Асоба, якая стаяла каля вытокаў беларускага нацыянальнага адраджэння, адна з першых голасна назвала сябе беларускай, пры гэтым на доўгія гады засталася наогул без грамадзянства. Але ў гэтым годзе прах яе нарэшце вярнуўся на радзіму і быў перапахаваны ў мінскім касцёле Святога Роха. Усё гэта апісанне жыцця дзівоснай жанчыны — Магдалены Радзівіл. Аб яе лёсе расказаў аўтар прысвечаных ёй кніг «Белы лебедзь у промні славы» і «Vаlе!», даследчык Віктар Хурсік. Подробнее
Чарговую тэатральную пастаноўку прадставіў драматычны гурток санктуарыя Божай міласэрнасці ў г.п. Воранава. Подробнее
Цяпер тут у параўнанні з мінулым годам атрымліваюць прыбаўку ад адной каровы не менш за 1,3 кг малака. Асабліва прырост адчуваецца там, дзе жывёла пераведзена ў летні лагер. Подробнее
Няспешна “замятаючы сляды” сваёй дзейнасці, снуюць па палях Бераставіччыны трактары, метр за метрам хаваючы пад пластам зямлі часова безжыццёвае насенне “царыцы палёў” – кукурузы. Так паступова з кожным днём скарачаюцца плошчы пустуючых палеткаў сельгаспрадпрыемстваў. А між тым, сёлета ў Бераставіцкім раёне пад пасевы галоўнай кармавой культуры адведзена звыш 6670 гектараў зямель, з якіх на другі дзень мая ўжо было засеяна каля 40 працэнтаў. Подробнее
Пятнічным днём каля ваенкамата райцэнтра было ажыўлена і шматлюдна: пачалася адпраўка на ваенную службу ва Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь. Подробнее
У мінулы чацвер у галерэі імя Я.Я. Маісеенкі прайшла сустрэча памяці, прысвечаная 32-й гадавіне найбуйнейшай тэхнагеннай катастрофы 20 стагоддзя – аварыі на Чарнобыльскай атамнай станцыі. Подробнее
Пачалася нарыхтоўка кармоў у СВК “Агракамбінат Сноў”. Тры кормаўборачныя комплексы (“Ягуар-930” Дзмітрыя Зайца, “Ягуар-870” Андрэя Даменікоўскага і Аляксея Зайца) за дзень вызвалілі ад валкоў правяленай свірэпіцы поле ў 167 гектараў каля МТК “Сычы”. Подробнее
Шчымлівае і адначасова радаснае пачуццё агортвае напярэдадні 9 Мая – аднаго з галоўных і значных свят у нашай краіне. У гэты светлы і сонечны вясновы дзень мы дзякуем ветэранам за Вялікую Перамогу, аддаём даніну павагі і ўшаноўваем памяць пра тых, хто да апошняй кроплі крыві змагаўся за нашу будучыню. Подробнее
Для ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Мар’яна Аніські Дзень Перамогі — адна з самых адметных дат. Яе ён заўсёды чакае з радасцю і хваляваннем. У сэрцы былога партызана — гонар за нашу свабодную і незалежную краіну, а таксама за яе народ — шчыры, працавіты, гасцінны. Беларусы першымі падчас фашысцкай навалы прынялі на сябе варожыя кулі, паказаўшы свету цвёрдасць духу, стойкасць, мужнасць і гераізм. Подробнее
Аляксей Філімонавіч Гумянка – карэнны азятчук. За тыя амаль 95 гадоў, што пражыты на роднай зямлі і прысвечаны адданай працы на ёй, шаноўны ветэран толькі ў агнявыя саракавыя надоўга пакідаў бацькоўскі парог, бо давялося гнаць акупантаў з роднага краю да самага фашысцкага логава. Скуль пачалася вайна – там і знікнуць павінен быў гэты ненажэрны цмок, які патрабаваў кожны дзень усё новых ахвяр. Бо колькі маладых жыццяў загінула да таго, як неба расквецілі пераможныя салюты! Гумянку пашчасціла з Перамогай жывым вярнуцца ў Азяты. Ніводнага разу нават не быў паранены, хоць побач нямала гінула сяброў пры пераправе праз Віслу, Одэр, у крывавых баях за Берлін, на подступах да Прагі. Подробнее
З году ў год пашыраюцца шэрагі аматараў веласпорту, што напярэдадні святаў Першамая і Вялікай Перамогі далучаюцца да падарожжа па гістарычных мясцінах Жабінкаўшчыны. Сёлета да традыцыі, закладзенай прафсаюзамі раёна, далучылася больш за сотню жабінкаўцаў на чале з кіраўніком раёна Дзмітрыем Гарадзецкім і старшынёй раённага Савета дэпутатаў Анатолем Шалтанюком. Подробнее
Разам з вядучымі Іллёй Учаевым і Вікторыяй Міцковіч прысутныя перагарнулі старонкі паўвекавой гісторыі “кузні творчасці”. Подробнее
Акцыя “Наш жывёлавод”, абвешчаная Беларускім рэспубліканскім камітэтам прафсаюза работнікаў АПК, ужо другі год крочыць па краіне.
Падчас яе звыш двух дзясяткаў работнікаў жывёлагадоўчай галіны раёна ўзнагароджаны Пісьмамі падзякі раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК і раённага выканаўчага камітэта, палепшаны ўмовы вытворчага быту на 9 малочнатаварных фермах і комплексах. Подробнее
Вясна нарэшце заявіла аб сваіх правах. Некалькі дзён прыпякае сонейка, на галінках набухаюць пупышкі, з зямлі прабіваецца сакавітая траўка, а ў гнёздах можна пабачыць буслоў. Подробнее
Здавалася, што 8 мая на вуліцах горада Барысава, дзе праходзіла абласное свята 73-яй гадавіны Вялікай Перамогі, сённяшнія дні перапляліся з мінулымі, з часам, калі ўся наша краіна перажывала самае страшнае – вайну Подробнее
73 гады назад перамогай над фашызмам скончылася самая страшная вайна ў гісторыі чалавецтва. Беларусь панесла велізарныя страты. Не засталося ніводнай сям'і, якую б не кранула вайна. 9 мая навечна ўвайшло ў сэрцы беларусаў, як старэйшага, так і малодшых пакаленняў. Гэта дзень, калі мы дзякуем ад усёй душы ветэранам – удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны, тым людзям, хто коштам уласнага жыцця зрабіў Беларусь вольнай, незалежнай дзяржавай. Подробнее
Часцей за ўсё на прыемных суразмоўцаў мне шанцуе, бо ў большасці сваёй паступова раскрываючыся, звычайна напачатку гэта адбываецца неяк зусім нясмела, яны адкрываюцца, як прыветлівыя і добразычлівыя людзі. Усе такія розныя, таму па-свойму і ўнікальныя. Разумею, што пад час гутаркі працэнт даверу неймаверна малы, таму спадзявацца на агучванне, скажам, “сакрэтнай” інфармацыі нават не прыходзіцца. У выніку звычайныя размовы пра юнацкія гады ды сям’ю толькі часткова прыадчыняюць дзверы патаемнай душы гэтай асобы. Кожны раз даю сабе ўстаноўку змяніць сцэнарый размовы і кожны раз разумею: тут як у жыцці, усё роўна без базавых рэчаў не абысціся. Подробнее
Гэтымі радкамі пачынаецца мой аўтабіяграфічны верш “1955 год”. Так, я нарадзіўся ў сям’і дзяцей вайны: калі яна пачалася, майму бацьку Мікалаю Абрамавічу і маці Наталлі Цімафееўне было па дванаццаць з паловай гадоў Подробнее
Адна гісторыя пра вайну і памяць Подробнее
Пакаленне сённяшніх школьнікаў – апошняе з тых, хто мае магчымасць яшчэ наяве пагаварыць з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны, даведацца пра сапраўдныя гісторыі аб мінулым. Такім, якім яно было на самой справе. Подробнее
Пятага мая на спартыўна-турыстычным комплексе «Азёркі» прайшоў раённы этап рэспубліканскай ваенна-патрыятычнай гульні «Зарніца». У гэтым годзе яна была прысвечана адразу некалькім падзеям: чарговай гадавіне Вялікай Перамогі і вываду савецкіх войск з тэрыторыі Афганістана, стогадоваму юбілею органаў пагранічнай службы і Узброеных Сіл Беларусі. Подробнее
Зноў вясна на белым свеце. І пераможны май. Пара, калі асабліва абвастраюцца нашы гонар і бязмерная ўдзячнасць ветэранам Вялікай Айчыннай вайны. І жаданне зноў і зноў наведацца да іх, каб у каторФы раз нагадаць пра тое, што значыць для кожнага з нас, патомкаў, заваяваная імі Вялікая Перамога. Подробнее