Чалавек з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, здольны павесці за сабой людзей, на якога заўсёды можна пакласціся. Усё гэта пра Анатоля Крупу – старэйшыну вёсак Дзвіжкі і Шарын Рамязоўскага сельскага Савета. Подробнее
Старшыня Рамязоўскага сельвыканкаму Ірына Таран імкнецца рабіць ўсё для для палепшання жыццёвых умоў вяскоўцаў. Подробнее
Штурм віцебскай ратушы ў сярэдзіне XVІІІ стагоддзя — малавядомы факт нават для гісторыкаў. Старшы навуковы супрацоўнік Навукова-тэхналагічнага парка БНТУ «Палітэхнік» Максім Макараў прапанаваў нашым чытачам першымі азнаёміцца з падрабязнасцямі гэтага эпізоду. Дакументы, якія выявіў ён, а таксама Аляксандр Доўнар і Андрэй Мацук, дазваляюць у падрабязнасцях зразумець што адбылося. Подробнее
Мала хто ведае, што на самай ускраіне Гарадоцкага раёна, у Віраўлянскім сельсавеце, прытаілася маленечкая вёска Чухіліна. Яе адметнасць заключаецца ў тым, што тут ніколі не было электрычнасці. Няма яе і цяпер. Ды і не будзе — у вёсцы пастаянна ніхто не жыве, хіба на лета прыязджаюць з шасцёра дачнікаў. Святло тут іншае — ад прыгажосці навакольных краявідаў, ад дабрыні людзей, лепшыя ўспаміны якіх звязаны з гэтым куточкам. Дабрацца да Чухіліна — справа не з лёгкіх, 10 км да яго па нязручнай лясной дарозе на спецыяльнай тэхніцы карэспандэнту дапамаглі пераадолець працаўнікі Халамерскага лясніцтва, ляснік Сяргей Ваявода і вадзіцель Сяргей Ахрамееў. Улюблёныя ў родныя мясціны мужчыны сталі не толькі павадырамі, але і выдатнымі экскурсаводамі. - Такой прыгажосцю немагчыма наталіцца, — добраахвотныя памочнікі аказаліся рамантыкамі і спяшаліся дапоўніць адзін аднаго. — Чаго толькі вартыя аб’яднаныя шырокай пратокай лясныя азёры Малое і Вялікае Свіна! Праз апошняе цячэ і рака Свіна. А Чухіліна размясцілася на беразе рачулкі Чарнулька. Праз яе перакінуты масток, проста з яго можна лавіць рыбку, а дарога праз яго вядзе ў неабсяжныя лясныя шаты. Дарэчы, зусім побач з мастком — яшчэ даваенная крынічка, якую аднавілі вяскоўцы, і ў якой вельмі смачная вада. Некаторыя лічаць яе гаючай, таму ездзяць па яе з Халамер’я на веласіпедах. Не даязджаючы да Чухіліна, мы спыніліся на вялікай паляне. Святое месца, дзе да вайны была вёска Казлы. Увагу прыцягнуў насыпаны курган (на здымку ўнізе), надпісы на якім сведчаць, што ў навакольных лясах і вёсках у красавіку-маі 1942 г. была арганізавана 4-я Беларуская партызанская брыгада, якая вяла барацьбу з фашысцкімі захопнікамі на тэрыторыі Гарадоцкага, Невельскага, Расонскага, Полацкага, Міёрскага раёнаў. Курган — адначасова месца пахавання партызанаў гэтай брыгады. Крыху ў баку — стэла, якая нагадвае, што 18 красавіка 1943 г. в. Казлы спалілі фашысцкія карнікі, расстраляўшы 19 мірных жыхароў. Вёска памерла, а вось Чухіліна, таксама знішчанае ў вайну, адрадзілася пасля навалы. Работнікі лясніцтва не па прымусу, а па закліку сэрца даглядаюць курган, помнік, абкошваюць вакол іх. Штогод, арганізаваныя халамерскімі культработнікамі, сюды ў патрыятычны паход, на паклон змагарам за свабоду і бязвінным ахвярам дабіраюцца дзеці і падлеткі. Пашчасціла карэспандэнту пагутарыць з жыхаром Халамер’я Алегам Дзмітрыевым (на здымку ўверсе) і з першых вуснаў даведацца, што з пятага па дзесяты клас ён вучыўся ў Халамерскай школе, а жыў у Чухіліне. Інтэрната пры школе не было, таму хлопчыку, на той час адзінаму чухілінскаму школьніку, даводзілася штодня пешшу, у адзіночку — восенню, узімку, вясною — пераадольваць па 20 км праз лес. — Ваўкоў не баяўся, — паціскае плячыма мужчына, — мы да іх прывыкшыя былі, яны па вёсцы, як сабакі, хадзілі. Адпраўляўся ў школу ў шэсць гадзін раніцы, вяртаўся адвечарка. Праўда, бацька (Аляксандр, ураджэнец Чухіліна, капітан Чырвонай арміі, франтавік, чатыры разы ардэнаносец — аўт.) даваў з сабою ў дарогу стрэльбу і ліхтар «лятучую мыш». Калі звяры набліжаліся надта блізка — страляў. Адставалі шэрыя, вылі дзесьці за спіной. Вытворчых аб’ектаў, акрамя кузні, дзе кавалём быў мой дзед Пётр, у Чухіліне не было. Мужчыны пераважна працавалі ў лясніцтве, на падсочцы, жанчыны — у паляводстве ў Маісееве. Трымалі скаціну, сеялі гароды ля хат. Зямля там мяккая, глебы пясчаныя, лёгка было апрацоўваць. — Вось гэтыя раскошныя дуб і клён у Чухіліне пасадзілі на памяць аб сабе Іван і Тамара Грыгор’евы, перабіраючыся бліжэй да цывілізацыі, — далучаецца да размовы тутэйшы дачнік Валерый Якіменка (на здымку з унучкай Міланай). — Нашай сям’і вельмі добра ў гэтых мясцінах, займаемся пчалярствам, сябар з Магілёўшчыны падарыў перасоўную пасеку на 20 вулляў, якую я называю пчаліным інтэрнатам. Тут рыбалка выдатная, паляванне, грыбоў ды ягад багата. Летась мы з жонкай Валянцінай больш як на 20 мільёнаў рублёў лясных дароў здалі. Тое, што ў Чухіліне няма электрычнасці, мужчыну не засмучае, ён выпрацоўвае яе з дапамогай генератара, зараджае акумулятары, набыў светадыёдныя лямпы, плануе купіць сонечныя батарэі. Тугі па адсутнасці цывілізацыі ў гэтай вёсачцы з боку ўсіх, з кім сустрэлася карэспандэнт, не было. Нявыказаная скруха адчувалася па нечым больш значным і патаемным — страчанай сувязі з роднай прыродай, яе таямніцамі, размераным жыцці, у аснове якога ляжыць здаровая фізічная праца, шчырых адносінах з суседзямі. Шчыміць за тое, што зарастаюць сцяжынкі да святыняў, да крынічак з гаючай вадою. Подробнее
Жыхарка вёскі Нежкаў Матруна МУРАШКЕВІЧ 8 верасня адзначыла 100-гадовы юбілей. Подробнее
На працягу двух дзён наш старажытны горад ператварыўся ў незвычайную чароўную краіну творчасці і цудаў. Дзень беларускага пісьменства, 500-годдзе беларускага кнігадрукавання і 1155-годдзе любімага Полацка — да святкавання знакавых дат далучыліся і малыя, і дарослыя. Свой падарунак Маладзёжнай сталіцы Рэспублікі
Беларусь падрыхтавалі энергічныя, крэатыўныя юнакі і дзяўчыты. Подробнее
Прайшоў першы месяц службы ў раённым аддзеле міліцыі сёлетніх чатырох выпускнікоў Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь. Усе яны – выхадцы з нашага раёна. Подробнее
Да Дня беларускага пісьменства і 500-годдзя беларускага кнігадрукавання былі выпушчаны ў абарачэнне канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства». Намінал маркі адпавядае тарыфу на перасылку простага ліста вагой да 20 г уключна ў межах Республікі Беларусь. І падчас свята ў Полацку ля будынка Занальнага вузла электрасувязі адбылася цырымонія гашэння маркі і паштовага канверта спецыяльным паштовым штэмпелем «Дзень беларускага пісьменства». Подробнее
Паводле інфармацыі Стаўбцоўскага РАУС, на тэрыторыі раёна зарэгістраваны і ажыццяўляюць функцыянаванне 18 добраахвотных дружын, у склад якіх уваходзяць 112 грамадзян. 11 дружын арганізаваны ў сельскай мясцовасці. У іх складзе 65 членаў, у сямі дружынах горада – 47 удзельнікаў. Подробнее
Прыемны падарунак у гэтым навучальным годзе атрымалі вучні і настаўнікі сярэдняй школы №1 г.Дуброўна. Тут завершаны капітальны рамонт двух будынкаў і стадыёна. Значна абноўлена матэрыяльна-тэхнічная база: набыты новы камп’ютарны клас, мультыборды, інтэрактыўныя праэктары, тэлевізары, школьная мэбля, абсталяванне на харчблок і нават робататэхніка. Подробнее
Жнівень — гарачая пара ў жыхароў сельскіх населеных пунктаў. Шмат клопатаў зараз і ў хатніх гаспадынь, і ў хлебаробаў. Заўжды так было, што побач з цяжкай работай ішла па жыцці песня. Пра гэта добра ведаюць супрацоўнікі СДК і бібліятэкі аг.Дабрынь. Таму за апошні час яны падаравалі сваім землякам цудоўныя хвіліны адпачынку. Подробнее
Таццяна Іванова (на здымку) шмат гадоў таму працавала брыгадзірам на МТК “Язёры” ў калгасе “Язёрскі”. Фота зроблена ў момант афармлення накладной, і, як бачым, карэспандэнта яна сустрэла з добразычлівай усмешкай і дазволіла сфатаграфаваць яе. Зараз Таццяна Сяргееўна на заслужанным адпачынку, але з той жа добразычлівай усмешкай сустрэла карэспандэнта райгазеты зноў. Подробнее
У ААТ «Слуцкі цукроварафінадны камбінат» пачалі нарыхтоўку цукровых буракоў Подробнее
Вёска Габрыелеўка нядаўна адзначыла свой векавы юбілей. З нагоды круглай даты мясцовы Дом культуры арганізаваў вялікае свята для мясцовых жыхароўі гасцей вёскі. Подробнее
Хутка распечнецца новы праект Беларускага дзіцячага хоспіса «Выязная паліятыўная абілітацыя». Першая ў маршруце – Маладзечаншчына. Подробнее
Калі скласці разам працоўны стаж Клаўдзіі Станевіч, Веры Міцько і Дзіны Пратасевіч, атрымаецца без малога сто гадоў. Цэлы век вучылі і прадаўжаюць вучыць дзяцей разумнаму, добраму, вечнаму маці, дачка і ўнучка. Подробнее
Яшчэ адзін спецыялізаваны клас па кірунку “Бяспека жыццядзейнасці” з’явіўся ў СШ №4. Менавіта на базе гэтай школы створана адзіная ў горадзе эксперыментальная пляцоўка профільных класаў па такім напрамку. Подробнее
Пасля знаёмства з Вадзімам і Ганнай Афіцэравымі, гаспадарамі аграсядзібы “Лоўчы” ў Быцені, пачынаеш разумець, што толькі сапраўдны патрыёт роднага краю можа зрабіць такое сур’ёзнае кап-укладанне ў даволі рызыкоўны бізнес, які звязаны з агратурызмам. Тым болей, што ў дадзеным выпадку назіраецца не толькі жаданне “ўкласці і адбіць” грошы, але і дапамагчы цудоўнаму мястэчку з багатай гісторыяй “знайсці сябе” ў новых рэаліях часу. Подробнее
На гэтым здымку вадзіцелі ААТ “Навасёлкі-Лучай” Вальдэмар Раманавіч Мацур, Аляксандр Мікалаевіч Альхімёнак і Аляксандр Аляксандравіч Болт усміхаюцца (ледзьве ўпрасіла для кадра ў газету, хоць нагода для радасці была). Старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Сяргей Мікалаевіч Герасіменка толькі што ўручыў кожнаму Падзячныя пісьмы і грашовыя прэміі па 50 рублёў. Подробнее
1 верасня на ўрачыстую лінейку, прысвечаную пачатку новага навучальнага года, сабраліся і навучэнцы Пастаўскага дзяржаўнага каледжа. Друга- і трэцякурснікі адчувалі сябе ўпэўненымі гаспадарамі. Тых, хто толькі што паступіў на вучобу ў гэту ўстанову, вызначалі стрыманасць і згуртаванасць каля куратараў. Подробнее
Замуж Зіна выйшла позна — у сорак гадоў. Прыгожая, працавітая, усё перабірала жаніхоў і ў кожным знаходзіла нейкі недахоп. З Калюсем яны разам працавалі на будаўніцтве дарогі. У яго пасля цяжкай хваробы памерла жонка. Асірацела трое дзяцей, меншай з якіх споўнілася ўсяго чатыры гадочкі. Подробнее
У гэтым годзе барацьбу за ўзнагароды ў чацвёртым айчынным дывізіёне, чэмпіянаце Віцебскай вобласці па футболе, у групах “А” і “Б” вялі з вясны 14 каманд. Адзін з самых маладых у турніры — футбольны клуб “Паставы-ПМЦ” — даволі роўна правёў папярэдні раўнд першынства, чаго не чакалі сапернікі. Пастаўчане ў 11-ці праведзеных матчах атрымалі 5 перамог, тройчы згулялі ўнічыю і столькі ж разоў прайгралі, набралі 18 ачкоў пры станоўчай розніцы забітых і прапушчаных мячоў 22-12. Хто з трох прэтэндэнтаў трапіць у фінальную васьмёрку, вырашылася ў перанесеным паядынку ў Полацку. Леташні бронзавы прызёр — каманда Міёр — хоць і старалася, але не змагла стрымаць націск палачан і прайграла ім з лікам 0:5. Подробнее
1 верасня 1992 года ў Лынтупах адбылася знакавая падзея — першы званок упершыню прагучаў у новым будынку школы. 25 першакласнікаў на асабліва ўрачыстай лінейцы з удзелам кіраўніцтва раёна пачалі свой шлях да ведаў у прасторным, утульным, сучасным памяшканні. Подробнее
У мінулы аўторак зала пасяджэнняў на першым паверсе райвыканкама больш нагадвала галантарэйны і канцылярскі аддзелы ўнівермага: амаль на кожным крэсле развешаная вопратка, новых гаспадароў чакаюць цацкі, побач акуратна расстаўлены абутак, на сталах узвышаюцца стосы сшыткаў, альбомаў, канцылярскія прылады. Подробнее
Яшчэ з пачатку жніва было бачна: ААТ «Жарабковічы» не проста захапіла лідарства па ўсіх пазіцыях, але цвёрда настроена яго ўтрымліваць. Ураджайнасць, намалоты, колькасць перавезенага і перапрацаванага – усюды лічбы, дастойныя павагі. Подробнее