12 жніўня падчас работы школьнага кірмашу ў Навагрудку на плошчы імя Леніна прайшлі паказы адзення дзелавога стылю і спартыўнай формы для школьнікаў. Мадэлі адзення былі прадстаўлены ААТ «БелКрэда», ААТ «Дзіцячы свет РГ» і індывідуальным прадпрымальнікам Л.П. Дзеразой, якія прымаюць удзел у рабоце школьнага кірмашу. Подробнее
Кіраўніком дзяржавы на селектарнай нарадзе па пытаннях уборкі ўраджаю, якая прайшла 2 жніўня 2017 года, аблвыканкамам даручана забяспечыць завяршэнне асноўных уборачных работ на збожжавым полі, не дапусціўшы страт ураджаю. Подробнее
«Ежа гэтак жа неабходна для здароўя, як неабходны прыстойныя зносіны чалавеку адукаванаму», — пісаў Казьма Пруткоў. Подробнее
У г. Навагрудку адбыўся практычны семінар «Правілы ўладкавання і маркіроўкі турыстычных маршрутаў» у рамках мясцовай ініцыятывы «Развіваем турызм на Наваградчыне разам!», якая рэалізуецца ў рамках праекта «Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь», які фінансуецца Еўрапейскім Саюзам (ЕС) і рэалізуецца Праграмай развіцця ААН (ПРААН). Дарэчы, гэта другая падобная сустрэча ў рамках ініцыятывы. Подробнее
Поўным ходам у гаспадарках раёна ідзе нарыхтоўка кармоў з траў другога ўкосу. Дзякуючы агранізаванай і сумленнай працы многіх сельгасвытворцаў, створаны добры запас кармоў з траў першага ўкосу. Подробнее
Напрыканцы мінулага тыдня ў ДЛГУ «Навагрудскі лясгас» прайшоў раённы этап штогадовых спаборніцтваў вальшчыкаў лесу «Лесаруб-2017», удзел у якіх прынялі 10 каманд Навагрудскага лясгаса і госці з Астравецкага раёна. Усяго больш за 20 удзельнікаў. Для мясцовых вальшчыкаў – гэта сапраўдны экзамен, ад здачы якога залежыць не толькі перамога ў спаборніцтвах, але і заработная плата. Гул бензапіл, трэск дрэў і неверагодная колькасць стружак – на гэтыя відовішчныя спаборніцтвы завіталі і мы. Подробнее
Будаўнік – адна з самых важных, самых неабходных прафесій. Будаўнікі робяць свет адметным, прывабным і разам з тым пакідаюць пасля сябе добры след. Прыгожа, утульна, па-сучаснаму выглядае наш горад дзякуючы прафесійнай працы будаўнікоў Навагрудчыны. Подробнее
Усяго тры тыдні засталося да пачатку новага 2017/2018 навучальнага года. Подробнее
Кожны год маладых людзей ва ўзросце ад 18 да 27 гадоў выклікаюць у раённыя ваенныя камісарыяты для выканання грамадзянскага абавязку – прызыву на ваенную службу. У воінскія фарміраванні Рэспублікі Беларусь прызываюць не ўсіх, а толькі лепшых грамадзян, якія па сваіх маральна-дзелавых якасцях і стане здароўя могуць выконваць абавязкі ваеннай службы. Подробнее
Дамашняе насілле — праблема, якая існуе ва ўсіх без выключэння краінах свету. Дзеці і падлеткі, якія сталі сведкамі дамашняга насілля, пераймаюць гендарную мадэль паводзін і паўтараюць яе ў наступным пакаленні. Назіраецца высокая рызыка крымінальных паводзін (80% схільны да злачынстваў, 40% — да жорсткіх). Подробнее
У чым карысць карыцы? (З тэлефоннага запыту). Подробнее
Лета – перыяд актывізацыі насякомых, якія джаляць. У большасці выпадкаў пчолы і восы проста так не нападаюць: іх можа справакаваць моцная жэстыкуляцыя, пах спіртнога, ягад, салодкіх напіткаў. Подробнее
Штогод 13 жніўня адзначаецца Міжнародны дзень ляўшы. Гэтая святочная дата заклікана нагадаць сусветнай грамадскасці пра тое, як часам няпроста жывецца леварукім людзям у свеце, дзе практычна ўсё створана для праўшэй. Аднак мне здаецца, што свята ў гонар ляўшэй, акрамя ўсяго іншага, яшчэ і нагадвае грамадству пра тое, што ўсе мы ў гэтым свеце розныя і што гэта цудоўна. Подробнее
У 2017 годзе базавым прадпрыемствам раёна па ахове працы стала ТАА «ПравітБел». Тут укаранёна і дзейнічае сістэма кіравання аховай працы, дасягнуты высокі ўзровень бяспекі на вытворчасці. Подробнее
ААТ «Малочная кампанія Навагрудскія Дары» — адно з буйнейшых прадпрыемстваў раёна. Штодзень работнікі працуюць з тэхнікай і складанымі механізмамі. Таму на прадпрыемстве вялікую ўвагу ўдзяляюць пытанням аховы працы, стварэнню бяспечных умоў на вытворчасці. Подробнее
У апошні час у Навагрудскі міжраённы аддзел Гродзенскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы пачасціліся звароты ад грамадзян і юрыдычных асоб з просьбай растлумачыць нормы заканадаўства аб працы ў частцы адрознення сумяшчэння прафесій (пасад) ад сумяшчальніцтва і работы па дзвюх прафесіях, пасадах. Подробнее
5 жніўня ў горадзе на плошчы імя Леніна прайшоў першы школьны кірмаш. Тут можна было не толькі набыць неабходныя тавары да новага навучальнага года, але і адпачыць. Подробнее
Наліваюцца спеласцю залатыя каласы пшаніцы, ячменю, трыцікале і іншых збожжавых культур – жніво радуе хлебаробаў добрымі намалотамі. Ужо не першы год вынікова працуюць на ўборцы і ўпэўнена трымаюцца ў лідарах хлебаробы СВК «Нягневічы». Подробнее
З 1 жніўня 2017 года павялічаны памеры дапамог сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей, і цяпер складаюць: Подробнее
Аб выніках работы міліцыі Гродзеншчыны за першае паўгоддзе расказаў журналістам начальнік упраўлення ўнутраных спраў аблвыканкама В.І. Сіняўскі падчас прэс-канферэнцыі, якая прайшла на мінулым тыдні. Подробнее
Многія людзі вельмі легкадумна адносяцца да электрычнасці, не ўсведамляюць небяспеку, якую яна ў сабе тоіць, не прытрымліваюцца правіл тэхнікі бяспекі Подробнее
У першым паўгоддзі бягучага года ў раёне зарэгістравана 124 злачынствы, што на 48 менш, чым за аналагічны перыяд летась. Подробнее
Па афіцыйных даных з 2005 года па 2016 год 640 непаўналетніх сталі ахвярамі гандлю людзьмі і падвергліся сексуальнай эксплуатацыі, з іх 76 пацярпелі пры порназдымках. За перыяд з 2013 года па 2016 год выяўлена 594 дзіцяці, якія пацярпелі ад злачынстваў, звязаных з педафіліяй, з іх 471 дзяўчынка і 123 хлопчыкі. Подробнее
На мінулым тыдні прамыя нашчадкі Ігната Дамейкі з Чылі, ЗША і Аўстраліі наведалі Беларусь. Яны пабывалі ў Дзятлаве, Шчучыне, Міры, Навагрудку і іншых мясцінах, звязаных з жыццём Ігната Дамейкі. Паездкі праходзілі ў межах навуковай канферэнцыі, прымеркаванай да 215-й гадавіны з дня нараджэння Ігната Дамейкі. Подробнее
Кожны год жніво – гэта своеасаблівы экзамен для хлебаробаў, такі доўгачаканы і вельмі адказны. За першы тыдзень уборачнай збожжавы каравай раёна папоўніўся 14992 тонамі новага ўраджаю. Сярод вялікай кагорты механізатараў, якія зараз працуюць на палетках Навагрудчыны, у ліку лепшых – працаўнікі ААТ «Шчорсы». Подробнее