Хутка ехалі на машыне? Ваша дзіця гуляла адно на вуліцы позна вечарам? Распалілі вогнішча ў лесе? У выніку штраф, але вы не ўпэўнены, што ўчынілі правапарушэнне… Што рабіць? Як абскардзіць пастанову аб накладанні штрафу? Подробнее
Ці з’яўляецца такім важным каштарыс у праектнай дакументацыі? Многія прарабы і майстры, якія доўгія гады прапрацавалі на будоўлі, часам і не ведаюць, наколькі важная каштарысная дакументацыя. Бо толькі на падставе каштарысу можна скласці акт выкананых работ, які будзе з’яўляцца падставай для аплаты за выкананыя падрадчыкам работы. Подробнее
Праведзенымі ў снежні камітэтам дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці кантрольна-аналітычнымі мерапрыемствамі выяўлены шэраг хібаў у падрыхтоўцы жывёлагадоўчых аб’ектаў да зімоўкі жывёлы. Подробнее
1 верасня 2017 года майму роднаму гораду Навагрудку было прысвоена ганаровае званне «Горад, дружалюбны дзецям». Горад, дружалюбны дзецям – гэта ініцыятыва, якая рэалізуецца шэрагам Еўрапейскіх краін, у тым ліку і ў Беларусі. Подробнее
Наша размова з Вольгай Мікалаеўнай Папко, дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання ад Навагрудскай выбарчай акругі, адбылася напярэдадні праваслаўных Каляд. Вольга Мікалаеўна падзялілася сваімі ўражаннямі аб рабоце ў парламенце, сустрэчах з выбаршчыкамі і не толькі. Подробнее
На працягу апошніх гадоў трывала ўтрымлівае лідзіруючыя пазіцыі ў галіне жывёлагадоўлі СВК «Нягневічы». У гаспадарцы ведаюць сакрэт высокіх надояў і прыбавак у вазе. На высокім узроўні спрацавалі ў мінулым годзе жывёлаводы малочна-таварнай фермы «Сланева» і ўпершыню пераадолелі сямітысячны рубеж па надоях на карову. Подробнее
Праца ў газеце непрадказальная. Шчыра кажучы, ідзеш раніцай у рэдакцыю і проста не ведаеш, што дзень табе прынясе: якія навіны, куды прыйдзецца ехаць, пра што давядзецца пісаць. Подробнее
Крыху шкада, што ў нас пакуль няма спецыяльных узнагарод за прыхільнасць і адданасць роднай беларускай мове, за яе граматную папулярызацыю і распаўсюджанне сярод тых, каму належыць будучыня. Бо наша нацыянальная мова – старажытная дзяржаўная мова Вялікага Княства Літоўскага, і сучасная мова, на якой напісаны неўміручыя творы Коласа і Купалы, Караткевіча, Быкава і іншых сусветна вядомых класікаў нашай літаратуры, Подробнее
Хатнія гадаванцы з’яўляюцца ў нашым жыцці па-рознаму: адных падбіраюць на вуліцы, другіх дораць… А Ірына Бульчук знаходзіць жывёл… у лесе. Подробнее
Чаму падлетак, з якім праводзіцца індывідуальная прафілактычная работа, усё роўна схільны да ўчынення злачынстваў? Чым тлумачыцца зніжэнне колькасці выяўленых адміністрацыйных правапарушэнняў? Як дабіцца эфектыўнасці міжведамаснага ўзаемадзеяння ў рабоце з падлеткамі і сем'ямі? Подробнее
…Зіма ў вёсцы – штосьці неверагоднае, казачнае, чароўнае. Па абодва бакі дарогі прыгожыя, жоўтыя, чырвоныя, зялёныя домікі, усё ў промнях лютаўскага сонца так і кліча прайсціся. Ля кожнай брамкі – лавачка, абавязковы элемент вясковага пейзажу, гарманічнага, спакойнага і такога ўтульнага. Подробнее
Права прыняць удзел у выбарчай кампаніі мае кожны грамадзянін. Нават у тых выпадках, калі ён не можа асабіста прыйсці на выбарчы ўчастак па стане здароўя і знаходзіцца на стацыянарным лячэнні, усё роўна не пазбаўляецца магчымасці аддаць свой голас за таго альбо іншага кандыдата ў дэпутаты. Подробнее
Прозвішча Станіслава Антонавіча Пілатовіча мала што скажа маладому пакаленню. Між тым яго асоба вартая ўвагі. Ён быў радавым байцом партызанскага атрада, узначальваў падпольныя раённыя і міжраённы райкамы камсамола, партыйныя арганізацыі рознага ўзроўню, займаўся дыпламатычнай дзейнасцю. Пэўная частка яго жыцця звязана з Навагрудкам. Подробнее
Камісіяй участка для галасавання № 7, што размяшчаўся ў будынку ААТ “Бя-рэзінскі райаграсэрвіс”, ужо не першы раз ажыццяўляўся падвоз жыхароў аддаленых вёсак на выбарчы ўчастак у асноўны дзень галасавання. І на гэты раз па зваротах выбаршчыкаў быў распрацаваны графік для вёсак Святліца, Глухі Ток, Паложына і Трасцянка. З ім выбаршчыкі маглі азнаёміцца загадзя, таму што з мэтай інфармавання аб’явы былі вывешаны ў месцах масавага знаходжання людзей. Подробнее
Большая частка выбарш-чыкаў Дзмітравіцкага выбарчага ўчастка №25 паспела прагаласаваць у першай палове дня. Але было тут людна і значна пазней, у 16 гадзін. Мясцовыя жыхары падыходзілі сюды разам з дзецьмі ў чаканні аб’яўленага загадзя канцэрта мастацкай самадзейнасці. Выступаць жа павінны былі члены вакальнай групы аўтаклуба. І вось у прызначаны час загучалі вершаваныя радкі слоў пра родную Беларусь, паліліся раздольныя песні, прымушаючы прысутных не толькі дружна апладзіраваць у такт музыцы, але і пусціцца ў скокі. Подробнее
Матуля – самае пачэснае званне на Зямлі. Яе любоў, самаахвярнасць, клопат нястомных і пяшчотных рук услаўляюць мастакі, паэты, пісьменнікі, кампазітары ўсіх эпох і краін. Сёння ў Беларусі дзяржаўная палітыка накіравана на падтрымку мацярынства, дзяцінства, сям’і. Ордэн Маці — адзіная беларуская ўзнагарода, якой удастойваюць жанчын-маці, што нарадзілі і дастойна выхоўваюць пяцёра і больш дзяцей. У Навагрудскім раёне 63 жанчыны ўзнагароджаны ордэнам Маці. Подробнее
Менавіта так выказаў сваю пазіцыю выбаршчы-ка жыхар г. Беразіно Сяргей Віктаравіч Масюк пасля таго, як разам з жонкай Алінай Іванаўнай прагаласаваў на сваім участку і завітаў на арганізава-ны з нагоды Масленіцы кірмаш каля раённага цэнтра культуры. Разам чакалі дзяцей, якія павінны былі падысці сюды ж. Дарэчы, шмат было ў гэты дзень людзей на цэнтральнай пло-шчы горада. Прываблівалі гараджан і багатыя гандлёвыя рады, і гучная музыка, і казачныя жывёлы, на фоне якіх можна было зрабіць цудоўнае сэлфі. Подробнее
“Мы павінны быць шчаслівымі, больш багатымі і задаволенымі тым, што жывём у Бярэзінскім раёне”, — такое меркаванне выказаў старшыня Бярэзінскага райвыканкама А.М. Бабічаў, аддаючы свой голас за кандыдатаў у мясцовыя Саветы дэпутатаў. Подробнее
У рамках правядзення Адзі-нага дня інфармавання на-сельніцтва адбылася сустрэ-ча інфармацыйна-прапаган-дысцкай групы на чале з на-меснікам старшыні раённага выканаўчага камітэта С.Л. Ба-бурам з калектывам ПМК-182. Подробнее
У рамках Адзінага дня інфармавання адбылася суст-рэча інфармацыйна-прапаган-дысцкай групы намесніка старшыні раённага выканаў-чага камітэта Алены Міхай-лаўны Гамеза з калектывам раённага вузла паштовай сувязі. Подробнее
З задавальненнем і, як ні дзіўна, з хваляваннем за столькі гадоў, ішоў на свой выбарчы ўчастак №4, размешчаны ў сярэдняй школе №3 горада Бе-разіно, 80-гадовы ветэран працы Іван Іванавіч Самец. Подробнее
Першае, на што звярнуў увагу, пераступіўшы парог пакою для галасавання Пагосцкага выбарчага ўчастка, гэта два вогнетушыцелі. Яны, як чырвонагальштучныя піянеры, “за-стылі ў ганаровай варце” злева і справа ад дзвярэй і маўкліва сцвярджалі: пакуль мы на гэтым месцы, ніякіх надзвычайных здарэнняў не адбудзецца.Тое, што працэс галасавання праходзіць без эксцэсаў і ў штатным рэжыме, пацвердзіў істаршыня камі-сіі Сяргей Канс-танцінавіч Лукашоў. Подробнее
16 лютага ў раённым Доме культуры адбыўся ўрачысты сход, прысвечаны 80-годдзю Віцебскай вобласці і падвядзенню вынікаў работы народнагаспадарчага комплексу раёна за мінулы год. Таксама ў гэты дзень ушанавалі лаўрэатаў звання «Чалавек года Пастаўшчыны». Подробнее
Пераможцамі інтэлектуальных спаборніцтваў сталі вучаніца першага класа Камарынскай СШ Вікторыя Гаўрыленка і выхаванец санаторнага яслі-сада г.п. Брагіна Дзмітрый Грэсь. Подробнее
Амаль месяц таму назад, у сярэдзіне студзеня гэтага года, Мінская вобласць адзначыла 80-годдзе з часу стварэння. Да юбілейнай даты быў прымеркаваны лютаўскі дзень інфармавання насельніцтва на тэму “Актуальныя пытанні развіцця Мінскай вобласці ў бягучай пяцігодцы”. З яе і пачалася размова ў калектыве пачатковай школы №1 горада Беразіно, куды выехала інфармацыйна-прапагандысцкая група старшыні раённага выканаўчага камітэта А.М. Бабічава. Подробнее