Язык: Беларуская

  • У Верхнядзвінскім раёне за парты селі больш 2 тысяч школьнікаў С. АЛЯКСАНДРАВА., Дзвінская праўда № 70 от 04 сентября 2017 04 сентября 2017 08:26 Общество Беларуская

    Першага верасня адкрылі дзверы для сваіх выхаванцаў 13 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі раёна і 15 дзіцячых ясляў-садкоў. Авалодваць ведамі будуць 2099 навучэнцаў, з іх 204 – першакласнікі. Подробнее

  • Пра мары, кар’еру і самастойнасць Маргарыта КУХТА, Ляхавіцкі веснік №67 от 02 сентября 2017 03 сентября 2017 21:26 Общество Беларуская

    Здаецца, зусім нядаўна мы рыхтаваліся да семінараў, хадзілі на лекцыі, абмяркоўвалі вынікі вытворчай практыкі, адзначалі медыум, ладзілі студэнцкія вечарыны (асабліва запомніліся цёплыя сустрэчы з выдатнымі беларускімі рэжысёрамі, акцёрамі, сцэнарыстамі ў кінаклубе «Фруза» ў мультымедыйнай бібліятэцы БДУ), хваляваліся падчас сесій… І вось дзяржаўныя экзамены, абарона дыпломнай работы – і ў руках дакумент аб атрыманні вышэйшай адукацыі. Жнівень,  віншаванні з першым працоўным днём. Я – карэспандэнт аддзела сацыяльных пытанняў раённай газеты «Ляхавіцкі веснік», па мэтавым накіраванні якой вучылася ў інстытуце журналістыкі. Подробнее

  • Каб ганарыцца, трэба ведаць Святлана БЕЛЬМАЧ, Ляхавіцкі веснік №67 от 02 сентября 2017 03 сентября 2017 21:21 КалейдоскопОбщество Беларуская

    Абавязкова знойдзецца нехта, хто ў адказ на разважанні пра мясцовых знакамітасцяў скажа: маўляў, не пашанцавала Ляхавіччыне стаць радзімай сусветна вядомых Янкі Купалы ці Якуба Коласа…  Подробнее

  • Вераснёўскі гараскоп Вольга БАРАДЗІНА, Ляхавіцкі веснік №67 от 02 сентября 2017 03 сентября 2017 21:18 Общество Беларуская

    Вось і восень прыйшла, лета як не бывала…
    Прэлюдыя  “вачэй зачаравання” гучала яшчэ ў жніўні празрыстай ноткай ранішняй расы, што гойдалася ў нечаканай павуцінцы на хлебнай ніве сонечнага колеру, дзе сваволіў гарачы вецер. Прэлюдыя восені шапацела парашуцікамі першых лісткоў, што пачалі прызямляцца з дрэў пад ногі. Успыхнулі  аксаміткамі клумбы, зоркі агародчыкаў – астры – фантастычна расквецілі пейзаж, і вяргіні, і флёксы, і гладыёлусы… Каляндар засведчыў восень і паабяцаў шмат прыемных, знакавых дат і падзей. Вераснёўскі гараскоп гэта дакладна  пацвердзіў. Дык што мы маем?  Учора школьны званок афіцыйна задакументаваў пачатак новага навучальнага года. Святочная падзея? Безумоўна! У Дзень ведаў, першы ў першай чвэрці дзень, шчырая размова пра дарагое сэрцу, назаўсёды сваё – пра Беларусь, пра нашу Радзіму, пра яе гісторыю і сучаснасць.
    Подробнее

  • Вернасць прафесіі Надзея БАТАЛКА, Прамень № 64 (10 210) от 30 августа 2017 31 августа 2017 17:42 Общество Беларуская

    Працоўная біяграфія Казіміра Шумчыка з ААТ «Дзераўное» налічвае трыццаць чатыры гады. І ўвесь гэты час ён рупіцца вадзіцелем. Некалькі ўборачных кампаній быў памочнікам камбайнера. Зараз у яго распараджэнні аўтамашына МАЗ, на якой перавозіць розныя грузы. У перыяд жніва «велікагруз» задзейнічаны на адвозцы збожжа ад камбайнаў. На гэтай рабоце Казімір Казіміравіч дабіваецца высокіх вынікаў. Сёлета дбайнаму работніку не хапіла зусім нямнога, каб дасягнуць запаветнага двухтысячнага паказчыка. Подробнее

  • Трэцяе месца ў вішняўчан Надзея БАТАЛКА, Прамень № 64 (10 210) от 30 августа 2017 31 августа 2017 17:38 Общество Беларуская

    На семінары-вучобе з удзелам кіраўнікоў і галоўных спецыялістаў сельгаспрадпрыемстваў, які праходзіў у ААТ «Каганец», начальнік абласной інспекцыі дзяржтэхнагляду Валерый Злотнік уручыў дырэктару ААТ «Вішнявецкі-агра» Віктару Худніцкаму Ганаровую грамату Мінскага абласнога выканаўчага камітэта. У абласным конкурсе ў намінацыі «Лепшая сельскагаспадарчая арганізацыя па добраўпарадкаванні машыннага двара, гатоўнасці рамонтна-абслуговай базы і машынна-трактарнага парку да палявых работ» таварыству прысуджана трэцяе месца. Валерый Яфімавіч падкрэсліў, што за апошні час, а менавіта з прыходам новага кіраўніка, мехдвор гаспадаркі змяніўся да лепшага. Многа праведзена работы па добраўпарадкаванні тэрыторыі, стварэнні працаўнікам сацыяльна-бытавых умоў. Ён пажадаў працаўнікам інжынернай службы плённай працы і ў далейшым. Подробнее

  • Імёны забытых прадмесцяў Іван САЦУКЕВІЧ, гiсторык, Вечерний Минск №35 от 31 августа 2017 31 августа 2017 16:51 Культура Беларуская

    Ці кожны з нас можа адказаць на пытанне, чаму так называюцца і дзе знаходзяцца гістарычныя месцы горада?  Подробнее

  • «З намі заўсёды цёпла!» Наталля ПЕРАПЕЧКА, Ляхавіцкі веснік №66 от 30 августа 2017 31 августа 2017 16:34 ОбществоЭкономика Беларуская

    – Пах газу ў кватэры? Тэрмінова перакрыйце газ, адкрыйце вокны, праветрыце памяшканне, не карыстайцеся агнём і электрапрыборамі. І ні ў якім разе не курыце! Брыгада выязджае, – падрабязна  інструктуе па тэлефоне прыёмшчык заказаў усхваляванага абанента. Аварыйна-газавая  брыгада  ў складзе майстра, слесара, вадзіцеля прымае заяўку і спяшаецца па адрасе.
    «Аварыйка» выязджае  не толькі ў выпадку няштатнай сітуацыі, але і для рамонтна-тэхнічнага абслугоўвання газавага абсталявання. За суткі аварыйна-дыспетчарская служба Ляхавіцкага раёна газазабеспячэння прымае ў сярэднім да 100  тэлефанаванняў, у тым ліку і звароты  на дастаўку звадкаванага газу. Самы гарачы час – восень-зіма. Менавіта з пахаладаннем многія нашы  землякі часцей набіраюць  нумар 104 ці  2-15-04.
    Подробнее

  • «Дажынкі-2017» Ірына КАВАЛЕНКА, Слуцкий край №206-211 (15648 - 15653) от 31 августа 2017 31 августа 2017 16:31 КалейдоскопОбщество Беларуская

    Хлебаробы Случчыны паспяхова справіліся з уборкай збожжавых і зернебабовых культур, падчас жніва не падвяла руплівых механізатараў і вадзіцеляў тэхніка. Багаты ўраджай дапрацаваны, духмяныя караваі выпечаны – самы час святкаваць. Велічна і натхнёна прайшло ў мінулую пятніцу галоўнае свята хлебаробаў – «Дажынкі», якое ладзілі ў гарадскім Доме культуры. Подробнее

  • Балота – месца іх работы Іван КАВАЛЕНКА, Ляхавіцкі веснік №66 от 30 августа 2017 31 августа 2017 16:24 ОбществоЭкономика Беларуская

    Трымаючы ў руках брусок тарфянога паліўнага брыкета, нямногія з нас задаюцца пытаннем, што за гэтым стаіць. Нас цікавяць спажывецкія характарыстыкі прадукта, а адкуль, як і якім чынам ён набывае свой канчатковы «вобраз» – справа трэцяя. Між тым, вельмі няпростая, многаэтапная, расцягнутая па часе і, як і ў выпадку з сельскай гаспадаркай, знаходзіцца ў вядомай залежнасці з умовамі надвор’я. Подробнее

  • Што робіць нас беларусамі? Марына Весялуха, Звязда 167 (28531) от 31 августа 2017 31 августа 2017 14:56 Культура Беларуская

    Праз некалькі дзён, 2 верасня, наш самы старажытны горад ператворыцца ў бадай галоўную культурна-асветніцкую пляцоўку краіны. Натуральна, што ўжо задоўга да свята на старонках друкаваных і інтэрнэт-выданняў, у эфірах тэлеканалаў пачало з'яўляцца мноства матэрыялаў і пра само свята, і пра самыя яркія яго акцэнты. Подробнее

  • Назаўсёды ў памяці нашчадкаў Людміла СЯМЁНАВА, Кіравец 66/2017 от 29 августа 2017 31 августа 2017 10:44 Общество Беларуская

      Подробнее

  • “Хуткая дапамога”: ад выратавання жыцця да лжывых выклікаў Ксения ЛУЦКО, Савецкае Палессе 08/2017 от 01 августа 2017 31 августа 2017 08:41 ЗдоровьеОбщество Беларуская

    Мабыць, у кожнага з нас замірае сэрца, калі мы чуем гул сірэн “хуткай дапамогі”: нехта зноў знаходзіцца на мяжы жыцця і смерці. Мы бясконца ўдзячныя гэтым людзям у белых халатах, якія спяшаюцца на дапамогу ў любы час сутак і ў любое надвор’е. Але мала хто ведае, як праходзіць працоўны дзень фельчараў і ўрачоў “хуткай”, з якімі цяжкасцямі ім прыходзіцца сутыкацца і як яны самі ставяцца да сваёй работы. Каб знайсці адказы на гэтыя пытанні, карэспандэнт “СП” правёў некалькі гадзін дзяжурства з брыгадай “хуткай дапамогі” Ганцавіцкай ЦРБ. Подробнее

  • Якасная адукацыя – канкурэнтаздольная моладзь Ірына КАВАЛЕНКА, Слуцкий край №206-211 (15648 - 15653) от 31 августа 2017 31 августа 2017 08:34 КалейдоскопКультураОбщество Беларуская

    1 верасня 38 устаноў адукацыі прымуць больш за 9 000 вучняў, у іх ліку больш за 800 першакласнікаў. Школьны званок пакліча ў першы клас сярэдняй школы №11 у Слуцку юных гараджан Ілью Грэка, Эвеліну Шапшук і Рамана Міхайлоўскага.

    Жнівеньская канферэнцыя педагагічных работнікаў раёна пад такой назвай у аўторак у гарадскім Доме культуры сабрала тых, хто абраў сваёй прафесіяй выхаванне і навучанне падрастаючага пакалення. На традыцыйным настаўніцкім форуме былі падведзены вынікі 2016/2017 навучальнага года, намечаны планы работы на новы. Подробнее

  • Калі праца ў радасць Алена БАНЬ, Савецкае Палессе 08/2017 от 01 августа 2017 31 августа 2017 08:27 ОбществоЭкономика Беларуская

    У сферы гандлю Вольга Тысюк (на здымку), якая пражывае ў Малькавічах, працуе нядаўна. Але за невялікі прамежак часу маладая жанчына здолела зарэкамендаваць сябе толькі са станоўчага боку. Камунікабельная і ветлівая, яна заўсёды са шчырай усмешкай сустракае кожнага наведвальніка магазіна. Працуе Вольга Іванаўна прадаўцом у невялікай вёсцы Ліпск, што прытулілася каля векавога бору. Сапраўдная гаспадынька, працавітая, увішная і, галоўнае, добразычлівая, Вольга Іванаўна трымае сваё працоўнае месца ў чысціні і парадку. У магазін райспажыўтаварыства заўсёды прыемна зайсці і набыць там неабходны тавар. Можа, таму гандлёвы аб’ект ніколі не пустуе. Для патрэб вяскоўцаў на паліцах прадстаўлены шырокі асартымент тавараў. Подробнее

  • Птушкі шчасця, або Зімоўка для буслоў Алена БАНЬ, Савецкае Палессе 08/2017 от 01 августа 2017 31 августа 2017 08:25 КалейдоскопОбщество Беларуская

    З даўніх часоў бусел лічыцца птушкай шчасця, сімвалам дабрабыту. Існуе народнае павер’е, паводле якога ў тое месца, дзе гняздуецца бусел, ніколі не ўдарыць маланка. А яшчэ людзі кажуць, што нельга скідваць гнёзды буслоў, інакш чалавека за такі ўчынак чакае пакаранне. Подробнее

  • Падрыхтоўка да зімы Уладзімір САКАЛОЎ, Савецкае Палессе 08/2017 от 01 августа 2017 31 августа 2017 08:22 Общество Беларуская

    У раённай жыллёва-камунальнай гаспадарцы ідзе падрыхтоўка да асенне-зімовага перыяду. Нягледзячы на тое, што часу ў камунальнікаў яшчэ шмат: усе работы павінны быць завершаны да кастрычніка, да ацяпляльнага сезона неабходна актыўна рыхтавацца ўжо цяпер. Подробнее

  • Ад зары да зары Алена БАНЬ, Савецкае Палессе 08/2017 от 01 августа 2017 31 августа 2017 08:11 Калейдоскоп Беларуская

    Працоўны дзень начальніка вытворчага ўчастка “Малькавічы” ААТ “Бярозавец” Сяргея Дзічкі (на здымку)пачынаецца а сёмай гадзіне раніцы і заканчваецца з заходам сонца, калі прыцемкі апускаюцца на стомленую зямлю. І гэтак штодзень, без выхадных і святочных дзён, асабліва ў летні час, калі кожная гадзіна на ўліку. Сяргей Міхайлавіч — правая і надзейная рука дырэктара сельгаспрадпрыемства “Бярозавец” Генадзя Жыбурта. На вытворчым участку — дысцыпліна і парадак, і за ўсім сочыць Сяргей Дзічка. Толькі калі ён усё паспявае? Подробнее

  • Пажар у тэорыі з практычным ухілам Маргарыта КУХТА, Ляхавіцкі веснік №66 от 30 августа 2017 30 августа 2017 16:52 Общество Беларуская

    Гукі сірэн машын хуткай дапамогі і пажарнай службы, што прыбываюць на месца здарэння, мноства людзей, якія бездакорна, не губляючы ні мінуты, выконваюць свае службовыя абавязкі, атмасфера павышанай сур’ёзнасці і адказнасці – на ААТ «Ляхавіцкі льнозавод» на мінулым тыдні прайшлі тактыка-спецыяльныя вучэнні.

  • У святле аўтамабільных фар Галіна КАНЬКО, Ляхавіцкі веснік №66 от 30 августа 2017 30 августа 2017 16:48 Общество Беларуская

    Дарожныя знакі «Абмежаванне скорасці да 40 кіламетраў у гадзіну», «Увага: дзеці!» – абавязковыя атрыбуты, наяўнасць якіх каля кожнай школы ці дзіцячага садка  прадугледжана правіламі дарожнага руху. Подробнее

  • Прыгажосць і ўтульнасць сваімі рукамі В. Пісар, Новае жыццё №67/2017 от 26 августа 2017 30 августа 2017 14:59 Культура Беларуская

    Шмат адметных, прыгожа аформленых падворкаў ёсць на Навагрудчыне. Нездарма даўно заўважана: там, дзе на двары парадак і прыгажосць, там і ў хаце дабрабыт, паразуменне, душэўныя адносіны. У аграгарадку Шчорсы двор Валянціны Мікалаеўны і Анатолія Анатоль­евіча Карнейчык выдзяляецца сярод многіх іншых сваёй незвычайнасцю. Подробнее

  • Чым Полацк рыхтуецца здзіўляць гасцей Дня беларускага пісьменства? Марына Весялуха, Звязда 166 (28530) от 30 августа 2017 30 августа 2017 15:37 Культура Беларуская

    Запрошана больш як паўтысячы гасцей і больш за сотню журналістаў рэспубліканскіх СМІ. Праграма ўключае каля васьмі дзясяткаў імпрэз. Подробнее

  • «Родны кут» запрашае В. Пісар, Новае жыццё №67/2017 от 26 августа 2017 30 августа 2017 14:58 Экономика Беларуская

    У наш час большасць прадуктовых магазінаў пераходзіць на работу па метадзе самаабслугоўвання. Гэта зручна як для пакупнікоў, так і для работнікаў гандлю. У Навагрудскім філіяле аблспажыўтаварыства таксама  большасць магазінаў, якія знаходзяцца ў сельскай мясцовасці, перахо­дзяць на самаабслугоўванне. Подробнее

  • «Кніжныя скарбы Беларусі» В. Пісар, Новае жыццё №67/2017 от 26 августа 2017 30 августа 2017 14:57 Культура Беларуская

    пад такой назвай у Навагрудскай раённай бібліятэцы адкрылася выстаўка эксклюзіўных выданняў. На выстаўцы прадстаўлены рэдкія выданні з фондаў бібліятэкі, а таксама змешчаны кнігі, якімі падзяліліся з бібліятэкай жыхары горада і раёна. Подробнее

  • Справа, якая прыносіць радасць А. ГАНЦЭВІЧ, Новае жыццё №67/2017 от 26 августа 2017 30 августа 2017 14:56 Экономика Беларуская

    «Адкрыць свой бізнес можа кожны, хто мае жаданне і ведае, чым будзе займацца,» – упэўнены гаспадар аграсядзібы «Бочка» А.К. Шылко. Так здарылася, што два гады таму ён стаў беспрацоўным. Не разгубіўся, не стаў наракаць на лёс, а  карэнным чынам змяніў сваё жыццё – месца жыхарства, працу, сферу дзейнасці. Подробнее