Язык: Беларуская

  • Гардзейкі – лепшая маладая сям’я Брэстчыны Ганна ІЛЬЯШЭВІЧ, Івацэвіцкі веснік №73 от 22 сентября 2017 25 сентября 2017 11:36 Общество Беларуская

    Сям’я Міхаіла і Аляксандры Гардзейкаў са Стаек заняла першае месца ў ХІ абласным злёце-фестывалі маладых сем’яў “Вера. Надзея. Любоў”, які прайшоў на мінулым тыдні ў горадзе над Бугам.  Подробнее

  • ЗАЯВКА НА БУДУЩЕЕ Яна Гурская, Дняпроўская праўда №72(10346) от 13 сентября 2017 25 сентября 2017 11:35 КультураОбщество Беларуская

    В Дубровенском районе много деревень и сел, и в каждом из них своя история и традиции. Так уж складывается жизнь, что какие-то местечки история стирала с лица земли, каким-то заменяла названия и переносила на новое место. Многие поселки перестраивались, подчинялись современной жизни. Но каждый из них — маленькая частичка нас самих, заслуживающая нашего внимания и любви. Подробнее

  • Гарантыя працоўных перамог Алена Карсакова, Дняпроўская праўда №71(10345) от 09 сентября 2017 25 сентября 2017 11:27 ОбществоЭкономика Беларуская

    Сярод прызнаных райкамам прафсаюза працаўнікоў АПК лепшымі аператарамі машыннага даення шэсць працаўніц МТФ “Мардахі”. Да таго ж адна з іх — Жана КЛЮЕВА — была прызна адным з лепшых аператараў машыннага даення ў Віцебскай вобласці. Мы варашылі пацікавіцца: у чым сакрэты гэтых, прычым стабільных, поспехаў даярак СГФ ім.Смірнова. Подробнее

  • Шляхі ўсіх кніг ідуць ад Полацка Юлія Старавойтава, Дняпроўская праўда №70(10344) от 06 сентября 2017 25 сентября 2017 11:13 КультураОбщество Беларуская

    Селета першы званок прагучаў у Беларусі разам з беларускім словам, музыкай і велічным гучаннем званоў найстаражытных храмаў: горад Полацк, сталіца Дня беларускага пісьменства, сустрэў гасцей фэсту. Праграма свята была разлічана на 3 дні, бо маштабнымі імпрэзамі адзначана яшчэ і буйная дата — 500 гадоў беларускага друкарства, а таксама 1155-годдзе старажытнага горада Полацка. Подробнее

  • І гэта здорава! Юрый ДЗЯМІД, Ляхавіцкі веснік №73 от 23 сентября 2017 25 сентября 2017 10:42 Общество Беларуская

    Гэты  навучальны год і настаўнікі,  і вучні  Востраўскай СШ сустракалі ў асабліва радасным настроі: колькасць школьнікаў павялічылася.  А гэта значыць, што ў аграгарадка Востраў, блізкіх вёсак ёсць аптымістычнае заўтра.  Маладымі сіламі папоўніўся і наш педагагічны калектыў. Вучыць і выхоўваць дзяцей прыйшлі  трое ўчарашніх  выпускнікоў  педуніверсітэтаў:  настаўнікі біялогіі і інфарма-тыкі, сацыяльны педагог.  Дарэчы, вырашана  жыллёвае пытанне кожнага з іх. Подробнее

  • Вершы – маё другое жыццё Наталля ЧАРНЯЎСКАЯ, Петрыкаўскія навіны 76/2017 от 23 сентября 2017 25 сентября 2017 10:41 Культура Беларуская

    … Нарадзілася ў 1939 годзе. З дзіцячых успамінаў пра вайну – перыяд акупацыі, чытанне вершаў салдатам у вагоне за хлеб і цукар, выжыванне ў халоднай хаце без шкла (яго ўдарнай хваляй выбіла бомба, якая патрапіла ў суседні дом). Праз гады яе жыццё паглынула не толькі музыка, але і сапраўдная любоў, якую, здаецца, можна пабачыць у фільмах ці пачуць у вершах.

    Сёння Таццяна Міхайлаўна, нягледзячы на страту каханага, працягвае займацца музыкай прафесійна, дае канцэрты і, самае галоўнае, піша вершы, прысвячае іх мужу, сябрам, радзіме і каханню. Па яе словах, вершы падаравалі ёй другое жыццё пасля перажытай аперацыі на сэрцы. Пазней мне пашчасціла задаць некалькі пытанняў паэтцы.

    Таццяна Еўтуховіч нарадзілася ў Гомелі. У 1965 годзе скончыла Беларускую дзяржаўную кансерваторыю па спецыяльнасці фартэпіяна. Са сваім мужам, Андрэем    Еўтуховічам, вядомым педагогам-скрыпачом, працавалі ў Іркуцку, Душанбэ, Гомельскім музычным вучылішчы імя Сакалоўскага, затым у Петрыкаўскай музычнай школе. Вершы пачала пісаць з 2001 года.

    Таццяна Міхайлаўна, Вы прамовілі фразу, што ў 50 гадоў селі на шпагат. Адкуль такая добрая форма?

    – Практычна ўсё жыццё займалася акрабатыкай, веласіпедным спортам, фехтаваннем. Захапленне спортам захавала да гэтага часу. На маім юбілеі калега Георгій Кебец спытаў: “А што Вы яшчэ ўмееце, акрамя музыкі і вершаў?”. І я прадэманстравала гасцям шпагат. Тады мне споўнілася 50 гадоў.

    – У Вас быў неверагодны патэнцыял. Кім былі Вашы бацькі?

    – Сям’я незвычайная. Тата іграў на многіх музычных інструментах: скрыпка, віяланчэль, акардэон, баян, фартэпіяна. Прычым, ён не ведаў нот – багаты ўнікальны слых. Мама выдатна спявала.

    Сястра з бацькам пісалі вершы,… заразілася ад іх. У 1944 годзе сям’ю адправілі ў Свярдлоўскую вобласць. Потым, калі вызвалялі Гомель ад акупантаў, вярталіся з Урала на радзіму 2,5 месяца, чытала вершы старэйшай сястры ў вагонах параненым вайскоўцам. Яны давалі кавалачкі хлеба і цукар. Дзякуючы гэтаму мы выжылі.

    Вашыя сыны паспяхова ўладкаваліся ў Амерыцы, ёсць магчымасць з імі сустракацца?

    – Муж аднойчы ездзіў да іх, а мне катастрафічна не падыходзіць клімат.

    Старэйшы, Дзмітрый, вядомы кампазітар. Заўсёды атрымліваў первыя месцы ў прэстыжных конкурсах у Беларусі. Ён пісаў канцэрты для фартэпіяна,  скрыпкі. У Маскоўскай кансерваторыі выконваюць ягоныя творы. Некалькі гадоў гучала на тэлебачанні напісаная ім калыханка “Баю-баю, люлі- люлі. Гэта песенька матулі” (1989), але як толькі ён з’ехаў у Амерыку, перастала.

    У канцы вясны сёлета з Амерыкі прыязджаў малодшы сын Аляксей (скрыпач). Разам мы далі некалькі канцэртаў у вучылішчы Сакалоўскага, у гонар памяці мужа. Гэта было складана, для рэпетыцый часу практычна не было. Для сябе зрабіла выснову: знаходжуся ў форме!

    11 верасня Аляксей у гонар памяці загінулых у тэракце 2001 года ў Нью-Ёрку, каля новапабудаваных хмарачосаў, іграў чакону Баха – гэта адно з самых складаных твораў вялікага класіка.

     – Чаму б Вам не выступіць з канцэртам у Петрыкаве?

    – Раней у музычнай школе з мужам давалі канцэрты. Пакуль пра гэта не думала.

    Дома займаюся, успамінаю нешта са старога, спрабую новае. Я прыхільніца вечнай музыкі: Моцарт, Бах, Бетховен. І джаз паслухаць люблю. Дарэчы, наша самая выбітная вучаніца – скрыпачка Ганна Якавенка – паступіла ў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю.

    – Дык што такое сапраўднае каханне?

    –  Павага адзін да аднаго. Вершы пра каханне можа пісаць толькі той чалавек, хто моцна любіць. Беражліва захоўвае гэта пачуццё. У каханне гуляць нельга. Гэта эфемернае пачуццё, якое ў кожную секунду можа знікнуць.

    Сярод музыкаў і паэтаў складана захаваць каханне. Мой муж быў варты высокай любові. Андрэй Мікалаевіч – чалавек высокага патэнцыялу пачуццяў. Я прысвяціла сваё жыццё яму.  Была яго канцэртмайстрам, а гэта значыць,  увесь час слухаць саліста, быць на другім плане, у ценю. Вельмі складана, бо жанчына хоча быць першай.

      Подробнее

  • Рука на пульсе калектыву Алена БРУЦКАЯ, Петрыкаўскія навіны 76/2017 от 23 сентября 2017 25 сентября 2017 10:40 Общество Беларуская

    Дваццаць гадоў працуе ў школе Наталля Дубяга. Цяпер – лабарант фізікі. Тры гады таму калектыў адзінагалосна выбраў яе старшынёй прафсаюзнай арганізацыі. Да гэтага многа гадоў была сакратаром першаснай прафсаюзнай арганізацыі, таму да абавязкаў старшыні прыступіла з пэўнымі ведамі.

    – Калектыў у нас згуртаваны, – расказвае Наталля Іванаўна. – Вялікіх праблемных пытанняў не ўзнікае. Бывае, звяртаюцца да мяне, калі не задавальняюць нейкія рашэнні адміністрацыі. Разбіраемся і знаходзім шляхі перасячэння, кантакты. Рашэнне – на карысць працаўніка, заўсёды ідзём насустрач чалавеку. Часцей за ўсё гэта пытанні прэміравання, калі нешта з дадаткова выкананай работы застаецца няўлічаным. Узнаўляем запісы, дадзеныя, на наступны месяц улічваем недаплачанае. Дарэчы, спісы на прэміраванне абавязкова вывешваюцца для агульнага азнаямлення, таму і памылак атрымліваецца пазбягаць.

    Гэтыя пытанні толькі малая частка таго, з чаго складаюцца штодзённыя абавязкі старшыні прафкама. Наталля Дубяга часта цікавіцца ў тэхперсанала школы пра іх патрэбы. Недзе мыючых сродкаў не хапае ці ануч, даводзіцца нагадваць пра гэта намесніку дырэктара па гаспадарчай рабоце. Старшыня прафкама паставіла пытанне пра тое, што ў тэхперсанала няма пакоя, дзе  можна было б пераапрануцца, адпачыць у перапынак. У педагогаў, хоць невялікае, але ж ёсць. У хуткім часе бытавы пакой тэхперсаналу будзе абсталяваны.

    Не застаюцца без увагі прафсаюза і маладыя спецыялісты. Наталля Іванаўна ўласна цікавіцца іх праблемамі, прымае ўдзел у вызначэнні для іх настаўнікаў-куратараў. Не сакрэт, што ў нашым горадзе цяжка знайсці нятаннае жыллё. Гэта праблема паўстае і перад маладымі спецыялістамі. На жаль, як гаворыць старшыня прафсаюзнай арганізацыі, у калектыўным дагаворы пакуль няма пункта пра фінансавую падтрымку забеспячэння жыллём. Плануецца праз два гады, калі калектыўны дагавор будзе пераглядацца і прымацца наноў, унесці такія дапаўненні ў яго.

    Да іншых дапаўненняў у калектыўны дагавор, якія Наталля Дубяга будзе прапаноўваць, плануецца павелічэнне колькасці базавых велічынь на аказанне матэрыяльнай дапамогі. Сёння кожны атрымлівае да дня народзінаў адну базавую велічыню, да юбілею – тры, пэўная падтрымка аказваецца ў сувязі з вяселлем, нараджэннем дзіцяці, стратай родных. Прычым, на апошнія тры падзеі ў калектыве дадаткова збіраюцца грошы па жаданні саміх работнікаў. Наталля Іванаўна не памятае выпадку, каб нехта адмовіўся ад дапамогі калегу.

    Была прапанова ўсю матэрыяльную дапамогу выплочваць у прапарцыянальных памерах штомесяц, але тады сумы аказваліся нязначныя. Вырашылі-такі, што выплочвацца будзе гэта дапамога 3-4 разы на год, так больш значна, можна нават спланаваць дадатковыя фінансавыя расходы.

    Наталля Дубяга часта сустракаецца з пенсіянерамі на заслужаным адпачынку, цікавіцца іх праблемамі, здароўем. За кожным з іх замацаваны клас, і калі ёсць нейкая неабходнасць, Наталля Іванаўна звяртаецца да класных кіраўнікоў з прапановамі і парадамі. Сама прымае ўдзел у шэфскіх акцыях. Напрыклад, у мінулым годзе да дня пажылых лю-дзей рыхтавала віншавальныя адрасы для ўсіх пенсіянераў.

    – Калектыў мне вельмі падабаецца, – гаворыць жанчына. – Я сама вучаніца гэтай школы. Яшчэ працуюць тут некаторыя мае настаўнікі. Да асобных пенсіянераў звяртаюся за парадамі. Вельмі хвалююся за кожнага педагога, за іх адкрытыя ўрокі, удзел у конкурсах, канферэнцыях, алімпіядах. Заўсёды прапаную сваю дапамогу як лабаранта і прафсаюзнага лідара. Вельмі цяжка даюцца моманты, калі перад прафесійным святам даводзіцца разам з членамі адміністрацыі вылучаць некага на ўзнагароды. Для мяне кожны з работнікаў школы варты штогадовага ўшанавання за сваю важную, адказную і плённую працу.

    У хуткіх планах Наталлі Дубягі – атрыманне вышэйшай адукацыі. Апошнія гады стала востра адчуваць, што некалі ўпусціла гэту магчымасць. Рана пайшла замуж, пахавала бацькоў, якія пакінулі на яе руках васьмігадовую сястру. Сёння і сястра, і дачка ўжо атрымалі адукацыю, стварылі сем’і, “паднялі” іх з мужам Сяргеем Аляксандравічам. Падрастае сынок. Час і пра сваю адукацыю падумаць. Ды і педагогі школы настойваюць на гэтым, прапануюць сваю дапамогу ў падрыхтоўцы да цэнтралізаванага тэсціравання.

    Усё абавязкова атрымаецца, бо яна на-дзіва моцная жанчына, мэтанакіраваны чалавек, адказны работнік. Подробнее

  • Усё лепшае – дзецям Святлана ЯКУБОЎСКАЯ, Ляхавіцкі веснік №73 от 23 сентября 2017 25 сентября 2017 10:40 Общество Беларуская

    Кожная школа – гэта асаблівы стыль, прафесійная выразнасць і адметнасць. У вучэбна-выхаваўчым працэсе дробязяў няма. Усё больш устаноў адукацыі ўключаецца ў інавацыйныя  і эксперыментальныя  праекты – з гэтага года  іх стала на 5 больш.   Можна ўжо  гаварыць і пра прамежкавыя вынікі профільнага навучання. Подробнее

  • Як умацоўвалася «Дружба» Маргарыта КУХТА, Ляхавіцкі веснік №73 от 23 сентября 2017 25 сентября 2017 09:58 КалейдоскопОбщество Беларуская

    Адпачынак на марскім узбярэжжы – гэта, канешне, гучыць многаабяцальна і прывабна. Але, здаецца, ніякі курорт не параўнаецца  з дзясяткам сваіх дачных сотак, куды незалежна ад надвор’я і настрою імкнуцца гараджане, каб адвесці душу на прыродзе. Сюды спяшаюцца атрымаць зарад бадзёрасці, набрацца сіл, пераключыцца з хатніх спраў на атмасферу спакою і ўтульнасці. Для кагосьці дача – месца, дзе можна ўвасобіць у жыццё свае самыя крэатыўныя ідэі, напрыклад, змайстраваць пальму з пластмасавых бутэлек, паэксперыментаваць з сартамі памідораў або прыдумаць асабісты дызайн кветнікаў. Іншыя спяшаюцца сюды, каб папрацаваць на  ўраджай, сабраць агуркі, выкапаць бульбу. Подробнее

  • Салют, піянерыя! Наталля ПЕРАПЕЧКА, Ляхавіцкі веснік №73 от 23 сентября 2017 25 сентября 2017 09:55 КалейдоскопОбщество Беларуская

    Вецер развявае пунсовае палотнішча, прыветна ўсміхаецца вераснёўскае сонца, уздоўж стройных радоў школьнікаў  ганарова і ўпэўнена   крочыць група сцяганосцаў.
    – Увага ўсім! Пад сцяг  раённай піянерскай арганізацыі смірна! Раўненне на сцяг! – гучыць голас старшыні раённага савета БРПА Аксаны Субоцкай. І рабяты, да гэтага гарэзлівыя і смяшлівыя,  умомант  падцягваюцца, становяцца сур’ёзнымі і засяроджанымі.
    Подробнее

  • Як умацоўвалася «Дружба» Маргарыта КУХТА, Ляхавіцкі веснік №73 от 23 сентября 2017 25 сентября 2017 09:58 КалейдоскопОбщество Беларуская

    Адпачынак на марскім узбярэжжы – гэта, канешне, гучыць многаабяцальна і прывабна. Але, здаецца, ніякі курорт не параўнаецца  з дзясяткам сваіх дачных сотак, куды незалежна ад надвор’я і настрою імкнуцца гараджане, каб адвесці душу на прыродзе. Сюды спяшаюцца атрымаць зарад бадзёрасці, набрацца сіл, пераключыцца з хатніх спраў на атмасферу спакою і ўтульнасці. Для кагосьці дача – месца, дзе можна ўвасобіць у жыццё свае самыя крэатыўныя ідэі, напрыклад, змайстраваць пальму з пластмасавых бутэлек, паэксперыментаваць з сартамі памідораў або прыдумаць асабісты дызайн кветнікаў. Іншыя спяшаюцца сюды, каб папрацаваць на  ўраджай, сабраць агуркі, выкапаць бульбу. Подробнее

  • Салют, піянерыя! Наталля ПЕРАПЕЧКА, Ляхавіцкі веснік №73 от 23 сентября 2017 25 сентября 2017 09:55 КалейдоскопОбщество Беларуская

    Вецер развявае пунсовае палотнішча, прыветна ўсміхаецца вераснёўскае сонца, уздоўж стройных радоў школьнікаў  ганарова і ўпэўнена   крочыць група сцяганосцаў.
    – Увага ўсім! Пад сцяг  раённай піянерскай арганізацыі смірна! Раўненне на сцяг! – гучыць голас старшыні раённага савета БРПА Аксаны Субоцкай. І рабяты, да гэтага гарэзлівыя і смяшлівыя,  умомант  падцягваюцца, становяцца сур’ёзнымі і засяроджанымі.
    Подробнее

  • Юлія Віннік заваёўвае “Таленты краіны” Яўгенія Цеслюкевіч, Зара над Нёманам №75 от 23 сентября 2017 25 сентября 2017 09:42 Культура Беларуская

    Юная спявачка Юлія Віннік, вучаніца пятага класа Мастоўскай дзіцячай школы мастацтваў, якая займаецца вакалам у Галіны Іосіфаўны Мішурынай, паспяхова прайшла ўсе тры адборачныя туры агульнарэспубліканскага дзіцячага тэлевізійнага конкурсу “Таленты краіны”. Подробнее

  • Чым філарманічныя музыканты заваёўваюць слухача? Маргарыта Дзяхцяр, Звязда 184 (28548) от 23 сентября 2017 25 сентября 2017 09:17 Культура Беларуская

    Тыдзень таму Беларуская дзяржаўная філармонія распачала новы сезон, які стаў васьмідзясятым у яе гісторыі. Але, па прызнанні саміх музыкантаў, сёлетнія канцэрты якасна не будуць адрознівацца ад мінулых, бо кожны год у філармоніі — святочны, а кампазітары і выканаўцы падчас кожнага выступлення шукаюць самы кароткі шлях да свайго слухача. Подробнее

  • Кукурузу пачалі ўбіраць аграрыі Карэліцкага раёна Аксана Януш, Полымя №74 (2017) от 23 сентября 2017 25 сентября 2017 09:04 Природа и экология Беларуская

     

    У гэтым годзе да ўборкі кукурузы на сілас прыступілі прыкладна на 10 дзён пазней. Карэктывы ўносіць нябесная канцылярыя. У мінулым годзе аграрыі пачалі здрабняць кукурузу ўжо ў канцы жніўня.

    – На календары 21 верасня, а наперадзе яшчэ вялікія аб’ёмы работ. Фарміраванне ўраджаю ў гэтым годзе адбываецца са спазненнем. Аграрыі з нецярпеннем чакаюць сухога надвор’я, каб выйсці на поле і працаваць на поўную сілу, – расказвае начальнік аддзела арганізацыі вытворчасці і механізацыі райсельгасхарчу Мікалай Іванавіч Бязмен.

    Сёлета на Карэліччыне кукуруза пасеяна на плошчы 4573 гектары. На сённяшні дзень убрана 335 гектараў, што складае 7% да запланаванага. Першымі здрабняць кукурузу на сілас пачалі ДП “Чарняхоўскі-Агра”, ДП “Лукі-Агра”, СВК “Жухавічы”. На гэтым тыдні да ўборкі прыступілі ДП “Царука”, СВК “Свіцязянка-2003”, КСУП “Племзавод “Карэлічы”.

    КСУП “Племзавод “Карэлічы” прыступіў да здрабнення кукурузнай масы ў аўторак, 19 верасня. Увогуле, з плана 250 гектараў на сённяшні дзень убрана 7 гектараў. Зноў жа надвор’е не дазваляе працаваць плённа.

    – Пры спрыяльных умовах надвор’я плануем убіраць да 10 гектараў у дзень. Скончыць уборку паспрабуем да 20 кастрычніка. За дзень пры адсутнасці праблем з тэхнікай можна поўнасцю закласці сіласную траншэю, у якой змяшчаецца каля 700-800 тон кукурузнага сіласу. Ураджайнасць складае 500 цэнтнераў з гектара. Сёння кукуруза сорта «Краснадарскі 194МВ» знаходзіцца ў малочна-васковай ступені паспявання. Самы час здрабняць яе і закладваць сілас у траншэі, якія знаходзяцца на МТФ “Людвікі”, – расказвае галоўны аграном КСУП “Племзавод “Карэлічы” Яўгеній Анатольевіч Бусько.

    На здрабненні кукурузы на сілас працуе кормаўборачны камбайн “Ягуар 870”. Механізатар Сяргей Уладзіміравіч Лагута заняты на нарыхтоўцы кармоў не першы год. У гаспадарцы працуе больш 20 гадоў. Галоўны аграном характарызуе аграрыя толькі са станоўчага боку: вопытны, адказны, старанны. На адвозцы сіласу заняты вадзіцелі Леанід Аляксандравіч Мураўскі і Міхаіл Рыгоравіч Вадап’ян. Яўгеній Анатольевіч таксама хваліць працаўнікоў.

    – Працаваць з такімі людзьмі лёгка: лішнія словы гаварыць не трэба. Усе яны не першы год у гаспадарцы. Таму знаёмы з любой сельскагаспадарчай работай, свае абавязкі выконваюць на выдатна, – яшчэ раз адзначае станоўчыя моманты ў рабоце працаўнікоў галоўны аграном. Подробнее

  • Любімы занятак стаў працай Святлана Магілеўчык, Зара над Друццю №75(10335) от 23 сентября 2017 25 сентября 2017 08:28 Общество Беларуская

    Кажуцькалі чалавек займаецца любімай справайу яго ўсё атрымліваецца.

    Тое ж самае можна сказаць пра бялынічанку Кацярыну СМІРНОВУ. Яна займаецца тым, што прыносіць найбольшае задавальненне – рукадзеллем. Подробнее

  • 21 верасня ў Смаргонскім раёне прайшоў адзіны дзень інфармавання насельніцтва Юрый ЯНУШКЕВІЧ, Светлы шлях /38 от 22 сентября 2017 24 сентября 2017 21:03 Общество Беларуская

    У рабоце інфармацыйна-прапагандысцкай групы (ІПГ) прыняў удзел прадстаўнік Гродзенскага дзяржаўнага ўніверітэта ім. Я. Купалы Рамуальд Касян. Подробнее

  • У аграгарадку Астроўна Бешанковіцкага раёна адбыўся абласны этап рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта Анжэла ЛЮДЫНА, Зара 12 от 02 февраля 2015 22 сентября 2017 18:04 Общество Беларуская

    Раніца 15 верасня выдалася пахмурнай, халоднай, дажджлівай, з пранізлівым ветрам. Але, нягледзячы на нялётнае надвор'е, у аграгарадок Астроўна Бешанковіцкага раёна з'ехаліся прадстаўнікі 12 рэгіёнаў вобласці – лепшыя маладыя сем'і Віцебшчыны, якія сталі пераможцамі раённых тураў рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта «Уладар сяла-2017», каб пазмагацца за перамогу ў абласным этапе і права прадстаўляць Віцебскую вобласць у фінале конкурсу. Подробнее

  • Добраўпарадкаванне з акцэнтам на безбар’ернае асяроддзе Алена КЕДЗІК, Свіслацкая газета 75/9030 от 23 сентября 2017 22 сентября 2017 17:24 ОбществоЭкономика Беларуская

    Камфортныя і ўтульныя ўмовы для сваіх работнікаў і пацыентаў у рамках падрыхтоўкі горада да «Дажынак-2017» стварае Свіслацкая ЦРБ. Подробнее

  • Пастаўчане накасілі “золата” Анна Анішкевіч, Пастаўскі край 76/2017 от 23 сентября 2017 22 сентября 2017 16:39 ОбществоСад и огород Беларуская

    9 верасня ў Бебжанскім нацыянальным парку (Падляскае ваяводства, Польшча) прайшоў чэмпіянат свету па ручным сенакашэнні. Пастаўчане Валерый Каліцкі і Іосіф Галяк заваявалі першае месца сярод фермерскіх каманд.  Подробнее

  • Латышская дэлегацыя наведала Паставы Вераніка Філановіч, Пастаўскі край 76/2017 от 23 сентября 2017 22 сентября 2017 16:41 ОбществоЭкономика Беларуская

    20 верасня Паставы наведала латышская дэлегацыя на чале з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Латвійскай Рэспублікі ў Беларусі Марціньшам Вірсісам (на здымку злева). Мэта візіту — знаёмства з кіраўніцтвам раёна і прадстаўнікамі дзяржаўных устаноў, абмеркаванне пытанняў далейшага супрацоўніцтва.  Подробнее

  • 15 пытанняў Пятру Міхайлавічу Розынку ад "Пастаўскага краю" Фаіна Касаткіна, Пастаўскі край 76/2017 от 23 сентября 2017 22 сентября 2017 16:36 Общество Беларуская

    Ён мог стаць вучоным, але выбраў іншы шлях — не адно дзесяцігоддзе адпрацаваў у сельскай гаспадарцы. З’яўляўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь першага і другога скліканняў, дэлегатам 28-га з’езда КПСС. Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга і медалём “За працоўную доблесць”. Быў і застаецца чалавекам слова і справы. 25 верасня Пятру Міхайлавічу Розынку спаўняецца 75. Чым не нагода для размовы?  Подробнее

  • Свята вёскі Дварчаны Пастаўскага раёна Людміла Зелянкевіч, Пастаўскі край 76/2017 от 23 сентября 2017 22 сентября 2017 16:32 КультураОбщество Беларуская

    Напрыканцы жніўня жыхары Дварчан сабраліся каля мясцовага сельскага клуба. Яго прыступкі сталі імправізаванай сцэнай для свята вёскі, якое падрыхтавала загадчыца СДК Святлана Уладзіміраўна Памазкова. Апошні раз з такой нагоды дварчанцы збіраліся ў 2014-м, калі адзначалі 365-годдзе вёскі.   Подробнее

  • У краі Каперніка і Шапэна Уладзімір Шык, Пастаўскі край 76/2017 от 23 сентября 2017 22 сентября 2017 16:30 КультураОбщество Беларуская

    Каб пазнаць любую краіну, трэба ў ёй пабываць. Толькі так можна сфарміраваць уяўленне пра яе, адчуць характар людзей, якія там жывуць. Рэдактар мясцовага радыё Уладзімір Шык сёлета большую частку водпуску правёў у “краіне Мешко”. Менавіта так называлі на кантыненце Польшчу, калі нашы суседзі ў 966 годзе з раздробленых плямён палян аб’ядналіся ў адну дзяржаву і далучыліся да хрысціянства. Дапытлівы журналіст там заўсёды знойдзе шмат цікавага і незвычайнага.  Подробнее

  • Барацьба за кожны мяч Уладзімір Шык, Пастаўскі край 76/2017 от 23 сентября 2017 22 сентября 2017 16:26 Спорт Беларуская

    Як і чакалася, усе стартавыя матчы фінальнага раўнда абласнога першынства прайшлі ў напружанай і бескампраміснай барацьбе. Пастаўчане прапусцілі першы тур, бо не вызначыўся наш сапернік — уладальнік апошняй чацвёртай пуцёўкі ў групу мацнейшых з усходняй зоны “Б”. За яе вялі барацьбу ў Шуміліне футбалісты талачынскай “Нівы”, але саступілі гаспадарам з лікам 1:2 і завяршылі сезон. Тым часам у лідары чэмпіянату вобласці выйшаў віцебскі “Газавік”, які ў Глыбокім дабіўся буйной перамогі з лікам 3:0 і з 14 набранымі ачкамі ўзначаліў турнірную табліцу. Услед за віцябчанамі з адставаннем у 3 балы ідзе сенненскі “Камунальнік”, які згуляў з лікам 0:0 на выездзе ў Лепелі. Подробнее