У брыгадзе аддзелачнікаў УП “Івацэвіцкая ПМК-11” Вольгі Паўловіч разам з ёю налічваецца 10 чалавек. Але працуюць яны не разам, а адразу на некалькіх аб’ектах. Подробнее
І што ўвайшло ў спіс цяжкіх жыццёвых сітуацый. Подробнее
Менавіта такі курс на далейшае развіццё ўзяты сённяшнім кіраўніцтвам ДУП “ПМК № 182” УП “Мінскаблсельбуд”. У планах дырэктара Юрыя Аляксандравіча Юрчанка – прадаставіць бярэзінцам магчымасць працаваць і атрымліваць за сваю нялёгкую, але такую неабходную кожнаму з нас дзейнасць, дастойны заробак, а таксама вывесці прадпрыемства на бясстратны ўзровень, вярнуць яму былую сілу і моц. Подробнее
Паступова ўборачныя работы ў гаспадарках раёна ідуць да свайго завяршэння, і ўжо на наступным тыдні большасць з іх адрапартуе аб фінішы жніва. Сярод іх, без сумнення, будзе і ААТ “Брадзец” – адзін з сёлетніх лідараў кампаніі як па тэмпах яе правядзення, так і па ўраджайнасці. У сераду, калі мы наведалі сельгаспрадпрыемства, тут з 1207 гектараў было ўжо ўбрана 1093. У сярэднім на круг тут атрымалі па 23,4 цэнтнера з гектара. Найбольш умалотным аказаўся авёс, які даў больш як па 35 цэнтнераў на круг. Сапраўды, па сёлетняму неспрыяльнаму году вынікі атрыманы някепскія. Подробнее
Не паспеў дайсці да чытачоў нумар нашай газеты, дзе паведамлялася аб першым у раёне тысячніку на жніве, як мы зноў адправіліся ў ААТ “Багушэвічы” віншаваць з “тысячай” чарговага пераможцу. Ім на гэты раз аказаўся вадзіцель Аляксандр Іванавіч Крук, аўтамабіль якога, у пары з МАЗам Л.А. Антаневіча, з ранку і да позняга вечара курсіруе паміж палеткамі і зернятокам. Подробнее
Традыцыйныя жнівеньскія ўрачыстасці, прысвечаныя благаслаўлёным пакутнікам Антонію Ляшчэвічу і Юрыю Кашыры, адбыліся на мінулым тыдні ў Росіцкім касцёле Найсвяцейшай Троіцы. Подробнее
У КУВСГП “Дрысенскі” Верхнядзвінскага раёна жніво ў самым разгары — паспела 1427 гектараў зерневых і зернебабовых культур. Подробнее
24 выпускнікі раёна па выніках удзелу ў цэнтралізаваным тэсціраванні набралі звыш 80 балаў, з іх 10 выпускнікоў – 90 і больш балаў. Подробнее
У раёне налічваецца 10 падраздзяленняў Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў: раённая арганізацыя, Валожынская гарадская, Івянецкая гарпасялковая і пры кожным сельскім Савеце дэпутатаў. Подробнее
5 урачоў, 8 фельчараў, 7 медыцынскіх сясцёр са жніўня прыступілі да першага месца працы ва УАЗ “Валожынская цэнтральная раённая бальніца”. Подробнее
Выніковай для двух вадзіцеляў, занятых на перавозцы збожжа, стала серада на бягучым тыдні. Маладыя мужчыны — Алег Гузаў з філіяла «Вясна-энерга» РУП «Віцебскэнерга» і Аляксандр Меліхаў з філіяла «Гараны-Агра» ААТ «Полацкі камбінат хлебапрадуктаў» — перавезлі ў кузавах сваіх «МАЗаў» па тысячы тон залатога збожжа! З гэтай нагоды ў гаспадарках адбыліся ўрачыстасці, так званыя «хвіліны славы», падчас якіх калегі ўшаноўвалі вадзіцеляў-тысячнікаў. Подробнее
Літаральна на днях пабачыла свет новая кніга, якая прысвечана спеўнаму і музычнаму майстэрству нашых землякоў – жыхароў вёскі Чухава. Аўтарамі выступілі Аляксей і Ягор Ненадаўцы. Подробнее
«Прачытаў — перадай другому». У дзень свайго 101-годдзя «Звязда» распачынае праект, прысвечаны падпольным і партызанскім газетам. Подробнее
3 жніўня ў Івацэвічаў вёў асабісты прыём старшыня Брэсцкага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Аляксандр Мурашкін разам з галоўным прававым інспектарам працы прафсаюзаў Ірынай Міхновіч. Подробнее
Ці ведаеце вы, што за 2017 год наша Беларусь страціла каля 25 тысяч гектараў сасновых лясоў?.. Хто вінаваты ў гэтым? Магчыма, вы будзеце здзіўлены, але ў большасці вінаваты… маленькі жук пад назвай вяршынны караед – невялічкае насякомае даўжынёй каля 2-3-х міліметраў. Яго і разглядзець амаль немагчыма – такі маленькі, але татальнае наступленне гэтага шкодніка на дрэва, на сасну, вядзе да непапраўнага. Для гібелі аднаго дарослага дрэва дастаткова засялення на ім каля 500 асобін вяршыннага караеда, у адной мятровай галіне сасны можа быць да 200 асобін гэтага шкодніка. Подробнее
Граматы, падарункі, віншаванні прымалі ў мінулую пятніцу, 3 жніўня, лепшыя вадзіцелі сельгаспрадпрыемстваў Івацэвіцкага раёна, хто вызначыўся на адвозцы зерня на жніве 2018-га года і перавёз болей за 1000 тон зерня. З імі ў гэты дзень сустрэліся старшыня Івацэвіцкага райвыканкама Аляксандр Грыцук, кіраўнік раённага аб’яднання прафсаюзаў Ігар Паўшко, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Мікалай Палто. Подробнее
Моладзь сёння крэатыўная, скажуць многія. А да радасці нашай, трэба дадаць, яна яшчэ і добрая. Подробнее
Як вядома, на чыгунцы другасных прафесій не бывае – кожная важная і неабходная па-свойму. Іншая справа, што адны чыгуначнікі пастаянна на віду ў людзей – у прыгожых фуражках, форме, на вакзалах яны кіруюць працэсам перавозак пасажыраў і грузаў. Але ёсць яшчэ і тыя, каго пасажыр мімалётам бачыць у любую пару года з вокнаў вагона на чыгуначных шляхах, каля стрэлак і пераездаў. У аранжавых камізэльках з цяжкім інструментам, яны працуюць, каб забяспечыць бяспеку руху цягнікоў. Подробнее
Нашы Івацэвічы могуць ганарыцца такім святам, якое прайшло ў суботу 28 ліпеня, – у гонар свайго прафесійнага свята супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях ладзілі мерапрыемства на плошчы ля райвыканкама пад назвай “Свет без бед”. Подробнее
У ААТ «Мічурынск», дзе сёлета атрымалі адну з лепшых ураджайнасцей у раёне. У нейкай ступені нават нечакана адным з лідараў па ўра-джайнасці збожжавых у ходзе ўборачнай кампаніі-2018 у нашым раёне стала ААТ “Мічурынск”, дзе ўраджайнасць на мінулым тыдні складала каля 35 цэнтнераў з гектара. І гэта пры тым, што сярэдняя па раёне – 24,1. Подробнее
Мінская вобласць першай у краіне намалаціла адзін мільён тон збожжа. Значны ўклад у агульную скарбонку Міншчыны ўносяць хлебаробы Случчыны. Наш раён лідзіруе па намалоце ў вобласці. Подробнее
Гарачае сёлетняе лета не з’яўляецца перашкодай для аматараў скандынаўскай хадзьбы, якія не развітваюцца з палкамі і амаль штодня ідуць на трэніроўкі. Больш за тое, — удзельнічаюць у спаборніцтвах. Апошнія адбыліся ў Гродне, дзе прайшоў другі этап кубка Рэспублікі Беларусь па скандынаўскай хадзьбе. Каманда ў складзе 10 чалавек прывезла са спаборніцтваў 8 кубкаў. Подробнее
Той факт, што Анастасія Цярэшчанка, аператар АЗС №2 ААТ «Пухавічынафтапрадукт» (наздымку), толькі з трэцяй спробы стала пераможцам рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства, сведчыць аб тым, што дасягнуць гэтай вяршыні далёка не так проста, як можа здацца на першы погляд. Аднак тое, што гэта абавязкова адбудзецца, Анастасія вырашыла для сябе тры гады таму, калі ўпершыню прыехалана конкурс і паспрабавала пазмагацца за званне лепшага ў рэспубліцы аператара аўтазаправачных станцый... Подробнее
Калі ў панядзелак раніцай прыехалі ў майстэрні сельгаспрадпрыемства «Ляхаўшчына-агра», амаль усе камбайнеры былі яшчэ на месцы. Аглядалі тэхніку і чакалі, калі пасля вячэрняга моцнага дажджу абвее пасевы. Подробнее
Найвышэйшая ўзнагарода Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь — нагрудны знак «Выдатнік гандлю Рэспублікі Беларусь» — уручана старшыні праўлення Пастаўскага раённага спажывецкага таварыства Грыгорыю Леўкаўцу. Подробнее