Язык: Беларуская

  • Чамброў: помніць і зберагчы В. Навагран, Новае жыццё №50/2018 от 23 июня 2018 29 августа 2018 11:08 Общество Беларуская

    Падпісаннем важнага дакумента – Пісьма аб намерах завяршылася сустрэча прадстаўнікоў органаў улады Навагрудскага раёна і Польскага нацыянальнага фонду. Мэтай двухбаковага супрацоўніцтва, як сказана ў дакуменце, з’яўляецца сумесная і ўзгодненая рэалізацыя ідэі, ініцыяванай Генеральным консульствам Рэспублікі Польшча ў г. Гродне – мадэрнізацыя гістарычнага будынку (капліцы) ў былой сядзібе Чамброў і ўпарадкаванне прылеглай да яе тэрыторыі. Подробнее

  • Ёсць над чым працаваць А. ГАНЦЭВІЧ, Новае жыццё №50/2018 от 23 июня 2018 29 августа 2018 10:58 Общество Беларуская

    Традыцыйная прэс-канферэнцыя старшыні Гродзенскага аблвыканкама Уладзіміра Краўцова прайшла 21 чэрвеня ў Ашмянах. У ходзе размовы кіраўніка вобласці з прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі былі закрануты актуальныя пытанні, звязаныя з развіццём Гродзеншчыны і Навагрудскага раёна ў прыватнасці. Подробнее

  • Як быць з ананімам? В. Навагран, Новае жыццё №49/2018 от 20 июня 2018 29 августа 2018 10:57 Общество Беларуская

    Ці прымаюць следчыя да разгляду ананімныя звароты? (З тэлефоннага запыту). Подробнее

  • Злёт юных выратавальнікаў В. Пісар, Новае жыццё №49/2018 от 20 июня 2018 29 августа 2018 10:55 Калейдоскоп Беларуская

    З 13 па 15 чэрвеня Гродзенскім абласным упраўленнем Міністэрства па надзвычайных сітуацыях сумесна з галоўным упраўленнем адукацыі Гродзенскага аблвыканкама праведзены XIV абласны палявы злёт юных выратавальнікаў-пажарных «Выратавальнік 2018». Удзел у ім прынялі 19 каманд устаноў адукацыі Гродзенскай вобласці. Навагрудскі раён прадставіла каманда вучняў 9-10-х класаў сярэдняй школы №3 на чале з настаўнікамі Таццянай Сладкоўскай і Таццянай Рыжкевіч. Подробнее

  • Ініцыятыва, якая збліжае В. Навагран, Новае жыццё №49/2018 от 20 июня 2018 29 августа 2018 10:54 Культура Беларуская

    На мінулым тыдні ў Навагрудскай гарадской спецыяльнай бібліятэцы для інвалідаў па зроку ў рамках мясцовай ініцыятывы «ПраСвятленне: паляпшэнне якасці жыцця сляпых і людзей са слабым зрокам у горадзе Навагрудку» праекта ЕС-ПРААН «Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь» прайшло пятае, завяршальнае мерапрыемства па рэалізацыі дадзенай мясцовай ініцыятывы – круглы стол «З клопатам аб сацыяльна неабароненых групах насельніцтва. Новыя віды паслуг устаноў культуры Навагрудскага раёна». Яго ўдзельнікамі  сталі сляпыя і людзі са слабым зрокам, якія пражываюць у горадзе, а таксама работнікі арганізацый, якія займаюцца праблемамі інвалідаў, у прыватнасці, члены Навагрудскай раённай арганізацыі ГА «Беларускае таварыства інвалідаў па зроку» філіяла УП «Фільтр» ГА БелТіЗ і работнікі раённай бібліятэкі. Подробнее

  • З пазітывам і добрымі песнямі А. ГАНЦЭВІЧ, Новае жыццё №49/2018 от 20 июня 2018 29 августа 2018 10:53 Калейдоскоп Беларуская

    Напярэдадні свята медыцынскіх работнікаў прыгожыя, усхваляваныя ўрачы, медсёстры, санітаркі, іх родныя і сябры сабраліся ў Цэнтры культуры і народнай творчасці, каб адзначыць сваё прафесійнае свята. Урачыстасць, якая па традыцыі была падрыхтавана сіламі саміх медыкаў, стала прыемным падарункам для ўсіх, кто сабраўся ў зале. Подробнее

  • На прыём да дэпутата В. Навагран, Новае жыццё №49/2018 от 20 июня 2018 29 августа 2018 10:52 Общество Беларуская

    У мінулы панядзелак дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Вольга Мікалаеўна Папко правяла прыём грамадзян у Навагрудскім райвыканкаме. Подробнее

  • Рэспубліканскі дзень аховы працы А. ГАНЦЭВІЧ, Новае жыццё №49/2018 от 20 июня 2018 29 августа 2018 10:52 Общество Беларуская

    Выязны рэспубліканскі семінар-вучоба «Дзень аховы працы» прайшоў 15 чэрвеня на базе Навагрудскага РУП ЖКГ. У цэнтры ўвагі ўдзельнікаў мерапрыемства – арганізацыя навучання і праверкі ведаў работнiкаў па пытаннях аховы працы, адпрацоўка дзеянняў персаналу па ліквідацыі аварыйнай сітуацыі, забеспячэнне патрабаванняў аховы працы падчас правядзення работ. Подробнее

  • Шчыры дыялог В. Пісар, Новае жыццё №49/2018 от 20 июня 2018 29 августа 2018 10:50 Общество Беларуская

    Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей Рэспублікі Беларусь Леанід Паўлавіч Гуляка ў мінулую пятніцу наведаў Навагрудчыну. Подробнее

  • Патрабаванні да вядзення касавых аперацый В. Навагран, Новае жыццё №48/2018 от 16 июня 2018 29 августа 2018 10:41 Калейдоскоп Беларуская

    Камітэт дзяржаўнага кантролю звяртае ўвагу гаспадарчых суб’ектаў на неабходнасць захавання патрабаванняў Інструкцыі аб парадку вядзення касавых аперацый і парадку разлікаў наяўнымі грашовымі сродкамі ў беларускіх рублях на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, якая зацверджана пастановай Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 29 сакавіка 2011 года №107. Подробнее

  • Кроў донара нясе жыццё В. Навагран, Новае жыццё №48/2018 от 16 июня 2018 29 августа 2018 10:40 Здоровье Беларуская

    У агульнай структуры медыцынскай установы ёсць асаблівае звяно – служба пералівання крыві, якая ажыццяўляе трансфузіялагічнае забеспячэнне кампанентамі крыві лячэбных пад­раздзяленняў. На сённяшні дзень донарская кроў з'яўляецца адзіным лячэбным сродкам, які немагчыма замяніць іншым лекавым прэпаратам. Донарская кроў, яе кампаненты і прэпараты з'яўляюцца, без перабольшання, нацыянальным здабыткам. Вось чаму донарства так важна для ўсіх нас. Подробнее

  • Прывітанне, малыш! В. Навагран, Новае жыццё №48/2018 от 16 июня 2018 29 августа 2018 10:39 Здоровье Беларуская

    Аднымі з першых гэтымі словамі сустракаюць паяўленне на свет нованаро­джаных  урачы неанатолагі. Менавіта на іх ускладзена важная і вельмі адказная функцыя – дапамагчы маленькаму чалавеку адаптавацца да новых, нязвыклых для яго абставін, ацаніць стан яго здароўя, выявіць адхіленні і паталогіі. Ад прафесіяналізму спецыяліста залежыць жыццё і здароўе немаўляці. Праца ўрача неанатолага складаная, бо дзіця яшчэ не можа растлумачыць, дзе і як баліць, а таксама пры лячэнні такіх маленькіх забараняецца выкарыстоўваць стандартныя прэпараты і метады, якія прымяняюцца для рэанімацыі дарослых. Подробнее

  • Гаспадыня «Кветкавага дома» А. ГАНЦЭВІЧ, Новае жыццё №48/2018 от 16 июня 2018 29 августа 2018 10:37 Калейдоскоп Беларуская

    Кветкі, гармонія, жанчына, каханне – ёсць у гэтым штосьці падобнае і такое прыгожае. Сапраўды, самы прыгожы бізнес – кветкавы – часцей за ўсё ўзначальваюць выдатныя жанчыны, якія ўмеюць не толькі арганізаваць бездакорны сэрвіс, але і ствараць незвычайныя кампазіцыі і букеты. Адна з такіх жанчын – дырэктар прыватнага гандлёвага прадпрыемства «Кветкавы дом» Наталля Паўлаўна Ясюкевіч. Подробнее

  • Маладыя спецыялісты: правы і абавязкі В. Навагран, Новае жыццё №48/2018 от 16 июня 2018 29 августа 2018 10:36 Общество Беларуская

    Пытанне аб правах і абавязках маладых спецыялістаў абмяркоўваецца і ва ўстановах адукацыі, дзе праходзіць іх падрыхтоўка і навучанне, і ў арганізацыях, куды яны накіроўваюцца на працу па размеркаванні. У Рэспубліцы Беларусь дзейнічае шэраг нарматыўных прававых актаў, якія тычацца прававога становішча маладых спецыялістаў. Гэта Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, Палажэнне аб парадку размеркавання, пераразмеркавання, накіравання на працу выпускнікоў, якія атрымалі паслявузаўскую, вышэйшую, сярэднюю спецыяльную або прафесійна-тэхнічную адукацыю і Палажэнне аб парадку кампенсацыі сродкаў, затрачаных дзяржавай на падрыхтоўку навуковага работніка вышэйшай кваліфікацыі, спецыяліста, рабочага, служачага, зацверджаныя пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22.06.2011 №821. Подробнее

  • Знешнегандлёвыя аперацыі В. Пісар, Новае жыццё №48/2018 от 16 июня 2018 29 августа 2018 10:36 Общество Беларуская

    У 2017 годзе, студзені-сакавіку бягучага года ў Гродзенскай вобласці назіраецца рост актыўнасці знешняга гандлю як таварамі, так і паслугамі. Подробнее

  • Хто атрымае даплату? В. Навагран, Новае жыццё №48/2018 от 16 июня 2018 29 августа 2018 10:35 Общество Беларуская

    Прашу растлумачыць, у якіх выпадках робiцца даплата да дапамогi па цяжарнасцi i родах? (З тэлефоннага запыту). Подробнее

  • Падарожнічаць з задавальненнем В. Навагран, Новае жыццё №48/2018 от 16 июня 2018 29 августа 2018 10:34 Общество Беларуская

    Лета – гэта, як правіла, падарожжы, паркі і арэлі. Але ўсё задавальненне ад іх можа сапсаваць даволі распаўсю­джаная праблема – укалыхванне. Гэты стан, кінетоз, з’яўляецца рэакцыяй вестыбулярнага апарата на манатоннае  хістанне. Звычайна кінетоз праяўляецца млоснасцю, галаўным болем, зніжэннем ціску, парушэннем сардэчнага рытму. Асобы, схільныя да кінетозу, дрэнна пераносяць працяглыя марскія падарожжы і авіяпералёты. Прычым дрэннае самаадчуванне можа захоўвацца яшчэ некалькі гадзін і нават дзён пасля паездкі. Подробнее

  • Дзень сяброўства В. Навагран, Новае жыццё №48/2018 от 16 июня 2018 29 августа 2018 10:33 Калейдоскоп Беларуская

    На базе Навагрудскага раённага цэнтра карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі функцыянуе летнік «Навагрудскiя праменьчыкi», у якім праходзяць аздараўленне дзесяць выхаванцаў цэнтра. Будні асаблівых дзяцей цікавыя і актыўныя. Адзін з такіх дзён быў прысвечаны сяброўству. Подробнее

  • Вечна гучаць паланэзу В. Навагран, Новае жыццё №48/2018 от 16 июня 2018 29 августа 2018 10:32 Культура Беларуская

    Міхал Клеафас Агінскі — у гэтай велічнай асобе неверагодным чынам рэалізаваліся таленты пісьменніка, дыпламата, гісторыка, палітыка і кампазітара. Першыя крокі на музычнай ніве Міхал Клеафас зрабіў на радзіме, у Гузаве. Але далейшы лёс генія, самыя шматгранныя праяўленні  яго таленту непарыўна звязаны з Залессем. Подробнее

  • Горад жыве гісторыяй А. ЕРМАКОВА, Новае жыццё №48/2018 от 16 июня 2018 29 августа 2018 10:31 Общество Беларуская

    Навагрудчына – край з самабытнай культурай і багатай гістарычнай спадчынай. І вельмі важна, каб сённяшняе пакаленне захавала пачуццё павагі да сваёй малой радзімы, з пашанай ставілася да мінулага роднай зямлі, ганарылася сваімі вядомымі землякамі. Галоўныя культурныя падзеі Года малой радзімы, развіццё спартыўнай і турыстычнай інфраструктуры на Навагрудчыне – у цэнтры нашай размовы са старшынёй Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта А.М. МАРКЕВІЧАМ. Подробнее

  • «Зялёная эканоміка»: дзелімся вопытам А. ГАНЦЭВІЧ, Новае жыццё №48/2018 от 16 июня 2018 29 августа 2018 10:29 Экономика Беларуская

    14 чэрвеня наш раён наведала афіцыйная дэлегацыя з г. Глыбокае Віцебскай вобласці. У складзе дэлегацыі былі прадстаўнікі райвыканкама, старшыні сельскіх выканаўчых камітэтаў, кіраўнікі ўстаноў сацыяльнай сферы. Мэта візіту – знаёмства з работай па рэалізацыі праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Развіццё аднаўляльных крыніц энергіі ў Навагрудскім раёне – Дарожная карта для экалагічна чыстай тэрыторыі». Подробнее

  • Спецпраграма «мак» В. Навагран, Новае жыццё №47/2018 от 13 июня 2018 29 августа 2018 10:17 Общество Беларуская

    Летне-асенні перыяд — час выспявання раслін (мак, каноплі), якія ўтрымліваюць наркатычныя рэчывы. У сувязі з гэтым яшчэ раз наведаем, што на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь органамі ўнутраных спраў у перыяд з 1 чэрвеня па 15 верасня  праводзіцца спецыяльная праграма «Мак». Асноўная мэта праграмы -  рэалізацыя комплексу мерапрыемстваў, накіраваных на знішчэнне наркатычнай сыравіннай базы расліннага паходжання; спыненне злачыннай дзейнасці, звязанай з незаконным абаротам наркотыкаў расліннага паходжання; ухіленне прычын і ўмоў, якія садзейнічаюць распаўсюджанню дадзенай катэгорыі наркатычных сродкаў. Подробнее

  • Летнія прыгоды В. Пісар, Новае жыццё №47/2018 от 13 июня 2018 29 августа 2018 10:16 Общество Беларуская

    Летнія канікулы толькі пачынаюцца, аднак нямала маленькіх навагрудчан адпачывае ў дзіцячым аздараўленчым лагеры «Свіцязь». Дзякуючы агульным намаганням супрацоўнікаў раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях і аддзела Дзяржаўтаінспекцыі, актыву РК ГА «БРСМ» і інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС, летнія канікулы ператвараюцца ў дзіўныя, пазнавальныя прыгоды. Подробнее

  • Аб беларускай мове і дне пісьменства Вольга ЗАЙЦАВА, Шлях кастрычніка 17/2018 от 01 марта 2018 29 августа 2018 10:16 Общество Беларуская

    Крыху раней, якраз у святочным нумары раённай газеты да Дня Незалежнасці, маім калегам Аляксандрам Александрыным быў апублікаваны цудоўны артыкул пра Віталя Маслоўскага — сваяка нашага знакамітага паэта Аркадзя Куляшова і сапраўднага шчырага беларуса. Подробнее

  • Дастойны звання «народны» А. ГАНЦЭВІЧ, Новае жыццё №47/2018 от 13 июня 2018 29 августа 2018 10:13 Культура Беларуская

    На мінулым тыдні адразу два аматарскія калектывы Навагрудчыны паспяхова прайшлі прагляд на атрыманне звання «народны» –  клуб майстроў «Каляровая альтанка», які дзейнічае пры раённым Цэнтры рамёстваў, і  клуб аматараў тэатра «Мудрасць плюс» аддзела метадычнай работы раённага Цэнтра культуры і  народнай творчасці. Творчую самаабарону перад кампетэнтнай камісіяй з вобласці калектывы трымалі 8 чэрвеня. Подробнее