Напэўна, я не памылюся, калі скажу, што неглюбскі ручнік — фундаментальны ўзор беларускага ткацтва. А выгляд бела-чырвоных палотнішчаў проста заварожвае. У нядзелю гіпноз чырвонага арнаменту распаўсюдзіўся далёка ад меж Неглюбкі — у вёсцы прайшло свята неглюбскага ткацтва «Кросенцы», якое сабрала гасцей з усёй Беларусі і памежнай Расіі. Подробнее
Незвычайнай выдалася нядзеля 12 жніўня для жыхароў Гарадзечна. Менавіта ў гэты дзень тут прайшоў першы ваенна-гістарычны фестываль “Гарадзечна-2018”. Здаецца, кожны жыхар вёскі завітаў на двор дзіцячага садка, каб на свае вочы ўбачыць рэканструкцыю адной з самых важных бітваў Айчыннай вайны 1812 года. Нямала сабралася гасцей з суседніх населеных пунктаў і нават з райцэнтра. Подробнее
У мінулую пятніцу ў аддзяленні дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту Пружанскага ТЦСАН адбылося ўрачыстае адкрыццё «Школы прыгажосці і здароўя «7 крокаў да амаладжэння». Подробнее
Пасёлак Гарадзішча размешчаны за 25 км ад горада Баранавічы, на рацэ Сервеч. Гэта паселішча вядома з пачатку XV стагоддзя як уласнасць князя Бельскага, пазней – вялікага князя Ягелончыка. Подробнее
А яшчэ прапагандуе «школу позняга развіцця».
З мінчанкай Дзінай АЎДЗЕЕВАЙ мы сустракаемся ў скверыку блізу Трактарнага завода, і з першага позірку становіцца зразумела, што яна — дакладна такая ж, як у рубрыцы «Бабуля ў сеціве», што выходзіць на тэлеканале «Беларусь 1» у рамках праграмы «Добрай раніцы, Беларусь!». Такая ж няўрымслівая, усмешлівая, жвавая і цікаўная да ўсяго на свеце — і нават яшчэ крыху больш, чым перадае экран. Подробнее
Вуліца Набярэжная ў Галубіцы за апошнія гады значна папрыгажэла. Участкі са старэнькімі хатамі набылі новых гаспадароў з ліку жыхароў Міншчыны. Цяпер тут што ні дом, то “музей”. Вочы акругляюцца ад дэкаратыўных агароджаў, добраўпарадкаваных падворкаў і арыгінальных будаўнічых прыёмаў ва ўзвядзенні новых альбо рэстаўрацыі старых сядзіб. Прыемна так на душы становіцца, што вуліца дыхае новым жыццём. Подробнее
Не сакрэт, што сёлета жніво праходзіць не ў зусім спрыяльных умовах надвор’я, як і сам працэс вырошчвання зерневых і зернебабовых культур быў з пэўнымі цяжкасцямі і складанасцямі. Подробнее
Прыемна, што на Жлобіншчыне ёсць людзі, якія імкнуцца захаваць нашу спадчыну, распаўсюджваючы яе сярод маленькіх жлабінчан. Подробнее
Самааддача хлебаробаў, якія не шкадуюць свайго часу і сіл на ўборцы вырашчанага ўраджаю хлеба, захапляе і выклікае глыбокую павагу. Малады вадзіцель ААТ “Бялынічы” Ілья ПРАТАСЕВІЧ перавёз на зернесушыльны комплекс ужо больш за 1400 тон збожжа і атрымаў прафсаюзныя ўзнагароды як першы малады вадзіцель-“тысячнік”. Подробнее
2 верасня ў горадзе Іванава Брэсцкай вобласці будзе праходзіць Дзень беларускага пісьменства. Подробнее
Падчас летніх канікулаў прайшлі рэспубліканскія акцыі “Канікулы без дыму і агню!”, “Летні патруль”. Подробнее
Сёлета ў раёне за парты сядуць 360 першакласнікаў. А для таго, каб гэты знакавы дзень жыцця запомніўся кожнаму хлопчыку і дзяўчынцы, грамадскія арганізацыі (прафсаюзы, Белая Русь, БРСМ) аказалі матэрыяльную падтрымку іх сем’ям. Подробнее
На працягу жніва Інэса Вашкевіч жыла па рабочым графіку мужа-камбайнера: працавала разам з ім на палях ПСУ “Рудзенскае”. Сямейны экіпаж Артура і Інэсы Вашкевічаў увайшоў у лік тысячнікаў раёна. Подробнее
Маркіроўшчык СТАА «Марозпрадукт» Юлія Валента (на здымку) працуе на прадпрыемстве больш за пяць гадоў. Яна, па словах калег, — чалавек-парадак. Інакш і быць не можа, бо праца, за якую адказвае Юлія, патрабуе ад выканаўцы максімальнай засяроджанасці і ўважлівасці. Уся прадукцыя, якая выпускаецца, перш, чым адправіцца на склад і потым да спажыўца, павінна быць прамаркіравана. У інфармацыі нельга дапусціць ніякай памылкі. Усё павінна быць дакладна. З гэтым Юлія спраўляецца на выдатна. Таму не дзіўна, што яе фотаздымак размешчаны на Дошцы гонару вытворчага цэха. Подробнее
Юны пухавіччанін змог заняць другое месца і атрымаць сярэбраны медаль на маладзёжным чэмпіянаце Еўропы па шашках, які адбыўся ў Літве. Подробнее
Спіс “тысячнікаў” у раёне папаўняецца. У мінулы чацвер словы падзякі за добрасумленную працу гучалі ў адрас хлебаробаў ААТ “Пагосцкі” Андрэя Васільевіча Жукоўскага і Міхаіла Мікалаевіча Салаўя. Павіншаваць чарговых лідараў жніва з перамогай прыехалі старшыня райвыканкама Аляксандр Мікалаевіч Бабічаў і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Валянціна Анатольеўна Козел. Хлебаробам уручылі падзячныя пісьмы і матэрыяльнае заахвочванне ад райвыканкама, а таксама – падарункі з сімволікай ад райкама прафсаюза работнікаў АПК. Подробнее
У бліжэйшыя дні вартавыя правапарадку Бярэзінскага РАУС паімчаць на дачы для правядзення прафілактычнай акцыі “Мак”. Канкрэтныя трывожныя адрасы ім падказалі першыя паказанні мужчын, якія падазраюцца ў захоўванні 315 грамаў макавай саломкі. Па іх словах, яны набылі наркатычны сродак на дачы паблізу горада. Подробнее
Набліжаецца да завяршэння ўборка зерневых, аднак напал жніва пакуль не змяншаецца. І мы ў чарговы раз адкрываем нумар газеты важнай жнівеньскай тэмай, тым больш, што для гэтага ёсць важкая нагода – у раёне чарговы “тысячнік” і першы “тысячнік”- камбайнер Андрэй Анатольевіч Шалепін з ААТ “Бярэзінскі”. Подробнее
Ззяе золатам палёў жніво, пераліваецца ў кожным зярнятку, што ўтвараюць збожжавыя рэкі. Але жніво — не толькі ўборка ўраджаю, гэта вынік нястомнай працы людзей, чыімі рукамі выпеставана хлебная ніва. Многае залежыць ад надвор’я, тэхнікі, іншых умоў, але галоўным на шляху да ўраджаю застаецца чалавек. Кожны, хто мае самае непасрэднае дачыненне да ўраджаю, заслугоўвае слоў падзякі за хлеб на нашым стале. Подробнее
«Шлях у тысячу лі пачынаецца з першага кроку», — кажа кітайская прыказка. Ці не гэты выраз натхніў Вэнь Сюэчжэня пераадолець восем тысяч кіламетраў паміж Пекінам і Мінскам, каб здзейсніць сваю мару? Подробнее
Жніво 2018 года набліжаецца да свайго лагічнага завяршэння. У гаспадарках пачынаюць ацэньваць вагу хлебнага каравая, а значыць, і ставяць адзнаку сваёй гаспадарлівасці, бо ў агульным намалоце зерневых культур, як у той кропельцы расы, выразна адлюстроўваецца праца ўсіх хлебаробаў гаспадаркі і адпаведных спецыялістаў. Подробнее
19 жніўня праваслаўныя вернікі адзначалі Яблычны Спас, ці, як ён яшчэ завецца, Праабражэнне Гасподне. У народзе кажуць, што ў гэты дзень прынята развітвацца з летам і рыхтавацца да сустрэчы з восенню. Мабыць, таму асабліва цёпла было на пляцоўцы ля Свята-Пакроўскай царквы, на якой праходзіў экафэст «Яблычны Спас у Полацку», не толькі ад жнівеньскага сонейка, але і ад гарачыні людскіх сэрцаў. Подробнее
Менавіта такое меркаванне неаднаразова выказвалася падчас рэспубліканскага семінара, які 7-8 жніўня бягучага года праходзіў на Гомельшчыне. Актывісты з усіх абласцей нашай краіны і г. Мінска, прадстаўнікі мясцовай улады, кіраўнікі грамадскіх арганізацый, дэпутацкі корпус сабраліся разам, каб абмеркаваць інавацыйныя падыходы ў рабоце з моладдзю. Нарада праводзілася з удзелам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Наталлі Качанавай. Аб тым, як праходзіла мерапрыемства, што запомнілася, найбольш спадабалася, — прапанаваная ніжэй гутарка з адной з прадстаўніц Мядзельшчыны на гэтым форуме — галоўным спецыялістам аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ганнай ПАДГОЛ: Подробнее
Штогод «Беллегпрам» выпускае да навучальнага года сотні мадэляў адзення. Але ці лёгка з гэтага асартыменту выбраць штосьці па душы? Ацаніць форму мы запрасілі самых строгіх суддзяў — саміх школьнікаў. Разам мы прагуляліся па ЦУМе, пакапаліся сярод вешалак і падлічылі, колькі грошай спатрэбіцца на экіпіроўку, у якой не сорамна будзе паказацца перад аднакласнікамі. Подробнее