У мінулы чацвер у раёне прайшоў адзіны дзень інфармавання па тэмах: «Месца і роля мясцовых Саветаў дэпутатаў Рэспублікі Беларусь у рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі», «Аб процідзеянні гандлю людзьмі», «Вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Гродзенскай вобласці за 11 месяцаў 2017 года». Подробнее
Гісторыя сучаснай адукацыі Навагрудчыны непарыўна звязана з асобай Яўгенія Сямёнавіча Наваграна, а яго жыццё – з малой радзімай. Больш за 50 гадоў свайго жыцця ён прысвяціў педагагічнай дзейнасці і на працягу амаль 30 гадоў узначальваў Кашалеўскую сярэднюю школу. На такіх людзях, як Яўгеній Сямёнавіч, трымаецца вёска, яны яе і інтэлектуальнае багацце, і жыццёвая мудрасць, сумленне, надзея. Лёс гэтага чалавека – гэта лёс амаль кожнага вясковага настаўніка, сельскага інтэлігента. Подробнее
…Каб аб гэтым мог сказаць кожны з прадстаўнікоў падрастаючага пакалення, пяць гадоў назад юныя і дарослыя навагрудчане аб’ядналіся ў рамках рэалізацыі Міжнароднай ініцыятывы ЮНІСЕФ «Горад, дружалюбны дзецям». Подробнее
У самы кароткі светлавы дзень года, 22 снежня, адзначаюць сваё прафесійнае свята людзі, дзякуючы якім у нашых дамах, на працоўных месцах цёпла і ўтульна. На працягу многіх гадоў калектыў Навагрудскага РЭС прафесійна і адказна выконвае задачу надзейнага і якаснага электразабеспячэння. Подробнее
Сёння ў радах Узброеных Сіл Беларусі служыць каля 200 нашых землякоў, яшчэ 20 з’яўляюцца курсантамі Ваеннай Акадэміі Рэспублікі Беларусь і ваенных факультэтаў ВНУ краіны. Радуе, што сярод іх ёсць юнакі, якімі наш край можа ганарыцца. Іх імёны па праву занесены на ганаровы стэнд раённага ваеннага камісарыята «Дастойна служаць нашы землякі». Подробнее
Эколага-інфармацыйны цэнтр «У гасцях у дванаццаці месяцаў» зноў адкрыў свае дзверы. Першыя навагоднія прадстаўленні для дзяцей і дарослых прайшлі ў мінулыя выхадныя. На пляцоўках цэнтра наведвальнікі змаглі адчуць атмасферу навагодніх свят, пабывалі ў гасцях у казачных герояў і павесяліліся каля навагодняй ёлкі. Подробнее
Выніковая ў гэтым годзе прэс-канферэнцыя старшыні аблвыканкама У.В. Краўцова прайшла 27 снежня ў Гродне. Губернатар адказаў на шматлікія пытанні журналістаў, якія датычыліся сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёну, сацыяльных і культурна-гістарычных аб'ектаў, інвестыцый. Подробнее
У чацвер, 14 снежня, у Навагрудскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў рэгіянальны кастынг (раённы этап) Нацыянальнага конкурсу прыгажосці «Міс Беларусь», удзел у якім прынялі 11 дзяўчат. Подробнее
У бягучым годзе органам ЗАГС Рэспублікі Беларусь споўнілася 100 гадоў.У снежні 1917 года быў прыняты Дэкрэт Усерасійскага цэнтральнага выканаўчага камітэта Савета народных камісараў РСФСР «Аб грамадзянскім шлюбе, аб дзецях і аб вядзенні кніг актаў грамадзянскага стану». Подробнее
Паспяховая арганізацыя работы органаў унутраных спраў – гэта ў першую чаргу кампетэнтнасць і адказнасць яго супрацоўнікаў. Подробнее
15 снежня ў Навагрудку «прамую тэлефонную лінію» і выязны прыём грамадзян правёў начальнік галоўнага экспертна-прававога ўпраўлення Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь А.Ю. Мацюшэнка. Пытанні, з якімі звярнуліся жыхары раёна, у асноўным датычыліся працы жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Подробнее
Размова са старшынёй Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта Анатоліем Мечыслававічам МАРКЕВІЧАМ адбылася ў апошнія дні снежня і традыцыйна пачалася з падвядзення вынікаў адыходзячага 2017 года. Подробнее
У апошнія гады шэсце казачных персанажаў стала традыцыйным. У ім прымаюць удзел калектывы ўстаноў культуры, дадатковай адукацыі, прадстаўнікі дзіцячых садоў, школ, а таксама супрацоўнікі устаноў і арганізацый. Подробнее
Ужо стала добрай традыцыяй напярэдадні Дня беларускага кіно, які адзначаецца 17 снежня, сустракацца з дырэктарам Дома-музея Адама Міцкевіча М.П. Гайбам і расказваць нашым чытачам пра фільмы, якія здымаліся на Навагрудчыне. Подробнее
З пачаткам ацяпляльнага сезона колькасць здарэнняў з-за парушэнняў правілаў пажарнай бяспекі пры эксплуатацыі печаў павялічваецца. Міністэрства надзвычайных сітуацый Рэспублікі Беларусь прыкладвае ўсе намаганні для захавання чалавечых жыццяў. Подробнее
Адна з асноўных каштоўнасцей любога прадпрыемства – яго працоўны калектыў. Захаванне здароўя работнікаў, зніжэнне ўзроўню захваральнасці, прафілактыка траўматызму і прафесійных хвароб – задачы, якія выконвае здраўпункт ААТ «Навагрудскі завод газавай апаратуры». Як арганізавана медыцынскае абслугоўванне на прадпрыемстве, мы даведаліся ў загадчыка здраўпункта ўрача-тэрапеўта А.А. Рудзінскай. Подробнее
Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Навагрудская дзіцячая школа мастацтваў» славіцца сваімі багатымі традыцыямі і таленавітымі выхаванцамі. Подробнее
Рэдакцыя газеты «Новае жыццё» пачынае публікацыю здымкаў удзельнікаў фотапраекта для нашых чытачоў «Навагодні карнавал». Подробнее
Навагрудчына – вельмі прыгожы край з багатымі традыцыямі, у якім выдатна спалучаецца гісторыя і сучаснасць. Нягледзячы на розны этнічны склад насельніцтва, Новы год – гэта свята, якое адзначаюць усе жыхары рэгіёну. Неад’емная частка святкавання – навагодняе ўпрыгожванне сваіх дамоў, працоўных месц і, канешне, вуліц. Подробнее
Елкі, сувеніры, свечкі і іншыя тавары навагодняй і каляднай тэматыкі, цацкі, тэкстыль, мяса, рыба, прадукцыя грамадскага харчавання і кандытарскія вырабы – такія «інгрэдыенты» надыходзячых свят былі прадстаўлены на кірмашы, які разгарнуўся на плошчы імя Леніна 23 і 24 снежня. Подробнее
У чацвер, 14 снежня, у рамках акцыі «Нашы дзеці» ў карціннай галерэі Кастуся Качана ў г. Навагрудку адбылося навагодняе дабрачыннае мерапрыемства – ранішнік для выхаванцаў Навагрудскай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы-інтэрната для дзяцей з цяжкімі парушэннямі мовы, парушэннямі псіхічнага развіцця (цяжкасцямі ў навучанні). Подробнее
Спытайце ў любога дзіцяці, якія ў яго самыя любімыя святы? Упэўнены, што амаль кожны адкажа – Новы год і Ражаство. Гэта пара казак і цудаў, у якія шчыра вераць хлопчыкі і дзяўчынкі. Подробнее
Сельгаспрадпрыемствы раёна завяршаюць пастаноўку тэхнікі на зімовае захоўванне. Належныя клопаты пра яе – адна з галоўных задач інжынерных службаў і механізатараў. На мінулым тыдні разам з супрацоўнікамі Дзяржтэхнагляду Навагрудскага раёна мы наведалі ААТ «Прынёманскі» і СРДУП «Свіцязь», каб даведацца, як захоўваецца тэхніка і падтрымліваецца парадак на мехдварах. Подробнее
Ідзе час, усё далей у глыб гісторыі адыходзяць гады Вялікай Айчыннай вайны. Але яны нязменна вяртаюць нас да памяці аб тых, каму мы абавязаны свабодай і незалежнасцю Радзімы. Подзвіг герояў увекавечаны ў помніках і абелісках, назвах вуліц гарадоў і пасёлкаў. Подробнее
На жыццёвым шляху кожнага з нас нямала перашкод, выпрабаванняў і небяспечных сітуацый. І ад самога чалавека залежыць, як ён справіцца з гэтымі выпрабаваннямі, як зможа пазбегнуць непрыемнасцей, як абароніць сябе ад бяды. Каб не дапусціць надзвычайных сітуацый, патрэбна ў першую чаргу ведаць пра бяспеку, строга выконваць парады і рэкамендацыі выратавальнікаў-пажарных. Подробнее