Неаднаразова ў раёнцы публікавалі імя Галіны Мікалаеўны Чэкан – працавітага і вопытнага аператара машыннага даення з МТФ «Карчовае». Нядаўна яна ў ліку пераможцаў раённага спаборніцтва жывёлаводаў за 2017 год паўдзельнічала ў рэспубліканскай акцыі «Наш жывёлавод» ў аграгарадку Урыцкае (Рэчыцкі раён), дзе сустрэлася з калегамі. Сваёй рабоце Галіна Мікалаеўна аддала 17 гадоў, на пару з партнёркай Святланай Анатольеўнай Ліцвінка яны абслугоўваюць 340 кароў.
Да свайго асноўнага месца працы на Карчоўскай ферме яна разам з мужам і двума дзецьмі пажыла ў Гомелі. Але сёння ніколькі не шкадуе пра пераезд на малую разіму – у Карчовае. Кажа, што дастаткова паспытала гарадскога жыцця, з яе хопіць. А дзеці, наадварот, цягнуліся да больш насычанага ладу жыцця, таму паехалі з вёскі.
– Кожнаму сваё, – падводзіць вынікі Галіна Мікалаеўна, – а мне роднае бліжэй.
На камплімент пра стабільны высокія паказчыкі ў рабоце Галіна Мікалаеўна рэагуе спакойна: працаваць якасна стала для яе ўстойлівай звычкай. Вядома, тэхналагічна сёння прасцей выконваць тыя ж абавязкі аператара машыннага даення, якія калісьці ўручную выконвалі даяркі. Астатняе – толькі пытанне сумлення. І чым адказней, мяркуе Г.М. Чэкан, ставіцца да сваёй работы, у будучым можна дакладна прагназаваць поспех. Моладзь толькі з такімі думкамі павінна ісці ў сельскую гаспадарку. Подробнее
У 2014 годзе вадзіцель ААТ «Хойніцкі Аграсервіс» Войцех Альфонсавіч Карповіч пайшоў на заслужаны адпачынак. Першы запіс у яго дастаткова тоўстай працоўнай кніжцы датуецца аж 1958 годам! Неверагодна, але сапраўды ён спазнаў нялёгкую працу ў 10-гадовым узросце, калі праводзіў летнія канікулы ў якасці палявода. Ураджэнец в. Рэуты Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці, Войцех Альфонсавіч трапіў на Хойнікшчыну дзякуючы жонцы Вользе Канстанцінаўне – гэта яе малая радзіма, сюда і прапанавала мужу хаця б на паўгода прыехаць пажыць. Так і засталіся.
«Аграсервіс» – пастаяннае месца работы майго суразмоўцы. Кажа, што мяняліся толькі назвы – у 1977 годзе прыйшоў у «Сельгастэхніку» вадзіцелем, працаваў у «Райаграпрамсервісе», а на пенсію ішоў з «Хойніцкага Аграсервісу».
Працоўны лёс Войцеха Альфонсавіча нагадвае прыгодніцкі раман. Ды і сам мужчына з задавальненнем успамінае, з якім азартам тады ахінуўся ў першую сваю ўборачную кампанію. У 1970-я быў створаны першы эксперыментальна-ўборачны атрад – на Хойнікшчыне і ў Тураве. У кожны ўваходзіла па 6 экіпажаў. Каманда камбайнераў курсіравала ад адной гаспадаркі да другой, дзе патрэбна была дапамога дадатковай тэхнікі. Як толькі завяршалі работы ў адным раёне, імгненна пераязджалі ў наступны. Так за адно лета Войцех Альфонсавіч праехаў з поўдня нашай вобласці да роднай Віцебшчыны, а сям’ю сваю і нованароджанага сына пабачыў толькі ў канцы верасня.
Атрад прадэманстраваў высокія паказчыкі, таму эксперымент праіснаваў чатыры гады. У 1978 годзе Войцех Альфонсавіч быў па паказчыках уборачнай трэцім тысячнікам у раёне і чацвёртым – у вобласці. У ліку лепшых двойчы прадстаўляў наш раён на рэспубліканскіх Дажынках – у Нясвіжы (1998 г.) і Шклове (2000 г.).
– За столькі часу на якіх толькі камбайнах ні працаваў. І на «Ніве», на «Коласе», затым на «Дон» перасеў. А пачынаў увогуле на камбайне, дзе ізаляванай кабіны няма, а толькі казырок з тканіны. Але ж нічога, і тады паспяваў тысячу малаціць, нягледзячы на нязручнасці. Цяпер жа створаны ўсе ўмовы: тэхніка камп’ютарызавана, у салоне кандыцыянер, камбайнер можа ў белай кашулі за рулём сядзець. Таму шчыра не разумею, калі даводзіцца чуць ад маладых, што сёння цяжка працаваць. Па сабе ведаю, што значыць укладаць усе сілы ў работу, а сёння толькі жаданне ад іх патрабцуецца. Хаця, як і раней, сёння многае залежыць ад кіраўніка. Ён сваёй падтрымкай можа стымуляваць работніка, заахвоціць яго. Подробнее
Ад Дубровіцы да райцэнтра з астраўкамі каля Паселіч раскінуліся ўладанні гэтага сельгаспрадпрыемства. Узначальвае яго малады кіраўнік – Вольга Уладзіміраўна Кісліцкая. Як гэта звычайна і бывае, заспець кіраўніка на рабочым месцы ў канторы практычна немагчыма. Усе дамовы, як і многія дзелавыя людзі, робіць па тэлефоне за лічаныя хвіліны. Інакш проста нельга – работа ў сельскай гаспадарцы забірае літаральна ўвесь час, у тым ліку выхадныя. Усё трэба пракантраляваць, а лепей – пабачыць на свае вочы, каб на 100% быць упэўненай у выніку.
Жыццё склалася так, што пасля заканчэння сельгасакадэміі Вольга Уладзіміраўна пачынала з пасады агранома ў тагачасным агракамбінаце «Віць». Паміж першым месцам працы да сённяшняга звання «дырэктар» прайшоў значны час, і можна дакладна сказаць – увесь папярэдні вопыт пайшоў на карысць. Тым больш, як пацвярджае Вольга Уладзіміраўна, усё ж дома і сцены дапамагаюць, маючы на ўвазе, што ў родных мясцінах і працаваць прыемна.
Вопыт так званай мэнэджарскай працы (кіраванне людзьмі) давёў, што перспектыва перш-наперш крыецца ў саміх работніках, калектыве. Бясспрэчна, тэхнічнае аснашчэнне адыгрывае важную ролю, але без сумленнай работы і непасрэднай зацікаўленасці саміх людзей светлая будучыня сама сабой не наблізіцца.
Самай галоўнай каштоўнасцю кіраўнік лічыць сваіх работнікаў – у большасці сваёй неабыякавых і адказных. І ў першую чаргу гонар і павага менавіта тым, хто забяспечвае ўстойлівыя паказчыкі на палях і фермах.
Менавіта старанныя работнікі забяспечваюць добрыя вынікі. І кіраўнік прыкладае ўсе намаганні, каб у гаспадарку прыходзілі толькі старанныя і адказныя. Подробнее
XVI кубак чатырох рэгіёнаў прайшоў у Івянцы. Сёлета ён быў прысвечаны юным героям-партызанам Налібоцкай пушчы, Дню валейбаліста і 20-годдзю ўтварэння настаўніцка-бацькоўскага клуба івянецкіх ветэранаў. Подробнее
23 чэрвеня ў рамках святкавання Дня моладзі ў Валожыне пройдуць наступныя конкурсы: у 18.00 – маладзёжны конкурс вадзіцельскага майстэрства “Аўталэдзі-2018”, у 19.30 – дзіцячы конкурс “Міні-Міс-2018”, у 21.30 – маладзёжны конкурс “Містэр Валожын-2018”. А ў 22.00 усіх жадаючых запросіць дыскатэка. Подробнее
Каб атрымліваць высокія надоі і прывагі, жывёлу трэба забяспечыць кармамі. І не толькі ў дастатковай колькасці — яны павінны быць якаснымі. Гэтаму падчас корманарыхтоўкі надаецца асаблівая ўвага. У гаспадарках за захаваннем тэхналогіі нарыхтоўкі кармоў сочаць спецыялісты. Подробнее
У мінулую суботу на пляцоўцы каля раённага Дома культуры адбылася ўрачыстая перадача Кубка і вымпела эстафеты «100 гадоў на варце граніц Айчыны» ад Полацкага пагранатрада Смаргонскай пагранічнай групе Подробнее
ад члена Беларускага саюза журналістаў
Наталлі ШТЭЙНЕР Подробнее
Ныркі — пакуль што адзіны орган чалавечага арганізма, функцыі якога медыцына навучылася замяшчаць, прыдумаўшы апарат «Штучная нырка». Дзякуючы гемадыялізу, пацыенты з хранічнай нырачнай недастатковасцю атрымліваюць жыццёва неабходную працэдуру. І хоць яна не вядзе да выздараўлення, затое дае чалавеку найвялікшую каштоўнасць — магчымасць жыць. Подробнее
выбрала спецыяльнасць правізара Алена Лапушынская Подробнее
Лечыць сваіх пацыентаў урач агульнай практыкі амбулаторыі №2, размешчанай у мікрараёне шостага гарадка, Даната Валяр'янаўна Крыштафовіч Подробнее
Несці адказнасць за здароўе і жыццё дзяцей — асноўная мэта, якая стаіць перад медсёстрамі псіханеўралагічнага і траўматалага-артапедычнага аддзяленняў абласнога дзіцячага рэабілітацыйнага аздараўленчага цэнтра «Ветразь» Марынай Скрыдлеўскай і Таццянай Новік. Абедзве прысвяцілі медыцыне ўсё жыццё, у цэнтры працуюць больш за 10 гадоў. Падчас працоўнай змены, якая доўжыцца 24 гадзіны, кожная нясе адказнасць прыблізна за 70 дзетак, што праходзяць рэабілітацыю і адпачываюць тут.
Вам дапамогуць у 1-ым ваенным шпіталі органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь Подробнее
Нехта ў краме кідае рэшту ў скрыні для збору сродкаў хворым дзецям, хтосьці пад уплывам сацыяльнай рэкламы робіць тэлефонны званок, хтосьці мэтанакіравана кожны месяц перадае грошы ў спецыяльныя фонды. Пры гэтым, у свеце даволі распаўсюджана “альтэрнатыўная” дабрачыннасць — напрыклад збор пластыкавых накрывак ад бутэлек, грошы ад перапрацоўкі якіх паступаюць у дабрачынныя фонды. Праект пачынаў дзейнічаць у Мінску, але з кожным месяцам да яго далучаецца ўсё больш гарадоў і населеных пунктаў Беларусі. Збор накрывак арганізаваны і ў нашым раёне. Адна з валанцёраў, якая курыруе праект, Алёна Кос, старшыня ГА “Жаночы клуб” Нацыянальнага дзіцячага адукацыйна-аздараўленчага цэнтра “Зубраня”. Подробнее
Майстар спорту, член зборнай каманды Беларусі па лёгкай атлетыцы. У нашага земляка Кірыла Борыса добрая перспектыва, падтрымка і выдатныя настаўнікі. Подробнее
Традыцыйны лёгкаатлетычны крос на прызы майстра спорту міжнароднага класа, удзельніка Алімпійскіх гульняў у Манрэалі Аляксандра Гоцкага і сёлета вызначаўся масавасцю. Шанц праявіць сябе атрымалі як старшакласнікі, так і хлопчыкі і дзяўчынкі сярэдняй і малодшай узроставых груп. Подробнее
У лясных экасістэмах важна захоўваць здаровы баланс і пажарабяспечную абстаноўку. Подробнее
У дзіцячай паліклініцы райбальніцы адбылося адкрыццё кабінета ранняга ўмяшальніцтва. Гэта інавацыйная праграма ў педыятрыі, якая ажыццяўляецца па ўсёй краіне. Аб гэтым мы просім расказаць раённага педыятра Анастасію КЛІМОВІЧ. Подробнее
У райваенкамаце, адкуль нядаўна пайшло на службу чарговае маладое папаўненне, давялося сустрэць тых, хто толькі адслужыў і вярнуўся дадому. Маладыя людзі адразу пасля «дэмбеля» заняліся працаўладкаваннем і іншымі важнымі і першачарговымі справамі. Сярод іх – зварот у ваенкамат, сустрэча з ваенкамам Аляксеем Дзядковым, які кожнаму з іх год-паўтара таму ўручаў павестку на тэрміновую ваенную службу. Подробнее
“Каб любіць Беларусь нашу мілую, трэба у розных краях пабываць”. І абавязкова наведаць тыя мясціны, паблізу якіх ты жывеш. Подробнее
На вытворчай базе будаўніча-мантажнага трэста №41, якая знаходзіцца ў прамысловай зоне мікрараёна Карані, адбылася ўрачыстасць з нагоды здачы ў эксплуатацыю нядаўна ўзведзенай тут аўтаматызаванай бетоназмяшальнай устаноўкі блочна-модульнага тыпу прадукцыйнасцю 45 м куб. Подробнее
Міні-квэст “У пошуках страчаных правоў” правялі ў гімназіі работнікі раённай бібліятэкі. У ім удзельнічалі вучні пачатковых класаў, якія адпачываюць у летнім прышкольным лагеры. Подробнее
Пшаніца, ячмень, авёс, грэчка, зернебабовыя, кукуруза… Наяўнасць цэлага комплексу ранніх і позніх груп яравых культур у структуры пасеваў кожнага сельгаспрадпрыемства Бераставіччыны садзейнічае больш поўнаму выкарыстанню яго экалагічных умоў, павышэнню ўстойлівасці збожжавытворчасці і эканамічнай эфектыўнасці.
У параўнанні з пасевамі азімых збожжавых культур, а пад іх у раёне адведзена 9450 гектараў зямель, плошча яравога кліну меншая і складае амаль 7400 гектараў зямель. З іх 2435 га заняты пасевамі кукурузы на зерне, і ў адносінах да мінулагодніх дадзеных вышэйназваны паказчык павялічыўся на 85 га. Пры гэтым на 1840 гектарах яравыя збожжавыя і зернебабовыя культуры былі пасеяны ў КСУП “Пагранічны-Агра”. У тройку лідараў уваходзяць КСУП “Малабераставіцкі элітгас” і КСУП “Варанецкі”. У гэтых гаспадарках пасевы яравых раскінуліся на плошчы ў 980 і 850 гектараў.
Аб некаторых змяненнях у структуры сёлетніх пасяўных плошчаў, новых гатунках і іх перавагах мне падрабязна расказала галоўны аграном па насенняводству Бераставіцкай раённай дзяржаўнай інспекцыі па насенняводству, каранціну і ахове раслін Таццяна Жыўлюк. Адразу на пачатку размовы спецыяліст адзначыла адну важную акалічнасць: увесь насенны матэрыял абавязкова правяраецца на адпаведнасць патрабаванням да гатункавых і пасяўных якасцей насення сельскагаспадарчых раслін, абазначаных у пастанове Мiнiстэрства сельскай гаспадаркi i харчавання Рэспублiкi Беларусь. Іншымі словамі, палеткі павіны засейвацца выключна высакаякасным кандыцыйным насеннем. Парушэнне правіла патрабуе тэрміновай дапрацоўкі або замены пасяўнога матэрыялу. І толькі так, а не інакш.
Аб тым, што ў сельгаспрадпрыемстве мэтазгодна высейваць два-тры гатункі кожнай збожжавай культуры з розных груп спеласці, падбіраючы іх з улікам канкрэтных глебава-кліматычных умоў гаспадаркі, бераставіцкія аграрыі ведаюць добра. Так, напрыклад, дамінуючым гатункам яравой пшаніцы ў пасевах васьмі сельгаспрадпрыемстваў (у СВП “АграМір” яе не вырошчваюць) з’яўляецца гатунак замежнай селекцыі “бомбона”. З 1024 гектараў зямель, адведзеных у раёне пад пасевы гэтай культуры, на долю названага гатунку прыпадае амаль 450 гектараў. Не спяшаюцца спецыялісты выключаць з структуры сваіх пасяўных плошчаў і такі гатунак айчыннай селекцыі, як “рассвет”. Сёлета ён раскінуўся на плошчы каля 300 гектараў. Прысутнічае ў спісе фаварытаў і новы высокапрадуктыўны гатунак айчыннай селекцыі “сабіна” – звыш 160 гектараў. Упершыню на чатырох і дванаццаці гектарах зямель, што ў КСУП “Малабераставіцкі элітгас” і РУСП “Масаляны” адпаведна, закаласіцца яравая пшаніца “славянка” і “трызо”.
А вось найбольшая плошча бераставіцкіх палеткаў – звыш 2390 га – была засеяна яравым ячменем. З шэрагу гатункаў айчыннай селекцыі распаўсюджанне атрымалі “бацька” – звыш 580 га, “бровар” і “радзіміч” – звыш 420 і 270 га адпаведна. Сярод гатункаў замежнай селекцыі значная роля адведзена адзінаму прадстаўніку гэтай “плыні” – “скарбу”. У КСУП “Варанецкі” ім засеялі 150 гектараў.
На 120 гектараў у параўнанні з паказчыкамі 2017 года павялічылася плошча зямель, адведзеных пад пасевы яравога аўса. Найбольш запатрабаванымі ў бераставіцкіх аграрыяў аказаліся гатункі “запавет” – амаль 220 га і “лідзія” – звыш 60 га. Усяго ж у раёне яравым аўсом засеяны 361 гектар зямель, з якіх цэлых 200 – у КСУП “Пагранічны-Агра”. Павялічылася таксама, хоць і нязначна, гэтая лічба ў названым сельгаспрадпрыемстве за кошт укаранення новага гатунку “мірт” – 4 га.Што датычыцца пасяўных плошчаў грэчкі на Бераставіччыне, то яны нязначныя – 150 га – і прадстаўлены толькі адным гатункам “фенікс”. У гэтым годзе акрамя КСУП “Макараўцы” яе пасеялі і ў КСУП “Пагранічны-Агра” на плошчы ў 50 гектараў. Павялічыліся ў гэтым сезоне і плошчы зернебабовых культур да 1030 га. Толькі ў аграфірме “Стары Дворац” гэтымі культурамі было засеяна на 100 га больш, чым летась.
А вось ад вырошчвання проса ў КСУП “Пагранічны-Агра” і пасеваў соі ў аграфірме “Стары Дворац” вырашылі пакуль адмовіцца.
Дарэчы, пэўная частка неабходнага насеннага матэрыялу гаспадаркамі раёна была набыта ў КСУП “Малабераставіцкі элітгас”. Гэтае сельгаспрадпрыемства рэалізавала звыш 37 т аўса, 254 т ячменю і 105 т пшаніцы.
Цікавіць, канешне, і пытанне, якім у выніку будзе будучы ўраджай. Але пакуль зразумела адно: пры такіх прыродных умовах, як зараз, прагнозы зусім не суцяшальныя.
Фота аўтара Подробнее
Прыгожыя сукенкі дзяўчат, элегантныя касцюмы хлопцаў… 134 выпускнікі ўстаноў адукацыі раёна атрымалі ў суботу “білет у дарослае жыццё”. Дванаццаць з іх удастоены вышэйшай школьнай узнагароды – залатых і сярэбранага медалёў. Подробнее
Матуль і татаў, бабуль і дзядуляў — словам, усіх, хто ўваходзіць у сямейнае кола кожнага чалавека, сонечным днём віталі на раённым фестывалі сямейнай творчасці «У добрым родзе ўсе ў згодзе». Подробнее