Нягледзячы на шчыльны працоўны графік дырэктар КСУП «Эксбаза „Стралічава“ Уладзімір Леанідавіч Бондар не адмовіў у размове.
– Вось скажы, чаму ў сутках усяго дваццаць чатары гадзіны? Чаму хаця б не дваццаць пяць? Ці не трыццаць? – адразу звярнуўся ён да мяне. – Здаецца, толькі дзень распачаўся: праводжу невялікую планёрку, падчас якой размяркоўваецца фронт работ на дзень, хуценька абмяркоўваюцца ўзніклыя пытанні – і звычайна тут жа вырашаюцца, раблю аб’езд ферм, палёў – я і азірнуцца не паспяваю, як сонца коціцца за гарызонт. Вось хаця б у жніўні дні падаўжаліся! Але з божым укладам жыцця, як і з надвор’ем, не паспрачаешся…
Яго працоўны дзень і сапраўды пачынаецца на досвітку. З ім, кажуць, працаваць цяжка, але цікава.
У.Л. Бондар нарадзіўся і вырас у Глінішчы, адукацыю мае вышэйшую – закончыў Віцебскую ордэна „Знак Пашаны“ дзяржаўную акадэмію ветэрынарнай медыцыны. Першае працоўнае месца было ў в. Бабчын – галоўным заатэхнікам калгаса „Кастрычнік“.
Далейшы паслужны спіс У.Л. Бондара ледзь паспяваю запісваць у нататнік. Адзначу толькі тое, што з сельскай гаспадаркай жыццё звязала яго трывала. Ужо восьмы год ён на пасадзе дырэктара КСУП „Эксбаза “Стралічава». Яго надзейная гавань – яго сям'я. Жонка Наталля Дзмітрыеўна да выхаду на пенсію працавала ветэрынарным урачом у райспажыўтаварыстве. Сын Дзмітрый шчыруе пад кіраўніцтвам бацькі ў гаспадарцы. Радуюць дзядулю дзве любімыя ўнучкі Оля і Маргарыта.
На маё пытанне пра планы на сёлетнюю ўборачную Уладзімір Леанідавіч з усмешкай заўважае, што кожны год асаблівы і цікавы па-свойму. І няўлоўна бягучы 2018-ты таксама не выключэнне. Пакуль чалавек не навучыўся супрацьстаяць з’явам прыроды, яна будзе ўносіць свае карэктывы ў працу кожнага члена калектыву – механізатара, агранома, жывёлавода. Але ўсе тут спадзяюцца на лепшае.
Якое ў У.Л. Бондара працоўнае крэда? Яно лаканічнае, простае і рацыянальнае.
– Больш справы, менш слоў, – адказаў мой субяседнік, ужо седзячы ў службовай машыне і працягваючы мне аркушык паперы з прозвішчамі работнікаў. – Вось пра іх напішыце. Я ім усім шчыра ўдзячны за іх старанне і добрасумленне. Подробнее
Кожную трэцюю сераду месяца на прыём да старшыні раённага Савета дэпутатаў Г.В. Бондар звяртаюцца жыхары Хойнікшчыны па самых розных пытаннях. На гэтым тыдні прыём прайшоў з удзелам дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь С.У. Чэкан. Грамадзянам растлумачаны асноўныя моманты па афармленню рамеснай дзейнасці, яе відах.
Таксама ўздымалася пытанне навядзення парадку на зямлі: вываз і абясшкоджванне цвёрдых бытавых адходаў з'яўляецца асноўнай жыл- лёва-камунальнай паслугай, якая аказваецца ў абавязковым парадку. Адпаведна і аплачвацваць гэтую паслугу патрэбна абавязкова. А не гаварыць аб тым, што смецця ўвогуле няма ў нас, а потым усё гэта «багацце» вывозіць у лес ці пад суседні дом.
Па пытанню рэгістрацыі збудавання звярталіся хайнічане. Раней яно было прызнана самавольнай пабудовай і ў рэгістрацыі было адмоўлена. Рэгістрацыя стане магчыма толькі пры прывядзенні пабудовы ў ранейшы выгляд.
У аграгарадку Глінішча ў час сустрэчы інфармацыйна-прапагандысцкай групы райсавета з насельніцтвам старшыня райсавета Г.В. Бондар праінфармавала аб бюджэце раёна, на якія галіны выдзяляюцца сродкі, стане спраў у сельскай гаспадарцы, у прыватнасці ў КСУП "Імя І.П. Мележа".
З прафілактычнай інфармацыяй выступілі прадстаўнікі РАНС, РАУС, ЦРБ. Па асноўнай тэме Адзінага дня інфармавання – рацыянальным выкарыстанні прыродных рэсурсаў – выступіў начальнік адпаведнай раённай інспекцыі К.М. Літвінка. Ён нагадаў, што міні-палігон у Глінішчы рэкультываваны, адходы можна вывозіць на палігон у Куравым. На тэрыторыі Алексіцкага сельсавета выяўляецца многа несанкцыяніраваных смеццязвалак, якія ўтвараюць жыхары яго населеных пунктаў. Па ўсіх фактах праводзіцца ўстанаўленне вінаватых асоб. Штраф у такім выпадку да 50 базавых велічынь. Пры гэтым вінаватая асоба, акрамя аплаты штрафу, павінна будзе і навесці парадак.
Праблема пасля Радуніцы – вялікая колькасць штучных кветак, утылізаваць якія цяжка (яны не перагніваюць, а пры спальванні выдзяляюць шкодныя рэчывы). Таму жыхароў заклікалі ўшаноўваць памяць памёршых жывымі кветкамі, рушнікамі, малітвай. У такім выпадку прыродзе шкода не наносіцца.
Сярод паступіўшых зваротаў: скаргі на дрэнную якасць вады; адкрыццё стаматалагічнага кабінета (ён пачне работу пасля выпраўлення недахопаў, выяўленых санстанцыяй); рамонт газавага катла (турбавацца аб гэтым павінен гаспадар дома незалежна ад таго, прыватызаванае жыллё або арэнднае). Абмеркавана пытанне зносу пустуючых дамоў згодна з Указам Прэзідэнта № 100 «Аб мерах па ўдасканаленні ўліку і скарачэнні колькасці пустуючых і старых дамоў у сельскай мясцовасці». Кожнаму патрэбна памятаць, што калі не аформлены дакументы на атрыманне спадчыны, то, адпаведна, ніякімі спадчыннымі правамі патэнцыяльныя нашчадкі не валодаюць, і перадаваць, прадаваць, дарыць такія домаўладанні яны не маюць права. Любыя здзелкі з маёмасцю без дакументаў з’яўляюцца незаконнымі. Подробнее
На свята фальклору «Напевы зямлі маёй»
і адкрытую ярмарку рамёстваў у аграгарадок Русіно з’ехаліся спевакі і танцоры,
майстры-рамеснікі, гледачы з Баранавіцкага, Ляхавіцкага, Пінскага раёнаў. Подробнее
На Кобрыншчыне пачынаецца гарачая пара – уборка новага ўраджаю. Сярод іншых збожжаўборачныя камбайны выйшлі на палі ААТ “Астромічы” – час прыбіраць азімы ячмень. Як распачалося жніво і з якім настроем аграрыі падышлі да гэтага адказнага этапа – у рэпартажы з месца падзей. Подробнее
Ёсцьчэмпіёныўспорце, аёсцьчэмпіёныўправільнымабыходжаннізадходамі. Ігэтыячэмпіёны— трэцякласнікіАнаніцкагавучэбна-педагагічнагакомплексу«Дзіцячысад-сярэдняяшкола». Подробнее
Гадыдакладнанемогуцьніпрытупіцьлюбоўдагэтагавідуспорту, нізабараніцьмарыцьіімкнуццадановыхвяршынь. Гэтабезслоўбылозразумелаўсім, хтосабраўсяначарговыфутбольнытурнірнапрызызаслужанагатрэнераРэспублікіБеларусьіГанаровагаграмадзянінанашагараёнаАнатоляУсенкі. Подробнее
Флэш-моб для Барбі і Кена Подробнее
Алег Елісеенкаў — ганаровы грамадзянін Маладзечна. Успаміны. Подробнее
Тыя майскія дні, калі мы сустрэліся з Іванам Уладзіміравічам Карнейчыкам, кіраўніком малочнатаварнай фермы “Малочны Двор” ЗАТ “Гудзевічы”, выдаліся для яго шчаслівымі. І на рабоце ў яго ішлі справы паспяхова, і дома ў сям”і радасць: нарадзілася другая дачушка. Далі ёй імя Васіліна. Подробнее
Адкрыць таямніцы гаючых траў, зарадзіцца энергіяй жыватворнай вады і летняга сонца, даведацца, пра што ў самую кароткую ноч шэпчуцца дрэвы, навучыцца плесці вянкі і знайсці папараць-кветку, каб спазнаць сакрэты сусвету. Усё гэта юныя мастаўчане маюць магчымасць здзейсніць падчас тэатралізаванага мерапрыемства “Купалле”, што ладзіцца ў музеі “Лес і чалавек”. Подробнее
“Жыццё – гэта ліхтар, які на некаторы час трапіў мне ў рукі, і я зраблю ўсё магчымае, каб гарэў ён як мага ярчэй” – з такім дэвізам крочыць па жыцці настаўнік гісторыі, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Лунненскай сярэдняй школы Ірына Мікалаеўна Сільвановіч. Подробнее
Згадзіцеся, зараз нямнога засталося прафесій, дзе пераважную ролю адыгрываюць мужчыны. І справа тут зусім не ў гендэрных асаблівасцях. Проста ў гэтых сферах дзейнасці патрэбна і сіла, і вынослівасць, і сапраўдная мужчынская загартоўка. Адна з такіх прафесій – лесаруб. Подробнее
Уладальнікі кватэр у новым 40-кватэрным доме па вуліцы Зялёнай, 24, атрымалі ключы ад уласнага жылля. Сярод шчаслівых навасёлаў і мнагадзетная сям'я Мечыслава і Анастасіі Зінкевіч. Подробнее
15 чэрвеня гасцінная жырмунская зямля сабрала загадчыкаў філіялаў устаноў культуры на семінар “3 гісторыі жырмунскай зямлі...” Каб госці ўбачылі яе прыгажосць, дакрануліся да гістарыі, даведаліся пра людзей, якія пакінулі свой след не толькі на малой радзіме, але і за яе межамі. З гэтай мэтай была падрыхтавана цікавая насычаная праграма. Подробнее
Колькі часу прайшло, а доўгае рэха вайны не змаўкае. Прабіваецца то нечаканымі знаходкамі затоеных снарадаў, то ўспамінамі са слязамі на вачах, то ціхім плачам над лістамі з сухімі словамі “прапаў без вестак”, то перазвонам медалёў на гру-дзях сівавалосых ветэранаў. Наступствы тых трагічных часоў нельга ні зменшыць, ні змякчыць. 22 чэрвеня ў Беларусі адзна-чаецца Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. У скверы па вуліцы Савецкай у райцэнтры з нагоды гэтай журботнай даты каля помніка загінуўшым у Вялікай Айчыннай вайне прайшоў мітынг-рэквіем, арганізаваны раённым камітэтам ГА “БРСМ”, у якім прынялі ўдзел вучні гарадскіх школ і прафліцэя. Подробнее
Заўтрашні дзень аграпрамысловага ком-плексу залежыць ад маладых яго работнікаў – граматных і ініцыятыўных прафесіяналаў. Трэба, каб выпускнік змог рэалізаваць свае магчымасці і амбіцыі, “прыжыцца” ў гаспадарцы. І тут важна ўсё – як яго сустрэлі, якія ўмовы працы і адпачынку стварылі, ці працягнулі руку дапамогі ў складанай жыццёвай сітуацыі. Шмат у гэтым напрамку робіцца ў ААТ “Новыя Стайкі”. Калектыў гаспадаркі працуе паспяхова, робячы стаўку на паляпшэнне якасных паказчыкаў. Важкі ўклад у агульную справу ўносіць моладзь, прыток якой у гаспадарку ў апошнія гады асабліва адчувальны. Подробнее
Напярэдадні Міжнароднага дня бацькі, які адзначаецца па ўсім свеце 17 чэрвеня, у клубе аграгарадка Быцень адбыўся незвычайны канцэрт пад назвай “Татаў дзень – кожны дзень”. Галоўнымі героямі на сцэне сталі таты, якія былі непасрэднымі ўдзельнікамі конкурснай праграмы. У той вечар ім былі прысвечаны і музычныя віншаванні, і добрыя словы, і шчырыя ўсмешкі. Подробнее
Напярэдадні раённага свята «Беразуха» на галоўнай яго пляцоўцы ў аграгарадку Завозер’е ля сельскага Дома культуры з’явіліся новенькія бярозавыя арэлі. Ідэя іх пабудаваць належыла супрацоўнікам мясцовага клуба і ўдзельнікам мастацкай самадзейнасці. Новую гушкалку для дзяцей упрыгожылі рознакаляровымі стужкамі — і адразу з’явілася вялікая чарга жадаючых пагойдацца. Подробнее
Пытанні медабслугоўвання былі разгледжаны на чарговай сесіі раённага Савета дэпутатаў 28 склікання. Удзел у сесіі прынялі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь С.У. Чэкан, галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Гомельскай вобласці А.А. Тарасенка, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення аховы здароўя аблвыканкама М.М. Кудзеньчук. Подробнее
Прыродныя рэсурсы і іх рацыянальнае выкарыстанне сталі тэмай чэрвеньскага Адзінага дня інфармавання.
Інфармацыйна-прапагандысцкая група райвыканкама, узначальваемая старшынёй раённага выканаўчага камітэта А.У. Бандарэнкам, сустрэлася з працоўным калектывам КЖУП «Хойніцкі камунальнік».
Да рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў Хойніцкага раёна заклікаў начальнік райінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя К.М. Літвінка. Лясы, балоты, водныя аб’екты – гэта наша багацце, да яго патрэбна адносіцца беражліва. Праблем, як кажуць, і без чалавека хапае. Гэта і шкоднік караед, адзінай мерай барацьбы з якім з’яўляецца санітарная вырубка пашкоджаных дрэў; і зніжэнне грунтовых вод з-за засухі. Таму людзям неабходна з большай увагай і павагай адносіцца да прыродных рэсурсаў.
У апошні час многа робіцца ў плане раздзельнага збору другаснай сыравіны. Як акцэнтаваў увагу А.У. Бандарэнка, весь свет даўно зразумеў неабходнасць раздзельнага збору другасных матэрыяльных рэсурсаў і нам патрэбна актыўна пераймаць станоўчы вопыт. А работнікі камунальнай службы ў гэтым павінны быць зацікаўлены як ніхто іншы.
Кожны павінен раздзяляць паперу, пластык, шкло яшчэ ў сябе дома. Для раздзельнага збору ўстанаўліваюцца спецыяльныя кантэйнеры, іх колькасць кожны год павялічваецца. Райспажыўтаварыства і КЖУП «Хойніцкі камунальнік» прымаюць ад насельніцтва другасную сыравіну, дарэчы, яе можна здаць у лік камунальных плацяжоў. Прымаюць пэўныя арганізацыі і складанабытавую тэхніку, адпрацаванае масла, шыны, акумулятары. Усё гэта патрэбна здаваць, а не засмечваць лясы і землі агульнага карыстання.
Зададзена пытанне аб спрашчэнні падрыхтоўчых работ па спілоўванню сухіх дрэў камунальнай службай. Як патлумачыў К.М. Літвінка, камунальшчыкам дастаткова падрыхтаваць усе дакументы, сфатаграфаваць сухое дрэва, зрабіўшы прывязку да мясцовасці, і потым падпісаць гэтыя дакументы ў ДЛГУ «Хойніцкі лясгас». У такім выпадку ў экалагічнай службы да «камунальніка» не ўзнікне ніякіх пытанняў.
Таксама было нагадана, каб аб усіх выпадках выяўлення баршчэўніка Сасноўскага паведамлялі ў райінпекцыю, таму што гэтая расліна вельмі небяспечна.
Аб крымінагеннай сітуацыі ў раёне праінфармаваў першы намеснік начальніка райаддзела ўнутраных спраў М.М. Якунін. Выконваючы абавязкі загадчыка паліклінікі Н.А. Міхалап паведаміла аб сітуацыі ў сістэме аховы здароўя, матэрыяльна-тэхнічнай базе, кадравым складзе. Подробнее
Сёння ў нашай краіне сваё прафесіянальнае свята адзначаюць работнікі пракуратуры. Падставай для ўрачыстасці стаў Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 157 ад 26 сакавіка 1998 года “Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь”. Подробнее
ад члена Беларускага саюза журналістаў
Наталлі ШТЭЙНЕР
Тэл. 67079, Velcom 3933728 nshtejner@mail.ru Подробнее
15 чэрвеня воіны-інтэрнацыяналісты, якія працуюць у Асіповіцкім упраўленні магістральных газаправодаў, сустракалі сваіх сяброў-калег з Крупак. Подробнее
У кожнага горада ёсць свая “фішка”, і Асіповічы не выключэнне. Ужо мала хто памятае, як атрымалася першапачаткова, але адной з такіх адметнасцей рэгіёна стаў штогадовы фестываль аматараў рок-музыкі і матацыклаў. Дарэчы, падобны фэст праводзіцца і ў Лідзе — горадзе шырока вядомым, старажытным, з багатай гісторыяй. Адчуваеце гонар за малады райцэнтр? Подробнее