Першыя “тысячнікі” СВК “Калгас “Радзіма” і Бялыніччыны (справа налева) Валянцін Якушаў, МікалайДарэчкін, Віктар ВАСІЛЬЕЎ, Юрый ЗАЙЦАЎ, Ігар ШЧОЛУХАЎ, Васіль ЛЯНЬКОЎ, Аляксандр МІТКЕВІЧ іУладзімір СТАРАВОЙТАЎ. Подробнее
Госці ў блакітных берэтах завіталі ў дзіцячы сацыяльны прытулак Смаргонскага СПЦ другога жніўня, каб адсвяткаваць Дзень паветрана-дэсантных войскаў. Подробнее
Пытанням сучаснай работы з кадрамі, яе ўдасканаленні, новым формам і падыходам у гэтай важнай дзейнасці быў прысвечаны другі рэгіянальны кадравы форум Мінскай вобласці, які прайшоў на мінулым тыдні ў Мінску, Любанскім і Слуцкім раёнах. У форуме ўдзельнічалі начальнікі (спецыялісты) аддзелаў арганізацыйна-кадравай работы райгарвыканкамаў, работнікі галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы Мінаблвыканкама, упраўленняў сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкамаў, кіраўнікі і спецыялісты кадравых службаў структурных падраздзяленняў Мінаблвыканкама, шэрагу абласных арганізацый. Подробнее
Шчадрынскі сельскі савет – адзін з самых вялікіх на Жлобіншчыне. І тут шмат знакавых гістарычных месцаў, якія могуць зацікавіць аматараў вандровак па роднаму краю. Многія з іх мы наведалі ў рамках рэдакцыйнага праекта «Шпаргалка для турыста» і цяпер дзелімся сваімі ўражаннямі з чытачамі газеты. Подробнее
З добрым настроем адправіліся ў водны сплаў па рэках Дрысвятка, Дзісенка і Дзвіна вучні Ахрэмаўскай школы пад кіраўніцтвам Вячаслава Крапа. Подробнее
«Хадзіла ў Сасноўку ў ягады, — расказвала знаёмая. — У некаторых соснаў рыжыя вершаліны. У чым прычына?» Гэта пытанне я адрасавала інжынеру-лесапатолагу лясгаса Алене Півень. Подробнее
У канцы чэрвеня ў Гарадку прайшоў абласны чэмпіянат вальшчыкаў лесу Подробнее
атрымалі ўдзельнікі турыстычнага злёту людзей элегантнага ўзросту Подробнее
У мінулую суботу ў пастаўскім ЗАГСе адбылася рэгістрацыя залатога шлюбу Паўла Якаўлевіча і Марыі Юр'еўны Міхайлавых. Подробнее
Сваіх навучэнцаў яна называе роднымі дзецьмі. Дзеля іх поспеху гатова бясконца ахвяраваць асабістым часам. Зноў і зноў паўтараць музычны матэрыял, працаваць над вакальным слыхам, дыханнем, фарміраваннем выканальніцкіх навыкаў, сцэнічным вобразам юнага артыста. Яна паважае талент, але на першае месца ставіць адданую, беззаганную працу і шчыра гаворыць: «Для мяне гэта больш чым работа. Гэта жыццё». Подробнее
Я вырасла ў сям’і, далёкай ад рэлігіі. Афіцыйна мы — праваслаўныя, але святы адзначаем хутчэй у свецкім фармаце. Не наведваем службы, не прытрымліваеся пастоў, і ўвогуле размовы пра веру ў нашай сям’і рэдка калі заходзяць.
Таму рэдакцыйнае заданне схадзіць у пешую пілігрымку “Нарач — Будслаў” расцаніла хутчэй як запрашэнне ў падарожжа: прайсці пяцьдзясят кіламетраў за два дні само па сабе можа быць займальна. Праўда, прысутнічаў невялікі страх ад магчымасці пакрыўдзіць кагосьці сваім нявер’ем. Але хутка зразумела, што гэты страх — толькі вынік стэрэатыпнага ўяўлення пра веру. А пілігрымка сама па сабе стала магчымасцю гэтыя стэрэатыпы абвергнуць ці пацвердзіць. Подробнее
Дэпутат Людміла Канановіч пазнаёміла прысутных са структурай парламента і адказала на пытанні. Подробнее
Нешта добрае пра сябе людзі расказваюць з ахвотай, нешта смешнае — не заўжды. Подробнее
Так шчыра сказала пра Мемарыял К.П.Арлоўскага старшыня Беларускай федэрацыі веласпорту, бронзавы прызёр Алімпійскіх Гульняў 2004 года, васьміразовая чэмпіёнка свету па веласпорце на трэку Наталля Цылінская, якая ў мінулую суботу прыехала ў Мышкавічы на 50-ты, юбілейны Мемарыял. Подробнее
Штогод арганізатары і самадзейныя артысты імкнуцца здзівіць нечым хайнічан на святах. Вось і сёлета Купальскі вечар у Хойніках быў адметны не толькі прыгажунямі ў вышыванках, карагодамі вакол вогнішча, спусканнем вянкоў з палявых кветак на ваду, пошукам чароўнай папараць-кветкі, гульнямі-ігрышчамі, жартамі і пераўвасабленнямі, але і незвычайным шэсцем. Ад Цэнтра культуры горада Хойнікі да возера нафтабазы за ўпрыгожаным канём ішлі спевакі і жыхары раёна, выконваючы кульпальскія песні і ўздымаючы ўсім настрой. Подробнее
Больш за 400 населеных пунктаў налічваецца на карце Валожыншчыны. Гэтым і ўнікальны наш раён на Міншчыне, гэтым і прыцягальная маляўнічая Налібоцкая старонка для шматлікіх турыстаў і гасцей. У свой час газета шмат пісала пра раён. Але кампактнага, цэласнага матэрыялу так і не ўдалося сабраць. Гэта "ўпушчэнне" і выпраўляем цяпер. Пад рубрыкай “Свой край вывучай” працягваем анталогію 428 вёсак раёна. Сённяшні наш пункт тапанімічнага падарожжа – вёска Дубіна. Подробнее
Нядаўна ў Слуцку прайшоў фінал абласнога музычнага фестывалю мастацкай самадзейнасці калектываў сацыяльных устаноў Міншчыны, прысвечаны 100-годдзю сістэмы сацыяльнай абароны. За званне самага таленавітага, яркага, самабытнага калектыву спрачаліся 40 каманд, сярод якіх былі і прадстаўнікі нашага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва на чале з дырэктарам Галінай Фадзееўнай Рай. Подробнее
ад члена Беларускага саюза журналістаў Подробнее
Пакуль пад рубрыкай «Сэрцам адданыя роднай зямлі» друкаваліся матэрыялы, героямі якіх станавіліся выключна мужчыны. Аднак сярод знакамітых ураджэнцаў Любан-шчыны, з біяграфіямі якіх мы хацелі б пазнаёміць чытачоў, ёсць і жанчыны. Подробнее
62 гады таму, якраз у чэрвені, на свет з’явіўся ўраджэнец вёскі Рэдкавічы Іван Семяненя. Падрастаў ён паслухмяным, па-мяркоўным і цікаўным хлапчуком, прагным да ведаў. У школьныя гады быў актывістам. І настаўнікі ўжо тады цвёрда верылі: з юнака выйдзе толк. Уласна кажучы, так і атрымалася. Подробнее
Сучаснаму пакаленню нават цяжка сабе ўявіць, што менш за стагоддзе назад большасць маленькіх беларускіх вёсак Палесся ў інфармацыйным плане былі ізаляваны ад «вялікай зямлі». Ні табе тэлефонаў, ні тэлебачання, ды і радыё вяшчала далёка не ў кожным селішчы. Подробнее
Рокат камбайна не зблытаць з іншымі гукамі. Калі чую яго летам упершыню недзе ўдалечыні, сэрца імгненна ахутвае думка… пачалося! Залатое жніво. Подробнее
Адкрываючы сустрэчу з насельніцтвам вёскі Дубровіца, старшыня раённага Савета дэпутатаў Г.В. Бондар нагадала, што Год малой радзімы – гэта не нагода чакаць ад некага звышнатуральнай дапамогі, гэта час самім прыкласці намаганні, зрабіць нешта на карысць роднага краю. Подробнее
Кожны раз, калі сустракаешся з людзьмі сталага ўзросту і даведваешся пра іх лёс, пераконваешся, наколькі няпросты некалі быў час. Сапраўды, жыццё пражыць – не поле перайсці. Сваю гісторыю распавяла Вольга Зінько, жыхарка вёскі Верачагошч Сароцкага сельсавета. Подробнее
Дзесяцігадовы Антон Добыш на поле, дзе працаваў старшы брат Ягор, трапіў на некалькі хвілін – па нейкай важнай справе. Чакаючы, пакуль камбайны закончаць абмалочваць участак, з зачараваннем назіраў, як яны рухаліся па сваёй траекторыі хлебнай нівы, упэўнена пракладваючы за сабой барозны з атрыманай саломай. Калі яны «падплылі» да ўскрайку палетка, і я пачала рабіць здымкі камбайнераў – хлопчык таксама захацеў сфатаграфавацца на фоне магутнай тэхнікі. І бачылі б вы, колькі радасці і гонару было ў яго, калі ўзняўся на лесвіцу. У вачах так і чыталася «Эх, хачу на камбайн!». І хто ведае, магчыма, падрасце і пойдзе па братавай сцяжынцы. Аднак, гэта толькі з боку ўсё так прыгожа, знутры – надзвычай складана. Подробнее