Цішыня. Нават дрэвы, здаецца, застылі. У піянерскім салюце рукі хлопчыкаў і дзяўчынак. Побач з імі ў ганаровай варце – сённяшнія абаронцы Радзімы. Ім, маладым, выпала пачэсная місія несці вахту памяці ля помнікаў, абеліскаў, брацкіх магіл. На граніце і мармуры – імёны, прозвішчы. І нават калі герой невядомы, яго подзвіг не забыты. Памяць пра іх, бясстрашных удзельнікаў Вялікай Айчыннай, захоўваюць не толькі велічныя манументы, але і простыя абеліскі з чырвонымі зоркамі. Подробнее
Флер’янова сустракала гасцей. Сённяшнія гаспадары былога маёнтка Бохвіцаў Генрых і Ларыса Траццякі толькі «за», калі гаворка ідзе пра захаванне культурнай спадчыны, пра выкарыстанне яе як асновы для развіцця ці хаця б дэманстрацыі сённяшніх здабыткаў, знаходак, дасягненняў таленавітых у мастацтве, народжаных на Ляхавіччыне – адным словам, землякоў. Таму другі раз запар яны ахвотна адгукнуліся на культурную прапанову бібліятэкараў раёна правесці «Флер’яноўскія чытанні». Подробнее
Гэта для валанцёраў міжнароднага дабрачыннага грамадскага аб’яднання «Сафія» — справа амаль што кожнага новага дня. З мэтай дапамагчы тым людзям, якім патрэбна дапамога, яны адпраўляюцца ў гуманітарныя камандзіроўкі па ўсім свеце і, выкарыстоўваючы сродкі ад ахвяраванняў вернікаў, знаходзяць ім высакароднае прымяненне. Подробнее
Другі год запар па выніках штогадовага агляду санітарнага стану і добраўпарадкавання населеных пунктаў Магілёўскай вобласці наш горад стаў пераможцам сярод населеных пунктаў другой катэгорыі. Подробнее
Флер’янова сустракала гасцей. Сённяшнія гаспадары былога маёнтка Бохвіцаў Генрых і Ларыса Траццякі толькі «за», калі гаворка ідзе пра захаванне культурнай спадчыны, пра выкарыстанне яе як асновы для развіцця ці хаця б дэманстрацыі сённяшніх здабыткаў, знаходак, дасягненняў таленавітых у мастацтве, народжаных на Ляхавіччыне – адным словам, землякоў. Таму другі раз запар яны ахвотна адгукнуліся на культурную прапанову бібліятэкараў раёна правесці «Флер’яноўскія чытанні». Подробнее
Паслязаўтра споўніцца 100 гадоў жыхару вёскі Кейзікі Варапаеўскага сельсавета Івану Паўлавічу Бараноўскаму. Напярэдадні даты я сустрэлася з ветэранам вайны і працы. Подробнее
У адкрытым акцыянерным таварыстве «Кураполле-агра» сена і сянаж закладваюць не толькі ў сховішчы і сянажныя траншэі, але і зарулоньваюць у стрэйч-плёнку. Такі корм захоўвае неабходныя вітаміны і мікраэлементы, ён больш карысны для жывёлы. На прэс-падборшчыку-ўпакоўшчыку не першы год працуе механізатар Аляксандр Яначкін (на здымку). З запланаваных на зімоўку 1500 тон ён з пачатку корманарыхтоўкі запрасаваў 1367. Гэта найлепшы вынік у раёне. Нядаўна мы сустрэліся з Аляксандрам каля Дзеткава. Подробнее
Райкам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу падвёў вынікі працоўнага спаборніцтва сярод механізатараў, занятых на веснавых палявых работах. Подробнее
Падчас Міжнароднага фестывалю народнай музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік» у выставачнай зале музейнай экспазіцыі палаца Тызенгаўзаў адкрылася выстава, прысвечаная 70-годдзю з дня нараджэння былога старшыні райвыканкама Васілія Васільевіча Чэпіка. Подробнее
Ну што гэта за свята, калі сталы не накрыты? На Пастаўшчыне так не бывае. Мала таго, што работнікі грамадскага харчавання шчыруюць, каб не проста накарміць сотні ўдзельнікаў і гасцей міжнароднага фестывалю, але і ўразіць іх фірменнымі пастаўскімі стравамі, дык яшчэ і ўсе сельскія Саветы здзіўляюць сваімі падворкамі. Іх агляд-конкурс так і называўся «Пастаўшчына гасцінная». На гэты раз ён прысвячаўся Году малой радзімы і меў шмат адметнасцей родных куточкаў. Подробнее
20 гадоў назад, падчас чарговага Міжнароднага фестывалю народнай музыкі “Звіняць цымбалы і гармонік”, Дом рамёстваў “Стары млын” справіў наваселле. Подробнее
За тыдзень да фестывалю пазваніла сваёй даўняй знаёмай, члену Беларускага саюза народных майстроў Ліліі Радзівонаўне Зарэцкай, і пацікавілася, ці будзе яна ўдзельнічаць у “Горадзе майстроў”. “Вельмі шкадую, што з-за нездароўя не магу прыехаць, — пачула ў адказ. — Але выстава работ будзе, іх прывязуць мае дачушкі Света і Таня. Каб вы ведалі, як баляць рукі, а душа просіць: “Вышывай!” І я вышываю, зрабіла шмат новых работ”. Подробнее
Удала і з размахам дэбютаваўшы летась, раённы фестываль “Сенафэст” атрымаў свой працяг — у мінулую суботу на гасціннай чыгірынскай зямлі зноў сабраў шмат удзельнікаў і гасцей. І хаця надвор’е з раніцы было пахмурным, гэта нікога не засмучала: вакол панаваў цудоўны настрой, якому спрыяў і навакольны антураж: разнастайныя фігуры з сена, над якімі ўзвышаўся трохмятровы Палявік, выставы, майстар-класы. Асаблівыя душэўнасць і шчырасць фестывалю, які ўвасобіў даўнія традыцыі сенакосу, надавала тое, што ён праходзіў у Год малой радзімы.
Адбылося ўрачыстае адкрыццё фестывалю. Усіх прысутных віталі член раённага выканаўчага камітэта, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Алена Глекава і старшыня Стайкаўскага сельскага Савета дэпутатаў Міхаіл Фрэйберг.
Нагадваючы адметнасці старажытнага абраду — сенакосу, вядучыя адзначылі, што ён аб’ядноўваў усіх жыхароў вёскі. Гэта быў не проста важны этап жыцця сяльчан, але і самая прыемная праца, напоўненая ўрачыстасцю і весялосцю: нездарма сенакос распачыналі і суправаджалі народнымі песнямі, бласлаўляючы касцоў на плённую працу.
На фестывалі быў увасоблены абрад “Сянны пояс”. Ён у даўнейшыя часіны азнамяноўваў першы дзень выхаду на сенакос. Лічылася: ён нясе абнаўленне для душы і цела, а пакосныя травы, сплеценыя ў сянныя паясы, выконвалі функцыю абярэга.
Менавіта такія сімвалічныя паясы былі павязаны дырэктару СГФ “Чыгірынка” РУП “Беларусьнафта-Магілёўаблнафтапрадукт” Ігару Кузняцову і Міхаілу Фрэйбергу.
Жаданне паспрачацца на “Сенафэсце” на гэты раз выказалі восем каманд — па тры чалавекі (дарэчы, шэраг удзельнікаў быў з ліку тых, хто паспытаў свае сілы ў мінулым годзе): “Вясковыя хлопцы” з райаграпрамтэхзабеспячэння, “Асілкі” — прадстаўнікі Стайкаўскага сельскага Савета, “Малайцы-ўдальцы” — з аграгарадкоў Добасна і Паўлавічы, “Мы из тех, кто профтех” з філіяла «Кіраўскі прафесійны ліцэй» Жыліцкага сельгаскаледжа, “Рассвет” — з ААТ “Рассвет імя К.П. Арлоўскага”, “Экстрым” — з Баравіцкага СДК, “Вясёлыя хлопцы” прадстаўлялі Скрыпліцкі і Мышкавіцкі сельскія дамы культуры, “Волаты” — аддзел па адукацыі, спорту і турызму райвыканкама. Як бачна, самі назвы сведчылі аб мэтанакіраванасці каманд і іх упэўненасці ў сваіх сілах. У саставе былі як сталыя, вопытныя касцы, так і моладзь: маўляў, на сяле каса — матэрыял падручны, як, напрыклад, малаток, у любы момант можа спатрэбіцца, а ўменні з ёю абыходзіцца перадаюцца з пакалення ў пакаленне.
Каманды, узброеныя неабходным інвентаром — косамі, граблямі, віламі — накіраваліся на месца спаборніцтваў — луг па правым беразе ракі Друць, дзе былі вызначаны ўчасткі для касьбы.
Журы ўважліва сачыла за ўсімі этапамі конкурсу, на рахунак каманд залічваліся ачкі. Першы з іх прадугледжваў касьбу на хуткасць і якасць і праводзіўся ў выглядзе эстафеты. Падтрымліваемыя балельшчыкамі, удзельнікі ўмела выконвалі работу, пакідаючы за сабой духмяныя пракосы…
Далей ішла “ювелірная касьба”: адзін з членаў каманды павінен быў вельмі акуратна абкасіць устаноўленую ў цэнтры невялікага ўчастка драўляную фігуру, не закрануўшы яе. Пэўныя касцы паказалі тут сябе сапраўднымі віртуозамі…
І вось — чарговы этап і, трэба адзначыць, не вельмі просты — стагаванне сена. Разабраўшы па два рулоны, прадастаўленыя кожнай камандзе, мужчыны дружна прыняліся “чараваць” над тым, каб хутчэй зрабіць стог, але ўлічваўся не толькі час: стог трэба было добра ўтрамбаваць, і выглядаць ён павінен быў ледзь не як “твор мастацтва”. На жаль, у адной з каманд гэты “твор” разваліўся ў самым разгары работ, і цярплівыя хлопцы прыклалі ўсе намаганні, каб выправіць сітуацыю.
Пасля конкурсаў у касцоў быў час для адпачынку, дэгустацыі страў, асабліва знакамітай чыгірынскай юшкі, знаёмства з выставамі.
А потым настаў кульмінацыйны момант — абвяшчэнне вынікаў і ўшанаванне пераможцаў. Намеснік старшыні райвыканкама, старшыня журы фестывалю Таццяна Бяляўская ад усёй душы падзякавала ўдзельнікам за нацэленасць на перамогу, працавітасць, жаданне падтрымліваць традыцыі продкаў.
Пераможцам былі ўручаны дыпломы райвыканкама і каштоўныя падарункі.
У намінацыі “Стагаванне сена” лепшай стала каманда “Волаты” (Міхаіл Чырычэнка, Пётр Бабіцкі, Андрэй Зямель). Другое месца — на рахунку “Рассвета” (Мікалай Бяляўскі, Іван Аксючэнка, Сяргей Валодзькін), трэцяе — “Вясёлыя хлопцы” (Аляксандр Коўтун, Яўген Катлінскі, Васіль Сухараў).
У намінацыі “Ювелірная касьба”, на думку журы, лепш іншых паказаў сябе Валерый Паўлоўскі з каманды “Асілкі”.
У намінацыі “Касьба сена на хуткасць і якасць” “золата” заваявалі “Малайцы-ўдальцы” (Мікалай Шчур, Руслан Доўгі, Дзмітрый Пыцель), “срэбра” і “бронзу” — адпаведна каманды “Асілкі” (Валерый Паўлоўскі, Артур Маслаў, Дзмітрый Фірагін) і “Мы из тех, кто профтех” (Мікалай Антановіч, Аляксандр Рубцоў, Юрый Старавойтаў).
Міхаіл Фрэйберг адзначыў, што барацьба на ўсіх этапах была вельмі ўпартая, усе касцы прадэманстравалі дысціплінаванасць, стараннасць, за імі прыемна было назіраць!..
У межах фестывалю прайшлі іншыя конкурсы. Так, цудоўная палова ўдзельнікаў змагла праявіць сваю фантазію і здольнасці ў конкурсе касцюмаў з прыродных матэрыялаў “Карнавал лясных фей”. У самадзейных дызайнераў у ход пайшлі кветкі, галінкі, бяроста, каласы… Узнагароды лепшым уручыў першы намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Сухадольскі. Першае месца заняла юная ўдзельніца Злата Маслава з аг.Жылічы, паказаўшы сябе яшчэ і выдатнай вакалісткай і гімнасткай, на другім месцы — Марыя Голікава з аг.Паўлавічы, трэцім — Ксенія Чорная з аг.Стайкі.
Па выніках конкурсу пляцення вянкоў месцы размеркаваліся наступным чынам: Марыя Голікава з аг.Паўлавічы, Ганна Зямлянская з г.Кіраўска, Марыя Іванова з аг.Баравіца.
І, нарэшце, самы смачны конкурс — страў беларускай кухні: лепшай была прызнана страва “Залатая рыбка” гаспадароў фестывалю — Чыгірынскага СДК, за імі — “Куўшынкі-чыгірынкі” — Барчыцкі СДК, далей — “Паплывем на “Сенафэст” — Паўлавіцкага СЦК. Пераможцы і прызёры атрымалі дыпломы і падарункі.
У праграме фестывалю былі таксама забаўляльная праграма “У гасцях у саламяных чалавечкаў”, выступленні фальклорных калектываў і асобных выканаўцаў, а ўвечары — дыскатэка.
Па водгуках як непасрэдных удзельнікаў, так і балельшчыкаў, гасцей, “Сенафэст-2018” пакінуў самыя дбрыя ўражанні і спадзяванні на чарговую сустрэчу на гасціннай чыгірынскай зямлі ў наступным годзе…
Наталля ХАДАКОВА.
Фота Максіма МІКЕШЫНА. Подробнее
Любоў да сваёй радзімы мае розныя праявы. Можна адшукаць яе ў песнях, вершах, а найперш яна жыве ў ба-дзёрых гуках гармоніка, у вясёлых прыпеўках, у традыцыях народа. Напачатку лета ў сёмы раз у вёсцы Парэчча Пінскага раёна ладзілася абласное свята-конкурс “Грай, гармонік! Звіні, прыпеўка!” і абласное свята сямейнай творчасці “Пад дахам дома твайго”. Подробнее
Як у Маладзечне працуюць з дапрызыўнікамі Подробнее
22 чэрвеня, у пятніцу, на базе турыстычнага цэнтра “Юнацтва” ў вёсцы Жорнаўка, стартуе раённы злёт турыстаў. Тры дні аматараў здаровага і карыснага адпачынку на свежым паветры з розных арганізацый і ўстаноў раёна чакае насычаная культурная і спартыўная праграма. Яна складаецца не толькі з даўно вядомых і ўпадабаных бярэзінскімі турыстамі выпрабаванняў “Візітоўка”, камандных гульняў па валейболе, міні-футболе, але і спаборніцтваў па пешым, водным, веласіпедным турызме і трыятлоне. Подробнее
Сёлета зноў у дзвюх гаспадарках Полацкага раёна — у ААТ «Новыя Гараны» і філіяле «Вясна-энерга» РУП «Віцебск-энерга» — з’явіліся каралевы каровінай прыгажосці. У прамым сэнсе. Дзве рагулі ўдзельнічалі ў рэспубліканскім конкурсе «Лепшая племянная карова малочнай пароды», які нядаўна праходзіў у межах Міжнароднай спецыялізаванай выставы «Белагра-2018» у Мінскім раёне. Подробнее
Пра каштоўнасць жыцця, донараў і пра донарства. Подробнее
Вясёлы і залівісты “спеў” гармоніка можна было пачуць на мехдварах некаторых гаспадарак у панядзелак, 18 чэрвеня. Менавіта ў гэты дзень старшыня раённага камітэта прафсаюза АПК Валянціна Анатольеўна Козел, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Таццяна Валянцінаўна Бурая і знакаміты бярэзінскі музыка Міхаіл Аляксандравіч Папруга адправіліся ў названыя гаспадаркі, каб ва ўрачыстых абставінах ушанаваць лідараў корманарыхтоўчай кампаніі. Подробнее
Работнікі геастанцыі “Заходняя Бярэзіна” і 84 студэнты геафака БДУ на чале са старшынёй геаграфічнага таварыства Рэспублікі Беларусь Аляксеем Яротавым, намеснікамі дэкана Аляксандрам Кірпічэнкам і Уладзімірам Махначом правялі экалагічную акцыю, прысвечаную Дню зямлі. Подробнее
Як толькі наступае лета, пачынаецца масавы выезд людзей на рэкі і азёры. На жаль, не заўсёды адпачынак каля вадаёмаў заканчваецца добра. Так, летась утапіліся 374 чалавекі, з якіх 25 – дзеці. Сёлета гэта сумная статыстыка складаецца з 84 загубленых жыццяў, у тым ліку – 8 дзіцячых. Подробнее
ад члена Беларускага саюза журналістаў
Наталлі ШТЭЙНЕР
Тэл. 67079, Velcom 3933728 nshtejner@mail.ru Подробнее
У рамках Года малой радзімы і з нагоды 80-годдзя Мінскай вобласці на базе Бярэзінскай раённай бібліятэкі 5 чэрвеня адкрылася выстава архіўных фотаздымкаў “Міншчына: учора, сёння і заўтра”. Арганізатары яе – галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінаблвыканкама, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Бярэзінскага райвыканкама і Бярэзінская раённая цэнтральная бібліятэка. Подробнее
«Аўтар гэтых радкоў – беларускі паэт, крытык, публіцыст, член саюза беларускіх пісьменнікаў Яўген Хвалей, які нарадзіўся ў вёсцы Белькаўшчына». Такое прадстаўленне прагучала са сцэны на свяце вёскі. Шкада, што знакаміты зямляк, які часта наведваецца са сталіцы на сваю малую радзіму, сам не прачытаў вершы, не выказаў пачуцці, што збіраўся данесці да аднавяскоўцаў. Не атрымалася, так склаліся жыццёвыя абставіны. Подробнее
Вучні мастацкага аддзялення Стаўбцоўскай дзіцячай школы мастацтваў і іх выкладчык Андрэй Зянько былі запрошаны на цырымонію ўзнагароджання пераможцаў Выстаўкі творчых дасягненняў вучняў дзіцячых школ Беларусі. Подробнее