадах абласнога падпарадкавання і г. Мінску, з 1 жніўня 2018 г. наяўныя грашовыя сродкі і (або) банкаўскія аплатныя карткі абавязаны прымаць з выкарыстаннем касавага абсталявання з устаноўленым сродкам кантролю падаткавых органаў (СКПО). Подробнее
З прыняццем у 2016 годзе Закона Рэспублікі Беларусь «Аб прамысловай бяспецы», тэхнічных і нарматыўных прававых актаў, галоўнай задачай для кіраўнікоў суб'ектаў гаспадарання ў забеспячэнні прамысловай бяспекі з'яўляецца іх выкананне. Подробнее
Праведзены дзяржкантролем маніторынг ходу вясенняй пасяўной выявіў шэраг парушэнняў у яе арганізацыі. Не выкаранены факты скажэння аператыўнай справаздачнасці аб гатоўнасці тэхнікі. Подробнее
Праведзены камітэтам аналіз эфектыўнасці вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі паказаў, што ў 6 раёнах з 17 (35,2%) дапушчана зніжэнне вытворчасці (вырошчвання) БРЖ: Ваўкавыскім (96,3%), Зэльвенскім (99,5%), Мастоўскім (99,8%), Астравецкім (93,1%), Свіслацкім (99,9%), Слонімскім (97,5%), вытворчасці малака – у 3 раёнах з 17 (17,6%): Дзятлаўскім (99, 4%), Астравецкім (98,9%), Ашмянскім (97,5%). Подробнее
Артыкулам 212 Жыллёвага кодэкса прадугледжаны абавязак таварыстваў уласнікаў забяспечваць абслугоўванне аб’ектаў нерухомай маёмасці і прыдамавой тэрыторыі. Подробнее
пад такой назвай 24 мая ў Навагрудку прайшоў раённы бацькоўскі сход. Мерапрыемства праводзілася ў фармаце адкрытага дыялогу прадстаўнікоў сістэмы адукацыі, аховы здароўя, духавенства, РАУС і РАНС з бацькамі. Подробнее
Лета на парозе, а з ім і адкрыццё пляжнага сезона. Берагі вадаёмаў вось-вось запоўняцца аматарамі паплаваць і паляжаць на сонейку. Дзе купанне дазволена, а дзе не? Ці гатовыя пляжы і прыбярэжныя зоны прыняць адпачывальнікаў? Што чакае грамадзян, якім «закон не пісаны»? Аб гэтым і не толькі ў нашым матэрыяле. Подробнее
– Мне вельмі падабаецца чытаць публікацыі ў рубрыцы «Праект газеты «Гісторыя Навагрудчыны ў старым альбоме», дзе расказваецца пра людзей нашага краю, людзей, якія пакінулі значны след у гісторыі раёна, – паведаміла падчас тэлефоннага званка ў рэдакцыю Валянціна Сцяпанаўна Калала. – Час праходзіць непрыкметна. Пасталелі мы, учарашнія школьнікі Купіскай базавай школы, даўно выйшлі на заслужаны адпачынак нашы настаўнікі… Я хацела б, каб на старонках газеты расказалі пра вельмі чулага і справядлівага, клапатлівага, адказнага і добразычлівага чалавека – нашу настаўніцу Алену Мікалаеўну Касцюкевіч. Жанчыну, якая пасля смерці маёй матулі Марыі Антонаўны Каранеўскай, таксама настаўніцы гэтай школы, стала для мяне другой матуляй. Вось так, з пяшчотай у голасе, цеплынёй і любоўю расказвае пра сваю любімую настаўніцу Валянціна Сцяпанаўна. Подробнее
У мінулы аўторак у Навагрудку прайшоў абласны злёт студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў і маладых спецыялістаў Гродзеншчыны.У форуме прынялі ўдзел старшыня Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў, старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі РГА «Белая Русь» І.Г. Жук, старшыня Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта А.М. Маркевіч, намеснік старшыні Гродзенскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў А.М. Кардаш, старшыня Навагрудскага раённага Савета дэпутатаў С.В. Мішарын, намеснік старшыні Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта С.М. Каралько. Подробнее