У пятніцу ў Мінску з удзелам Прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнкі прайшла ўрачыстая цырымонія ўшанавання лепшых работнікаў аграрнай галіны краіны (фота 2). На яе была запрошана і дэлегацыя Нясвіжскага раёна з дзесяці чалавек на чалеса старшынёй райвыканкама Іванам Крупко. Подробнее
У аўторак, 6 лютага, байцы маладзёжнага атрада аховы правапарадку (МААП) “Ягуар” установы адукацыі “Івацэвіцкі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” наведалі раённую бальніцу, дзе загадчык аддзялення хуткай дапамогі УАЗ “Івацэвіцкая ЦРБ” Аляксандр Гуліс правёў для іх майстар-клас па аказанні першай дапамогі. Подробнее
Па меры таго, як усё менш часу застаецца да пачатку вясны, зіма ў большай ступені паказвае свой характар, і студзеньскія адлігі і плюсавыя тэмпературы змяніліся марозамі, выпадаў снег. Між тым, пачатак вясны не за гарамі. Добра разумеюць гэта сельскія працаўнікі і з усёй адказнасцю рыхтуюцца да новага сезона палявых работ. Не выключэннем з’яўляецца і сельскагаспадарчы філіял “Ома”. Подробнее
Па выніках 2017 года ААТ “Даманаўскі ВГК” выйшаў на прыбытковую работу. І гэта добрая прычына парадавацца за камбінат, які на працягу папярэдніх двух гадоў меў складанасці ў фінансава-эканамічнай дзейнасці па прычыне высокай цаны на газ. Подробнее
Для маладажонаў Марыі і Анатолія Саскаўцоў 9 лютага – дзень заключэння іх шлюбу – запомніцца як незвычайны і асаблівы ў жыцці, з яскравымі гумарыстычнымі ноткамі, бо супаў з яшчэ адной цікавай і аптымістычнай падзеяй, адкрыццём у горадзе знака “Месца для пацалункаў” Подробнее
Дэмаграфічная сітуацыя ў нашым раёне за мінулы год, праблемы і шляхі вырашэння – аб гэтым ішла гутарка на чарговым пасяджэнні каардынацыйнага савета па дэмаграфічнай бяспецы. Подробнее
На Гарэніцкім вадасховішчы прайшлі міжраённыя спаборніцтвы па лоўлі рыбы з-пад лёду на мармышку. Подробнее
Зіма — не самы лепшы час для ўсяго жывога на зямлі. Асабліва няпроста перажыць яе звярам і птушкам: нізкія тэмпературы, недахоп корму, які, да таго ж, схаваны пад снегам. І тут руку дапамогі меншым братам працягваюць людзі, арганізуючы для іх бясплатныя «сталоўкі». Подробнее
У мінулую нядзелю ў раённым Доме культуры гаспадарыў гарэзлівы бог кахання Амур, спрабуючы трапіць сваімі стрэламі ў сэрца кожнага, хто прыйшоў на маладзёжную конкурсную шоу-праграму «Неўтаймоўныя амуры». Подробнее
Санаторый «Лясныя азёры» – адна з візітных картак Ушаччыны. Штогод яго наведваюць сотні людзей з Беларусі і замежжа. Зразумела, што ўстанове трэба трымаць высокую марку і статус. Подробнее
У аўторак участкі для галасавання па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў 28-га склікання прымалі першых выбаршчыкаў. Подробнее
У першую суботу лютага надзвычай ажыўлена было на беразе лучайскага возера. Тут сабраліся рыбакі з Глыбоцкага, Докшыцкага, Шаркаўшчынскага і нашага раёнаў, каб паспрабаваць рыбацкага шчасця на міжраённых спаборніцтвах. Подробнее
Як арганізавана харчаванне ў Маладзечанскім дзяржаўным каледжы. Подробнее
Відэаролік з удзелам жыхара Маладзечна Сяргея Танана і жураўля стаў пераможцам расійскай тэлеперадачы «Сам сабе рэжысёр». Подробнее
Недалёка ад хаты Ганны Якаўлеўны і Аляксея Міхайлавіча Кацюбаў стаіць знак «STОР Пагранічная паласа». Гэта значыць, што за іхнім дваром наша краіна заканчваецца і пачынаецца суседняя дзяржава. Гаспадар на гэты конт жартуе: «Калі наш кот усяго толькі за хлявом пабегаў, то гэта не значыць, што ён не пабываў ва Украіне і не злавіў там мыш». Подробнее
Балет увайшоў у жыццё нашай гераіні ў далёкім 1943 годзе. Уявіце сабе: мінулі найцяжэйшы 41-ы і галодны 42-і гады, 10-гадовая Ніна з мамай толькі-толькі вярнулася ў Маскву пасля эвакуацыі ў Заволжа Подробнее
Да дня выбараў дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў 28-га склікання застаўся ўсяго тыдзень, яшчэ меней часу — да пачатку датэрміновага галасавання. Подробнее
Прыемным момантам у нашай рабоце з'яўляецца зваротная сувязь з чытачамі. Тэлефанаванне са сталіцы паклікала нас у дарогу – у Вялікую Гуменаўшчыну. Гэта малая радзіма для інжынера-канструктара з Мінска Таццяны Яцко. Яе бацькоўскі дом – спадчына ад прабацькоў. Подробнее
Ганна Ісаеўна Зайцава (на здымку) усё сваё працоўнае жыццё прысвяціла працы ў культуры. Больш за 30 гадоў складае яе рух па абраным некалі шляху. Подробнее
На гэтым тыдні дэлегацыя ААТ «Стаўбцоўскі мясакансервавы камбінат» на чале з дырэктарам Рамуальдай Бурдукевіч знаходзілася ў Маскве, на юбілейнай 25-й Міжнароднай выстаўцы прадуктаў харчавання і сыравіны для іх вытворчасці «Прадэкспа-2018». Подробнее
Як ніколі ўраджайным на дыпломы стаў традыцыйны конкурс «За дасягненне высокіх паказчыкаў у развіцці адукацыі» для аддзела адукацыі, спорту і турызму Стаўбцоўскага райвыканкама. Подробнее
У пятніцу адбыўся традыцыйны ўрачысты прыём воінаў-інтэрнацыяналістаў Бялыніччыны. Подробнее
Па валавых паказчыках, надоях і прывагах Карэліцкі раён уваходзіць у дваццатку лепшых у рэспубліцы і знаходзіцца на 17 месцы са 118 магчымых. Подробнее
Псіхолагі даўно даказалі: з якім настроем чалавек правёў раніцу, з такім і працоўны дзень скончыць. А ад чаго ён, наш настрой, залежыць? Натуральна, ад простых, звычайных рэчаў: ад якасці вады з-пад крана, дарогі, па якой мы ідзём на працу… Подробнее
У кожнага жыхара любога населенага пункта свае клопаты, пытанні і праблемы. Адна справа, калі вырашаюцца яны хутка, аператыўна, у кароткія тэрміны. Зусім іншая, калі жадаемага выніку прыходзіцца чакаць тыднямі альбо нават месяцамі. Подробнее