«Магія папяровых завіткоў» – пад такой назвай на мінулым тыдні ў Навагрудскай гарадской бібліятэцы адкрылася выстаўка работ з газетных трубачак і квілінгу гараджанкі Любові Іванаўны Емельяновіч. Усе рэчы, прадстаўленыя на выстаўцы, зробленыя сваімі рукамі, выглядаюць стыльна і арыгінальна. Чаго тут толькі няма: карзінкі, скарбонкі, вазачкі, дамавічкі, цукерніцы … Подробнее
Першая сустрэча і першае ўражанне: прыгожая жанчына з адкрытай, прыемнай усмешкай.– Адказная, вельмі тактоўная, добразычлівая і ўважлівая да людзей, – так характарызуе яе старшыня Нягневіцкага сельвыканкама Васілій Фёдаравіч Рудакоўскі. Подробнее
У суботу, 15 ліпеня, жыхары вёскі Бор Любчанскага сельсавета адзначылі свята вёскі. Мерапрыемства атрымалася яркім і запамінальным.На свята сабраліся ўсе жыхары вёскі, каб успомніць мінулыя дні, каб парадавацца поспехам адзін аднаго, каб яшчэ раз пераканацца, што няма на свеце больш прыгожага кутка, чым той, дзе пашчасціла нарадзіцца і вырасці. Подробнее
Разнастайнасць лагераў, якія штогод працуюць у раёне ў перыяд летняй аздараўленчай кампаніі, можа задаволіць інтарэсы і патрэбы практычна любога дзіцяці, у тым ліку і юных спартсменаў. Для рабят, якія прыклалі шмат намаганняў для таго, каб мець поспехі ў выбраным відзе спорту, вельмі важна не толькі адпачыць, але і захаваць добрую фізічную форму. Подробнее
Пяты год запар на базе Навагрудскага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя працаваў лагер працы і адпачынку з кругласутачным прабываннем «Падлетак». Па традыцыі большасць яго наведвальнікаў склалі дзеці, якія знаходзяцца на розных відах сацыяльнага ўліку. Канцэпцыя лагера ўключала працоўную дзейнасць навучэнцаў ліцэя ў першай палове дня і культурна-масавыя мерапрыемствы – у другой. Подробнее
У аздараўленчым лагеры «Свіцязь» завяршыла работу другая змена, якая мела духоўна-маральную накіраванасць і была прысвечана 700-годдзю заснавання Навагрудскай епархіі. Для 203 рабят гэтыя васямнаццаць дзён прайшлі на адным дыханні – дзеці цікава адпачылі і аздаравіліся, атрымалі шмат станоўчых эмоцый і ўражанняў і духоўна ўзбагаціліся. Подробнее
Правесці лета цікава і з карысцю мараць многія маладыя людзі, а ўвасобіць гэту мару ў жыццё можна дзякуючы часоваму працаўладкаванню, у тым ліку ў складзе студэнцкіх атрадаў. Студатрадаўскі рух у Беларусі налічвае больш за 50 гадоў і сёння з’яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці самага масавага маладзёжнага грамадскага аб’яднання – Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. Подробнее
Для дзяцей дашкольнага ўзросту сустрэчы з выратавальнікамі заўсёды становяцца сапраўдным святам, а для работнікаў МНС такія візіты з’яўляюцца неад’емнай часткай іх работы, бо яны выконваюць вялікую ролю ў забеспячэнні бяспекі дзяцей. Подробнее
Калі лёсам наканавана сустрэцца двум людзям, гэта сустрэча адбудзецца нягледзячы ні на што – ні сотні кіламетраў, ні абставіны не стануць перашкодай. Так, відаць, і Пятру Міхайлавічу Наско і Неаніле Пятроўне Апсалямавай прызначана было сустрэцца, а іх выпадковае знаёмства – толькі маленькі штуршок насустрач. Подробнее
Папулярызацыя сярод насельніцтва заняткаў фізкультурай і спортам і актыўнага адпачынку немагчыма без развіцця спартыўнай інфраструктуры Подробнее
Рэгіянальны фестываль-конкурс бардаўскай песні памяці Уладзіміра Высоцкага «Музыка сэрцаў», які прайшоў 22-23 ліпеня, у чацвёрты раз сабраў на Навагрудчыне аматараў творчасці знакамітага паэта, акцёра і аўтара-выканаўцы. Подробнее
12 ліпеня свой 60-гадовы юбілей адзначыла адна з самых важных службаў рэгіёну – філіял Лідскія электрычныя сеткі РУП «Гроднаэнерга». Менавіта ад працы яго работнікаў залежыць дзейнасць прамысловых прадпрыемстваў, дзяржаўных устаноў, школ, бальніц, святло і ўтульнасць у нашых дамах, якасць жыцця кожнага чалавека. Подробнее
На мінулым тыдні адбылося чарговае пасяджэнне камісіі па прафілактыцы вытворчага траўматызму і прафесійнага захворвання пры Навагрудскім райвыканкаме, удзел у якім прынялі намеснік старшыні райвыканкама, старшыня камісіі А.Л. Сялевіч, члены камісіі (прадстаўнікі розных ведамстваў і арганізацый), кіраўніцтва і адпаведныя спецыялісты ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК, сельгасарганізацый раёна і будаўніча-мантажнага ўпраўлення. Подробнее
Начальнік апаратнай узвода сувязі 108-га асобнага палка матэрыяльнага забеспячэння вайсковай часці 14103 Алена Іванаўна Літвінчук прызналася, што яе выбар звязаць лёс са службай у арміі вызначыў выпадак. Нягледзячы на тое, што ў нашым горадзе знаходзяцца дзве вайсковыя часці, ніхто з родных раней са службай у арміі не быў звязаны. Подробнее
Сядзіба Чамброва знаходзілася паміж вёскамі Валеўка і Радагошча, каля возера Свіцязь.Першымі вядомымі ўладальнікамі Чамброва былі Курчы герба Радван. У ХVІІІ стагоддзі гэты маёнтак належаў сям’і Узлоўскіх, а ў пачатку ХІХ стагоддзя быў набыты навагрудскім адвакатам Карповічам. Пасля маёнтак належаў яго сыну Юліяну, які быў жанаты на Караліне з роду Булгакаў, а апошнім уладальнікам быў унук Кароль, жанаты на Марыі Паплаўскай. Чамброва знаходзілася ва ўласнасці роду Карповічаў больш за сто гадоў. Подробнее
Як вярнуць пазычаныя грошы? Пры адказе на гэта пытанне, як правіла, можна пачуць: праз суд.Загадчык Навагрудскай натарыяльнай канторы В.І. МАСЛО з гэтым пагаджаецца, але дадае, што можна звярнуцца і да натарыуса, каб спагнаць доўг на падставе выканаўчага надпісу. Подробнее
У Навагрудскай раённай бібліятэцы адбылася прэзентацыя новай кнігі «Жыватворная спадчына» Вячаслава Антонавіча Чамярыцкага – літаратуразнаўцы, крытыка, культуролага, перакладчыка, тэкстолага, скарыназнаўцы, кандыдата філалагічных навук, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі. Подробнее
На мінулым тыдні ў раёне стартаваў першы этап жніва. Адна за другой гаспадаркі прыступаюць да ўборкі азімага рапсу – генеральнай рэпетыцыі перад уборачнай кампаніяй збожжавых і зернебабовых культур. У гэтым годзе рапсавы клін Навагрудчыны складае 2100 га, і, каб не страціць ні адной тоны, неабходна правесці ўборку якасна і ў аптымальныя тэрміны. Подробнее
Утульны і расквечаны гарадскі пасёлак, прыветлівыя гаспадары фэсту, мноства гасцей, прыгожыя святочныя строі і… шматкаляровыя парасоны… Подробнее
Прафесія пажарнага – для моцных, адважных мужчын, якія не баяцца рызыкаваць сваім жыццём. Подробнее
Шэсць чалавек у Навагрудскім раёне пераступілі 100-гадовую мяжу і лічацца доўгажыхарамі. 15 ліпеня свой 100-гадовы юбілей адзначыла жыхарка вёскі Яўсеевічы Любчанскага сельсавета Вольга Мікалаеўна Гесць. Подробнее
На пачатку вуліцы Карла Маркса ў Нясвіжы, амаль насупраць нядаўна ўзведзенага храма Узнясення Гасподня, з’явілася новая гандлёвая кропка — магазін з простай назвай “Прадукты”. Ён адкрыўся ў мінулую пятніцу ў прысутнасці намесніка старшыні Нясвіжскага райвыканкама Людмілы Мядзведзевай, якая шчыра павіншавала гаспадароў з пачаткам сваёй справы і пажадала магазіну доўгай і паспяховай работы. Подробнее
Удзельніцай нашага праекта «Гісторыя Навагрудчыны ў старым альбоме» становіцца Галіна Іванаўна Рафаловіч. Яна вырашыла падзяліцца з нашымі чытачамі фотаздымкамі з сямейнага альбома, якія захоўваюцца ў яе дома, і расказаць пра жыццё людзей, з якімі звёў яе лёс ужо ў сталым ўзросце. Подробнее
Штогод у Беларусі адбываецца больш за 10 тысяч надзвычайных сітуацый і аварый. У лічаныя хвіліны на месца здарэння прыязджаюць супрацоўнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Выратавальнікі здольныя імгненна ацаніць сітуацыю і маштаб трагедыі, прыняць хуткія меры па ліквідацыі. Гэтая прафесія з’яўляецца адной з самых рызыкоўных. Подробнее
Поле за вёскай Слабада, што ў СВК “Агракамбінат Сноў”, стала апошняй кропкай жніўнага маршруту сноўскіх хлебаробаў. Подробнее