Алена Аляксандраўна Кошур сустрэла нас каля дома. Жанчыне 89 гадоў, але яе рухавасці і бадзёрасці пазайздросцяць і маладзейшыя. Вось і цяпер яна палола кветкі, якія шчодра ўпрыгожваюць участак. Побач, на лавачцы, сядзеў гаспадар дома 94-гадовы Аляксандр Антонавіч. Подробнее
Пачалася самая прыемная і доўгачаканая пара для ўсіх школьнікаў – летнія канікулы. І, вядома, кожнаму дзіцяці хочацца правесці гэты час весела і цікава. Летам дзеці вельмі шмат часу праводзяць на вуліцы – гуляюць, бегаюць, катаюцца на роліках і веласіпедах і г.д. Іх актыўнасць, дапытлівасць і імкненне да самастойнасці нярэдка прыводзяць да небяспечнай сітуацыі. Бацькам неабходна быць пільнымі, выбіраць для сваіх дзяцей бяспечныя заняткі, а таксама фарміраваць у іх навыкі бяспечных паводзін. Подробнее
Майстры клуба «Каляровая альтанка» Навагрудскага раённага цэнтра рамёстваў прынялі ўдзел у XII Рэспубліканскім фестывалі нацыянальных культур. Подробнее
Сёлета надвор’е стаіць спякотнае, таму шмат жадаючых правесці вольны час каля вадаёмаў. Аднак бяспечны адпачынак магчымы толькі ў арганізаваных для гэтага месцах. На тэрыторыі Навагрудскага раёна рашэннем райвыканкама вызначаны месцы для бяспечнага купання і адпачынку людзей – азёры Свіцязь і Літоўка. З 1 чэрвеня адкрыты для купання і вадаём у горадзе – возера Маладзёжнае. Нягледзячы на меры, якія прымаюцца для бяспекі людзей, застаецца праблемным пытанне купання ў несанкцыянаваных месцах. Подробнее
Бранхіяльная астма — запаленчае захворванне бронхаў, якое развіваецца пры кантакце з алергенамі, што трапляюць у арганізм з паветра. Часцей за ўсё прычынай прыступаў удушша з’яўляюцца кляшчы хатняга пылу, поўсць жывёл, пылок раслін і споры плесневых грыбоў. Подробнее
Камітэтам дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці вывучаны стан жылога фонду Гродзенскай вобласці і ўстаноўлена, што на сённяшні дзень гэта адно з вострых сацыяльных пытанняў, якія цягнуць за сабой шматлікія і абгрунтаваныя скаргі грамадзян аб неабходнасці рамонту таго ці іншага жылога дома, якія паступаюць у розныя дзяржаўныя органы. Подробнее
20 студзеня бягучага года афіцыйна апублікаваны і з 31 студзеня ўступіў у законную сілу Закон Рэспублікі Беларусь ад 08.01.2018 № 95-З «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях і Працэсуальна-выканаўчы кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях» (далей — Закон), які прадугледжвае карэкціроўку і выкладанне ў новай рэдакцыі асобных артыкулаў КоАП і ПВКоАП Рэспублікі Беларусь. Подробнее
Нядаўна давялося быць у Мастоўскай сельгастэхніцы. Прыемна было бачыць, што тут ля адміністрацыйнага будынка па-ранейшаму стаіць рэтратэхніка: аўтамашына ГАЗ-АА, так званая паўтаратонка, і трактар ХТЗ. Менавіта такая тэхніка ў першыя пасляваенныя гады была ў адзінай на Мастоўшчыне Бялавіцкай машынна-трактарнай станцыі, якая размяшчалася ў аднайменнай вёсцы ў былым панскім маёнтку. Подробнее
Чарговая сустрэча маладзёжнай інфармацыйнай групы прайшла з працоўным калектывам ААТ «БелКрэда». Асноўная тэма: «Ключавыя аспекты Паслання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Рэспублікі Беларусь». Подробнее
У адным з найстаражытнейшых храмаў Мастоўшчыны – касцёле Святой Троіцы, што знаходзіцца ў вёсцы Плябанаўцы, кожны год адзначаецца свята Святога Антонія – самая галоўная падзея ў жыцці мясцовых жыхароў і не толькі. Сюды прыязджаюць госці не толькі з раённага цэнтра, але і з суседніх раёнаў, і нават з Польшчы, Літвы, Расіі. Подробнее
Ужо на працягу чатырох гадоў, як толькі завяршаецца вучоба ў агульнаадукацыйных школах, у Гудзевіцкім літатурна-краязнаўчым музеі свае дзверы гасцінна адчыняе летняя школа “Майстэрня падвойнага ткацтва”. Подробнее
5 чэрвеня прынята адзначаць Дзень эколага, які прымеркаваны з 2007 года да Сусветнага дня аховы навакольнага асяроддзя. На працягу шэрага гадоў нясуць службу па абароне навакольнага асяроддзя супрацоўнікі Навагрудскай гарадской і раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў аховы навакольнага асяроддзя. Ахова навакольнага асяроддзя, клопат пра дабрабыт расліннага і жывёльнага свету, рыбалоўных і паляўнічых угоддзяў, водных рэсурсаў – іх прамыя задачы. Подробнее
У Беларусі ўпершыню прайшло рэспубліканскае свята «Апошні званок». Мерапрыемства, якое сабрала больш за 10 тысяч выпускнікоў з усіх рэгіёнаў краіны, адбылося 30 мая ў комплексе «Мінск-Арэна». Сярод удзельнікаў былі і прадстаўнікі Навагрудчыны. Подробнее
Апошні школьны званок – адно з самых незабыўных і кранальных свят, памяць аб якім застаецца на ўсё жыццё. Для выпускнікоў гэта свята і вясёлае, і сумнае, таму што яны развіталіся з дзяцінствам, а неўзабаве расстануцца са школай, з любімымі настаўнікамі. Подробнее
Прыгожыя, урачыстыя, з букетамі кветак вучні, усхваляваныя бацькі і настаўнікі – з самай раніцы яны спяшаліся на святочную лінейку ў сярэднюю школу №4. Для 47 адзінаццацікласнікаў прагучаў апошні школьны званок – наперадзе ў іх выпускныя экзамены. Подробнее
Доўгачаканы апошні школьны званок 30 мая абвясціў аб заканчэнні 2017/2018 навучальнага года. У гэтым годзе ўстановы адукацыі Навагрудчыны адправяць у дарослае жыццё 245 выпускнікоў 11 класаў, сярод якіх 42 прэтэндэнты на сярэбраны і залаты медалі. Выпускнікам 9 класаў, якіх у раёне 392, трэба зрабіць выбар – працягнуць навучанне ў школе ці пакінуць родныя сцены. Для астатніх школьнікаў гэты дзень паклаў пачатак самай радаснай і вясёлай пары – летнім канікулам. Сёлета ўрачыстыя лінейкі, якія прайшлі ва ўсіх школах раёна, былі прысвечаны Году малой радзімы. Подробнее
На мінулым тыдні ў Слоніме прайшоў фестываль «Паланэз-2018». Гэта ўнікальны праект, накіраваны на захаванне і прымнажэнне культурнай спадчыны. З кожным годам пашыраецца геаграфія ўдзельнікаў фестывалю, расце колькасць творчых калектываў, што спрыяе ўмацаванню культуры і добрасуседскіх сувязей. У гэтым годзе мерапрыемства прайшло чатырнаццаты раз і набыло зусім новы размах і гучанне. Подробнее
З надыходам цёплага надвор'я многія імкнуцца правесці свой вольны час паблізу вадаёмаў. Усё роўна – рэчка гэта ці невялікая сажалка – заўсёды трэба памятаць, як правільна сябе паводзіць. Подробнее
Два гады таму, згодна з загадам міністра абароны Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнанта Андрэя Раўкова ад 15 лiстапада 2016 г. № 1520 «Аб устанаўленні даты правядзення свята Дня ваеннага аўтамабіліста», 29 мая сталі святкаваць Дзень ваеннага аўтамабіліста. Подробнее
Навагрудскае раённае аддзяленне ГА «Беларускі фонд міру» з’яўляецца ініцыятарам многіх грамадска карысных ініцыятыў, удзельнічае ў розных патрыятычных і сацыяльных акцыях. Подробнее
У маі органы кіравання тэрытарыяльнай абароны Навагрудскага раёна і ваенны камісарыят Навагрудскага і Карэліцкага раёнаў падвергліся раптоўнай праверцы пытанняў гатоўнасці да фарміравання падраздзяленняў тэрытарыяльных войскаў раёна, а таксама гатоўнасці ваеннага камісарыята і базы правядзення мабілізацыі грамадзян і транспартных сродкаў да выканання задач па прызначэнні. Подробнее
Нарыхтоўка сенажу з траў з кожным годам адыгрывае ўсё большую ролю ў забеспячэнні жывёл паўнавартаснымі і збалансаванымі кармамі. Аднак крыніцай пажыўных рэчываў сянаж становіцца толькі тады, калі кожны ўдзельнік працэсу нарыхтоўкі на сваім месцы працуе плённа, прытрымліваючыся тэхналогіі. Увесь «зялёны канвеер» – ад скошвання траў і да закладкі траншэі – мы ўбачылі падчас наведвання СВК «Нягневічы». Подробнее
29 мая на плошчы імя Леніна адбылася абласная акцыя «Дзіця – галоўны пасажыр». Арганізатар – упраўленне дзяржаўтаінспекцыі Гродзенскага аблвыканкама пры падтрымцы дзяржаўнай інспекцыі па бяспецы дарожнага руху (ДІБДР) МУС Расійскай Федэрацыі. Подробнее
«У Беларусі маладзёжнаму руху ўдзяляецца асаблівая ўвага, і гэта прынцыповая дзяржаўная палітыка. На пятым Усебеларускім народным сходзе Прэзідэнт дакладна вызначыў, што моладзь – гэта стратэгічны рэсурс развіцця краіны», – адзначыла кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Н.І. Качанава на 43-м з’ездзе грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», які адбыўся ў Мінску 30 мая. Подробнее
У мінулую суботу на 174-ым вучэбным палігоне Ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны было шматлюдна. На пляцы выстраіліся навабранцы, а родныя салдатаў размясціліся па перыметры. Усе з нецярпеннем чакалі ўрачыстага моманту – прыняцця прысягі. Перад пачаткам мерапрыемства бацькі і блізкія з хваляваннем стараліся адшукаць у выстраеных калонах сваіх сыноў, братоў, каханых. Подробнее