Жыхарам нават самай невялікай вёскі павінны быць даступны тыя ж бытавыя паслугі, што і гараджанам – такі сацыяльны стандарт і мэта дзейнасці Навагрудскага КБАН. Нягледзячы на высокую канкурэнцыю на рынку паслуг, камбінат бытавога абслугоўвання актыўна развіваецца. Подробнее
У пачатку красавіка па ініцыятыве Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі стартавала глабальная экалагічная кампанія “Вялікая ўборка малой радзімы”. Подробнее
Ці можа хто паспрачацца з выслоўем, што шчасце – гэта калі ты некаму патрэбен? Наўрад ці знойдзецца такі філосаф-тэарэтык. Але гэтая жанчына будзе згодная, бо Богам ёй дадзена вялікае любячае сэрца, лагодныя клапатлівыя рукі, нястомны няўрымслівы характар.
Днямі Тамара Якубенка адзначыла юбілей. На свята з’ехаліся толькі самыя блізкія – дзеці, бо інакш не ўмясціліся б нават у кафэ. Лічыце самі: трое ўласна народжаных дзяцей, дзесяць прыёмных, восем выпускнікоў іх дзіцячага дома сямейнага тыпу, два зяці і нявестка, унук і ўнучка. Не ведаю больш жанчын, якія да паўвекавога свайго юбілею назбіралі па жыцці такое багацце.
Беларусь стала яе радзімай, калі дзяўчынцы было дзесяць гадоў. Пасля разводу з мужам яе маці пераехала з Расіі на Магілёўшчыну, маючы на руках трох дачок. Тамара – старэйшая. Меншай не было году. Сказаць, што было цяжка – нічога не сказаць. Маці пайшла працаваць на ферму, а дзяўчынкі гадавалі сястру. Праз нейкі час у іх доме з’явіўся мужчына, айчым, клапатлівы, працавіты. Потым у сям’і нарадзілася яшчэ двое дзетак. Але ніколі старэйшыя дзеці не адчувалі, што гэта не іх бацька: любіў і шкадаваў, як родных. Ён і навучыў Тамару любіць чужых дзяцей. Подробнее
Які ракурс для фотаздымкі хатынскіх могілак вы ні выбралі б, на кадры заўсёды ўбачыце некалькі вёсак з самага паўночнага раёна Беларусі – Верхнядзвінскага. Подробнее
На Мазыршчыне, як і па ўсёй краіне, стартавала традыцыйная дабрачынная акцыя «Тыдзень лесу-2018», арганізатарам якой вось ужо ў 11 раз выступіла Міністэрства лясной гаспадаркі Подробнее
Актыўна вядуць сяўбу працаўнікі ўсіх сельгасарганізацый раёна. На жаль, яшчэ не ўсе палеткі гатовыя прыняць урадлівае зерне. Многія палі пераўвільготненыя, і таму сяўбу аграрыі вядуць там, дзе гэта магчыма. Подробнее
У першы дзень Светлага Велікоднага тыдня ў выставачнай зале Чашніцкага гістарычнага музея адбылася сапраўдная Велікодная казка з чароўнымі героямі, гульнямі, падарункамі, песнямі і вершамі. На мерапрыемства, арганізаванае супрацоўнікамі музея і гарадскога Дома культуры, былі запрошаны пратаіерэй У. Каляда, дырэктар нядзельнай школы Т. А. Плаўнік, вучні першай і чацвёртай школ. Подробнее
20 сакавіка з Пхёнчхана вярнулася беларуская паралімпійская зборная. Каманду ўрачыста сустракалі ў Нацыянальным аэрапорце Мінск. Подробнее
Як паведамляла ўжо наша газета, цэнтральная раённая бальніца ўдастоена другога месца ў рэспубліцы па выніках работы за мінулы год. Гэта стала нагодай для інтэрв'ю з галоўным урачом медыцынскай установы Святланай Глебка. Подробнее
Вясёлы, музычны і павучальны спектакль-шоу «Калабанга. Прывітанне, Інтэрнэт.by!», які прайшоў 21 сакавіка ў Цэнтры культуры і народнай творчасці, нагадаў юным навагрудчанам аб тым, як правільна і бяспечна карыстацца інтэрнэтам. Подробнее
Пытанне навядзення парадку, уласна кажучы, актуальнае ў любую пару года. А ўвесну, калі зямля абуджаецца пасля глыбокага зімовага сну, асабліва. Нездарма ў гэты час ладзяцца суботнікі, месячнікі па добраўпарадкаванні, у якіх прымаюць удзел і работнікі жыллёва-камунальнай гаспадаркі, і калектывы прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў. Подробнее
Філіял ВУ «Стоўбцыгаз» заняў першае месца сярод вытворчых упраўленняў у спаборніцтве па эканоміі энергарэсурсаў, сыравіны і матэрыялаў, зніжэнні выдаткаў УП «Мінскаблгаз» па выніках работы за 2017 год.
Гэтая навіна паслужыла нагодай для інтэрв'ю з дырэктарам філіяла Іванам ШПІЛЕЎСКІМ. За дасягненне высокіх паказчыкаў упраўленне ўзнагароджана Ганаровай граматай прадпрыемства. Подробнее
Асаблівы перыяд у жыцці водных насельнікаў – нераст. Гэта найважнейшае звяно ў жыццёвым цыкле рыб, якое забяспечвае ўзнаўленне і бесперапыннае абнаўленне відаў. Большасць рыб, якія жывуць у вадаёмах краіны, нерастуюць вясной, таму ў гэты перыяд уводзяцца асаблівыя ахоўныя меры. Подробнее
На 1 сакавіка 2018 года ў інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Навагрудскім раёне знаходзіцца 246 плацельшчыкаў рамеснага збору, 22 фізічныя асобы ажыццяўляюць дзейнасць па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму. Подробнее
Велікодны тыдзень на Любаншчыне выдаўся багатым на разнастайныя культурныя мерапрыемствы. У рамках свята народнай творчасці «З красным яечкам, з Божым славечкам!» ладзіўся канцэрт народнага ансамбля народнай музыкі «Кросны» УА «Мінскі дзяржаўны каледж мастацтваў» і ансамбля народных інструментаў «Рытм часу» ДУА «Любанская ДШМ». Прыгожыя «Мелодыі вясны» прагучалі ў іх выкананні. Але перш благачынны Любанскай царкоўнай акругі протаіерэй Аляксандр Драгун павіншаваў прысутных з вялікім і светлым Уваскрашэннем Гасподнім. Подробнее
Вялікдзень, бадай, самае галоўнае хрысціянскае свята, якое кранае ўсіх. Тым больш што велікодны перыяд з’яўляецца самым доўгім: з улікам Дня Узнясення Гасподня ён цягнецца 40 дзён. У гэты час людзі працягваюць усхваляць Уваскрашэнне Збавіцеля, хрыстасавацца, віншаваць адзін аднаго з Вялікаднем і наведваць святочныя службы ў храмах. Подробнее
З кожным днём на Любаншчыне набірае моц пасяўная кампанія, у яе ўключыліся ўжо ўсе 12 сельгасарганізацый. Калектывы гаспадарак імкнуцца выканаць даведзеныя ім планы, правесці сяўбу ў аптымальныя агратэхнічныя тэрміны, якасна, без страт, захоўваючы тэхніку бяспекі. Подробнее
Працаўладкаванне – пытанне няпростае для многіх жабінкаўцаў. Некага задавальняе графік працы, аб’ём выконваемай работы, толькі скардзяцца на нізкую аплату за яе, іншыя, наадварот, гатовы пагадзіцца з нізкай аплатай – абы толькі не трапіць у спіс беспрацоўных. Таму на кірмашы ва-кансій можна было сустрэць людзей самага рознага ўзросту і запытаў, ад студэнтаў да пенсіянераў. Некаторыя з іх, як высвет-лілася, ужо мелі стабільныя заробкі, але жадалі знайсці больш высокааплачваемую работу, іншыя ўвогуле не мелі ніякай. Подробнее
У межах патрыятычнага праекта “Марафон мужнасці” ў мінулую пятніцу адбыўся жалобны мітынг у мемарыяльным комплексе “Драмлёва”, прысвечаны 75-годдзю хатынскай трагедыі. Подробнее
Бадай што не адно пакаленне школьнікаў памятаюць гераіню чарговага артыкула фотапраекта райгазеты Алену Нікіціну, якая прысвяціла працы ў школе 29 гадоў. Подробнее
На Навагрудчыне ўрачыста перадалі эстафету ад Года навукі Году малой радзімы. Святочнае мерапрыемства «У родных мясцінах і сонца ярчэй свеціць», якое адбылося 22 сакавіка ў Цэнтры культуры і народнай творчасці, стала яркім пачаткам Года малой радзімы. Подробнее
Прыгожая маладая жанчына з вачыма колеру яснага неба, лепшая мама на свеце для двух выдатных сыноў, адданая і каханая жонка сапраўднага афіцэра… Сёння Алена Мікалаеўна Жамойда – вядучы спецыяліст раённага ваенкамата па сацыяльнай абароне льготнай катэгорыі грамадзян, пенсіянераў Міністэрства абароны. Вось ужо добры дзясятак гадоў яна працуе для тых, «чыя служба была і небяспечная, і цяжкая». Подробнее
Капітан унутранай службы, жонка і маці, а яшчэ — адзіная жанчына-выратавальнік у Пружанскім раёне… Яшчэ з дзяцінства Вольга Ліпко марыла стаць ваеннаслужачай: вельмі ўжо падабаліся жанчыны ў форме. Подробнее
На пытанні, якія датычацца працоўнага заканадаўства, адказвае суддзя суда Навагрудскага раёна І.М. ВАЎЧОК. Подробнее
Звання «Чалавек года Міншчыны» ўдастоены маладзечанец – урач-кардыёлаг Міхаіл Шаўлюк. Подробнее