У мінулы чацвер, 24 жніўня, у актавай зале ДУВП “Івацэвіцкая ЖКГ” у рамках работы інфармацыйна-прапагандысцкай групы прайшла сустрэча калектыву прад-прыемства з міністрам жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі Аляксандрам Церахавым. У першай частцы ішло абмеркаванне тэмы “Нацыянальная сістэма адукацыі: актуальныя праблемы і шляхі іх вырашэння”. Подробнее
4 жніўня ў аграгарадку Уселюб прайшоў раённы этап рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага конкурсу «Уладар сяла – 2017». Конкурс, мэтай якога з’яўляецца павышэнне ролі і значэння сям’і, папулярызацыя сельскагаспадарчага побыту і працы, стаў ужо своеасаблівай пляцоўкай для знаёмства з маладымі сем’ямі раёна. Подробнее
Я не першы раз прыязджаю ў аздараўленчы лагер «Свіцязь». Чаму? Бо адпачынак у лагеры – гэта зносіны з аднагодкамі, жыццё без інтэрнэту і тэлевізараў, з вечарамі ля кастра, пазнавальнымі экскурсіямі і цікавымі мерапрыемствамі. У трэцюю змену гэтага года самым запамінальным для мяне стаў дзень, падчас якога мы наведалі Цэнтр бяспекі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях у г. Лідзе. Подробнее
У лагеры «Свіцязь» я адпачываю не першы раз. Больш за ўсё прыцягвае тое, што ён размешчаны ў вельмі прыгожым месцы. Жыццё лагера насычана экскурсіямі, спартыўнымі спаборніцтвамі і творчымі конкурсамі. Падчас трэцяй змены даволі шмат мерапрыемстваў было прысвечана Беларусі. І гэта нядзіўна, бо наша краіна маляўнічая, з багатай гісторыяй і культурай. Подробнее
На тэрыторыі нашага княства Свяцязянскага размясціліся атрады-замкі «Імперыя», «Радзівілы», «Новае пакаленне», «Мушкецёры», «Максімум», «Крэпасць», «Віцязі», «Радзіма», «Патрыёт», «Дружба» і «Дружына». Як і ў кожнага сярэднявечнага замка, у нас таксама былі свае традыцыі, законы, звычаі і легенды, з якімі мы паэтапна знаёміліся падчас квэстаў, конкурсаў, спаборніцтваў і іншых мерапрыемстваў. Подробнее
Справядлівасць, сумленнасць, сабранасць, дысцыплінаванасць – асноўныя рысы характару намесніка ваеннага камісара – начальніка мабілізацыйнай групы ваеннага камісарыята Навагрудскага і Карэліцкага раёнаў маёра Дзмітрыя Міхайлавіча Шулькевіча. На такой пасадзе па-іншаму і нельга – у ваенных свае правілы. Ваенны камісар Сяргей Пятровіч Бурак характарызуе свайго намесніка як дастойнага афіцэра, вайскоўца, які валодае такімі якасцямі, якія дазваляюць яму выконваць пастаўленыя задачы ў любы час і ў любых умовах. Сёлета імя Дзмітрыя Міхайлавіча Шулькевіча занесена на раённую Дошку гонару. Подробнее
Мець добрую адукацыю ва ўсе часы было вельмі важна і прэстыжна. У цяперашні час у студэнтаў ёсць выбар: вучыцца за кошт дзяржавы альбо на платнай аснове. У кожнага з гэтых варыянтаў свае асаблівасці. Так, напрыклад, пры атрыманні адукацыі за кошт дзяржавы ў выпускніка пасля заканчэння вучобы ёсць абавязак у выглядзе адпрацоўкі ў таго наймальніка, да якога ўстанова адукацыі накіруе выпускніка на працу. У выпадку адмаўлення ад такой адпрацоўкі заканадаўствам устаноўлены абавязак выпускніка кампенсаваць дзяржаве кошт свайго навучання за ўсе гады вучобы. Са снежня 2016 года парадак разліку сродкаў, патрачаных дзяржавай на навучанне выпускніка, якія належаць кампенсацыі, істотна змяніўся. Подробнее
Усяго праз некалькі месяцаў адбудзецца трэці з’езд адной з самых масавых грамадскіх арганізацый нашай краіны – РГА «Белая Русь». Яго правядзенне запланавана на 28 кастрычніка бягучага года. На гэтым форуме дэлегаты будуць падводзіць вынікі работы за пяцігодку, вызначаць шляхі далейшага развіцця грамадскага аб’яднання. Будзе абмеркавана таксама новая рэдакцыя Статута і праграма дзейнасці на наступныя пяць гадоў. Подробнее
Дабрачынная акцыя пад такой назвай традыцыйна праходзіць у нашай краіне, у тым ліку і на Навагрудчыне, напярэдадні навучальнага года. Ладзіцца яна для таго, каб аказаць дапамогу ў падрыхтоўцы да школы шматдзетным, няпоўным і малазабяспечаным сем’ям, дзяцям-інвалідам, дзецям-сіротам, дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў. Для гэтых мэт выкарыстоўваюцца сродкі з раённага бюджэту, упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, дапамога прадпрыемстваў, грамадскіх арганізацый. Подробнее
2 жніўня ў г. Навагрудку каля аўтавакзала валанцёры Навагрудскай гарадской арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа і супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях правялі акцыю па рэагаванні на экстрэмальныя ўмовы надвор’я «Спякота». Подробнее
Вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Бярэзінскага раёна за студзеньчэрвень 2017 года разгледжаны на пашыраным пасяджэнні райвыканкама, якое адбылося на мінулым тыдні. Подробнее
Выражаю вам глубокую признательность за оказанную качественную и своевременную помощь в уборке урожая зерновых и зернобобовых культур в Борисовском районе Подробнее
З упэўненасцю можна сказаць, што самы хвалюючы перыяд уступнай кампаніі – гэта цэнтралізаванае тэсціраванне. Подробнее
Статыстыка сведчыць: з 10 выпадкаў смерці 8 прыпадае на мужчын. Гэта можа быць звязана з многімі фактарамі. Так, мужчыны цяжэй пераносяць павышаны артэрыяльны ціск у параўнанні з жанчынамі; часцей, чым жанчыны, харчуюцца няправільна – у іх рацыёне пераважае тлустая, салёная і смажаная ежа; мужчыны часцей маюць шкодныя звычкі — курэнне, алкагалізм, наркаманія і інш. Подробнее
Колькі цацак трэба дзіцяці? Наўрад ці нехта зможа даць дакладны адказ на гэтае пытанне. Гэта тое ж самае, што разважаць на тэму, колькі грошай трэба для шчасця. Подробнее
Вёска Вераскава — адзін з найстарэйшых населеных пунктаў Навагрудчыны. Яе гісторыя пачынаецца яшчэ ў ХVІ стагоддзі. Подробнее
У мінулую суботу ў аграгарадку Сяліба прайшоў раённы этап рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта “Уладар сяла”, наладжаны ГА “БРСМ” і райкамам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу. Подробнее
Мой бацька ў гады Вялікай Айчыннай вайны ваяваў, потым трапіў у нямецкі палон. Якая кампенсацыя належыць яму як былому ваеннапалоннаму? (З тэлефоннага запыту). Подробнее
Станіславу Уладзіміравічу Чымбургу — 29. Паспяхова складваецца кар’ера — ён з’яўляецца намеснікам начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама. Радуе сям’я — стаў шчаслівым мужам і татам. Захапляе работа — заўсёды ў пошуку і творчасці. З ім наша гутарка. Подробнее
У мінулую пятніцу на базе нашага раёна прайшло пасяджэнне секцыі Рэспубліканскага метадычнага савета па пытаннях удасканалення сацыяльнага абслугоўвання і ўкаранення інавацыйных тэхналогій сацыяльнай работы ва ўстановах сацыяльнага абслугоўвання Подробнее
3 жніўня на базе Навагрудскага РУП ЖКГ адбылася пашыраная выязная калегія Гродзенскага абласнога ўпраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Подробнее
Дзьячэнкі і Шэметы, Капыловы і Гнусіны, Богач і Бусел — вось шэсць сем'яў, што ў мінулую нядзелю сабраліся ў лесапарку «Загор'е», каб паспрачацца за тытул пераможцы штогадовага раённага конкурсу «Уладар сяла». Подробнее
1 жніўня 85-годдзе з дня ўтварэння адзначыла 49-я радыётэхнічная брыгада ваенна-паветраных сіл і войск супрацьпаветранай абароны. Да гэтай нагоды, а таксама да Дня ваенна-паветраных сіл і было прымеркавана выступленне вакальна-інструментальнага ансамбля “Достояние”, што адбылося на мінулым тыдні ў імправізаванай глядзельнай зале пад адкрытым небам на тэрыторыі 1-га радыётэхнічнага цэнтра. Подробнее
Ярка свеціць сонца, спякота. Гарачае надвор’е, якое ўсталявалася на гэтым тыдні, не толькі не прыпыніла працу ў полі, а, наадварот, стымулюе хлебаробаў працаваць больш аддана. Уборачная кампанія набірае тэмп – дзень за днём збожжавы каравай Навагрудчыны папаўняецца новымі тонамі. Подробнее
З’яўленне ў грамадскім месцы ў стане алкагольнага ап’янення, дробнае хуліганства, дробны крадзеж, невыкананне абавязкаў па суправаджэнні дзяцей – гэтыя і іншыя правапарушэнні разгледзелі ў мінулы чацвер на чарговым пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама. Подробнее