Язык: Беларуская

  • Жыхарка Брагіна Іна Гардзіенка шчыра ўдзячна лёсу, што даў ёй магчымасць праявіць себе менавіта ў прафесіі бібліятэкара Валянціна БЕЛЬЧАНКА, Маяк Палесся №37 от 15 сентября 2017 15 сентября 2017 16:10 КультураОбщество Беларуская

    У свой час калектыў Чамярыскай школы, дзе ўраджэнка Хракавіч Іна Гардзіенка пачала працоўную дзейнасць у якасці бібліятэкара, бачыў у маладой асобе будучую настаўніцу. Прыкмеціўшы яе склад розуму, прагу да ведаў і інтэлігентнасць, кіраўніцтва спадзявалася, што завочна атрымае педагагічную адукацыю і звяжа сваё жыццё з навучаннем дзяцей. Ды бібліятэчная справа настолькі захапіла, што ў іншай прафесіі сябе яна ўжо не ўяўляла.  Подробнее

  • “Маніфест” вагой звыш кілаграма Вольга Заенчкоўская, Бераставіцкая газета №72 от 13 сентября 2017 15 сентября 2017 16:04 Экономика Беларуская

    Сярэдняранні “маніфест”, сярэдняспелыя “янка” ды “волат” – усё гэта высокапрадукцыйныя гатункі беларускай бульбы сталовага прызначэння, якія з года ў год цешаць КСУП “Малабераставіцкі элітгас”  сваёй ўраджайнасцю. Подробнее

  • У Паставах адбыўся адкрыты дыялог, прымеркаваны да 15-годдзя з дня ўтварэння БРСМ Вераніка Філановіч, Пастаўскі край 74/2017 от 16 сентября 2017 15 сентября 2017 15:58 Общество Беларуская

    “15 гадоў разам”  — пад такой назвай 6 верасня ў малой зале пасяджэнняў райвыканкама адбыўся адкрыты дыялог, прымеркаваны да 15-годдзя з дня ўтварэння самай масавай і ўплывовай маладзёжнай арганізацыі краіны — Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. Подробнее

  • Ёсць патрэба — першакурснікі Пастаўскага дзяржаўнага каледжа рупяцца Анна Анішкевіч, Пастаўскі край 74/2017 от 16 сентября 2017 15 сентября 2017 15:54 ОбществоСад и огород Беларуская

    “Хаця і першакурс­нікі, але згуртаваныя”, — так ахарактарызавала навучэнцаў групы № 65 (на здымку) Пастаўскага дзяржаўнага каледжа аграном ААТ “Навасёлкі-Лучай” Алена Іосіфаўна Касцюк. Подробнее

  • Работнікі Пастаўскага лясгаса ўпраўляюцца самі, дапамагаюць іншым Анна Анішкевіч, Пастаўскі край 74/2017 от 16 сентября 2017 15 сентября 2017 15:50 Природа и экология Беларуская

    Дзесяць месяцаў (з мая па люты) работнікі Пастаўскага лясгаса ліквідоўвалі наступствы ўрагану, які вясной мінулага года пашкодзіў сотні гектараў лесу ў Чэрвеньскім і Смалявіцкім раёнах. За гэты час там нарыхтавалі 23 тысячы кубаметраў драўніны. Паклапаціліся і пра аднаўленне лясоў: на 40 гектарах высадзілі саджанцы. Людзі выязджалі ў камандзіроўку вахтавым метадам і з нецярпеннем чакалі яе заканчэння. Подробнее

  • ДЛГУ “Камарынскі лясгас”: каб вырасціць і захаваць лес патрэбны і клапатлівыя рукі, і гаспадарскі падыход Валянціна БЕЛЬЧАНКА, Маяк Палесся №37 от 15 сентября 2017 15 сентября 2017 15:49 Общество Беларуская

    Стройныя велічныя сосны выстраіліся паўз дарогу. Усё шумяць, аб чымсьці перашэптваюцца, ціхенька вядуць размову. Нібы запрашаюць: зайдзі, адпачні ад доўгага шляху пад пышнымі кронамі, паблукай па лясных сцяжынках і ўдосталь надыхайся гаючым водарам хваёвых дрэў. А калі пашчасціць назбіраць пачастункаў – ягад і грыбоў ці лекавых раслін – прымі іх з удзячнасцю.  Подробнее

  • За заслугі перад прафесіяй Марыя ЛУБНЕЎСКАЯ, Нарачанская зара 47/2017 от 15 сентября 2017 15 сентября 2017 15:43 Общество Беларуская

    Наўрад ці знойдуцца ў нашым азёрным краі людзі, якія б ніколі не чулі пра існаванне НДЦ “Зубраня”, не хацелі б адправіць туды на адпачынак сваіх сыноў, дачок  альбо ўнукаў. Поспехі і дасягненні ўстановы, якую з любоўю называюць у народзе беларускім “Артэкам”, сапраўды многім вядомы. І заслуга ў гэтым калектыву, які мудра вось ужо пятнаццаць год накіроўвае Надзея Ануфрыева. Подробнее

  • Для памочніка ляснічага Савіцкага лясніцтва Пятра Ветчанкі лес - не толькі месца працы, але і прастора, дзе ён знаходзіць душэўны спакой Валянціна БЕЛЬЧАНКА, Маяк Палесся №37 от 15 сентября 2017 15 сентября 2017 15:22 Общество Беларуская

    Восень славіць лесаводаў. Ды любая пара года для кожнага з іх працавітая і клапатлівая, з адметнай прыгажосцю і назіраннямі, напоўненая таямніцамі жывога свету. У сваіх уладаннях яны з любоўю заўважаюць кожную краску і сцежку, прыкмячаюць след асцярожнага звера. І з дня ў дзень імкнуцца да таго, каб гэтае багацце засталося наступным пакаленням. Подробнее

  • Ад вершаў Рыгора, да вяршынь “Казбека” Н.БАГДАНОВІЧ., Патрыёт №74 от 16 сентября 2017 15 сентября 2017 14:14 Культура Беларуская

    Суквеццем яркіх фестывальных фарбаў асвяціў пачатак восені Дзень беларускага пісьменства. Нагадваць пра гэту маштабную падзею нам будуць кнігі, сувеніры і стасункі з новымі сябрамі. Не баючыся высокіх слоў, менавіта так мушу назваць члена Саюза пісьменнікаў Расіі Адама Абдурахманавіча Ахматукаева, з якім пазнаёміў нас святочны Полацк. Подробнее

  • Расказ аб тым, як гатуецца сілас Наталля Чэкан, Хойникские новости 9 сентября 2017 8 стр от 09 сентября 2017 15 сентября 2017 13:38 КалейдоскопОбществоЭкономика Беларуская

    Вы калі-небудзь прымалі ўдзел у нарыхтоўцы кармоў? Ці бачылі, што робяць са скошанай кукурузай? Калі не і вам гэта цікава, то накіроўвайцеся разам са мной у эксбазу «Стралічава» – аб усім даведаецеся. Канешне, мы аб гэтым пішам штогод і шмат, але гэта публікацыя разлічана на дылетантаў у сельскагаспадарчых пытаннях. Якіх, згадзіцеся, сярод нас нямала.Восень невыпадкова называюць залатой: наваколле цалкам змяняе свае колеры. І немагчыма ахапіць усю іх разнастайнасць: ярка аранжавы, чырвоная медзь, жоўтая охра, карычняватая бронза. Аднак туды, куды мы з вамі едзем, здаецца, восень яшчэ не наступіла – там усё насычана зялёнае.Пачнем з таго, што кукурузны сілас – гэта адзін з галоўных сакавітых кармоў, які выкарыстоўваецца ў жывёлагадоўлі. Як кукурузу ўбіраюць? Па кукурузным полі павольна, але ўпэўнена рухаюцца кормаўборачныя камбайны. Да слова, у нашым раёне гэта пераважна «Ягуары», КВК і УЭСы.  Жатка «падгінае» радкі «царыцы палёў», а ў гэты час праз спецыяльнае прыстасаванне запаўняюцца прычэпы трактараў, кузавы МАЗаў і ЗіЛаў. Хутка. Даверху.Пасля вадзіцелі вязуць зялёную масу на сіласную яму. Мы таксама накіроўваемся туды – размяшчаецца яна на тэрыторыі малочна-таварнага комплексу. Перад тым, як «зваліцца» ў адзіную кучу, увесь груз у абавязковым парадку важыцца. Улік «зялёных» тон вядзе Ларыса Вітальеўна Зіноўева. Жанчына выдатна «сябруе» з лічбамі – і як толькі яны ўсе месцяцца ў галаве? Вырасла яна на Віцебшчыне, закончыла медвучылішча ў Латвіі, нейкі час працавала па спецыяльнасці ў Расіі, і вось ужо дваццаць гадоў жыве на Хойнікшчыне. У яе двое дарослых дзяцей – Вова працуе энергетыкам тут жа, у эксбазе, а Зоя – майстар у лясгасе.  Пакуль мы крыху паразмаўлялі з прыёмшчыцай аб жыцці-быцці, пад’ехаў Мікалай Касінскі. Ларыса пытаецца: «Вас ужо кармілі?» «Так, суп гарохавы быў, плоў,» – бадзёра адказвае мазіст. Каб не губляць час, нарыхтоўшчыкам прывозяць абеды-вячэры прама ў поле.У меня не было магчымасці доўга размаўляць з вадіцелем, бо зразумела, што ён павінен безупынна рухацца з поля на ферму, аднак, паспела даведацца, што працуе ў фермерскай гаспадарцы «Родны путь». Яе дырэктар Мікалай Чубянок прадаставіў тэхніку эксбазе на час восеньскіх работ.А яшчэ перакінуліся з вадзіцелем некалькімі словамі пра надвор’е – неба было шэрае і вось-вось павінен быў пайсці дождж. Але, як высветлілася, Мікалаю Касінскаму ніякія капрызы надвор’я не страшныя, пасля таго, як ён пабываў за Паўночным палярным кругам. Там слупок тэрмометра падаў ніжэй за пяцьдзесят градусаў. У пацвярджэнне мужчына паказаў здымак на тэлефоне. Субяседнік ён вельмі цікавы, але цяпер яму не да гутарак.  Пасля машыны пачалі ехаць адна за адной – на адвозцы ў гэты дзень задзейнічаны сем адзінак тэхнікі. І за рулём усе знаёмыя асобы – яшчэ нядаўна з гэтымі мужчынамі мы бачыліся на жніве, а цяпер іх маршрут пралягае на кукурузныя палеткі. Усе такія шчырыя, усмешлівыя і працавітыя.    Цікава, што ў работнікаў ёсць свая «мова». Да прыкладу, машына едзе і сігналіць – гэта адзначае, што масу вязе ад камбайна Мікалая Салдаценкі. А калі ніякіх знакаў не падае – ад Аляксандра Дрончанкі. Яшчэ ёсць спецыяльныя жэсты, якія апавяшчаюць аб паломках, і іншыя.Пасля ўзважвання тэхніка накіроўваецца да ямы, куды выгружае свой скарб. Далей да работы прыступае «Амкадор». Трамбоўка арганізавана кругласутачна пагрузчыкам. У дзённы час разроўваннем і трамбоўкай займаецца Мікалай Пранягін. «Я не буду фатаграфавацца, – адразу заявіў мужчына, – зраблю здымак толькі ў 63-м годзе. На пашпарт». Люблю гэты іх гумар. Аднак, мне ўдалося падлавіць некалькі кадраў. Акрамя таго, мужчына згадзіўся дапамагчы мне зведаць яго работу, як кажуць, на сабе. Я некалькі хвілін пакаталася побач з ім на Амкадоры – і зрабіла выснову, што тут справяцца толькі людзі з вялікай вытрымкай. Манатонная праца і вельмі адказная – праз рукавы не зробіш – якасць вышэй за ўсё. Дарэчы, на пастаянным кантролі трымаецца – вымяраецца – тэмпература і вільготнасць масы. Пакуль ехалі па яме, убачыла на ключах бірульку з малюнкам горада Бургхаузен, які знаходзіцца ў Баварыі. Аказваецца, там жыве яго дачка. А другая – у Мазыры. Ён вельмі ганарыцца імі.У кожнага з работнікаў сваё жыццё, сем’і, цікавыя гісторыі – можна слухаць і слухаць. А на рабоце ўсе яны становяцца адной дружнай камандай, якая працуе на добры вынік. І менавіта дзякуючы адданасці сваёй справе кожнага з гэтых людзей, эксбаза «Стралічава» шмат гадоў запар з’яўляецца лідарам у раёне па запасам кармоў. І сёлета яны не збіраюцца губляць пазіцый. Магчыма, не вельмі падрабязны атрымаўся расказ пра кукурузны сілас, не хацелася вас загружаць складанымі словамі і лічбамі, але, думаю, прынцып зразумелы ўсім. Тэхналогія прыгатавання сіласу: скошванне, драбненне, пагрузка і транспарціроўка, трамбоўка і герметызацыя. А ў будучым адсюль будуць карміцца стралічаўскія кароўкі. Подробнее

  • На вяселле ў Аўцюкі: а вы можаце з'есці яечню з сарака яек? Марына Весялуха, Звязда 178 (28542) от 15 сентября 2017 15 сентября 2017 13:27 Культура Беларуская

    Разам з камандай праекта «Наперад у мінулае», што выходзіць па нядзелях у эфіры тэлеканала «Беларусь 3», традыцыйна вандруе і наш карэспандэнт. На працягу верасня выпускі праграмы расказваюць, як на Асіповіччыне, Калінкавіччыне ды ў Ельскім раёне спрадвек адзначалі вяселле і дажынкі. Часта ў жыцці беларусаў гэтыя ўрачыстасці суседнічалі і прыпадалі на канец лета — пачатак восені. Сёння згадваем самыя яркія моманты з гэтых вандровак. Подробнее

  • Сталі дыпламантамі фестывалю ў Лельчыцах Наталля Чэкан, Хойникские новости 9 сентября 2017 4 стр от 09 сентября 2017 15 сентября 2017 12:55 КалейдоскопКультураОбщество Беларуская

    У Лельчыцах прайшоў VІ рэгіянальны фестываль песеннага мастацтва «Гэты дзіўны спеў з глыбінь народных» на прыз М.П. Дрынеўскага. Гэта вялікае народнае свята, значная падзея ў культурным жыцці не толькі лельчыцкага краю, але і ўсёй вобласці.Фестываль праводзіцца ў гонар славутага земляка (выхадца з вёскі Тонеж), мастацкага кіраўніка Нацыянальнага Акадэмічнага Народнага хору Рэспублікі Беларусь імя Г. Цітовіча, прафесара, народнага артыста Беларусі Міхаіла Паўлавіча Дрынеўскага. Ён арганізоўваецца і збірае творчыя калектывы Гомельшчыны і краін-суседзяў адзін раз у тры гады. І кожны раз падкрэслівае невычэрпнасць і шматграннасць народных талентаў.Сёлета на фестываль прыехала больш за трыццаць таленавітых «каманд» з дзевяці раёнаў вобласці, а гэта каля чатырохсот чалавек. Спачатку была прывітальная візітка артыстаў на цэнтральнай сцэне, далей – урачыстае шэсце, а потым конкурсная праграма ў гарадскім цэнтры культуры.Хойнікшчыну на гэтым песенным свяце прадстаўляла аматарскае аб'яднанне са званнем «Народны» «Спадчына» пад кіраўніцтвам Л.У. Краўчанка. На суд журы і гледачоў, згодна з палажэннем, хайнічане прапанавалі дзве рознахарактарныя песні – «Чарнаморчык» (без музычнага суправаджэння) і «Мой мужанька рабацёшанька» (пад баян і шумавыя інструменты). Іх выдатнае выступленне было высока ацэнена – дамоў вярнуліся з Дыпломам III ступені, кубкам і каштоўным падарункам – мікрахвалёвай печкай.   «Гэта ўзнагарода для нас роўная перамозе, – адзначае кіраўнік калектыву Лілія Уладзіміраўна Краўчанка. – Многія з удзельнікаў фестывалю ўжо неаднойчы прадстаўлялі свае праграмы, а наша „Спадчына“ дэбютавала на гэтай лельчыцкай сцэне. І мы вельмі задаволены, што сталі дыпламантамі фестывалю, што змаглі данесці да сэрцаў журы, слухачоў нашы песні і з гонарам прадставіць свой любімы раён. Атрымаць узнагароду з рук Маэстра, кіраўніка вядучага творчага калектыву краіны, чалавека, для якога не існуе таямніц народнай творчасці, які ўсё сваё жыццё прысвяціў песеннай спадчыне, – дарагога каштуе! Конкурс цудоўны, мы атрымалі самыя лепшыя ўражанні».Да слова, для Л.У. Краўчанка гэта не першая ўзнагарода на фестывалі. Ганаровую грамату М.П. Дрынеўскі ўручаў ёй тры гады таму. Аднак гэта асабіста, а вось хойніцкім калектывам дагэтуль не ўдавалася «вырваць» перамогу.Артысты ўдзячны начальніку аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Л.В. Няволінай за арганізацыю паездкі, метадыстам РДК А.В. Дыгун за дапамогу ў пошуку касцюмаў з элементамі нашага рэгіёна і В.М. Юхно, якая была суправаджаючай. А таксама ўдзельнікам народнага ансамбля «Крыніца», якія падтрымлівалі канкурсантаў у глядзельнай зале. Калектыў Хойніцкай дзіцячай школы мастацтваў радаваў гасцей свята сваёй канцэртнай праграмай увечары на цэнтральнай плошчы Лельчыц. Подробнее

  • Работнікі лесу бярэзіншчыны адзначаюць прафесійнае свята Ала АЛЬФЕР., Бярэзінская панарама 70 от 16 сентября 2017 15 сентября 2017 11:39 Общество Беларуская

     

     Хіба знойдзецца чалавек, які не адчуў бы ў гэтыя дні задавальнення ад наведання лесу? Баравікі ледзь не самі скачуць у кошыкі і вёдры, сапраўдны грыбны бум. А да ціхага палявання з багатым набыткам — незаменны і ні з чым не параўнальны адпачынак на прыродзе. Аднак ці часта, бываючы ў лесе, мы ўзгадваем пра людзей, якія сочаць за парадкам, ахоўваюць і аберагаюць лясы? Каб зрабіць гэта сёння, да ўсяго іншага дадаецца добрая нагода – прафесійнае свята работнікаў лесу.

    Больш за палову тэрыторыі займаюць лясы ў нашым раёне. Адсюль маштаб і аб’ём работы калектыву ДЛГУ “Бярэзінскі лясгас”, які сёння налічвае 572 работнікі. Калектыву значнага не толькі па колькасці, але і па справах. Іх перш за ўсё адлюстроўваюць эканамічныя паказчыкі. Подробнее

  • Адбылася сустрэча з маладымі спецыялістамі АПК Мілана ТРАПЯНОК., Бярэзінская панарама 70 от 16 сентября 2017 15 сентября 2017 11:29 КультураОбщество Беларуская

     Працоўны стаж галоўнага агранома адкрытага акцыянернага таварыства “Бярэзінскі” Андрэя Гусарава пакуль адлічваецца толькі тыднямі. Аднак ужо сёння пачынаючы спецыяліст з дыпломам Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі лічыць, што не памыліўся з выбарам прафесіі. Не палохаюць яго ні ненармаваны працоўны дзень, ні адсутнасць выхадных, ні вялікі аб’ём пасяўных плошчаў і кармавых угоддзяў, ні адказнасць, ды і звычайныя бытавыя цяжкасці сялянскага жыцця не стануць для яго перашкодай. Наадварот, юнак з вёскі Слабада плануе набыць за пяць гадоў адпрацоўкі па мэтавым накіраванні патрэбны вопыт, паказаць веды і ўменні на практыцы, і нават задумваецца аб паступленні ў Акадэмію пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Подробнее

  • ...І нарыхтоўваюць драўніну Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ, Нясвіжскія навіны 15.09.2017 от 15 сентября 2017 15 сентября 2017 11:17 Общество Беларуская

    У Нясвіжскім доследна-вы-творчым лясніцтве працуюць 25 чалавек, у т.л. 10 вальшчыкаў лесу, 2 трактарысты. Работы хапае. Так, у бягучым годзе пасаджана 18,1 гектара лясных культур, з іх дуб заняў 5,4 га (раскінуўся малады гай у раёне вёскі Вялікая Ліпа). Подробнее

  • Шлях да “Бронзавага Меркурыя” Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ, Нясвіжскія навіны 15.09.2017 от 15 сентября 2017 15 сентября 2017 11:15 Общество Беларуская

    Як мы раней паведамлялі, прыватнае гандлёвае ўнітарнае  прадпрыемства “Прыемнага апетыту” па выніках работы за 2016 год занесена на Рэспубліканскую дошку Гонару. А яго дырэктар  Валянціна Іванаўна Німера  ўзнагароджана Ганаровым дыпломам “Бронзавы Меркурый”  Міністэрства антыманапольнага  рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь за высокія  прафесійныя дасягненні ў сферы  гандлёвай дзейнасці. Подробнее

  • Свет кнігі, музыкі, мастацтва Іна Васілевіч, Нясвіжскія навіны 15.09.2017 от 15 сентября 2017 15 сентября 2017 11:12 Культура Беларуская

    Як вядома, бібліятэка — гэты мабільны цэнтр інфармацыі, цэнтр духоўнага  ўзбагачэння чалавека. Яна дапамагае палюбіць герояў добрых кніг,  выхоўвае цягу да чытання, абараняе ад адмоўнага ўплыву тэлебачання і камп’ютарных гульняў, стварае культурную прастору  моладзі, падтрымлівае яе таленты. Подробнее

  • Ідзе сяўба азімых Наталля ЕРМАШЭНКА, Нясвіжскія навіны 15.09.2017 от 15 сентября 2017 15 сентября 2017 11:11 Общество Беларуская

    Трактарыст-машыніст Аляксандр Рудко працуе ў ААТ «Нясвіжскі райаграсэрвіс» 18 гадоў ont-family:«Calibri»,«sans-serif»; mso-bidi-font-family:«Times New Roman»;}

      Подробнее

  • У музея - юбілей! Настасся Лявінская, Працоўная слава №71 от 15 сентября 2017 15 сентября 2017 10:50 Культура Беларуская

    11 верасня Івянецкі музей традыцыйнай культуры святкаваў шасцідзесяцігадовы юбілей. Подробнее

  • Рэгіянальныя навіны Валожыншчыны Наталля ШТЭЙНЕР, Працоўная слава №71 от 15 сентября 2017 15 сентября 2017 10:47 КалейдоскопКультураОбщество Беларуская

    РЭГIЯНАЛЬНЫЯ НАВIНЫ

    ад члена Беларускага саюза журналістаў

    Наталлі ШТЭЙНЕР

    Тэл. 55679, Velcom 3933728 nshtejner@mail.ru Подробнее

  • Творчыя прыпынкі дапамаглі з выбарам Валянціна КРАЎНЕВІЧ, Працоўная слава №71 от 15 сентября 2017 15 сентября 2017 10:45 КультураОбщество Беларуская

    Нясумнай выдалася мінулая субота ў цэнтры творчасці дзяцей і моладзі. У рамках Тыдня дадатковай адукацыі, які праходзіў з 4 па 9 верасня, праводзіўся набор у аб’яднанні па інтарэсах.  Подробнее

  • Выпрабаванне практыкай Аляксандр Азевіч, Браслаўская звязда 70/2017 от 09 сентября 2017 15 сентября 2017 10:28 Общество Беларуская

    У жніўні сельгаспрадпрыемствы раёна папоўніліся маладымі кадрамі. Адны з іх будуць набірацца вопыту пад наглядам спрактыкаваных калег, іншыя — адразу занялі пасады галоўных спецыялістаў. У ліку апошніх і Ілья Асіпенка, які пасля заканчэння сельгасакадэміі быў прызначаны на пасаду галоўнага агранома ААТ «Альшанка». Подробнее

  • Урадзіла бульба ў ААТ "Святая Воля" Валянціна БОБРЫК, Івацэвіцкі веснік №73 от 22 сентября 2017 22 сентября 2017 09:38 Общество Беларуская

    Як у лесе грыбы, так у ААТ “Святая Воля” ўрадзіла на славу бульба. Што ўраджайны год, то ўраджайны. І бульба адна ў адну – проста золата. Радкі аж параспірала ад клубняў – 470,9 цэнтнера з гектара. Такая ўраджайнасць – рэкордная, бо ў самыя лепшыя гады, захоўваючы тэхналогію вырошчвання, максімальна накопвалі па 430 цэнтнераў з гектара. Акрамя шчырага догляду з боку агранамічнай службы гаспадаркі і захоўвання тэхналогіі вырошчвання гэтай культуры, яшчэ адна прычына бульбянога рэкорду крыецца ў новым бульбаўборачным камбайне “GREMME SE 150-160”, які гаспадарка набыла пад бульбяны сезон за ўласныя сродкі. Менавіта дзякуючы высокавытворчай тэхніцы, атрымалі добрую прыбаўку ва ўраджайнасці – камбайн убірае бульбу без страт і не траўмуе бульбяныя клубні. Подробнее

  • Дзеля шчасця Радзімы Дзмітрый Яшчанка, Нясвіжскія навіны 22.092017 от 22 сентября 2017 22 сентября 2017 09:28 Общество Беларуская

    — Паважаны Уладзімір Несцеравіч, скажыце, калі ласка, якія “абразкі ра-дзімы мілай” перш за ўсё прыходзяць на памяць, калі Вы чуеце словы “Старадарожчына, Нясвіжчына, Міншчына”? Подробнее

  • “Цукровы” сезон у разгары Наталля ЕРМАШЭНКА, Нясвіжскія навіны 22.092017 от 22 сентября 2017 22 сентября 2017 09:23 Общество Беларуская

    Цукровыя буракі ў раёне, згодна з аператыўнай інфармацыяй райсельгасхарчу,  па стане на 21 верасня выкапаны на плошчы  1633 гектары (30 % ад неабходнага). У т.л. 44 % плошчы ўбралі механізатары ААТ “Гарадзея”, 39 % — ААТ “Новае жыццё”, па 35 % — ААТ “17 Верасня” і ЗАТ “Агракамбінат Нясвіжскі”, 34 % — ЗАТ          “1 Мая”.

    З кожнага гектара атрымана ў сярэднім па 510,2 цэнтнера салодкага кораня. Больш высокая ўраджайнасць у СВК “Агракамбінат Сноў” (631 ц/га), ААТ “Новае жыццё” (596 ц/га), ААТ “Сейла-вічы” (581 ц/га).

    На Гарадзейскі цукровы камбінат па стане на раніцу 21 верасня адпраўлена 80825,8 тоны буракоў. Подробнее