Напярэдадні Дня маці ў Бярэзінскім РВПС Мінскага філіяла РУП “Белпошта” пачалася акцыя “Павіншуем матулю разам”. Подробнее
Уборку кукурузы на сілас у філіяле «Арэшкавічы» ААТ «МЗКЦ» скончылі яшчэ 26 верасня, (заставалася няўбранай толькі невялікая частка плошчаў на падкормку) з ураджайнасцю, якую іншым сельгаспрадпрыемствам раёна перавысіць не ўдалося. Пры сярэднераённай ураджайнасці ў 253 цэнтнеры з гектара ў «Арэшкавічах» атрымалі 329 цэнтнераў зялёнай масы на круг. Пад кукурузу, было выдзелена 147 гектараў. Подробнее
працы паказаў станоўчыя якасці і здольнасці Аляксандр Іванавіч Баранаў (на здымку). Свой вадзіцельскі стаж ён адлічвае ўжо дзесяцігоддзямі, якіх толькі дарог ні пабачыў у сваім жыцці! Подробнее
Так гаворыць пра сябе з усмешкай шматдзетная матуля дзевяцярых дзетак, двое з якіх прыёмныя, а адзін – усыноўлены, і шчаслівая бабуля чацвярых унукаў Валянціна Антонаўна СМАЛЯКОВА. Подробнее
У радзільным аддзяленні раённай бальніцы 11 шчаслівых жанчын. Чатыры – ужо зрабілі сабе самы лепшы, дарагі падарунак да Дня маці, спазнаўшы радасць мацярынства, нарадзіўшы здаровенькіх дзетак. Іншыя – у чаканні свайго маленькага, крыклівага, такога прыгожага “камячка” шчасця. Подробнее
Любячая і любімая жонка, цудоўная гаспадыня, старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання Мінскай вобласці “Многодетная семья” – гэта ўсё пра Надзею Мікалаеўну Ганіну (на здымку). Яна і пагадзілася падзяліцца напярэдадні свята сваімі жаночымі сакрэтамі. Подробнее
У самым цэнтры кастрычніка гэтая шчымлівая дата. Дзень маці супадае з вялікім праваслаўным святам – Пакровам Прасвятой Багародзіцы. Божая Маці і зямная жанчына. Узвышанае і зямное. Непарушная сувязь. Глыбокая еднасць. Абсалютная любоў у часе і ў прасторы. І, мусіць, нават па-за іх межамі. Ваш дзень, дарагія мамы. Наш дзень, дарагія мамы. І няхай самая галоўная, самая высокая з усіх – Божая Маці – сваім пакровам захіляе людскі род ад бед і нястач, ад цёмных думак і нягожых спраў, ад злога вока і хвароб. Няхай падкажа і навучыць, калі хтосьці здарожыўся на жыццёвым шляху, мудрасці, дараванню, веры, надзеі, любві. Подробнее
У ААТ «Стаўбцоўская ПМК» наладжана сувязь фактычна з усімі сельгаспрадпрыемствамі Мінскай вобласці. Шырокая геаграфія ў дзейнасці прадпрыемства звязана ў першую чаргу з рэалізацыяй тэхнічных газаў. Подробнее
Прыгожа і ўтульна. Такая характарыстыка да твару і гораду, і вёсцы, і домаўладанню. Каб яе заслужыць, завіхаемся, прыбіраем, уладкоўваем. Толькі часта атрымліваецца, што тыя, хто з натхненнем стварае, аказваюцца пацярпелымі ад тых, хто нішчыць зробленае. Подробнее
Узводзіць жылыя дамы, аб'екты сацыяльнай сферы, у іх ліку Нацыянальную бібліятэку Беларусі, і нават храмы – будаваць будучае нашай Радзімы. У поўнай меры ў рабочых буднях прыватнай будаўнічай фірмы «ГрынАнд», якая ажыццяўляе дзейнасць у нашым раёне, былі такія важныя і важкія аб'екты. Подробнее
Звароты грамадзян, што паступаюць у сродкі масавай інфармацыі, дапамагаюць не толькі вырашаць канкрэтныя праблемы землякоў, але і дазваляюць газетчыкам пастаянна трымаць руку, што называецца, на пульсе жыцця, быць у курсе таго, што адбываецца ў рэгіёне і якімі клопатамі і радасцямі жывуць гараджане і вяскоўцы. Подробнее
2 кастрычніка 2017 года Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ №357 аб узнагароджанні жанчын ордэнам Маці за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей. Сярод узнагароджаных і наша зямлячка – аператар машыннага даення ААТ «Жарабковічы» Кацярына Гарыбян. Подробнее
Знаёмцеся: сям’я Сяргея і Любові Бушыла з горада Нясвіжа, у якой выхоўваюцца пяцёра дзяцей. Нядаўна падпісаны Указ Прэзідэнта аб узнагароджанні Любові Іванаўны ордэнам Маці. Подробнее
У Парахонскім сельскім цэнтры культурыі вольнага часу адбыўся канцэрт народнага ансамбля народнай песні «Маладзіцы». На-года для сустрэчы з землякамі – святкаванне 15-годдзя з моманту атрымання калектывам звання «народны». Подробнее
Быць бацькамі – карпатлівая, нялёгкая праца. І як цудоўна, калі дзеці апраўдваюць спадзяванні, калі бацькі ганарацца іх дасягненнямі. Подробнее
Ганна Сліж і яе дачка — мамы прыёмных дзяцей. Дваццаці — на дваіх. Подробнее
7 кастрычніка жыхары Пастаўшчыны прынялі ўдзел у штогадовай рэспубліканскай добраахвотнай акцыі па ўборцы ляснога фонду ад смецця і захламленасці “Чысты лес”. Ініцыятарам мерапрыемства ўжо сёмы год запар выступае Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі. Далучыцца да акцыі маглі ўсе жадаючыя. Подробнее
На мінулым тыдні педагагічная скарбонка настаўніка гісторыі і грамадазнаўства сярэдняй школы №1 г. Хойнікі Н.М. Амельчанка (на здымку) папоўнілася чарговай узнагародай. Подробнее
У шосты раз на Пастаўшчыне прайшоў міжнародны конкурс “Майстры вёскі”. Сёлета месцам яго правядзення стаў аграгарадок Камаі. Подробнее
Трыццацідвухгадовая Ніна Сіротка ў акружэнні сябровак-аднагодак – асоба ў пэўным сэнсе неардынарная. Калі тыя раздумваюць, ці заводзіць дзіця, максімум – другое, яна – мама ўжо чацвярых дачушак. Прычым, выхоўвае іх жанчына адна, не прагінаючыся пад цяжарам жыццёвых праблем, застаючыся такой жа ўсмешлівай і абаяльнай. Подробнее
З 14 па 22 кастрычніка ў Сочы праходзіць XIX Сусветны фестываль моладзі і студэнтаў. Сярод каля трохсот удзельнікаў з Беларусі ёсць прадстаўнікі Мядзельшчыны. Гэта тры супрацоўнікі НДЦ «Зубраня»: выхавальнік Сяргей Сечын, загадчык аддзела па арганізацыі выхаваўчай работы структурнай адзінкі «Лазурная» Кацярына Шаркель і настаўнік інфарматыкі і матэматыкі Антон Гулецкі. Подробнее
Учора ў абласным выканаўчым камітэце адбылося мерапрыемства, прымеркаванае да Дня маці. Па традыцыі на ім былі ўручаны прэміі імя Героя Савецкага Саюза Зінаіды Міхайлаўны Тусналобавай-Марчанка. Іх прысуджаюць за высокі прэстыж мацярынства і ўмацаванне інстытута сям’і, яе маральных асноў, моцныя сямейныя традыцыі і каштоўнасці, прапаганду вопыту ў выхаванні дзяцей. Сярод лаўрэатаў — і лынтупчанка Алена Мураўёва (на здымку з мужам і дзецьмі). Подробнее
…На развітанне я папрасіла патрымаць яе за рукі з тонкімі, як у інтэлігентнай пані, пальчыкамі, і быццам патрымала рукі сваёй маці. Подробнее
Каб чытачы не западозрылі ў загалоўку нейкую пікантнасць, адразу тлумачу, што гэта муж, Валянцін Уладзіміравіч, і сыны Алег, Руслан і Павел. Подробнее