Працоўныя будні вадзіцеля філіяла «Бешанковіцкая племстанцыя» Аляксандра Аляксандравіча Маторы і ў завею, і ў спёку вось ужо 40 гадоў праходзяць у дарозе. Гудзе матор, за плячыма – бясконцыя кіламетры вясковай дарогі, галавакружных спускаў і ўздымаў. Да ўсяго гэтага мужчына прызвычаіўся, бездараж для яго, вопытнага і надзейнага працаўніка, сапраўднага прафесіянала, які адносіцца да справы з найвышэйшай ступенню адказнасці – не перашкода! Подробнее
Штомесяц старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Анжаліка Краўчанка праводзіць працоўнае спаборніцтва. Калі ёсць стымул, справа заўсёды спорыцца. Подробнее
Балерыне Веры Шпакоўскай дзевяць гадоў. Яна любіць есці белы шакалад, заплятаць «гульку» самастойна і прыязджаць на трэніроўкі за паўгадзіны да іх пачатку. Ведае ўсіх прым — а калі не, значыць яны недастаткова славутыя. Подробнее
Першыя экспазіцыі музея вёскі Гарадзішча прэзентавалі 20 студзеня Подробнее
Да 50-гадовага юбілею сям’і Сцяпана Іосіфавіча і Раісы Іванаўны Ласоцкіх з вёскі Мерашыно іх дзеці падрыхтавалі сюрпрыз: у цэнтры традыцыйнай культуры 6 студзеня зладзілі залатое вяселле – у выглядзе абрадавага прадстаўлення. Подробнее
У Фінляндыі школьная форма — гэта джынсы і худзі (талстоўка), прычым так апранаюцца там не толькі дзеці, але і педагогі. Усё вельмі неафіцыйна. Вучні звяртаюцца да сваіх настаўнікаў па імені. Подробнее
Каток у мікрараёне 6-га гарадка — ініцыятыва і клопат індывідуальнага прадпрымальніка, вялікага аматара хакея Віктара Цалко. У сям’і выхоўваюцца тры сыны: Стасу — 16 гадоў, Мацвею — 13 і Антону — 8. Бацька з ранняга дзяцінства захапіў іх канькамі і шайбай, таму зімы яны чакаюць заўсёды з нецярпеннем. Подробнее
Сярод дэлегатаў III з’езда рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” была і старшыня Пастаўскай раённай арганізацыі В. М. Ромель. Подробнее
24 снежня — дзень нараджэння Адама Міцкевіча. Ён вядомы сённяшняму чытачу як паэт – класік літаратуры, як грамадска-палітычны дзеяч і, у меншай ступені, як прафесар двух еўрапейскіх універсітэтаў. Подробнее
12 студзеня ў РАУС адбылася аператыўная нарада па падвядзенні вынікаў работы аддзела за 2017 год і вызначэнні задач на 2018-ты. Подробнее
26 снежня 95-годдзе адзначае самы магутны і самы надзейны банк краіны – Беларусбанк. На працягу сваёй гісторыі ён заўсёды быў і застаецца народным банкам, дзе захоўваюцца і прымнажаюцца грашовыя сродкі насельніцтва. Пры гэтым самы буйны банк упэўнена заяўляе пра сябе як пра высокатэхналагічны фінансавы інстытут, які, удасканальваючы ўзровень і якасць паслуг, прапаноўвае самыя новыя банкаўскія прадукты, сучасную сістэму дыстанцыйнага абслугоўвання. Подробнее
Заўтра, 25 студзеня, навучэнка Пастаўскага дзяржаўнага каледжа Таццяна Ждановіч (на здымку) будзе прымаць віншаванні адразу з двума святамі — Днём студэнтаў і Таццяніным днём. Подробнее
Колькі крокаў да шчасця? Сяргей і Святлана Шаўчукі з райцэнтра падлічылі: 1255. Менавіта праз столькі дзён пасля вяселля ў іх сям’і нарадзіўся сыночак. Уладзіслаў – першынец не толькі ў маладых мамы і таты, але і ўвогуле ў раёне: менавіта ён сваім нараджэннем “адкрыў” лік немаўлятак 2018 года на Жабінкаўшчыне. Подробнее
Новы год – свята, ад якога дзеці чакаюць шмат падарункаў, сюрпрызаў, здзяйснення жаданняў. Яго сустракаюць дома, у школе і дзіцячым садзе. Ствараюць усеагульную атмасферу свята гарадскія і раённыя бібліятэкі. Падчас канікул бібліятэкі не проста працуюць па зацверджаным графіку, а арганізоўваюць цікавыя мерапрыемствы для маленькіх чытачоў. Подробнее
Музычнай казкай «Навагоднія прыгоды Машы і Папялушкі» напярэдадні Новага года парадавала маленькіх жыхароў горада Навагрудская дзіцячая школа мастацтваў. Прыгожае тэатралізаванае музычнае прадстаўленне для дзяцей і дарослых падрыхтавалі выкладчыкі і навучэнцы ўстановы. Подробнее
Віншаванне дзяцей у рамках дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» прайшло 19 снежня ў сярэдняй школе №3. На навагодняе свята былі запрошаны сем’і навучэнцаў устаноў сярэдняй і дашкольнай адукацыі, дзе дзяцей выхоўваюць адны таты, а таксама госці і педагогі. Подробнее
27 снежня ў рамках акцыі «Нашы дзеці» віншаванні з навагоднімі і Каляднымі святамі прымалі маленькія пацыенты дзіцячага аддзялення Навагрудскай цэнтральнай раённай бальніцы. Подробнее
Новы год – чароўнае свята, сапраўдным упрыгожваннем якога з’яўляюцца не цацкі, свечкі і хлапушкі, а дзіцячыя ўсмешкі. Ва ўсім свеце хлопчыкі і дзяўчынкі з нецярпеннем чакаюць гэтыя яркія, вясёлыя, поўныя дабрыні і радасці святочныя дні, і толькі дарослым пад сілу зрабіць іх па-сапраўднаму казачнымі і незабыўнымі. Менавіта такім запомніцца юным навагрудчанам галоўны раённы дабрачынны ранішнік, які адбыўся 27 снежня ў Цэнтры культуры і народнай творчасці. Подробнее
Таленавіты чалавек не можа быць таленавітым у чымсьці адным. Творчасць настаўніцы працоўнага навучання СШ№4 Алены Валер’еўны Дарасевіч – яскравы прыклад гэтаму. Подробнее
Акцыя «Нашы дзеці» працягваецца. Чарговым мерапрыемствам на Навагрудчыне стаў дабрачынны ранішнік у сярэдняй школе №5 для сем’яў, у якіх дзяцей выхоўваюць толькі таты. Удзел у свяце таксама прынялі бабулі, госці і педагогі ўстаноў адукацыі, у якіх вучацца рабяты. Подробнее
Урач – адна з самых адказных, складаных і ганаровых прафесій. Сапраўдным урачом становіцца той, хто валодае майстэрствам і верай у свае сілы, здольнымі пазбавіць ад хваробы. Подробнее
Гісторыю Навагрудскага раёна стваралі і працягваюць ствараць людзі розных пакаленняў. Шмат сярод іх як навагрудчан, так і ўраджэнцаў іншых рэгіёнаў Беларусі. Подробнее
Свяціцель Мікалай Цудатворца – адзін з самых шанаваных праваслаўных святых, якому прысвечана не адно царкоўнае свята, у тым ліку 19 снежня. Гэты дзень з’яўляецца не толькі днём памяці святога, а таксама прастольным святам Свята-Мікольскага кафедральнага сабора г. Навагрудка. У храме заўсёды збіраецца шмат вернікаў, якія просяць Свяціцеля Мікалая аб дапамозе і падтрымцы ў цяжкія часы, моляцца яму ў надзеі на абарону і заступніцтва, бо вераць, што і сёння святы здзяйсняе мноства цудаў у дапамогу людзям. Не стала выключэннем і сёлетняе свята. Подробнее
Службова-вышуковыя сабакi не маюць званняў і ўзнагарод, але на службе ў Дэпартаменце аховы яны паўнапраўныя члены калектыву. Здольныя бездакорна выконваць каманды, прайсці не адзін кіламетр па следзе чалавека, затрымаць злачынцу, яны – самыя верныя і адданыя сябры. Такія, як службовы сабака Буся, які нясе службу разам з міліцыянерам-кінолагам Р.Ю. Хаданавым. Подробнее
У рамках акцыі «Нашы дзеці» і другога этапа рэспубліканскай акцыі «Бяспечны Новы год» прадстаўнікі Навагрудскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях наведалі выхаванцаў ДУА «Навагрудская спецыяльная агульнаадукацыйная школа-інтэрнат для дзяцей з цяжкімі парушэннямі мовы — парушэннямі псіхічнага развіцця (цяжкасцямі ў навучанні)». Подробнее