Вось ужо шосты год
у аграгарадку Крошын праводзіцца раённае свята фальклору «Напевы зямлі маёй». Подробнее
Газ, па меркаванні вучоных і аналітыкаў, становіцца крыніцай энергіі нумар адзін ва ўсім свеце. І калі мы запальваем канфорку газавай пліты, каб прыгатаваць вячэру для сям’і, то наўрад ці задумваемся, што за гэтым стаіць праца соцень спецыялістаў службаў газазабеспячэння. У нашым раёне гэтую місію – дарыць людзям камфорт – выконваюць работнікі Івацэвіцкага раёна газазабеспячэння ВУ “Бярозагаз” на працягу не аднаго дзесяцігоддзя. Напярэдадні прафесійнага свята работнікаў газавай, паліўнай і нафтаперапрацоўчай галіны адбылася сустрэча з работнікамі ўчастка транспарту, уліку расходу і рэалізацыі газу Івацэвіцкага раёна газазабеспячэння ВУ “Бярозагаз”, які ўзначальвае Сяргей Ярошкін. Подробнее
Традыцыйна напярэдадні новага навучальнага года грамадскае аб’яднанне «Беларускі саюз жанчын» праводзіць дабрачынную акцыю «Збяром партфель разам», мэтай якой з’яўляецца дапамагчы сабраць у школу дзяцей са шматдзетных і малазабяспечаных сем'яў. Подробнее
Урачыстыя лінейкі, прысвечаныя пачатку новага навучальнага года, прайшлі першага верасня ва ўстановах адукацыі Бераставіцкага раёна. За школьныя парты сёлета селі 1630 юных бераставічан. З асаблівым хваляваннем упершыню пераступілі школьны парог 167 першакласнікаў. Подробнее
Днямі на гарадской плошчы адбылося сімвалічнае адкрыццё арт-аб’екта “Вобраз Мар’і”, які прысвечаны першаму ўпамінанню горада. Подробнее
Які ўсё ж-такі выдатны дзень у календары 1 верасня! Учора ён, Дзень ведаў, дзень пачатку новага навучальнага года, быў заліты святлом восеньскага сонца, асветлены радаснымі ўсмешкамі, расквечаны рознакаляровымі пышнымі букетамі. Слаўны дзень, калі кожны адчувае сябе далучаным да ўстаноў адукацыі. Падзяліць з рабятамі, педагогамі, бацькамі ўрачыстасці ва ўсе школы раёна адправіліся кіраўнікі раёна, прадстаўнікі аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, шэфскіх прадпрыемстваў, грамадскіх арганізацый. Не змяніў традыцыі наведаць сцены роднай Бычыхінскай СШ міністр па надзвычайных сітуацыях Беларусі Уладзімір Вашчанка, а старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў разам са старшынёй Гарадоцкага раённага выканаўчага камітэта Пятром Карабачом паспелі на ўрачыстыя лінейкі ажно ў чатырох школах — абедзве гарадскія, Езярышчанскую, і Вархоўскую д/с-ПШ. Парушыўшы храналагічную паслядоўнасць падзей, пачнём з візіта ў Езярышча. Гэты памежны з Расіяй пасёлак апошнім часам перажывае некаторы заняпад. Напрыклад, у першы клас тут пайшлі ўсяго пяцёра дзяцей. Але думкі кіруючых асоб накіраваны на тое, каб ажывіць, падтрымаць колішні раённы цэнтр. — Віншую першакласнікаў, якія ўрэшце пойдуць дарогай ведаў, — звярнуўся з прывітаннем да іх У.У. Цярэнцьеў. — Віншую адзінаццацікласнікаў, для якіх наступае фінішны этап на гэтым шляху, падчас якога ім належыць зрабіць грунтоўны выбар будучыні. Віншую ўсіх, хто сёння сабраўся на святочную лінейку. Сустракаючы ў гэтай школе на ранішніку Новы 2017 год, мы паабяцалі, што акажам Езярышчанскай СШ садзейнічанне ў развіцці. Сёння прыемна трымаць справаздачу аб тым, што абяцанне не засталося словамі: ужо заказана праектна-каштарысная дакументацыя на рамонт школы. Летам 2018 г. будуць заменены дах, вокны — на шклопакеты, будынак чакае цепларэнавацыя, будзе ўладкаваны новы стадыён, выкананы ўнутраныя работы. Ваша школа мае багатыя традыцыі, галоўная з якіх — даць і атрымаць трывалыя веды. Шануйце яе і надалей, а мы дапаможам умацаваць навучальную і гаспадарчую базу. Думку, што пасёлак, пачынаючы са школы, павінен жыць і развівацца, падтрымаў П.П. Карабач. Ён давёў да ведама жыхароў пасёлка, што кіраўніцтвам раёна з канцэрнам «Дзецкасельскі-Гарадок» дасягнута дамова аб будаўніцтве ў г.п. Езярышча ў 2018 г. вытворчага аб”екта па перапрацоўцы малака. Будуць працоўныя месцы — люді адчуюць стабільнасць, знікне жаданне пакідаць родныя мясціны, моладзь будзе вяртацца на малую радзіму. Госці ўручылі школе сертыфікаты: на суму 2000 руб. на набыццё спартыўнага інвентара і абсталявання — ад аблвыканкама; на суму 1700 руб. на набыццё школьнай мэблі — ад райвыканкама; на суму 100 руб. на набыццё сталовага посуду — ад РКП № 8 г. Гарадка філіяла ААТ «Беларусбанк». Не пакідае без свайго пасільнага ўклада школу і садок КУСГП імя Дзімітрава. Яго кіраўнік Л.А. Усеваладава прыпаднесла на іх патрэбы адпаведна 100 і 50 руб. Істотныя падарункі зроблены СШ № 2 г. Гарадка, якая ўпершыню расчыніла свае дзверы роўна 30 год таму. Зараз у школе актыўна ўзмацняецца спартыўная база. Дапамогуць гэтаму сертыфікаты на набыццё спартыўнага інвентара: на суму 3000 руб. — ад аблвыканкама; на суму 5000 руб. — ад райвыканама (ён таксама падарыў сертыфікат на суму 1900 руб. на набыццё школьнай мэблі). Спартыўныя прылады школе падарылі ГА «Белая Русь», ААТ «Птушкафабрыка Гарадок», РАУС, райспажыўтаварыства. — Шыкоўную вялізную шацёр-палатку для паходаў з начлегамі падарыў нам на гэты раз наш міністр, наш Уладзімір Аляксандравіч, — пахвалілася дырэктар Бычыхінскай СШ Вера Шэнец. — Прадпрыемства меліярацыйных сістэм узбагаціла нас на кухонны камбайн, а КУСГП імя Свярдлова — на сертыфікат для набыцця спартыўнага інвентара на суму 300 руб. Асаблівым стала 1 верасня і ў СШ № 1 г. Гарадка: тут адбылося ўрачыстае адкрыццё трох пляцовак комплекснага навучальнага спартыўна-аздараўленчага цэнтра «4 сезона здароўя». У яго ўвайшлі пляцоўка для заняткаў варкаўтам з шасцю спартыўнымі комплексамі, дзве іміджавыя пляцоўкі: па вывучэнні ПДР з 46 дарожнымі знакамі і па асновах бяспечнай жыццядзейнасці, стэнды, бегавыя дарожкі з унікальным пакрыццём. Падрабязнасці чытайце ў наступным нумары «Гарадоцкага весніка». А госці і тут уручылі сертыфікаты: на суму 3000 руб. на набыццё спартыўнага інвентара і абсталявання — ад аблвыканкама; на суму 3720 руб. на набыццё школьнай мэблі — ад райвыканкама. — Не варта гаварыць пра пачатак новага навучальнага года як пра пачатак «катаргі», — звярнулася да карэспандэнта выпадковая ўсмешлівая субяседніца, якая праважала ў школу дзіця. — Гэта ж такі перыяд, калі можна адкрываць новае, нязведаннае, сябраваць, гуляць, энергіі хапае на гурткі, секцыі, гульні. Кніжныя паліцы ў дамах і кватэрах ужо запоўнены падручнікамі. Галоўнай сярод іх кнігай, якую ў падарунак ад Прэзідэнта атрымлівае кожны першакласнік — сёлета іх у раёне 205 — будзе «Беларусь — наша Радзіма». Пачытаўшы яе, дзеці навучаюцца паважаць спадчыну, любіць радзіму і растуць патрыётамі. На здымку: першы званок у Езярышчанскай СШ. Подробнее
Урачыстыя лінейкі, прысвечаныя Дню ведаў, прайшлі ўчора ва ўсіх школах раёна. У гэтым годзе за школьныя парты сеў 241 першакласнік Бялыніччыны. Подробнее
Пяць самаробных кніг, вырабленых рукамі бібліятэкараў сеткі публічных бібліятэк Гарадоцкага раёна, увайшлі ў экспазіцыю, якая дэманструецца на святкаванні Дня беларускага пісьменства ў Полацку. Подробнее
Сёлетні дзень 25 жніўня аб’яднаў дзве вельмі значныя для духоўнага жыцця Бярэзіншчыны падзеі – 10годдзе Нікольскага храма і 80годдзе памяці свяшчэннапакутніка Леаніда Біруковіча, прэсвітара Брадзецкага. Подробнее
Штогод работнікі Бярэзінскага раёна газазабеспячэння філіяла “Барысаўскае вытворчае ўпраўленне” УП “Мінскаблгаз” разам з працаўнікамі нафтавай і паліўнай прамысловасці сустракаюць сваё прафесійнае свята ў першую нядзелю верасня, сустракаюць з пэўнымі поспехамі і дасягненнямі.
Бо штодзень бездакорна выконваюць свае асноўныя задачы: здзяйсняюць бесперабойнае забеспячэнне прыродным і звадкаваным газам спажыўцоў усіх катэгорый Бярэзінскага раёна, забяспечваюць безаварыйную і бяспечную эксплуатацыю газавага абсталявання. Подробнее
Адным з найбольш вострых пытанняў у горадзе, асабліва ў летні час, застаецца забеспячэнне вадой. У чарговы раз узнімалася яно і ў час “прамой тэлефоннай лініі” старшыні раённага выканаўчага камітэта Аляксандра Мікалаевіча Бабічава. Відавочна, што работа па паляпшэнні водазабеспячэння актывізавалася, калі не сказаць больш, бо “праблема з барадой” не проста зрушылася з месца — сёлета плануецца завяршыць першы пускавы комплекс першай чаргі будаўніцтва пазапляцовачных сетак і збудаванняў водазабеспячэння горада Беразіно. Подробнее
Калі мы гаворым пра гарачую спёку напружаных летніх дзянёчкаў, то часцей за ўсё маем на ўвазе работнікаў сельскай гаспадаркі і іх самыя адказныя кампаніі – нарыхтоўку кармоў, сезон “вялікага” малака, жніво… Не менш гарачым гэты перыяд з’яўляецца і для торфабрыкетчыкаў, у час якога вядзецца нарыхтоўка сыравіны для будучай, на працягу цэлага года, работы прадпрыемства. Подробнее
“ЗНОЎ У ШКОЛУ” залівіста спявала на ўрачыстай школьнай лінейцы з нагоды Дня ведаў вучаніца ДУА “ Любушанскі ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа” Яна Еўдакіменка. Гучна апладзіравалі ёй не толькі вучні, бацькі і настаўнікі, але і паважаныя госці — старшыня райвыканкама А.М. Бабічаў, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Н.А. Жукоўская і дырэктар філіяла “Купава-Агра” В.М. Цэдрык. Подробнее
На ААТ «Лунінецкі малочны завод” па традыцыі ўзнагародзілі дзяцей работнікаў прадпрыемства, філіяла “Лобчанскае” і “Фірменны гандаль”, якія закончылі навучальны год з высокімі адзнакамі. Подробнее
Камбайнераў трох экіпажаў, якія намалацілі больш як па тысячы тон зерня, ушаноўвалі раніцай 29 жніўня. Па добрай традыцыі перадавікоў жніва він-шаваў старшыня райвыканкама Уладзімір Царыкаў. Да шчырых слоў пажаданняў далучыўся старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Лугін, а таксама Валянцін Шостак і Уладзімір Штылёў, кіраўнікі гаспадарак, дзе з’явіліся новыя тысячнікі. Падзячныя пісьмы, граматы, прэміі, букеты кветак і музычныя падарункі ад народнага калектыву “Зносіны” і самадзейнага калектыву Заеліцкага цэнтра культуры і вольнага часу — той прыемны дадатак да ўзнагарод за працоўныя пера-могі, якіх дасягнулі падчас жніва гэтыя экіпажы. Подробнее
У рамках акцыі “У школу з добрым сэрцам”, якую праводзіў РК ГА “БРСМ”, партфелі з наборам канцылярскіх прыналежнасцяў атрымалі дзяўчынкі, якія выхоўваюцца ў шматдзетных сем’ях. Подробнее
упрыгожвае парк у цэнтры Давыд-Гарадка, які стане святочнай пляцоўкай абласнога фестывалю працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2017”. Подробнее
Старажытнаму мястэчку Кажан-Гарадок сёлета пашанцавала: у межах свята вёскі тут праводзіўся раённы этап конкурсу “Уладар сяла”. За званне пераможцы спаборнічалі тры сям’і – Іван і Сняжана Верасы з аграгарадка Любань, Фёдар і Алена Сарока з Вулькі 1, а таксама Іван і Алена Раковічы з аграгарадка Кажан-Гарадок. Подробнее
Словы з песні, якая прагучала на жнівеньскай педагагічнай нарадзе падчас вітання маладых спецыялістаў, вельмі дакладна вызначаюць сутнасць работы настаўніка. На мерапрыемстве ўвогуле нямала было кранаючых і прачулых старонак. Але ж, аб усім па парадку. Подробнее
Галоўны педагагічны форум раёна адбыўся на гэтым тыдні. Ён распачаў сваю работу на базе гімназіі № 1, школ № 1 і № 2, дзіцячага сада № 6 “Вясёлы вулей” горада Валожына. Там была арганізавана работа інтэрактыўных пляцовак, дзе настаўнікі дзяліліся вопытам у вырашэнні актуальных задач сваіх устаноў. Подробнее
З 25 па 27 жніўня на беразе ракі Іслач было занадта шумна: там праходзіў маладзёжны фестываль “Алімпія”, на які прыехалі больш за 800 актывістаў з усёй краіны. Фестываль, прымеркаваны да 15-гадовага юбілею БРСМ, праходзіў пад дэвізам “15 гадоў разам”. Рашэнне аб стварэнні Саюза моладзі было прынята 6 верасня 2002 года. Подробнее
Ён скончыў 5 класаў гімназіі № 1 у райцэнтры з сярэднім балам 9,6, адначасова скончыў 4 класы дзіцячай школы мастацтваў па класе саксафона, іграе ва ўзорным духавым аркестры пад кіраўніцтвам У. М. Грука. А яшчэ апантана займаецца футболам, можна сказаць, з першага класа. Подробнее
РЭГIЯНАЛЬНЫЯ НАВIНЫ
ад члена Беларускага саюза журналістаў
Наталлі ШТЭЙНЕР
Тэл. 55679, Velcom3933728 nshtejner@mail.ru Подробнее
Такі дэвіз сям'і Анішчык з вёскі Падстарынь. У гэтым годзе яны будуць прадстаўляць наш раён на абласным конкурсе «Самая здаровая сям'я». Конкурс праводзіцца ў мэтах прыцягнення ўвагі да фарміравання ў грамадстве станоўчага іміджу сям'і, прапаганды сямейных традыцый і каштоўнасцей, якія са-дзейнічаюць здароваму ладу жыцця. Арганізатарамі выступаюць Брэсцкі аблвыканкам і абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя. Подробнее
Напярэдадні свята — Дня беларускага пісьменства – рэдакцыя раённай газеты правяла незвычайны флэшмоб “Напішам дыктант — разам!”. Цікава ўсё ж, наколькі мы, дарослыя, ведаем нашу родную беларускую мову? Подробнее