Язык: Беларуская

  • Любіце жыццё! Юлія БУКЕЛЬ., Бярэзінская панарама 63 от 25 августа 2018 24 августа 2018 12:27 Общество Беларуская

    У Бярэзінскім райвыканкаме прайшло пасяджэнне рабочай групы па разборы суіцыдаў. “Балючыя” тэмы абмеркавалі намеснік старшыні райвыканкама Уладзімір Міхайлавіч Навіцкі, загадчыца паліклінікі Бярэзінскай ЦРБ Крысціна Аляксандраўна Крук, прадстаўнікі ЦРБ, Бярэзінскага РАУС, сацыяльнай сферы, адукацыі і іншыя. Подробнее

  • Да сустрэчы, Аксана Аляксандраўна Мілана ТРАПЯНОК, Бярэзінская панарама 63 от 25 августа 2018 24 августа 2018 12:18 Общество Беларуская

    Аксана Аляксандраўна Атрошчанка мяркуе сёлета ўпершыню за шмат гадоў пайсці на школьную лінейку з нагоды Дня ведаў са сваімі дзецьмі, ужо паабяцала дачушкам дапамагаць у падрыхтоўцы хатніх заданняў і збіраецца папесціць сваю сям’ю смачнымі і прыгожымі тартамі па новых рэцэптах. Нішто цяпер не павінна перашкодзіць яе планам, бо на мінулым тыдні калектыў раённай міліцыі ўрачыста праводзіў на заслужаны адпачынак маёра міліцыі, начальніка фінансавай часці раённага аддзела ўнутраных спраў, дзе яна служыла звыш двух дзесяцігоддзяў. Подробнее

  • Ад музеяў да фестываляў Варвара ЮРКЕВІЧ, Чырвоны прамень 67/2018 от 21 августа 2018 24 августа 2018 11:56 Культура Беларуская

    У Беларусі сотні населеных пунктаў маюць свае гісторыка-культурныя адметнасці. Помнікі архітэктуры, непаўторныя ландшафты, гістарычныя цэнтры… У вялікіх гарадах на іх ахову выдзяляюцца значныя сродкі. У малых гарадах і вёсках усё больш складана. Часцей за усё толькі невялікая колькасць мясцовых жыхароў ці навукоўцаў займаюцца захаваннем культурнай спадчыны. Пераасэнсаванне падыходаў да яе  аднаўлення, новае жыццё помнікаў архітэктуры ў сучасных абставінах — гэтыя пытанні абмяркоўваюцца і на дзяржаўным узроўні, і грамадскімі  аб’яднаннямі.  Подробнее

  • Камсамолец 1930-х гадоў Аляксандр Грышэнь з Бераставіччыны - барацьбіт за правы беларусаў Тамара Эйсмант, кіраўнік народнага гісторыка-краязнаўчага музея "Вытокі" Малабераставіцкай СШ, Бераставіцкая газета №66 от 22 августа 2018 24 августа 2018 11:12 Калейдоскоп Беларуская

    Юныя даследчыкі народнага гісторыка-краязнаўчага музея “Вытокі” Малабераставіцкай сярэдняй школы Бераставіцкага раёна паспяхова працуюць над вывучэннем і  даследаваннем дзейнасці землякоў, якія пакінулі свой адметны след у  гісторыі малой радзімы. З нагоды святкавання  100-годдзя Усесаюзнага Ленінскага Камуністычнага Саюза Моладзі  асаблівую актуальнасць набыў накірунак па вывучэнні гісторыі камсамола,  жыцця і дзейнасці арганізатараў і кіраўнікоў камсамольскага руху. Адным з такіх дзеячаў на Бераставіччыне з’яўляецца камсамолец 1930-х гадоў Аляксандр Грышэнь, дзейнасць якога прыпала на перыяд знаходжання нашага краю ў складзе Польшчы.  Подробнее

  • Усё вышэй сцены будучага храма Свяціцеля Васіля Вялікага ў Залессе Валянціна ПРАНКЕВІЧ., Чачэрскі веснік 24 августа 2018 от 24 августа 2018 24 августа 2018 09:39 Общество Беларуская

    Вось ужо падыйшло да завяршэння ўзвядзенне асноўнай кладкі па перыметры, зараз намячаецца будаўніцтва сярэдняй часткі, а там і да даха дойдзе чарга. Вядома ж, гэтыя важныя работы патрабуюць нямала грошай. Подробнее

  • Ганчарны талент Настасся Лявінская, Працоўная слава № 63 от 24 августа 2018 24 августа 2018 09:37 Общество Беларуская

    Рэдакцыя сумесна з упраўленнем па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама праводзіць творчы праект пад назвай “Вучань года”. Кожную пятніцу мы будзем знаёміць чытачоў з таленавітымі і ініцыятыўнымі, творчымі і крэатыўнымі школьнікамі, якія ведамі, розумам, стараннем і дасягненнямі праслаўляюць раён, сваю школу, настаўнікаў і сябе. Подробнее

  • Рэгіянальныя навіны Наталля Штэйнер, Працоўная слава № 63 от 24 августа 2018 24 августа 2018 09:36 Калейдоскоп Беларуская
  • INФЭСТ на Валожыншчыне Алена Збірэнка, Працоўная слава № 63 от 24 августа 2018 24 августа 2018 09:34 Культура Беларуская

    Сёлета нашаму раёну выпаў гонар стаць першаадкрывальнікам турыстычнага маршруту для людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі. Галоўным месцам “паломніцтва” стала экалагічная сцежка ў ваколіцах Белакорца, якая задумвалася ў рамках праекта “Валожын без бар’ераў”.  Подробнее

  • Жизнь через объектив. Фотограф Альфред Микус рассказал о детстве в Плебанцах, новых проектах и ностальгии Алена Зялевіч, Раённыя будні №28 (10080) от 14 апреля 2018 23 августа 2018 11:58 Культура Беларуская

    Нядаўна ў гандлёвым цэнтры “Кастра” г. Хайфы (Ізраіль) адкрылася міжнародная фотавыстава “Мы з Беларусі”. Адметна, што сярод заяўленых на ёй славутых імёнаў ёсць імя і нашага земляка, ураджэнца в. Плябанцы, Альфрэда Мікуса. Пра яго ўзнагароды, аб якіх можа марыць любы фотамастак, і пра многае іншае — у нашай гутарцы з гэтым вялікім майстрам фотаздымкі. Подробнее

  • Наш опрос: как вы следите за своим здоровьем? Марына Вакульская, Раённыя будні №26 (10078) от 07 апреля 2018 23 августа 2018 11:50 Здоровье Беларуская

    Варта аддаць належнае: сёння здаровы лад жыцця ў модзе. Карэспандэнты «раёнкі» пацікавіліся ў пружанцаў, як яны сочаць за ўласным здароўем. Подробнее

  • Бульбіна-велікан: падпісчыкі «Браслаўскай звязды» дзеляцца фатаграфіямі свайго суперураджаю Казімір Пятушка, Браслаўская звязда 62/2018 от 18 августа 2018 23 августа 2018 10:56 Сад и огород Беларуская

    Такая вось бульбіна «Сінявочка» вагой 1 кг 75 г (даўжыня — 183 мм, шырыня — 111 мм) вырасла на прысядзібным участку браслаўчаніна з вул. Ленінскай, 172 Міхаіла Аўсюкевіча. Подробнее

  • На ўборцы — моладзь Алена Пятушка, Браслаўская звязда 62/2018 от 18 августа 2018 23 августа 2018 10:54 Общество Беларуская

    Кожны год у летні перыяд калектывы сельгаспрадпрыемстваў нашага раёна папаўняюцца маладымі і спрытнымі работнікамі. Вось і сёлета ў ААТ «Агравідзы» да работы прыступіў студатрад «Маладая гвардыя» імя героя-камсамольца Віктара Акімава. Подробнее

  • В Пружанах открылась гончарная мастерская. Спешите записаться на мастер-класс! Алена Зялевіч, Раённыя будні №25 (10077) от 04 апреля 2018 23 августа 2018 10:44 Культура Беларуская

    Прыемны пах сырой гліны і дзіўнае ціхае парыпванне з парога далі зразумець, што там, у глыбіні маленькага, на першы погляд, нічым не прыкметнага, паркавага флігеля, адбываецца нейкае чараўніцтва. Стаўшы на дыбачкі, з-за спін шматлікіх людзей, якія сабраліся ў фае, я здалёк сачыла за тым, як над глінай ужо пачаў шчыраваць сапраўдны ганчар:  без жалю ціснуў шэрыя камячкі, прышлёпваў і мяў… Лічаныя мінуты аддзялялі нас ад урачыстага адкрыцця ў флігелі ганчарнай майстэрні. Подробнее

  • Хотите красивую улыбку? Следите за питанием Марына Вакульская, Раённыя будні №25 (10077) от 04 апреля 2018 23 августа 2018 10:39 Здоровье Беларуская

    Здаровыя зубы і беласнежная ўсмешка заўсёды ў модзе. Урач-стаматолаг Павел Крачко расказаў усё, што вы хацелі ведаць пра стаматалагічнае здароўе. Подробнее

  • Бывший комендант «Вискулей»: «Обсудили втроем, а голова и до этого времени болит у миллионов» Алена Зялевіч, Раённыя будні №24 (10076) от 31 марта 2018 23 августа 2018 10:31 Общество Беларуская

    “Абмеркавалі ўтрох, а галава да гэтага часу баліць у мільёнаў?” — са скупой усмешкай сустрэў мяне 83-гадовы былы камендант “Віскулёў” Сцяпан Іосіфавіч Мартысюк. І дае зразумець, што пра тыя сур’ёзныя падзеі, калі была пастаўлена кропка ў існаванні Савецкага Саюза, нават сёння, праз амаль тры дзясяткі гадоў, ён гатовы ўспамінаць, толькі заправіўшыся невялікай порцыяй гумару. Подробнее

  • Спалучэнне вопыту, адказнасці, працавітасці Анатоль БЕНЗЯРУК, Сельская праўда 59/2018 от 04 августа 2018 23 августа 2018 09:34 Общество Беларуская

    У нядзелю сваё прафесійнае свята адзначылі тысячы працаўнікоў чыгункі. Сярод многіх, хто свой жыццёвы шлях аднойчы і назаўжды знітаваў з “рэйкамі стальное магістралі”, і дарожны майстар Жабінкаўскай дыстанцыі пуці Леанід Галадзюк. Подробнее

  • Iнiцыятыва – у дзеяннi Алёна НІКАНЧУК, Сельская праўда 58/2018 от 01 августа 2018 23 августа 2018 08:49 Общество Беларуская

    На мінулым тыдні ў Жабінкаўскім тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва прайшоў майстар-клас па скандынаўскай хадзьбе для пажылых людзей, які правёў трэнер Ігар Галавейка. Нагадаем чытачам, што тэрытарыяльны цэнтр разам з раённай арганізацыяй Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў рэалізуюць на Жабінкаўшчыне сумесную ініцыятыву “Шлях да даўгалецця” (каардынатар – псіхолаг цэнтра Вольга Рэбякеўша) для грама-дзян пажылога ўзросту. Яна ажыццяўляецца ў раёне ў рамках праекта ЕС-ААН “Прафілактыка неінфекцыйных захворванняў, прасоўванне здаровага ладу жыцця і падтрымка мадэрнізацыі сістэмы аховы здароўя ў Рэспубліцы Беларусь” (“БЕЛМЕД”), які фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца ПРААН, СААЗ, ЮНІСЕФ і ЮНФПА ў супрацоўніцтве з Міністэрствам аховы здароўя Беларусі. Подробнее

  • Свята сяброўства, творчасці і добрага настрою Алена АНАНІЧ, Кліч Радзімы 67/2018 от 22 августа 2018 22 августа 2018 16:48 Культура Беларуская

    З самага ранку 18 жніўня на гасцінную шаркаўшчынскую зямлю ў Алашкі пачалі прыязджаць госці і ўдзельнікі абласнога свята аматарскіх аб'яднанняў “Яблычны фэст”. На свята прыехалі самадзейныя артысты амаль з усіх куткоў нашай вобласці, а таксама шаноўныя госці: дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Сяргей Рычардавіч Зямчонак, кіраўнік Консульства Латвійскай Рэспублікі ў Віцебску Угіс Скуя, намеснік старшыні Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта Алег Станіслававіч Варша, намеснік дырэктара Віцебскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці Зоя Аляксандраўна Гукава.

    Удзельнікі і госці фэсту традыцыйна наведалі маляўнічыя мясціны ў Алашках, дзе жыў і працаваў знакаміты беларускі садавод-селекцыянер Іван Паўлавіч Сікора, а таксама яго музей.

    Штогод арганізатары гэтага мерапрыемства стараюцца ўносіць у яго правядзенне нешта адметнае, незвычайнае, каларытнае. Чым жа здзівіў і парадаваў гледачоў сёлета жнівеньскі Спас? Подробнее

  • На свяце ў гонар шматдзетных маці Валянціна БОБРЫК, Івацэвіцкі веснік №63 от 21 августа 2018 22 августа 2018 16:34 Общество Беларуская

    15 жніўня на базе ДУА “Рэчкаўская СШ” право-дзілася раённае свята ў гонар шматдзетных маці. Ганаровыя госці з Івацэвічаў, у ліку якіх старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Сарока, дырэктар ДУ “Івацэвіцкі ТЦСАН” Дзяніс Пакалюк і Людміла Парчынская, загадчыца аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі гэтага ж цэнтра, прыехалі, каб уручыць ордэн Маці за нараджэнне і выхаванне пяцярых дзяцей Таццяне Юнчык, жыхарцы в. Рэчкі, якая, дарэчы, 17 жніўня стала мамай у шосты раз, і Валянціне Лукашэвіч, жыхарцы в. Краі.  Подробнее

  • На парозе новага навучальнага года Ганна ІЛЬЯШЭВІЧ, Івацэвіцкі веснік №62 от 17 августа 2018 22 августа 2018 16:19 Общество Беларуская

    У жніўні адно з галоўных пытанняў, што стаiць на парадку дня ў дзіцячых садах, школах, пазашкольных установах, – завяршэнне  падрыхтоўкі да новага навучальнага года. Ва ўсіх установах адукацыі раёна вядуцца апошнія прыгатаванні, каб  сустрэць дзяцей у прыгожых, абноўленых, сучасных памяшканнях.  Подробнее

  • Ініцыятыва стараст і актыўных людзей – у рэальных справах Валянціна БОБРЫК, Івацэвіцкі веснік №62 от 17 августа 2018 22 августа 2018 16:12 Общество Беларуская

    Парадак каля дамоў, у грамадскіх месцах, на могілках, праблемы з людзьмі, якія злоўжываюць спірт-нымі напоямі, дзеці з асацыяльных сем’яў, пячное ацяпленне, дарогі, пустуючыя дамы, пашы, соткі пад бульбу, бадзяжныя сабакі, спальванне смецця… Гэта далёка не поўны спіс пытанняў і праблем, з якімі даводзіцца сутыкацца старастам вёсак. Іх, актыўных памочнікаў мясцовай улады, у раёне 101. І 14 жніўня на чале са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Аляксандрам Сарокам менавіта са старастамі сельскіх населеных пунктаў і старшынямі гарсельсаветаў ладзіўся выязны семінар-нарада.  Подробнее

  • Аўтар «Буквара» Надзежда Сторажава – родам з Бераставіччыны Мікалай Пацэнка,навуковы супрацоўнік Музея Вавёркі ў Вялікай Бераставіцы, Бераставіцкая газета №65 от 18 августа 2018 22 августа 2018 15:33 Культура Беларуская

    Самы старажытны ў свеце «Буквар» святкуе ў гэтым годзе юбілей. 400 гадоў таму падручнік пад такой назвай першымі ў свеце надрукавалі беларусы. Кнігу, выда­дзеную ў 1618 годзе ў друкарні віленскага Свята-Духава праваслаўнага брацтва, даследчыкі выявілі ў закрытай бібліятэцы брытанскіх юрыстаў. Менавіта беларусы ўвялі ва ўжытак слова «буквар». Пасля выдання падручніка яго назва ўвайшла ў дзясяткі моў. З таго часу буквары дапрацоўваліся, вёўся пошук аптымальнага і эфектыўнага яго зместу. Сёння беларускія першакласнікі засвойваюць  азы аграматы па «Буквары» Надзеі Сторажавай. А на яе малой радзіме, у в.Канюхі Бераставіцкага раёна, ганарацца знакамітай зямлячкай. Подробнее

  • Нарыхтоўка садавіны і гародніны – у разгары Валянціна БОБРЫК, Івацэвіцкі веснік №61 от 14 августа 2018 22 августа 2018 16:01 Общество Беларуская

    Сёлетняе лета для гародніны і садавіны  выдалася ўраджайным, нягледзячы на засушлівае надвор’е. У адкрытым грунце цудоўна адчуваюць сябе памідоры, агуркі, перац і вырастаюць не горш за краснадарскія. А ў філіяле “Каапнарыхтпрам” Івацэвіцкага райста якраз у гэтыя дні –  сезон нарыхтовак усяго таго, што нарасло ў лясах і на прысядзібных участках. Подробнее

  • “Простае вам, чалавечае дзякуй…” Валерый ГАПЕЕЎ, Івацэвіцкі веснік №61 от 14 августа 2018 22 августа 2018 15:48 Общество Беларуская

    9 жніўня поле ААТ “Новыя Стайкі” наведаў старшыня рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Сяргей Халява. А прывяла яго сюды простая прычына: у гаспадарцы каторы год запар разам з бацькам, Віктарам Уладзіміравічам Ерчаком, працуе падчас жніва на камбайне ягоны сын Віктар Віктаравіч Ерчак. Сам Уладзімір працуе ў іншай, дзяржаўнай структуры, а вось у такую пару бярэ адпачынак – і на камбайн. Сямейны экіпаж Ерчакоў заўсёды быў адным з лепшых у гаспадарцы, не здаў свае пазіцыі і на сёлетнім жніве, расказвала пра сямейны экіпаж старшыня прафсаюзнай арганізацыі ААТ “Новыя Стайкі” Дар’я Антановіч. Подробнее

  • З персанальнай выставай – на малую радзіму Святлана Ганчарова, Бераставіцкая газета №65 от 18 августа 2018 22 августа 2018 15:01 Природа и экология Беларуская

    Яго здымкі можна бачыць у часопісах “Родная прырода”, “Лесавічок” і “Рюкзачок”, у друкаваных творах беларускіх пісьменнікаў Уладзіміра Ягоўдзіка і Алеся Бадака, іншых выданнях. А яшчэ – у Музеі Вавёркі ў Вялікай Бераставіцы. Менавіта там цяпер дзейнічае персанальная выстава гродзенскага фатографа-натураліста Мікалая Гулінскага пад назвай “Птушкі вакол нас”, а нядаўна была праведзена сустрэча з яе аўтарам, дарэчы ўраджэнцам Бераставіцкага раёна. Мікалай Іванавіч расказаў пра тое, як узнікла гэта яго захапленне, падзяліўся сакрэтамі фотапалявання і запэўніў усіх прысутных, што жыццё на пенсіі толькі пачынаецца.   Подробнее