1 верасня адразу пасля заканчэння святочных урачыстасцей у навучальных установах Валожына ў Цэнтры культуры адбылося мерапрыемства “Роднага слова вытокі”, прымеркаванае да Дня ведаў, Дня беларускага кнігадрукавання і 500-годдзя беларускага кнігадрукавання. Подробнее
У рамках адной з выдатных традыцый Валожыншчыны старшыня райвыканкама Мікалай Анатольевіч АСТРЭЙКА завітаў на Дзень ведаў у Пяршайскую школу-сад. Падарункам стаў сертыфікат на 500 рублёў, які кіраўнік раённай вертыкалі ўлады на лінейцы ўручыў дырэктару Святлане Леанідаўне ЛАМАКА. Подробнее
РЭГIЯНАЛЬНЫЯ НАВIНЫ
ад члена Беларускага саюза журналістаў
Наталлі ШТЭЙНЕР
Тэл. 55679, Velcom3933728 nshtejner@mail.ru Подробнее
Капілка ўзнагарод педагогаў Ельшчыны папоўнілася на мінулым тыдні яшчэ адной ўзнагародай. Подробнее
Мінулы тыдзень адзначыўся важнай падзеяй — Рэспубліканскім педагагічным саветам.
У ліку пяці прадстаўнікоў Асіповіччыны на гэтай сустрэчы была і намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Асіповіцкага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа Таццяна Сцёпіна. Яна і падзялілася з “раёнкай” сваімі ўражаннямі ад мерапрыемства: Подробнее
Свята ў Бывальках адбылося ў мінулыя выхадныя. Як традыцыйна праводзяцца такія мерапрыемствы на Лоеўшчыне, загадчыца Бывалькаўскім сельскім домам культуры Вольга Каменская дакладна не ведала, бо працуе на гэтай пасадзе не так даўно. Таму і завітала яна з удзельнікамі народнага калектыву “Алеся” у Каўпень. Уражаная падвор’ем, атракцыёнамі для дзяцей, яна запрасіла прадпрымальнікаў наведаць Бывалькі. Вярталася дамоў Вольга з канкрэтнымі ідэямі, як арганізаваць сваё свята вёскі. На наступны дзень пачалася паэтапная работа над ажыццяўленнем задумкі.У выхадны каля ўстановы культуры з’явілася падвор’е, вынікі сваей працы прадставілі на суд аднавяскоўцаў мясцовыя таленавітыя гаспадыні, мастакі. Дзеці з захапленнем назіралі за ўстаноўкай атракцыёнаў, абсталявання для прыгатавання салодкай ваты і папкорну. Нават прапанавалі дапамогу дарослым.З лепшымі пажаданнямі дабрабыту, здароўя, шчасця прывіталі сабраўшыхся вяскоўцаў кіраўнік мясцовага сельгаспрадпрыемства Уладзімір Рыбак, старшыня Бывалькаўскага сельсавета Таццяна Здрок. Віншавальныя паштоўкі атрымалі самыя састарэлыя жыхары Бывалек, ветэран Вялікай Айчыннай вайны. З імправізаванай сцэны гучалі імёны майстроў прыкладной творчасці, сапраўдных гаспадароў, якія ўмеюць упрыгожыць домаўладанне і тэрыторыю каля яго, працаўнікоў розных прафесій.Мясцовыя самадзейныя артысты, іх калегі з Каўпені разам з А. Грабянком і Л. Барадзіной з захапленнем выконвалі розныя па тэматыцы і характару песні. Яны не дазвалялі гледачам сумаваць, дарылі пазітыўны настрой, зараджалі энергіяй.Феерверк ад мясцовага сельгаспрадпрыемства стаў заключным акордам гэтага дня і свята вёскі.Людміла Краўцова, «ЛК». Подробнее
Песня. Як многа яна значыць у жыцці чалавека! У ёй – мінулае, сучаснасць і будучыня. Народная песня заўсёды была і будзе ўвасабленнем культуры, традыцый народа. Упершыню на Случчыне ў вёсцы Покрашава прайшло свята народнай песні «Мой край рамонкаў, сініх васількоў і песні беларускай». Гледачы былі актыўнымі ўдзельнікамі святочнага дзейства. Подробнее
Традыцыйна ў першую нядзелю верасня ў нашай краіне праходзіць нацыянальнае свята — Дзень беларускага пісьменства. У шэрагу тых, хто садзейнічае папулярызацыі літаратурнай спадчыны, клапоціцца аб развіцці цікавасці да беларускай кнігі і роднай мовы — библіятэкары.Напярэдадні свята мы пацікавіліся, як у іх будзе адзначацца Дзень беларускага пісьменства. Дырэктар цэнтральнай раённай бібліятэкі Тамара Навуменка паведаміла, што цыкл мерапрыемстваў, прысвечаных гэтай тэме, праходзіць на працягу ўсяго года. — Культурна-асветніцкая дзейнасць бібліятэк ажыццяўляецца праз разнастайныя формы і метады работы. Тут рыхтуюцца святы кнігі, прэзентацыі, вечарыны, творчыя сустрэчы; афармляюцца цыклы кніжных выставак, прагляды літаратуры, тэматычныя экспазіцыі; праходзяць пасяджэнні аматарскіх аб’яднанняў, літаратурныя гадзіны, гасцёўні, брэйн-рынгі, віктарыны і г.д. Зразумела, што іх тэматыка адпавядае падзеям грамадскага жыцця краіны, таксама вывучаюцца патрэбы саміх наведвальнікаў. Эфектыўная праца бібліятэкі па пытаннях папулярызацыі беларускай літаратуры і мовы і далучэнню да гэтай патрэбнай справы дзяцей і падлеткаў была б немагчымай без добра падрыхтаванага калектыву прафесіяналаў. Супрацоўнікі бібліятэк — актыўныя, творчыя, ініцыятыўныя асобы, якія знаходзяцца ў пастаянным пошуку інавацыйных форм работы з чытачамі. Выкарыстоўваюць магчымасці сучасных тэхналогій для прапаганды літаратурных здабыткаў класікаў і сучаснікаў. Можна з упэўненасцю сцвярджаць, што на сённяшні дзень яны з’яўляюцца сапраўднымі прыхільнікамі беларускага слова, спадвіжнікамі творчасці беларускіх аўтараў, літаратараў-землякоў. Каб данесці да кожнага чытача найважнейшыя каштоўнасці роднай мовы і паказаць яе прыгажосць, самабытнасць і непаўторнасць, бібліятэкары на працягу года запрашалі чытачоў на гадзіны далучэння да паэзіі, гадзіны-разважанні, роздуму, літаратурнага апавядання, падарожжы па літаратурных мясцінах, літаратурныя замалёўкі, агляды беларускіх перыядычных выданняў, доля якіх значна павялічылася ў фондзе бібліятэкі. Кніжныя выставы — адна з самых эфектыўных форм прыцягнення ўвагі чытачоў. Відовішчная інфармацыя добра ўспрымаецца аўдыторыяй, павялічвае прыток карыстальнікаў, падахвочвае многіх людзей звяртацца да літаратурных першакрыніц, здольна палепшыць імідж бібліятэкі. Для прыкладу можна нагадаць некалькі такіх кніжных выстаў, самыя неардынарныя з якіх: выстава-аўтограф “З добрымі пажаданнямі ад аўтараў Лоеўшчыны” і рэтра-кніг “Шукайце сярод кніг толькі добрых сяброў” і г.д. Папулярнай формай работы можна назваць сустрэчы з цікавымі і знакамітымі людзьмі, пісьменнікамі і паэтамі. Гэта заўжды ўрокі любові да роднай мовы і літаратуры. А каб яны праходзілі ў цёплай, нетрадыцыйнай форме, мы арганізоўваем літаратурныя гасцёўні. У выніку супрацоўніцтва з пісьменнікамі-землякамі, іх родзічамі, мясцовымі краязнаўцамі і чытачамі ў бібліятэцы сабрана мноства звестак, дакументаў і матэрыялаў па літаратурнаму краязнаўству.Клуб аматараў паэзіі “Гучальнае слова” аб’ядноўвае не адно пакаленне непрафесійных паэтаў. Мы, жыхары Лоеўскага раёна, з поўным правам можам ганарыцца сваімі землякамі — аматарамі прыгожага пісьменства. Гэта нашыя мясцовыя паэты — Алесь Кукара, Іван Лямешка, Мікола Мельнічэнка, Галіна Сусла, Галіна Петруненка, Аляксандр Мельнік, Уладзімір Бабраўнічы, Тамара Татарынава, Лідзія Долбікава і інш, якія з’яўляюцца для бібліятэкі сапраўднымі сябрамі і аднадумцамі, садзейнічаюць распаўсюджванню беларускай кнігі не толькі напісаннем твораў, але і актыўным удзелам у масавай рабоце бібліятэк, не абмяжоўваюцца зносінамі паміж сабой, а выязджаюць з творчымі вечарамі, прэзентацыямі зборнікаў у сельскія бібліятэкі, школы, арганізуюць сустрэчы з творчымі асобамі суседніх раёнаў.Наперадзе ў нас плённая праца, шмат цікавых задумак, скіраваных на тое, каб да беларускамоўнай кнігі вярнуць цікавасць чытачоў, каб гучала беларуская мова не толькі ў сценах бібліятэкі, каб беларуская літаратура заняла пачэснае месца ў чытацкіх фармулярах. А калегам, бібліятэкарам і чытачам хочацца пажадаць, каб цікавіліся, рэкламавалі і чыталі беларускую літаратуру — яна наша родная і самая лепшая ў свеце! Таццяна Бялова, “ЛК”. Подробнее
Падземны бункер, які знаходзіцца ля вёскі Руткевічы, перададзены ў карыстанне турыстычнай кампаніі “ЛорыСтур”, якая плануе стварыць тут музей “Халоднай вайны”. Такое рашэнне было прынята Шчучынскім райвыканкамам. Подробнее
На прыканцы жніўня ў ДУК “ЦКС Краснапольскага раёна” адбыўся бліц-семінар “Захаванне і актуалізацыя традыцыйных рамёстваў у кантэксце запатрабаванасці ў сучасным грамадстве” Подробнее
Заўсёды хацела быць бліжэй да неба, убачыць Шчучын з вышыні птушынага палёту і… навучыцца кіраваць самалётам. Набраўшыся смеласці, у адзін з летніх дзён накіравалася на аэрадром, каб нарэшце ажыццявіць сваю мару. Подробнее
Наш зямляк, гісторык і краязнаўца Сяргей Уладзіміравіч Данскіх цэлых 23 гады свайго жыцця прысвяціў Гродзенскаму дзяржаўнаму ўніверсітэту імя Янкі Купалы. У розныя гады ён займаў пасады выкладчыка, намесніка дэкана і дэкана факультэта. З 2013 года працуе загадчыкам кафедры турызму і культурнай спадчыны. У 2003 годзе яму прысвоена вучонае званне “дацэнт”. Яшчэ ў студэнцкія гады С.У. Данскіх пачаў актыўна займацца навуковай працай. Першыя яго публікацыі ўбачылі свет у 1993 годзе на старонках раённай газеты “Дзянніца”. У цяперашні час Сяргей Уладзіміравіч з’яўляецца аўтарам больш як 150 навуковых і звыш 60 навукова-папулярных прац, сярод якіх 3 манаграфіі, 5 вучэбна-метадычных выданняў. Подробнее
Наша гутарка са старшынёй Шчучынскага раённага выканаўчага камітэта С.В. Ложэчнікам адбылася напярэдадні слаўных дат – 500-годдзя Шчучына з дня першага ўпамінання яго ў старажытных пісьмовых крыніцах і 55-годдзя прысваення нашаму райцэнтру статуса горада. Подробнее
Нядаўна наш раён наведалі госці з Францыі – мастачка і фатограф з беларускімі каранямі Алена Макарэвіч-Вантрыйён і журналіст Жан-Жак Кутро. Намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Шчучынскага райвыканкама Аляксандр Амшэй цёпла прывітаў падарожнікаў і, будучы гісторыкам па адукацыі і цудоўным краязнаўцам па прызванні, ахвотна адказаў на пытанні, што тычацца турыстычнага патэнцыялу раёна. Удзельнікі прэс-туру загарэліся жаданнем перш-наперш накіравацца ў Жалудок і на свае вочы ўбачыць палац князёў Святаполк-Чацвярцінскіх, старажытны род якіх вядзе свой пачатак ад самых Рурыкаў. Подробнее
На жаль, у нашым грамадстве яшчэ нямала людзей, якія не ў ладах з законам. За ўчыненыя правапарушэнні і злачынствы іх караюць і ставяць на ўлік у адпаведных службах, пастаянна кантралююць па месцы жыхарства. Подробнее
У раённым цэнтры культуры і народнай творчасці на традыцыйны педагагічны форум сабраліся настаўнікі, выхавальнікі, педагогі дадатковай адукацыі, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў. Сярод ганаровых гасцей – старшыня раённага выканаўчага камітэта Ян Пальчыс, намеснік старшыні райвыканкама Валянцін Семяняка, старшыня Гродзенскай абласной прафсаюзнай арганізацыі работнікаў адукацыі і навукі Вера Грышэчка.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў канферэнцыі звярнуўся начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Сяргей Лойка. Ён павіншаваў прысутных з пачаткам новага навучальнага года, адзначыў важнасць мерапрыемства, на якім педагогі маюць магчымасць абмеркаваць праблемы адукацыйнай сферы, абазначыць шляхі іх вырашэння, абмяняцца вопытам і меркаваннямі. Подробнее
У апошні дзень жніўня ўрачыста праводзілі на заслужаны адпачынак Аляксандра Курлова, дырэктара прадпрыемства “Смаргонскія малочныя прадукты” філіял ААТ “Лідскі малочна-кансервавы камбінат”. Ва ўпрыгожанай гірляндамі шароў зале сабраліся работнікі малаказавода і шматлікія госці, кіраўнікі перапрацоўчых прадпрыемстваў мясамалочнай галіны Гродзеншчыны. Подробнее
Шаноўныя чытачы, будзем знаёмыя! Зрэшты, мы з вамі і так ужо знаёмыя. Апошнія пяць месяцаў, якія працую ў газеце “Пастаўскі край”, артыкулы за маім подпісам рэгулярна з’яўляліся на яе старонках. Таксама вы маглі мяне ведаць і намнога раней, калі вы — прыхільнікі мясцовага тэлебачання “Паставы-ТБ”, дзе я працавала практычна з пачатку яго стварэння. Подробнее
Напрыканцы сакавіка бягучага года я рыхтавала для газеты інтэрв’ю з намеснікам начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Марыяй Клімёнак пра тое, як раён падрыхтаваўся да веснавой сяўбы. Прагнозы і на сяўбу, і на будучы ўраджай былі неблагія. А ў мінулы аўторак мы з ёй ездзілі па палях, і спецыяліст не хавала засмучэння — столькі працы і сродкаў укладзена, а ўраджаю, на які разлічвалі, раёну не атрымаць. Подробнее
Работнікі Пастаўскага лясгаса ўжо другі месяц працуюць у лясах Светлагорскага раёна. Прычынай камандзіроўкі стаў… біялагічны пажар. Подробнее
Жнівень — напружаны час для прадстаўнікоў сістэмы адукацыі. За некалькі дзён да пачатку новага навучальнага года адбыўся Рэспубліканскі педагагічны савет з удзелам кіраўніка дзяржавы А. Р. Лукашэнкі. Пасля старшыня Віцебскага аблвыканкама М. М. Шарснёў правёў абласную педканферэнцыю. На Пастаўшчыне прайшлі нарады метадычных аб’яднанняў з усімі катэгорыямі педагагічных работнікаў. А 30 жніўня кіраўнікі ўстаноў адукацыі раёна, іх намеснікі, настаўнікі і старшыні пярвічных прафсаюзных арганізацый сабраліся ў раённым Доме культуры на традыцыйную жнівеньскую педагагічную канферэнцыю. Подробнее
Як толькі лета пачынае аддаляцца, ажывае работа Пастаўскага прадпрыемства па паліве. Калектыў абслугоўвае насельніцтва, некаторыя арганізацыі і ўстановы аховы здароўя, культуры, адукацыі. “З-за таго, што актыўнасць пастаўчан у набыцці паліва была вельмі нізкай, з вясны і да гэтага часу вымушаны былі працаваць толькі чатыры дні ў тыдзень, — расказваў дырэктар Уладзімір Пятровіч Кайровіч. — Хоць пастаянна напаміналі сваім спажыўцам пра тое, што запасацца торфабрыкетам і дрывамі варта адразу пасля заканчэння ацяпляльнага сезона. Аднак прыслухаліся да гэтага нямногія. З часам жа пачнецца ажыятажны попыт, утворыцца чарга, і мы не паспеем забяспечыць усіх жадаючых. Торфабрыкет завозіцца з Браслава, дровы пастаўляюць Пастаўскі лясгас і Браслаўскі нацыянальны парк. Наша работа ў многім залежыць і ад іх”. Подробнее
Пераступіўшы парог адміністрацыйнага будынка Пастаўскага раёна газазабеспячэння, можна адразу вырашыць усе пытанні. У прасторным светлым кабінеце пад назвай “Адно акно” вас ветліва сустрэнуць кантралёры Наталля Раманенка, Галіна Юрына, Таццяна Куцуха. Кіруе гэтым невялічкім аддзелам Іна Дзмітрыеўна Чарэнка. Часцей за ўсё сюды звяртаюцца з заявамі на газіфікацыю, устаноўку газавага лічыльніка, замену газавага абсталявання. Работнікі службы “Адно акно” добра валодаюць усімі пытаннямі. Тут жа вядзецца ўлік спажывання газу прамысловымі прадпрыемствамі і арганізацыямі, прыватнымі карыстальнікамі. Подробнее
ФК “Лепель” — ФК “Паставы-ПМЦ” — 0:0 Подробнее
У сераду каля вёскі Дуброўна жыхары Баранавіцкага раёна хлебам-соллю сустракалі ўдзельнікаў ХХІV міжнароднай навукова-асветніцкай экспедыцыі «Дарога да святыняў» Подробнее