Язык: Беларуская

  • Даюць энергію фаварыты восені Анна Анішкевіч, Пастаўскі край 74/2018 от 19 сентября 2018 19 сентября 2018 08:51 Общество Беларуская

    Якіх толькі агароджаў ні ставяць гаспадары каля сваіх сядзіб! А ў Грыдзьках ля аднаго з прыдарожных дамоў яна з жывых вяргінь, якія называюць фаварытамі восені. Кожны раз, калі праязджаю праз вёску, любуюся яркай прыгажосцю. Аднойчы не ўтрымалася і спынілася, каб пазнаёміцца з аматаркай кветак. Подробнее

  • Что нужно обязательно иметь с собой, если вы собираетесь рыбачить на лодке? Аляксандра Гарачка, Нарачанская зара 72/2078 от 12 сентября 2018 18 сентября 2018 15:02 Общество Беларуская

    У большасці выпадкаў людзі тонуць па ўласнай віне, па прычыне банальнага невыканання правілаў бяспекі паводзін на вадзе. Статыстыка Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь сумная — штогод колькасць людзей, якія загінулі на вадзе, супастаўная з колькасцю ахвяр пажараў і дарожна-транспартных здарэнняў. Упэўнена: калі спыніць выпадковага чалавека на вуліцы і спытаць аб правілах бяспекі на дарозе і дома, ён, не задумваючыся, адкажа, што пераходзіць вуліцу можна толькі на зялёнае святло, а выходзячы з хаты, трэба выключаць тэхніку з разетак.  Подробнее

  • Автор Мядельских муралов Евгений Сосюра: “Тут жесткое современное искусство не подошло бы, нужно было найти что-то оптимальное” Аляксандр Высоцкі, Нарачанская зара 73/2018 от 15 сентября 2018 18 сентября 2018 14:59 Общество Беларуская

    Мядзяльчане і госці горада паспелі ацаніць два вялізныя малюнкі — муралы, якія з’явіліся на сценах дамоў на скрыжаванні вуліц 17 верасня і Юбілейнай. Іх аўтар — Яўген Сасюра. Подробнее

  • Кропка адліку новых перамог Анатоль ПАЛЫНСКІ., Бярэзінская панарама 69 от 15 сентября 2018 18 сентября 2018 12:24 Общество Беларуская

    Сёння Бярэзіншчына адзначае раённыя дажынкі. І хоць свята гэта не пазначана ў календары чырвоным колерам, і не мае канкрэтнай даты, шануецца і цэніцца як адно з самых любімых. Бо стаяць за ім заможнасць нашай дзяржавы, упэўненасць у заўтрашнім дні яе жыхароў, у цэлым, эканамічная бяспека. Традыцыйна ў гэты дзень падводзяцца вынікі работы, гучаць імёны лепшых земляробаў і камбайнераў, аддаецца даніна павагі працаўніку-селяніну.  Подробнее

  • Іх лёс і лес спляліся каранямі Ала АЛЬФЕР., Бярэзінская панарама 69 от 15 сентября 2018 18 сентября 2018 12:16 Общество Беларуская

    Шыкоўным падарункам калектыву ДЛГУ “Бярэзінскі лясгас” напярэдадні прафесійнага свята стаў новы адміністрацыйна-бытавы будынак, які вось-вось урачыста расчыніць дзверы. З яго ўводам значна палепшацца ўмовы працы і быту работнікаў вытворчага майстарскага ўчастка “Беразіно”, вадзіцеляў, слесараў, зваршчыкаў, для якіх уладкаваны душавыя, пакоі прыёму ежы і іншыя бытавыя памяшканні. Для забеспячэння гарачым харчаваннем будзе працаваць сталовая. Тут жа размесцяцца некаторыя рабочыя кабінеты, радыялагічная лабараторыя, кабінет аховы працы, архіў. Подробнее

  • Працуюць дружна і адказна Юлія БУКЕЛЬ., Бярэзінская панарама 69 от 15 сентября 2018 18 сентября 2018 12:07 Общество Беларуская

    Калектыў Бярэзінскага вытворчага ўчастка ААТ “Плешчаніцлес” займаецца лесанарыхтоўкай, вывазкай драўніны і вытворчасцю піламатэрыялаў як для ўнутранага рынку, так і на экспарт у Бельгію, Латвію, Германію і іншыя краіны. Подробнее

  • Цяпер усё будзе добра Алена БРУЦКАЯ, Петрыкаўскія навіны 74/2018 от 15 сентября 2018 18 сентября 2018 09:41 Общество Беларуская

    Першая мая сустрэча з Марынай была непрыемнай. Некалькі гадоў таму, калі яе сям’я стаяла на ўліку як сацыяльна нядобранадзейная, у складзе групы “Сям’я без насілля” мы наведаліся да яе ў  інтэрнат. Дзверы, хоць і былі на замку, літаральна выпалі нам у рукі. За імі карціна была жахлівая. Паўраспранутыя дзеці туліліся да маці пад коўдрай на канапе без усялякай пасцельнай бялізны. У пакоі – холад. У патэльні – амаль сухія некалі звараныя макароны. Наўрад ці жанчына разумела тады, хто зайшоў да яе, куды павезлі дзетак. Затое разумелі самі дзеці. Старэйшая апранула браціка, дала яму ў рукі тапкі і сказала нам: “Мы сабраліся”. Яны ведалі, чаму іх забіраюць ад маці, бо тое было не першы раз. Подробнее

  • На сустрэчу з Лесуном Аксана Шуйская, Полацкі веснік 14531/Полацкі веснік от 18 сентября 2018 18 сентября 2018 09:28 Общество Беларуская

    Верасень. Самая пара адпраўляцца ў лес на «ціхае паляванне». І ў мінулую суботу палачане дружнымі камандамі, з калегамі, сябрамі і блізкімі, не губляючы часу, рушылі на сустрэчу з Лесуном, прыхапіўшы грыбныя кошыкі... Подробнее

  • Карэспандэнт “Зары над Друццю” выехала ў поле непадалёку ад вёскі Забавы, дзе размешчана бульбяная плантацыя ААТ “Новая Друць” Алена Быкава, Зара над Друццю № 72 от 15 сентября 2018 18 сентября 2018 08:33 Общество Беларуская

    Жніво ў раёне завяршылася 23 жніўня, але гэта не значыць, што работа аграрыяў скончылася. На чарзе – уборка бульбы. Карэспандэнт “Зары над Друццю” выехала ў поле непадалёку ад вёскі Забавы, дзе размешчана бульбяная плантацыя ААТ “Новая Друць”. Подробнее

  • Налібоцкія сосны Алена Збірэнка, Працоўная слава № 70 от 18 сентября 2018 18 сентября 2018 08:06 Природа и экология Беларуская

    Самастойная высечка дрэў у лесе была пад забаронай ледзь не ва ўсе часы і пры любой уладзе. Пажылыя людзі расказваюць, што гэта зладзейства звычайна чынілася пад покрывам ночы. Гук пілы стараліся прыглушыць рознымі прыстасаваннямі, апілкі старанна прыбіралі, а пень маскіравалі мохам, спадзеючыся, што ляснік акажацца няўважлівым. Штрафы і тады, і цяпер за незаконную высечку накладваліся значныя. Подробнее

  • Рэгіянальныя навіны Наталля Штэйнер, Працоўная слава № 70 от 18 сентября 2018 18 сентября 2018 08:05 Калейдоскоп Беларуская

    ад члена Беларускага саюза журналістаў

    Наталлі ШТЭЙНЕР

    Тэл. 67079, Velcom 3933728       nshtejner@mail.ru  Подробнее

  • Вяртаюцца выпускнікі Анжэла Радына, Працоўная слава № 70 от 18 сентября 2018 18 сентября 2018 08:03 Общество Беларуская

    Былая навучэнка Валожынскай дзіцячай школы мастацтваў Настасся ПЯТРОВІЧ сёлета вярнулася ў родную ўстанову ў якасці выкладчыка па класе саксафона. Подробнее

  • Пасвячэнне ў навучэнцы Алена Пятушка, Браслаўская звязда 69/2018 от 12 сентября 2018 17 сентября 2018 15:32 Общество Беларуская

    Сёлета Відзаўскі каледж прыняў у сваю дружную сям’ю новых дзяўчат і хлопцаў. І каб яны змаглі стаць паўнавартаснымі навучэнцамі, на мінулым тыдні для іх прайшоў дзень першакурсніка разам з БРСМ. Подробнее

  • Гарбузовая шчодрасць Святлана ЖЫБУЛЬ, Прамень № 69 (10 312) от 15 сентября 2018 17 сентября 2018 15:26 Общество Беларуская

    На гарадскім падворку рупная гаспадыня Ніна Ермаковіч сумела вырасціць плантацыю гарбузоў. Ды якіх! Па яе падліках, некаторыя будуць важыць не менш за 40 кілаграмаў. Яна пасадзіла сем каліў, а вырас з іх 41 гарбуз! Подробнее

  • Кампазіцыя ля музея Алена Набеева, Браслаўская звязда 68/2018 от 08 сентября 2018 17 сентября 2018 15:07 Культура Беларуская

    У Год малой радзімы актыўна ідзе добраўпарадкаванне населеных пунктаў. Агульнымі намаганнямі прыгажэюць гарады і вёскі. Свой уклад у грамадскую справу зрабілі і работнікі раённага аб’яднання музеяў. Подробнее

  • Весяліўся ўвесь народ Алена Пятушка, Браслаўская звязда 67/2018 от 05 сентября 2018 17 сентября 2018 13:55 Общество Беларуская

    Мінулая нядзеля ў Ахрэмаўцах была незвычайнай — з музыкай, песнямі, вясёлымі дзіцячымі галасамі, сустрэчамі старых сяброў, радаснымі тварамі мясцовых жыхароў, якія сабраліся на свята аграгарадка. Подробнее

  • Дом, у якім пахне сырадоем Святлана ЖЫБУЛЬ, Прамень № 69 (10 312) от 15 сентября 2018 17 сентября 2018 12:42 Общество Беларуская

    Старшыню Шашкоўскага сельвыканкама Святлану Якаўлеву мы просім падказаць нам адрасы вясковых людзей, чымсьці адметных. І нас запрашаюць да гаспадыні, якая спраўляецца на дамашнім падворку з дзвюма каровамі. Цяперашнім часам гэта вялікая рэдкасць. Подробнее

  • Чарапаха – у стаўбцоўскім возеры Таццяна ПЯТКЕВІЧ, Прамень № 68 от 12 сентября 2018 17 сентября 2018 12:34 Природа и экология Беларуская

    Мясцоваму рыбаку Юрыю Лукашэвічу (на здымку) усміхнулася незвычайная ўдача – ён вылавіў на вуду… чарапаху. І падобны ўлоў – зусім не адзінкавы ў яго за гэтае лета. Юрый Іванавіч сцвярджае, што на яго кручок чарапахі траплялі тройчы. Свае рыбацкія трафеі ён палічыў патрэбным выпусціць назад, у гарадское возера. Усе жывёліны былі розныя па памерах, таму, трэба меркаваць, што іх у гарадскім возеры многа, і ўвогуле яны яго аблюбавалі. Подробнее

  • Людзі заўсёды дапамагалі Ксенія РУБІН, Прамень № 68 от 12 сентября 2018 17 сентября 2018 12:29 Общество Беларуская

    Ніхто з нас нават не ведае, што можа адбыцца заўтра. Мы жывём, марым, працуем, займаемся кожны сваімі справамі. Аднак ёсць тое, што спыняе звычайнае жыццё і ставіць нас перад выбарам. Менавіта ў такім становішчы і аказалася жанчына, пра якую пойдзе гаворка. Подробнее

  • Увосень — работ восем О. Панимаева, Веснік Чэрыкаўшчыны 69 (11286) от 15 сентября 2018 17 сентября 2018 10:19 Общество Беларуская

    У прадстаўнікоў сельскай гаспадаркі ў кожным сезоне працоўнага каляндара шмат клопату ў распачатых працэсах.  Так, зусім нядаўна ішло поўным ходам жніво, а зараз вядзецца новы этап – сяўба азімых сельгаскультур. Подробнее

  • Восеньскія клопаты Кацярына Вернікоўская, Пухавіцкія навіны 2018-09-15 от 15 сентября 2018 17 сентября 2018 09:57 Общество Беларуская

    Уборка кукурузы на сілас —  цяпер самы масавы від палявых работ. Ён вядзецца ва ўсіх   гаспадарках   раёна. Сельгасарганізацыям   трэба  ўбраць 8088 гектараў кукурузы. Гэты план ужо выкананы больш чым на 20 працэнтаў. Подробнее

  • Прастора ведаў, крыніца натхнення Таццяна ВАРАНЧУК, Слуцкий край 217-222 (15973-15978) от 13 сентября 2018 17 сентября 2018 09:54 Калейдоскоп Беларуская

    Штогод 15 верасня ў Беларусі адзначаюць Дзень бібліятэк Подробнее

  • Аты-баты, адбіраюцца на службу новыя салдаты Вераніка Філановіч, Пастаўскі край 73/2018 от 15 сентября 2018 17 сентября 2018 09:27 Общество Беларуская

    Серада. 8.30. Актавая зала раённага ваеннага камісарыята цалкам запоўненая прызыўнікамі.  Подробнее

  • Галоўнае – пачуць і праявіць увагу Алена Шапавалава, Пастаўскі край 73/2018 от 15 сентября 2018 17 сентября 2018 09:26 Общество Беларуская

    10 верасня, у Сусветны дзень папярэджання самазабойстваў, у раённым выканаўчым камітэце адбыўся «круглы стол» па прафілактыцы суіцыдаў з удзелам прадстаўнікоў дзяржаўных і грамадскіх арганізацый, устаноў, прадпрыемстваў раёна, а таксама святароў. Подробнее

  • Ад дзялянкі да таварнай прадукцыі Анна Анішкевіч, Пастаўскі край 73/2018 от 15 сентября 2018 17 сентября 2018 09:24 Природа и экология Беларуская

    Лесапункт «Прыазёрны» — адно са структурных падраздзяленняў лясгаса. Яго работнікі займаюцца нарыхтоўкай, тралёўкай і вывазам драўніны. А ў адкрытым тры гады назад цэху вырабляюць таварную прадукцыю. Подробнее