Яна ўсур’ёз захапляецца астраноміяй, любіць зорнае неба і ўжо сёння гатовая ступіць на борт ракеты-носьбіта, каб паляцець да зорак.
— Меў рацыю Кант, калі казаў, што толькі дзве рэчы напаўняюць душу ўсё больш глыбокай павагай, чым часцей мы разважаем аб іх, — гэта маральны закон ува мне і зорнае неба над галавой. Усё ў гэтым свеце цьмянее перад веліччу зорнага неба. Выпадкова падобная прыгажосць з’явіцца не магла, — з глыбокай філасофскай рэплікі пачынае нашу гутарку “зорная” выпускніца Шарашоўскай СШ, без пяці хвілін студэнтка прэстыжнага ўніверсітэта Дар’я Мяркулава. Подробнее
На палях ААТ “Зазерка” ўжо добра бачны зялёныя ўсходы азімых збожжавых культур. Сеяць іх пачалі 25 жніўня, у адпаведнасці з аптымальнымі агратэх-нічнымі тэрмінамі. Пад азімую пшаніцу, трыцікале і жыта адведзена 1650 гектараў. Подробнее
Сцвярджаюць у ААТ «Навасёлкі-Лучай» Подробнее
Больш за год у СШ №4 г. Паставы існуе сацыяльны праект “Ствараем гісторыю разам”, аўтарам якога з’яўляецца Н. В. Федаровіч. За гэты час Наталля Вітальеўна і яе аднадумцы правялі вялікую работу па ўзнаўленні гісторыі школы, 5 гарадка і 32-й ракетнай дывізіі, якая некалі тут дыслацыравалася. А нядаўна задумаліся над стварэннем школьнага музея воінскай славы, дзе магла б быць адлюстравана гісторыя дывізіі і іншых падраздзяленняў органаў пагранічнай службы краіны. Подробнее
удзельнікі марафону «Бягучыя гарады» Подробнее
Як мы паведамлялі раней, тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва стаў грантаатрымальнікам германскага фонда “Памяць, адказнасць і будучыня” і міжнароднага грамадскага аб’яднання “Узаемаразуменне” ў рамках праграмы падтрымкі “Месца сустрэчы: дыялог” на суму 11690 еўра. Подробнее
Апошнім часам бываць у лучайскім касцёле даводзіцца нячаста. Але калі прыязджаю, то адчуваю сябе, як у родным доме, душу напаўняюць дарагія ўспаміны маладосці, калі былі жывымі бацькі, малымі дзеці, калі разам рабілі першыя крокі да веры.
Верасень пакуль цешыць цеплынёй і пяшчотай. І ўсё ж з кожным днём усё болей заўважаем прыкметы восені. Набліжаецца асабліва адказная пара для камунальшчыкаў – ацяпляльны сезон… Подробнее
Асноўнымі сельскагаспадарчымі работамі, якімі заняты сёння працаўнікі ААТ “Першамайскі”, з’яўляюцца ўзорванне глебы, сяўба азімых культур і ўнясенне мінеральных угнаенняў пад іх. Подробнее
З 20 па 31 жніўня камісія па справах непаўналетніх Бярэзінскага райвыканкама правяла першы этап акцыі “Дапамажы пайсці вучыцца”. Мэта – аказаць дапамогу да навучальнага года дзецям, якія апынуліся ў сацыяльна-небяспечных умовах, шматдзетным сем’ям. Подробнее
Яблычны сезон у самым разгары. Сады ломяцца ад чырвоных, белых, сакавітых наліўных дароў. Яблыні ажно хіляць “галовы” ад цяжару пладоў. Дбайныя гаспадары ўжо “закаталі” шмат кампотаў, наварылі варэння, зрабілі джэм, павідла, насушылі садавіны, выціснулі сок… А яблыкаў усё роўна велізарная колькасць – небывалы ураджай. Думаем, можна лішак здаць, зарабіць грошай. Подробнее
Сёлетні навучальны год для выкладчыка аддзялення харавых народных спеваў Наваполацкага музычнага каледжа Аляксея Лубчонка юбілейны. Ён стане пяцідзесятым з моманту заснавання роднай яму ўстановы культуры і дзесятым у асабістай прафесійнай кар’еры. Музыкант, педагог, Аляксей Аляксандравіч – асоба цікавая і глыбокая. Дасціпны і вясёлы па жыцці, сур’ёзны і патрабавальны ў прафесіі. Ён добра ведае беларускую народную культуру і ўмее зацікавіць яе вывучэннем юнае пакаленне, кіруе хорам народнай песні «Рэчанька» і ўдзельнічае ў вядомым наваполацкім кавер-бэндзе «Mohito», карыстаецца заслужанай павагай сярод калег. У чэрвені Аляксей Лубчонак быў адзначаны Падзякай старшыні Наваполацкага гарвыканкама за добрасумленную працу ў галіне адукацыі. Подробнее
Наваполацк – культурная сталіца Беларусі 2018 года. Гэты ганаровы статус – перш за ўсё заслуга таленавітых майстроў творчай галіны, якія ўсё жыццё аддана і беззаганна працуюць на ніве мастацтва. Выдатная навіна ў першыя дні верасня прыйшла ў Наваполацкі музычны каледж. Дзяржаўнай узнагародай Рэспублікі Беларусь – медалём «За працоўныя заслугі» – адзначаны выкладчык па класу баяна музкаледжа Міхаіл Івашкін. Подробнее
Размовы пра тое, што з пачаткам маштабных работ па добраўпарадкаванні дваровых тэрыторый, вуліц, паркаў у Брагіне значана павысіўся радыяцыйны фон, можна пачуць часта. “Знеслі асфальт, якім прыкрывалі забруджаную пасля аварыі зямлю, павялічылася радыяцыя, таму ў мяне ўвесь час баліць і кружыцца галава”, – скардзілася знаёмая. Другая таксама звязала з гэтымі падзеямі дрэннае самаадчуванне, незразумелае пачуццё трывогі. Подробнее
На зімова-стойлавы перыяд калектыў адкрытага акцыянернага таварыства «БВА» назапасіў 21,82 цэнтнера кармавых адзінак травяністых кармоў на ўмоўную галаву жывёлы. Пакуль гэта лепшы рэзультат сярод сельгасарганізацый Любаншчыны. У цэлым жа па раёне маецца 13,94 ц к. адз. Подробнее
У мінулую суботу лепшым хлебаробам Любаншчыны аддзячылі за шчырую працу падчас раённага свята-ўшанавання работнікаў сельскагаспадарчай галіны «Дажынкі 2018». Сёлета мерапрыемства адбылося ў гарадскім пасёлку Урэчча. Подробнее
Гарачая пара ў калектыву адкрытага акцыянернага таварыства «Любанскі льнозавод» на пэўны час, можна сказаць, адышла на другі план. Церабленне льну завершана на ўсёй плошчы, што занята пад гэтай сельгаскультурай. Подробнее
Традыцыйна ў першую нядзелю верасня ў нашай краіне адзначаецца Дзень беларускага пісьменства. У гэтым годзе юбілейнае, дваццаць пятае рэспубліканскае свята пашчасціла прымаць гораду Іванава Брэсцкай вобласці. Подробнее
Мінула паўтара месяца, як на першых выцерабленых палях разасланы роўнымі стужкамі лён, практычна вылежаўся. Пад жнівеньскімі росамі ён змяніў жоўты колер на шэры, яго абмылі дажджы, прасушыла цёплае сонейка. Подробнее
засявае азімых механізатар Іван Яркоўскі з ААТ «Камайскі-агра». А ўсяго на яго рахунку амаль 500 гектараў Подробнее
Два месяцы назад раённая газета змяшчала рэпартаж пра шчаслівых навасёлаў новага 40-кватэрнага дома №24 па вуліцы Зялёнай у райцэнтры. А нядаўна нам паказалі першы “аўтограф” у пад’ездзе — росчырк чорнай фарбай, не заўважыць які немагчыма. Подробнее
Каля дзвюх гадзін ночы ў дзяжурную часць аддзела міліцыі паступіў званок, што па вуліцы Юбілейнай у райцэнтры бегаюць дзве малыя дзяўчынкі, плачуць і шукаюць маму... Подробнее
1 верасня — традыцыйны Дзень ведаў, пачатак заняткаў не толькі ва ўстановах адукацыі, але і старт адукацыйнага працэса для людзей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Подробнее
У суботу ў пераважнай большасці беларускіх школ прагучаў першы званок. Паклікаў ён у класы і навучэнцаў агульнаадукацыйных устаноў Пастаўшчыны. Подробнее
У Варапаеўскай сярэдняй школе створаны аграрны клас Подробнее