Язык: Беларуская

  • Каб восень жыцця была залатой... Людміла СЯМЁНАВА, Кіравец 73/2018 от 28 сентября 2018 28 сентября 2018 10:37 Общество Беларуская

    Адным з галоўных прыя­рытэтаў дзяржаўнай палітыкі ў нашай краіне з’яўляецца стварэнне ўмоў для належнай якасці жыцця людзей старэйшай узроставай групы і падтрыманне іх сацыяльнага статусу.

    Рыгор Захаравіч і Алена Мікалаеўна Каганы — людзі ў раёне вядомыя і паважаныя. Рыгор Захаравіч больш 50-ці год працоўнага жыцця прысвяціў сельскагаспадарчай галіне раёна, Алена Мікалаеўна пакінула яркі след у сферы культуры. Ужо даўно абодва знаходзяцца на заслужаным адпачынку, радуюцца жыццёвым поспехам дзяцей і ўнукаў, ганарацца, што выхавалі іх дастойнымі людзьмі.

    Пенсіянеры з задавальненнем карыстаюцца прадастаўленай дзяржавай сацыяльнай гарантыяй: іх пастаянна наведвае сацыяльны работнік Вікторыя Лях, якая дапамагае спраўляцца па хатняй гаспадарцы, набывае прадукты, пры неабходнасці — лекі. Пажылыя людзі задаволены сваёй памочніцай, Вікторыя, у сваю чаргу, праяўляе да сваіх падапечных клопат і ўвагу.

    Рыгор Захаравіч, як чалавек актыўнай жыццёвай пазіцыі, і да гэтага часу, калі дазваляе здароўе, прымае ўдзел у жыцці раёна. Ён ніколі не адмаўляецца наведаць праводзімыя святочныя і ўрачыстыя мерапрыемствы, сустрэцца з членамі працоўных калектываў, моладдзю.

    Рыгор Захаравіч Каган — былы вязень фашысцкага гета, ён не па чутках ведае, што давялося перажыць мільёнам савецкіх людзей у гады Вялікай Айчыннай вайны, — тым, хто трапіў у лапы ненавіснага ворага. Многім, на жаль, не ўдалося выратавацца ад нямецкай кулі ці бяздоннага жарала печы крэматорыя… Вайна зрабіла Рыгора сіратой: нікому з родных не ўдалося выжыць.

    Да вайны хлопец скончыў толькі 3 класы школы, пасля вайны з адзнакай — Бабруйскую 3-гадовую агранамічную школу (зараз Жыліцкі сельгаскаледж). Тут жа, на жыліцкай зямлі, ён сустрэў сваё адзінае на ўсё жыццё каханне — Алену. У 1951 годзе маладыя стварылі сям’ю, і з таго часу, з дня ў дзень, з года ў год, яны заўсёды разам, як адзінае цэлае. Шмат чаго было за гады сумеснага жыцця, больш, канешне ж, радасці, але, на жаль, і гора не мінула іх сям’ю. Яны вытрымалі, дзякуючы клопату дзяцей і ўнукаў.

    Пасля заканчэння агранамічнай школы па размеркаванні Рыгор Каган застаўся ў нашым раёне, быў назначаны загадчыкам агразаатэхнічных курсаў пры райсельгасхарчы. Адказнасць, добрасумленнасць, высокія арганізатарскія і кіраўніцкія якасці не засталіся не заўважанымі ў райкаме партыі. Дзесьці праз паўгода работы 21-гадоваму спецыялісту даверылі ўзначаліць калгас імя К.Маркса (да яго адносіліся в.Старцы, Стараселле, Рукавец). Пазней, калі гаспадарка была далучана да калгаса “Рассвет”, Рыгору Захаравічу прапанавалі стаць кіраўніком калгаса імя Жданава, што знаходзіўся на тэрыторыі Грыбавецкага сельсавета.

    Без адрыву ад вытворчасці малады кіраўнік скончыў Беларускую сельгасакадэмію (таксама з адзнакай!).

    У выніку далучэння калгаса-суседа быў створаны калгас імя Ільіча. Пад кіраўніцтвам Р.З.Кагана ён неаднойчы станавіўся пераможцам і прызёрам раённых спаборніцтваў у розных намінацыях.

    За плённую і бездакорную працу на пасадзе старшыні Рыгор Захаравіч быў удастоены ордэнаў Працоўнага Чырвонага Сцяга і “Знак Пашаны”, нямала ў скарбонцы дасягненняў Ганаровых грамат і Падзячных пісьмаў.

    Па словах Рыгора Захаравіча, у Беларусі пажылыя людзі не пакінуты сам-насам са сваімі праблемамі, ва ўсім ёсць стабільнасць: своечасова выплачваецца пенсія, аказваецца бясплатнае медабслугоўванне, сацыяльная падтрымка. А самае галоўнае — лічыць былы вязень канцлагераў — мы жывем у мірнай краіне, і нашы дзеці і ўнукі смела глядзяць у будучыню.

    Людміла СЯМЁНАВА.

    Фота Максіма МІКЕШЫНА. Подробнее

  • Валанцёры - за справу Настасся Лявінская, Працоўная слава № 73 от 28 сентября 2018 28 сентября 2018 10:15 Культура Беларуская

    На Міншчыне актыўна праходзіць маштабная акцыя «#ЗаСправу», мэтай якой з'яўляецца прыцягненне маладых грамадзян краіны да добраўпарадкавання малой радзімы. Подробнее

  • Калі ўзрост не пажылы -- крэатыўны Валянціна Краўневіч, Працоўная слава № 73 от 28 сентября 2018 28 сентября 2018 10:13 Общество Беларуская

    Упершыню ў Беларусі праведзены фестываль “Крэатыўны ўзрост”. Мерапрыемствы ў яго рамках адбыліся на сямі пляцоўках па ўсіх абласцях рэспублікі. На Міншчыне ініцыятыву падтрымаў Валожынскі раён. Крэатыўных людзей старэйшага ўзросту прыняла аграсядзіба “Раўнавага”, дзе разгарнуліся некалькі тэматычных пляцовак. Подробнее

  • Рэгіянальныя навіны Наталля Штэйнер, Працоўная слава № 73 от 28 сентября 2018 28 сентября 2018 09:56 Калейдоскоп Беларуская

    ад члена Беларускага саюза журналістаў

    Наталлі ШТЭЙНЕР

    Тэл. 67079, Velcom 3933728       nshtejner@mail.ru Подробнее

  • На сваім месцы Ірына ВЕЧАР, Слуцкий край 229-234 (15985-15990) от 27 сентября 2018 28 сентября 2018 09:13 КалейдоскопОбщество Беларуская

    З першымі промнямі сонца пачынаюць свой дзень працаўнікі сельскагаспадарчай галіны ў гарачую пару і заканчваюць з яго заходам. І не важна, працуеш ты ў полі ці ў майстэрнях, заняты на сяўбе ці на жніве. Агульная справа залежыць ад якасці работы кожнага спецыяліста. Подробнее

  • Выбраў правільны шлях Ірына ВЕЧАР, Слуцкий край 229-234 (15985-15990) от 27 сентября 2018 28 сентября 2018 09:03 Общество Беларуская

    Імя механізатара ДП «Саўгас «Рачкавічы» Беларускай чыгункі Аляксандра Аляксандравіча Анціпцава вядомае не толькі на Случчыне, штогод з’яўляецца на старонках друку. Подробнее

  • Робім не для чужых – робім для сябе Алеся Ячычэнка, Хойникские новости 15 сентября 2018 3 стр от 15 сентября 2018 27 сентября 2018 15:53 Общество Беларуская

    Прайшлі сустрэчы дэпутатаў раённага Савета дэпутатаў з выбаршчыкамі, якія пражываюць у раёне вуліц Савецкая, 80, Паркавай, 11, Жукава, 5а і Лермантава, 22. Разам з народнымі абраннікамі ўдзел у сустрэчах прыняла старшыня райсавета дэпутатаў Г.В. Бондар, яна не пакінула без увагі ніводнага звароту грамадзян. У праведзеных сустрэчах паўдзельнічалі прадстаўнікі служб і аддзелаў райвыканкама, супрацоўнікі РАУС, спецыялісты камунальнай службы. Подробнее

  • Медабслугоўванне: дыспансерызацыя насельніцтва і рамонт ФАПаў Вольга Белаш, Хойникские новости 15 сентября 2018 4 стр от 15 сентября 2018 27 сентября 2018 15:37 Общество Беларуская

    Пытанне «Аб стане і прымаемых мерах па паляпшэнню медыцынскага абслугоўвання насельніцтва Алексіцкага і Барысаўшчынскага сельсаветаў» разгледжана на выязным пасяджэнні пастаяннай камісіі райсавета дэпутатаў па сацыяльных пытаннях і працаўладкаванні. Удзел у рабоце камісіі прыняла старшыня раённага Савета дэпутатаў Г.В. Бондар.

    Дэпутаты пастаяннай камісіі, вывучаючы пытанне, аддавалі перавагу размовам з мясцовымі жыхарамі, вывучэнню абстаноўкі непасрэдна ў медустановах. Адзначана, што ў большасці грамадзяне добра адгукваюцца аб медработніках, аднак скардзяцца на недастатковасць ацяплення ў зімовы час, неабходнасць рамонту будынкаў. На гэты момант указалі і дэпутаты, асаблівую заклапочанасць выклікае Слабажанскі ФАП, дзе патрабуецца замена ацяпляльнага катла. На ўсе гэтыя моманты ўказана ў праекце рашэння.

    Работнікам медустаноў рэкамендавана працягваць работу па дыспансерызацыі насельніцтва, пашыраючы і разнастайваючы формы і метады інфармавання па пытаннях прафілактыкі захворванняў і прапаганды здаровага ладу жыцця. Магчыма не кожны ведае, што дыспансерызацыя – гэта той жа медагляд з абавязковай здачай аналізаў, выканання ЭКГ, праходжання флюараграфічнага даследвання. Гэты комплекс мерапрыемстваў дазваляе на ранніх стадыях выявіць многія захворванні. Але ніхто аб здароўі не паклапоціцца лепш самога чалавека. Подробнее

  • Сустрэча для агульнага развіцця Алеся Ячычэнка, Хойникские новости 15 сентября 2018 4 стр от 15 сентября 2018 27 сентября 2018 14:49 Общество Беларуская

    На гэтым тыдні Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь сумесна з прадстаўніцтвам Праграмы развіцця ААН у Беларусі і пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў арганізавалі візіт кіраўнікоў і прадстаўнікоў дыпламатычных місій і міжнародных арганізацый, акрэдытаваных у Рэспублікі Беларусь, у наш раён і Палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалагічны запаведнік. Подробнее

  • Жонак на руках насілі Алеся Ячычэнка, Хойникские новости 15 сентября 2018 8 стр от 15 сентября 2018 27 сентября 2018 13:14 Общество Беларуская

    На Хойнікшчыне прайшоў раённы этап рэспубліканскага сельскагаспадарчага сямейнага праекта «Уладар сяла», арганізатарам якога сталі райкам ГА «БРСМ» і аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. Подробнее

  • Фантастычныя рэбусы Георгія Скрыпнічэнкі Наталля СЕЛЯЗНЁВА, Слуцкий край 229-234 (15985-15990) от 27 сентября 2018 27 сентября 2018 11:11 КалейдоскопКультураОбщество Беларуская

    21 верасня ў Слуцку прайшоў вернісаж знакамітага мастака. Выстава работ Георгія Сяргеевіча Скрыпнічэнкі разгорнута ў памяшканні таварыства з абмежаванай адказнасцю «Клім» па ініцыятыве яго кіраўніка Мікалая Мікалаевіча Жэленюка.

      Подробнее

  • Касмічныя пейзажы Карыны Куцко Ганна ІЛЬЯШЭВІЧ, Івацэвіцкі веснік №73 от 25 сентября 2018 27 сентября 2018 09:22 Калейдоскоп Беларуская

    Хто з нас у дзяцінстве не марыў стаць лётчыкам ці касманаўтам? Узняцца ў нябёсы, убачыць далёкія зоркі, пераадолеўшы зямное прыцягненне? У вучаніцы ДУА “Сярэдняя школа №1 г. Івацэвічы” мара амаль спраўдзілася, хай і на паперы. Яе творчыя работы сталі лепшымі ў абласным конкурсе “Гэты незвычайны космас”. Карына прадставіла на конкурс тры малюнкі, якія атрымалі перамогу ў намінацыі “Графіка”. Подробнее

  • Велапрабег пад мілагучныя званы Мілана ТРАПЯНОК., Бярэзінская панарама 72 от 27 сентября 2018 26 сентября 2018 14:32 Общество Беларуская

    Шкада, што гэта было ў рабочы дзень. Менавіта такімі каментарыямі сустрэлі бярэзінцы навіну аб велапрабегу ў нашым горадзе. Калі б ён адбыўся ў выхадны дзень, ахвотнікаў з ліку дзятвы і дарослых праехаць з ветрыкам у лагодны вераснёўскі дзень пад мілагучны спеў званоў па галоўнай вуліцы горада аказалася куды б больш. Аднак змяніць дату мерапрыемства ніяк было немагчыма. Подробнее

  • Велапрабег пад мілагучныя званы Мілана ТРАПЯНОК., Бярэзінская панарама 72 от 27 сентября 2018 26 сентября 2018 14:32 Общество Беларуская

    Шкада, што гэта было ў рабочы дзень. Менавіта такімі каментарыямі сустрэлі бярэзінцы навіну аб велапрабегу ў нашым горадзе. Калі б ён адбыўся ў выхадны дзень, ахвотнікаў з ліку дзятвы і дарослых праехаць з ветрыкам у лагодны вераснёўскі дзень пад мілагучны спеў званоў па галоўнай вуліцы горада аказалася куды б больш. Аднак змяніць дату мерапрыемства ніяк было немагчыма. Подробнее

  • Велапрабег пад мілагучныя званы Мілана ТРАПЯНОК., Бярэзінская панарама 72 от 27 сентября 2018 26 сентября 2018 14:32 Общество Беларуская

    Шкада, што гэта было ў рабочы дзень. Менавіта такімі каментарыямі сустрэлі бярэзінцы навіну аб велапрабегу ў нашым горадзе. Калі б ён адбыўся ў выхадны дзень, ахвотнікаў з ліку дзятвы і дарослых праехаць з ветрыкам у лагодны вераснёўскі дзень пад мілагучны спеў званоў па галоўнай вуліцы горада аказалася куды б больш. Аднак змяніць дату мерапрыемства ніяк было немагчыма. Подробнее

  • Самае святочнае аддзяленне ЦРБ Юлія БУКЕЛЬ., Бярэзінская панарама 72 от 27 сентября 2018 26 сентября 2018 14:29 Общество Беларуская

    Напэўна, вы ўжо здагадаліся, што гутарка пойдзе пра радзільнае аддзяленне Бярэзінскай ЦРБ. Менавіта тут за 8 месяцаў бягучага года нарадзілася 90 здаровенькіх немаўлятак. Усе дзеці з’явіліся на свет даношанымі – датэрміновых родаў не было. Большасць жанчын нарадзілі “кветак” жыцця самі: праведзена толькі 11 кесаравых сячэнняў. Яшчэ 60 дзетак з нашага раёна нарадзілася ў іншых перынатальных цэнтрах рознага ўзроўню, у залежнасці ад медыцынскіх паказанняў. Подробнее

  • Раёнку чытаем і любім.... Мілана ТРАПЯНОК., Бярэзінская панарама 72 от 27 сентября 2018 26 сентября 2018 14:25 Общество Беларуская

    У чацвер, 20 верасня, у Бярэзінскім аддзяленні паштовай сувязі прайшоў дзень падпісчыка. Мерапрыемства ўжо стала традыцыйным для жыхароў нашага раёна. Тыя, хто падпісаўся на “Бярэзінскую панараму” на апошні квартал 2018 года непасрэдна ў час мерапрыемства, атрымалі сувеніры з лагатыпам раённага выдання. Упрошваць работнікам пошты і рэдакцыі бярэзінцаў надалей працягнуць сяброўства з газетай не давялося: яны ахвотна афармлялі падпіску і шчыра дзяліліся меркаваннямі наконт таго, што ім падабаецца ў газеце і што яны хочуць бачыць на старонках выдання. Подробнее

  • Дабрачынныя праекты Юлія БУКЕЛЬ., Бярэзінская панарама 72 от 27 сентября 2018 26 сентября 2018 14:20 Общество Беларуская

    На мінулым тыдні ў канферэнц-зале райвыканкама прайшло пасяджэнне, на якім прадстаўнікі сацыяльнай сферы абмеркавалі рэалізацыю Комплексу мер па прыцягненні замежнай дабрачыннай дапамогі ў Бярэзінскі раён на перыяд да 2020 года. Подробнее

  • Вандроўкі з земляком-картографам Алена Бакун, Кобрынскі веснік 74 от 23 сентября 2015 26 сентября 2018 12:10 Культура Беларуская

     Чаму картаграфія? Чаму менавіта яна? Задаю пытанне  вядомаму гісторыку, картографу і літаратару, аднаму з аўтараў «Вялікага гістарычнага атласа Беларусі» і кнігі «Памяць. Кобрынскі раён», дзясяткаў брашур і іншых выданняў па картаграфічнай тэматыцы, навуковаму кансультанту выдавецтва “Беларуская энцыклапедыя”, нашаму земляку і госцю “Кобрынскага весніка” Льву Казлову. Подробнее

  • На ўсе пытанні дадзены адказы Алена Шапавалава, Пастаўскі край 76/2018 от 26 сентября 2018 26 сентября 2018 11:21 Общество Беларуская

    18 верасня «прамую тэлефонную лінію» і асабісты прыём грамадзян у райвыканкаме правёў начальнік галоўнага экспертна-прававога ўпраўлення Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь Андрэй Мацюшэнка. Подробнее

  • Станоўчая тэндэнцыя ёсць, аднак атрымліваецца не ўсё Людміла Зелянкевіч, Пастаўскі край 76/2018 от 26 сентября 2018 26 сентября 2018 11:20 Общество Беларуская

    Пытанне аб ходзе рэалізацыі мерапрыемстваў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №1 «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны» разглядалася на чарговым пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта. Подробнее

  • Спартыўны азарт, цудоўны настрой і сонечнае надвор'е Вераніка Філановіч, Пастаўскі край 76/2018 от 26 сентября 2018 26 сентября 2018 11:18 Спорт Беларуская

    спадарожнічалі правядзенню раённай спартакіяды сярод прадстаўнікоў добраахвотных дружын Подробнее

  • Залатыя рукі малой радзімы Анна Анішкевіч, Пастаўскі край 76/2018 от 26 сентября 2018 26 сентября 2018 11:17 Культура Беларуская

    Пад такой назвай у раённым Доме культуры прайшла сустрэча з таленавітымі, Самабытнымі, адданымі сваёй справе і малой радзіме землякамі Подробнее

  • На адказным участку Кацярына Дабрыцкая, Пухавіцкія навіны 2018-09-26 от 26 сентября 2018 26 сентября 2018 10:29 Общество Беларуская

    Праз зернетакі за сезон праходзяць тысячы тон збожжа. Перад людзьмі, якія там працуюць, стаіць адказная задача: зберагчы ўраджай, дзеля якога цэлы год шчыравалі хлебаробы. Подробнее

  • Дружная сям'я Кацярына Вернікоўская, Пухавіцкія навіны 2018-09-26 от 26 сентября 2018 26 сентября 2018 10:16 Калейдоскоп Беларуская

    У каго лепш за іншых атрымліваецца запрагаць каня? Хто спрытней збудуе лаўку і хто лепшы дрывасек? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні шукалі ўдзельнікі абласнога этапу штогадовага рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта “Уладар сяла-2018”, які прайшоў у мінулую суботу ў Мінскім раёне. Пухавіччыну на конкурсе прадстаўляла сям’я Каваленка з аграгарадка Сітнікі. Подробнее