Язык: Беларуская

  • «Каралева палёў радуе на 1000 гектарах Анна Анішкевіч, Пастаўскі край 72/2018 от 12 сентября 2018 11 сентября 2018 16:11 Общество Беларуская

    Менавіта такую плошчу займае кукуруза ў ААТ «Навасёлкі-лучай». Да яе ўборкі тут прыступілі аднымі з першых у раёне Подробнее

  • Гісторыя ў руках маладых Алена Шапавалава, Пастаўскі край 72/2018 от 12 сентября 2018 11 сентября 2018 16:09 Общество Беларуская

    Калектыў раённага краязнаўчага музея папоўнілі двое маладых спецыялістаў — выпускніцы гістарычнага факультэта Віцебскага дзяржуніверсітэта імя П. Машэрава Валянціна Друсь і Кацярына Куракова. Подробнее

  • Дружна ўзяліся «#ЗаДело!» Вераніка Філановіч, Пастаўскі край 72/2018 от 12 сентября 2018 11 сентября 2018 16:08 Общество Беларуская

    Шостага верасня БРСМ споўнілася 16 гадоў. Дзень свайго нараджэння саюз моладзі адзначыў запускам агульнарэспубліканскага праекта "#ЗаДело!". Новая ініцыятыва прадугледжвае шырокае ўключэнне маладых людзей у добраўпарадкаванне малой радзімы. Подробнее

  • Пастаўскія «сярэбраныя рыбкі» Алена Шапавалава, Пастаўскі край 72/2018 от 12 сентября 2018 11 сентября 2018 16:06 Спорт Беларуская

    Два летнія тыдні, з 3 па 17 ліпеня, пастаўчане Ліза Кліпа, Дзіма Лісіца і Саша Іванькова з вёскі Шыркі, якія наведваюць секцыю па плаванні на ФАКу, правялі на зборах у Балгарыі, у пасёлку Шкарпілаўцы, непадалёк Варны. Там нашы землякі прынялі ўдзел у міжнародным турніры і занялі прызавыя месцы. Подробнее

  • За згуртаванасць і камандны дух Валентина БОБРИК, Івацэвіцкі веснік №68 от 07 сентября 2018 11 сентября 2018 11:17 Спорт Беларуская

    З 24 да 26 жніўня доўжыўся рэспубліканскі турыстычны злёт, у якім удзельнічала 18 прафсаюзных каманд краіны. Галіну лесу і прыродакарыстання краіны прадстаўляла прафсаюзная каманда ААТ “Івацэвічдрэў”, якая ў выніку спаборніцтваў на вынослівасць, стойкасць, сілу і спрыт была ўзнагароджана персанальным сертыфікатам “За згуртаванасць і камандны дух”.  Подробнее

  • БРСМ – за бяспеку Аляксандр ГОРБАЧ, Івацэвіцкі веснік №68 от 07 сентября 2018 11 сентября 2018 11:06 Общество Беларуская

    У перыяд з 3 па 10 верасня бягучага года ў нашым раёне, як і ў цэлым па Беларусі, праходзіць прафілактычнае мера-прыемства “Бяспечная дарога ў школу з БРСМ”. Яна праходзіць у рамках акцыі “Увага: дзеці!”.  Подробнее

  • “Твае першыя фінансы” Аляксандр ГОРБАЧ, Івацэвіцкі веснік №68 от 07 сентября 2018 11 сентября 2018 10:58 Общество Беларуская

    Урок фінансавай граматнасці прайшоў у СШ №1 г. Івацэвічы. Каля 100 вучняў пятых класаў сабраліся 4 верасня ў актавай зале навучальнай установы, дзе яны віталі вядомага персанажа Агрыка. Подробнее

  • Полюбить Грузию. Раз и навсегда Кацярына Пашкевіч, Раённыя будні №56 (10108) от 28 июля 2018 11 сентября 2018 10:29 Общество Беларуская

    Усё, што вы прачытаеце пра Грузію, — праўда. Прыкладна так пачынаўся артыкул, які трапіў мне на вочы, калі дамова на паездку ўжо была заключана з тураператарам. Пасля амаль двухтыднёвага адпачынку ў гэтай краіне свой артыкул я пачынаю тымі ж словамі: усё, што вы прачытаеце пра Грузію, — праўда.

    Цікава, але ў велізарнай колькасці інфармацыі ў інтэрнэце я ні разу не трапіла на адмоўны водгук. Больш за тое, аповеды пра гасціннасць грузінаў здаваліся фантастычнымі, а прыгажосць фотаздымкаў відавочна пацьмянела перад рэальнасцю. Подробнее

  • Как не стать «верблюдом»? Рассказываем про серую схему перегона авто в Украину Алег Сідарэнка, Раённыя будні №56 (10108) от 28 июля 2018 11 сентября 2018 10:26 Общество Беларуская

    Для жыхароў пустынных рэгіёнаў планеты вярблюд — адзіны сродак, з дапамогай якога можна пераадольваць многія кіламетры па пяску. Але ж бедуіны ставяцца да гэтай жывёліны далёка не так, як беларускія сяляне некалі да каня, якога ледзь не членам сваёй сям’і лічылі. Страта каня нашым чалавекам успрымалася надзвычай балюча, чаго не скажаш пра бедуіна: у складаныя моманты вярблюд з «транспарту» без жалю пераўтвараўся ў «мясныя кансервы». Напэўна, таму нядаўна ў крымінальным жаргоне з’явілася новае азначэнне тых асоб, якіх можна і трэба падмануць, каб разжыцца самому. Такіх ахвяр зараз называюць «вярблюдамі». У чым жа сэнс новай махлярскай схемы? Подробнее

  • «Для вас — Пуговка, для нас — артистка и спортсменка». Журналисты «районки» посетили тренировку Кати Старшовой Кацярына Пашкевіч, Раённыя будні №55 (10107) от 25 июля 2018 11 сентября 2018 10:17 Спорт Беларуская

    Ні для кога ўжо не дзіва, што на пружанскім лёдзе летам трэніруюцца юныя хакеісты і фігурысты з іншых краін. Толькі сёлета трэніровачныя зборы прайшлі будучыя зоркі з Расіі, Эстоніі і Грэцыі. І калі ў асноўным гэтых маладых спартсменаў яшчэ чакае прызнанне, то артыстка тэатра на лёдзе “АЛЕКО” Кацярына Старшова добра вядома ўсім падлеткам і іх бацькам. Так-так, Пугаўка з серыяла “Бацькавы дочкі” ўжо другі раз прыязджае ў наш горад і менавіта ў гэтыя дні разам з калегамі адточвае майстэрства ў Лядовым палацы. Подробнее

  • Рассказываем о «внештатных» работниках пожарной службы — женах пружанских спасателей Алег Сідарэнка, Раённыя будні №55 (10107) от 25 июля 2018 11 сентября 2018 10:12 Общество Беларуская

    Як зазначаюць самі выратавальнікі, многае ў іх службе вызначае тая атмасфера, што пануе ў доме. Пры гэтым жонкі пажарных звычайна застаюцца ў цені, і нават калі выратавальнікі здзяйсняюць гераічныя подзвігі, ніхто не ўспамінае пра жанчын, якія таксама нясуць нялёгкую службу. Але толькі дома, чакаючы сваіх дарагіх з трывожнай работы, разам з імі падымаючыся ўначы, калі паступае чарговы выклік на ліквідацыю надзвычайнага здарэння. З нагоды юбілею пажарнай службы мы вырашылі даць слова тым, хто таксама знаходзіцца на пасту, толькі «па-за штатам». Подробнее

  • А что бы Вы попросили у золотой рыбки? Алена Зялевіч, Раённыя будні №54 (10106) от 21 июля 2018 11 сентября 2018 10:04 Общество Беларуская

    «По щучьему веленью, по моему хотенью… закинул старик невод в синее море… и полетел лепесток через запад на восток…» Цікава, якія тры жаданні загадалі б нашы пружанцы, калі б яны — чаму б і не?! — сустрэліся з… залатой рыбкай? Пра гэта журналісты «раёнкі» запыталіся ў прахожых на вуліцах горада. І вось якія арыгінальныя і, у той жа час, прадказальныя адказы мы атрымалі. Подробнее

  • У краіну ведаў Ірына ВЕЧАР, Слуцкий край 205-210 (15961-15966) от 03 сентября 2018 11 сентября 2018 09:08 Общество Беларуская

     1 верасня за парты селі больш за 9 тысяч юных случчан. Подробнее

  • Свята радасці і аптымізму Галіна Лемеш, Слуцкий край 205-210 (15961-15966) от 03 сентября 2018 11 сентября 2018 08:54 Общество Беларуская

    Сёлетняе свята ведаў стала агульным і для дзяцей, і для дарослых у вёсцы Кляпчаны. На адкрыццё адноўленай базавай школы сабраліся і маладыя, і пажылыя. Подробнее

  • Адны працуюць, а другія – хаваюцца ад працы… Алена Быкава, Зара над Друццю № 70 (10432) от 08 сентября 2018 10 сентября 2018 15:44 Общество Беларуская

    У рамках абласнога месячніка па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку на зямлі, што праходзіць з 20 жніўня па 19 верасня, чысціню на Бялыніччыненаводзяць не толькі на вуліцах, мемарыяльных комплексах, у скверах і іншых аб’ектах сацыяльна-бытавога і культурнага прызначэння, але і ў сферысельскай гаспадаркі. Подробнее

  • Ваенны камісар Смаргонскага райваенкамата ўдастоены дзяржаўнай узнагароды Юрый ЯНУШКЕВІЧ, Светлы шлях 36 от 07 сентября 2018 10 сентября 2018 14:32 Общество Беларуская

    Ваенны камісар Смаргонскага райваенкамата падпалкоўнік Леанард Гружэўскі ўдастоены высокай дзяржаўнай узнагароды – медаля “За выратаванае жыццё”. Подробнее

  • Спартландыя ад “Жыцця без межаў” Ала КЛЕМЯНОК, Светлы шлях 36 от 07 сентября 2018 10 сентября 2018 14:28 Общество Беларуская

    Смаргонская грамадская арганізацыя “Жыццё без межаў” правяла вераснёўскую спартакіяду для людзей з асаблівасцямі. Подробнее

  • Людзі Смаргоншчыны: Іна Савіцкая Ала КЛЕМЯНОК, Светлы шлях 36 от 07 сентября 2018 10 сентября 2018 14:26 Общество Беларуская

    8 верасня для дырэктара СШ №2 Іны Савіцкай селёта не проста дзень нараджэння, а юбілей. Калі шчыра, то гэта малажавая, зграбная жанчына не выглядае на свае гады. Хіба толькі згадаць яе багаты працоўны стаж, якога можа хапіць на некалькі жыццяў. Подробнее

  • Аддзяленне інфармацыйнага забеспячэння Смаргонскага райаддзела міліцыі Юрый ЯНУШКЕВІЧ, Светлы шлях 36 от 07 сентября 2018 10 сентября 2018 14:22 Общество Беларуская

    У райаддзеле міліцыі аддзяленне інфармацыйнага забеспячэння  выконвае адну з важных функцый. Не дарэмна кажуць, што хто валодае інфармацыяй, той валодае сітуацыяй. І калі раней усе звесткі заносілі ў журналы, то цяпер для гэтага выкарыстоўваюцца камп’ютары. Нават існуе адзіны банк даных у Рэспубліцы Беларусь. Як адзначыла начальнік гэтага падраздзялення маёр Сусанна Гарайнава, пастаянна ўдасканальваюцца камп’ютарныя праграмы, кожны год нешта мяняецца, усё больш аўтаматызуецца працэс перадачы і захавання інфармацыі, становіцца менш журналаў. Подробнее

  • 90-я прывучылі нас ні да чога не ставіцца сур'ёзна Ірэна Кацяловіч, Звязда 173 (28789) от 08 сентября 2018 10 сентября 2018 13:04 Культура Беларуская

    Адзін з самых паспяховых беларускіх фільмаў апошняга часу «Хрусталь», які не так даўно выйшаў у пракат, але ўжо справакаваў безліч дыскусій і абмеркаванняў, расказвае пра нашы 90-я. Галоўная гераіня Веля марыць з'ехаць у Амерыку, але застаецца ў суровай беларускай рэчаіснасці. Прынамсі, з надзеяй. Карціна нагадала нам, наколькі неадрэфлексаваным засталося дзесяцігоддзе пасля атрымання незалежнасці і як мала яго ў сучаснай культуры. Хоць перыяд, на які прыйшліся такія ўзрушэнні, перамены і цяжкасці, бясспрэчна з'яўляецца вызначальным для сённяшніх беларусаў. Мы вырашылі працягнуць тэму і запыталіся пра 90-я і іх уплыў на 2018-ы ў людзей, што і самі ўплываюць на наша сучаснае культурнае асяроддзе. Подробнее

  • Разам – па краіне ведаў Святлана ЖЫБУЛЬ, Прамень № 67 (10 310) от 08 сентября 2018 10 сентября 2018 12:31 Общество Беларуская

    У новы навучальны год Аксана Лобач уступіла разам са сваім 1 «Ж» класам. Для яе выхаванцаў гэта першы навучальны год, а для педагога – 25-ы. Подробнее

  • Ствараць, захоўваючы спрадвечнае Святлана ЖЫБУЛЬ, Прамень № 67 (10 310) от 08 сентября 2018 10 сентября 2018 12:23 Общество Беларуская

    З аграсядзібамі лепш знаёміцца летам. Мы аб гэтым думаем, атрымліваючы асалоду глядзецца ў гладзь азярца і слухаючы цішыню наваколля. Гаспадар аграсядзібы «Варэнік» Мікалай Варэнік з задавальненнем расказвае, што прыцягвае турыстаў, якія спыняюцца ў іх пажыць ці адпачыць падчас выхадных. Яны таксама любяць слухаць прыроду, дыхаць свежым паветрам, пасядзець з вудачкай на возеры, прапахнуць дымам ад мангала, пасмакаваць нацыянальныя стравы, папарыцца ў лазні, адгарадзіцца ад мітусні, адасобіцца ў камфортных пакоях з пахам натуральнага дрэва, адчуць некранутасць прыроды. Подробнее

  • Дзень добры, Расія! Святлана ЖЫБУЛЬ, Прамень № 66 (10 309) от 05 сентября 2018 10 сентября 2018 12:16 Общество Беларуская

    З карабля на баль – гэты вядомы афарызм да месца будзе прымяніць да дзясяцікласніка сярэдняй школы № 3 г. Стоўбцы Дзмітрыя Судніка, стыпендыята спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы адораных вучняў і студэнтаў, і адзінаццацікласніцы сярэдняй школы № 2 г. Стоўбцы Яны Гамза.  Подробнее

  • Пошук – велічыня пастаянная Алена БРУЦКАЯ, Петрыкаўскія навіны 72/2018 от 08 сентября 2018 10 сентября 2018 12:11 Общество Беларуская

    З Паўлам Шлягам мы сустрэліся літаральна на трэці дзень пасля яго вяртання са Стакгольма. Што там рабіў адзінаццацікласнік з гарадской гімназіі? Прадстаўляў Беларусь у фінале міжнароднага юніёрскага воднага конкурсу “Stockholm Junior Water Prize”.  Подробнее

  • Таямніцы ганчарнага круга, ці Чым пахне гліна Алена Зялевіч, Раённыя будні №53 (10105) от 18 июля 2018 10 сентября 2018 11:16 Культура Беларуская

    Я даўно звярнула на яе ўвагу… Выступленне адзінай вучаніцы знакамітага пружанскага ганчара Антона Такарэўскага на адкрыцці яго памятнай лаўкі ў гарадскім парку было самым шчымлівым. Ураджэнка Пружан, а сёння старшы выкладчык акадэмічнага малюнка кафедры дызайну моды БДУ Таццяна Фёдараўна СЦЯПАНАВА не змагла тады стрымаць слёз ад нахлынулых успамінаў. Такой жа шчырай была і наша размова, якая адбылася ў этнаграфічнай зале музея-сядзібы «Пружанскі палацык», дзе выстаўлены работы знакамітага ганчара. Подробнее