Тры дзяўчыны прыехалі па размеркаванню ў Чэрвеньскі раённы Цэнтр культуры і адпачынку. Знаёмцеся, гэта Марына Ліхадзедава, Валянціна Задзірава і Караліна Шыракеева. Подробнее
Многія жыхары гарпасёлка і раёна сталі сведкамі ўрачыстай цырымоніі адкрыцця ў райцэнтры фізкультурна-аздараўленчага комплексу «Юнацтва-Ушачы», а сотні за прайшоўшы з гэтага моманту непрацяглы час трапілі ў лік яго наведвальнікаў. Подробнее
У суботу ў Клічаве прайшоў абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2017”. Удзел у свяце прыняла і афіцыйная дэлегацыя Бялыніччыны, якую ўзначаліў старшыня райвыканкама Мікалай КАДАЦЕНКА. Подробнее
Такі ўраджайны год на грыбы, як сёлета, кажуць кааператары Івацэвіцкага райста, якія займаюцца іх нарыхтоўкай, выдаецца раз у дзесяцігоддзе. Старшыня праўлення Івацэвіцкага райста Тамара Варабей казала, што ў 2006 годзе, калі ў нас праходзіў абласны фестываль “Дажынкі”, год быў небывалы на грыбы – яны нарыхтавалі ажно 14 тон баравікоў на экспарт. З той пары прайшло 11 гадоў, і сёлета выдаўся амаль такі ж залаты грыбны сезон: людзі і сабе нарыхтавалі грыбоў на зіму, і здаюць іх кааператарам і прыватным нарыхтоўшчыкам – зарабляюць на іх. У некаторых атрымліваецца і добрая прыбаўка да пенсіі ці да зарплаты. Подробнее
У мінулую пятніцу ў Канвелішскім навучальна-педагагічным комплексе вязку з вершаў Якуба Коласа і Янкі Купалы аматарам паэтычнага слова падаравалі школьнікі Воранаўшчыны. Узнёсла і кранальна гучалі песні, пакладзеныя на словы творцаў, у выкананні вучняў НПК і настаўніка Валерыя Зянонавіча Адамчыка. Подробнее
З парога абдымаюць дарослыя дзеці Тарэсу Браніславаўну Пастарняк, калі прыязджаюць у бацькоўскі дом у Сеўруках, што у Місявіцкім сельсавеце. Матчына душэўнае цяпло і свет, які льецца з яе вачэй, супакойваюць, пасяляюць у сэрцы незвычайнае трапяткое пачуццё. Верыце, я і сама гэта адчула, аднойчы сустрэўшыся з ёй. Пра жыццё-быццё простай сялянкі і ў той жа час вельмі таленавітай і мудрай жанчыны і пойдзе размова далей. Подробнее
Да свята рыхтаваліся грунтоўна і старанна, каб як мага лепш прэзентаваць нашых працаўнікоў і непаўторны каларыт роднага краю. Подробнее
Сёння фатаграфія стала як ніколі даступнай. Адзін дотык да тэлефона ці планшэта — і яркі якасны здымак гатовы Подробнее
26 верасня члены савета і актывісты раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” прымалі ў сябе “афганцаў” з літоўскага горада Вісагінас — кіраўніка клуба “Саланг” Сігітаса Дудкявічуса і яго сябра і паплечніка Сяргея Варапаева. Подробнее
З маладосці Таліна Міхайлаўна Іжохіна асвоіла некалькі спецыяльнасцей. Даводзілася мяняць іх з прычыны жыццёвых абставін. Але сваім прафесійным святам жанчына лічыць Дзень настаўніка. Пакуль функцыянавала Заронаўская базавая школа, яна абавязкова двойчы ў год прыходзіла сюды — 1 верасня і на апошні званок. Зараз прымае віншаванні па тэлефоне — ад былых калег і сваіх вучняў. Подробнее
Пад такой назвай пры раённым краязнаўчым музеі створаны грамадскі клуб. Ініцыятарамі гэтага выступіла кіраўніцтва музея і раённага савета ветэранаў. Подробнее
Малорита Подробнее
На тое і восеньскі кірмаш, каб тавараў на ім было як найбольш, а цэны — як мага ніжэйшыя. Патэнцыяльныя пакупнікі чакалі яго. Самыя нецярплівыя тэлефанавалі да нас у рэдакцыю: “Калі ў газеце з’явіцца аб’ява аб маючым адбыцца кірмашы?”. Нарэшце з’явілася. Подробнее
У нядзелю, 8 кастрычніка, у Маларыце распачаў работу ХІV абласны пленэр разьбяроў манументальных драўляных скульптур Подробнее
Нягледзячы на пранізлівы восеньскі вецер, хмарнае неба і дождж, які перыядычна ішоў мінулую пятніцу, членам “пярвічкі” БРСМ пагранічнай камендатуры “Паставы” было горача ад актыўнай фізічнай працы: у той дзень разам са старшым лейтэнантам Аляксандрам Мялешкам яны — тры салдаты тэрміновай службы — ускопвалі рыдлёўкамі агарод жыхарцы райцэнтра Яўгеніі Пятроўне Мацкевіч. Подробнее
Больш як 20 год у Доме рамёстваў пры раённым Цэнтры культуры і вольнага часу ў Аснежыцах мастаком-афарміцелем працуе Аксана Васіль-еўна Смужэвіч (на здымку) Подробнее
Малорита Подробнее
Самых моцных мужчын аграпрама вызначыў конкурс “Асілак сяла”. Подробнее
5 кастрычніка з нагоды Дня работнікаў культуры ў РЦК прайшло ўрачыстае мерапрыемства. У зале сабраліся прадстаўнікі розных падраздзяленняў: спецыялісты раённага Цэнтра культуры, цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы, музеяў, школ мастацтваў, работнікі сельскіх устаноў культуры. Подробнее
Гаспадаркі раёна актыўна займаюцца ўборкай цукровых буракоў. Па стане на 9 кастрычніка ў раёне ўбраны 55,5 працэнта плошчаў. Подробнее
Жанна Байкоўская прысвяціла прафесіі паштальёна больш дваццаці гадоў. Подробнее
Сёлета сельгаспрадпрыемствам Бераставіцкага раёна неабходна ўбраць 2293 га зямель, адведзеных пад пасевы цукровых буракоў. На 5 кастрычніка на буракапрыёмны пункт імі здадзена ўжо каля 20 тысяч тон гэтай тэхнічнай культуры. Аднак у параўнанні з тым, якая колькасць салодкага кораня прайшла праз канвееры Бераставіцкага буракапрыёмнага пункту за 70 гадоў яго існавання, гэтая лічба здаецца кропляй ў моры. Подробнее
Хацеў бы пачаць з рытарычнага пытання: «А ці будзе калісьці кананізаваны Францішак Скарына?» Адказ на яго дасць толькі жыццё, прычым не за адзін-два гады, а на працягу найбліжэйшых дзесяцігоддзяў. Подробнее
Тэатр Нацый прадставіў у Мінску спектакль «Іванаў» паводле Чэхава: зорная трупа і адзіны паказ у рамках «ТЭАРТу» выклікалі ажыятаж. Подробнее
Гаспадаркі раёна актыўна займаюцца ўборкай цукровых буракоў. Па стане на 9 кастрычніка ў раёне ўбраны 55,5 працэнта плошчаў. Подробнее