Язык: Беларуская

  • Акцёр і рэжысёр Ігар Сігоў пра Галівуд, тэатр і Понція Пілата Маргарыта Дзяхцяр, Звязда 183 (28547) от 22 сентября 2017 22 сентября 2017 12:23 Культура Беларуская

    Тэатр і кіно — з'явы хоць і падобныя, але ў такой жа ступені розныя. Для акцёраў гэта не перашкода: тэатральныя артысты лёгка пераходзяць у кінематограф і наадварот. Іншая справа — ці атрымаецца ў іх дасягнуць на іншай пляцоўцы такога ж поспеху, як на сваёй? У Ігара Сігова гэта атрымалася: акцёра ведаюць па ролях у тэлесерыялах і кінафільмах, у спектаклях «Адвечная песня», «Чайка» ды дзясятку іншых, па ўласных пастаноўках у якасці рэжысёра, былога дырэктара РТБД, а яшчэ — як першага беларускага кінаакцёра, якому давялося ўбачыць на ўласныя вочы знакамітую цырымонію «Оскар». Подробнее

  • Трэці тыдзень запар навучэнцы сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў Полацка працуюць на палетках э/б «Ветрынская» і філіяла «Вясна-энерга» РУП «Віцебскэнерга» Алина Большакова, Полацкі веснік 14429/Полоцкий вестник от 22 сентября 2017 22 сентября 2017 12:14 Общество Беларуская

    Трэці тыдзень запар навучэнцы сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў Полацка — Полацкага каледжа ВДУ імя Машэрава, Полацкага дзяржаўнага хіміка-тэхналагічнага каледжа, Полацкага дзяржаўнага эканамічнага каледжа, Полацкага дзяржаўнага ляснога каледжа, Полацкага ліцэя сельгасвытворчасці — працуюць у асноўным на палетках э/б «Ветрынская» і філіяла «Вясна-энерга» РУП «Віцебскэнерга». Навучэнцы з Полацкага ліцэя сельгасвыт­ворчасці ўбіраюць агародніцу на палях сваёй навучальнай установы і дапамагаюць ва ўборцы бульбы суседзям — э/б «Ветрынская». У філіяле «Вясна-энерга» студэнты спачатку падставілі плячо сяльчанам на ўборцы  бульбы, а цяпер з пазітыўным настроем убіраюць моркву. Подробнее

  • 24 верасня – Дзень машынабудаўніка: «Гэта мой родны завод» Ганна МЕЛЬНІК Фота аўтара, Навіны Палесся NP от 30 января 2015 22 сентября 2017 11:19 Общество Беларуская

    Бываюць такія людзі – працоўныя адналюбы. Гэтыя людзі душой і сэрцам прыкіпаюць да свайго рабочага месца і застаюцца вернымі яму на працягу ўсяго жыцця. Подробнее

  • Настала чарга кукурузы Вольга Заенчкоўская, Бераставіцкая газета №73 от 16 сентября 2017 22 сентября 2017 11:12 Экономика Беларуская

    Сёння кожны, нават адарваны ад тэлебачання і сацыяльных сетак чалавек, ведае, дзякуючы якой асобе на тэрыторыі вялікай, а цяпер ужо былой дзяржавы, з’явілася кукуруза. Гэтая інфармацыя сустракалася і ў школьных падручніках па гісторыі. Для тых, хто запамятаваў, нагадаю, што ўпершыню пытанне аб неабходнасці шырокамаштабнага распаўсюджвання пасеваў кукурузы Мікіта Хрушчоў падняў на пленуме ЦК КПСС у 1954 годзе. А значнасць яе ў сельскагаспадарчай вытворчасці бясспрэчная і зараз. Вырошчванню каштоўнай збожжавай і кармавой культуры вялікую ўвагу надаюць усе сельгаспрадпрыемствы Бераставіцкага раёна. Подробнее

  • Адбыўся чарговы рэйд па сем’ях, што знаходзяцца ў сацыяльна­небяспечным становішчы Юлія БУКЕЛЬ., Бярэзінская панарама 72 от 23 сентября 2017 22 сентября 2017 10:04 Общество Беларуская

    Алкагалізм бацькоў, сямейнае насілле, правапарушэнні, неадпавядаючае санітарна­бытавым нормам жыллё, адсутнасць кантролю за дзецьмі… – усё гэта можа стаць падставай, каб члены камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама паставілі сям’ю “на ўлік”. Органы прафілактыкі і нагляду робяць усё магчымае, каб дапамагчы бацькам, падказваюць, як вырашыць пытанні, кантралююць. Вось і падчас чарговага рэйду, у мінулую сераду, сацыяльны педагог раённага сацыяльна­педагагічнага цэнтра Таццяна Уладзіміраўна Несцяровіч, псіхолаг тэрытарыяльнага цэнтра Ала Рыгораўна Крот у чарговы раз правялі прафілактычную работу са “складанымі” сем’ямі, паглядзелі, ці спраўляюцца яны са сваімі абавязкамі, нагадалі, што хутка зіма і самы час для ўласных дамоў нарыхтоўваць дровы. Подробнее

  • Бярэзінскі Юнак вызначыўся на “Капыльскіх пагорках” Мілана ТРАПЯНОК., Бярэзінская панарама 72 от 23 сентября 2017 22 сентября 2017 10:02 Общество Беларуская

    Не паспела, як кажуць, яшчэ высахнуць чар­ніла ў матэрыяле аб удзеле Вадзіма Галузы ў мінскім паўмарафоне, прысвечаным 950­ годдзю сталіцы, дзе ён быў дзявятым на дыстанцыі ў 5,5 кіламетра, як гучна “стрэліў” юнак у мінулыя выхадныя дні. Ён першым фінішаваў у сваёй узроставай групе на дыстан­цыі ў 4,2 кіламетра на прэстыжных спаборніцтвах для аматараў бегу і прафесіяналаў па бездарожжы “Капыльскія пагоркі”. Подробнее

  • А ВЫ ПАДПІСАЛІСЯ НА “БЯРЭЗІНСКУЮ ПАНАРАМУ”? Юлія БУКЕЛЬ., Бярэзінская панарама 72 от 23 сентября 2017 22 сентября 2017 09:57 Общество Беларуская

    Вядома ж, восенню розных спраў хапае: сабраць ураджай, зрабіць «закаткі», збегаць у грыбы… А яшчэ ­ абавязкова падпісацца на “Бярэзінскую панараму” і далей сустракацца з намі ў сераду і суботу, ведаць, чым жыве раён, якія святы прайшлі, а якія толькі плануюцца, знаёміцца з людзьмі, іх захапленнямі… Каб нагадаць вам, паважаныя чытачы, пра падпіску, у аўторак у Бярэзінскім гарадскім аддзяленні паштовай сувязі прайшоў Дзень падпісчыка. Подробнее

  • Бярэзінскія дарожнікі рыхтуюцца да зімы Ала АЛЬФЕР., Бярэзінская панарама 72 от 23 сентября 2017 22 сентября 2017 09:53 Общество Беларуская

    Калі дарогі называюць артэрыямі краіны, дык масты ў гэтай сістэме хутчэй за ўсё будуць клапанамі. Клапанамі, якія без парушэнняў  і  затрымак павінны прапускаць паток, у дадзеным выпадку, аўтатранспарту. Разумеючы гэта, у філіяле ДЭУ №6 РУП “Мінскаўтадар­Цэнтр”, які абслугоўвае міжнародную аўтамагістраль М­4 Мінск­Магілёў і рэспубліканскія трасы, разам з дарогамі не меншую ўвагу ўдзяляюць мастам. Якраз у гэтыя дні ў ДЭУ­6 спяшаюцца хутчэй завяршыць распачаты з вясны рамонт моста цераз раку Паплаўку на аўтадарозе Р­67 Барысаў-­Беразіно-­Бабруйск. Подробнее

  • Юныя чачэрскія турысты з «Фартуны» Валянціна ПРАНКЕВІЧ., Чачэрскі веснік 22 сентября 2017 от 22 сентября 2017 22 сентября 2017 09:47 Общество Беларуская

    Усясветны Дзень турызма адзначаецца 27 верасня. Подробнее

  • Не выбірай жонку ў агародзе, а шукай у карагодзе Надзея Дрындрожык, Звязда 182 (28546) от 21 сентября 2017 21 сентября 2017 13:21 Культура Беларуская

    Фалькларыст і этнахарэограф Сяргей Выскварка ведае, што кажа. Сам выбраў жонку падчас полькі. «Быў неяк тамадой на вяселлі, Валіна сяброўка выходзіла замуж. Колькі сябе памятаю, вельмі любіў танцаваць. Як зайграюць польку, дык аж душа трымціць, так хочацца кінуцца ў скокі. Дык вось, на тым вяселлі адна прыгажуня запрасіла мяне на танец. Але скакала яна цяжка, як ступа. Так у вёсцы казалі, пра дзяўчыну, якая не ўмее ў танцы падладзіцца, падпарадкавацца. Праз нейкі час гарманіст зноў зайграў польку, гляджу — тая прыгажуня ідзе ў мой бок. Танцаваць мне з ёй ужо не хацелася. Я адвярнуўся і схапіў першую, якая побач стаяла. Гэта была Валя. Яна танцавала вельмі лёгенька. Вось так і «станцаваліся» на ўсё жыццё». Гэта было 15 лютага, а праз год — 14 лютага — у іх ужо нарадзіўся Арцём. Яшчэ праз 7 гадоў — Арынка. Подробнее

  • Ведаеце, у якім горадзе мэр гатуе дзеруны і частуе імі ўсіх жадаючых? Наталля Чэкан, Хойникские новости 16 сентября 2017 9 стр от 16 сентября 2017 21 сентября 2017 11:56 КалейдоскопКультураОбщество Беларуская

    Хайнічане пабывалі на дзевятым Міжнародным фестывалі дзеруноў ў горадзе Карасцень Жытомірскай вобласці Украіны. Па словах удзельнікаў, гэта было незабыўнае падарожжа ў свет нацыянальнай традыцыйнай кухні, надзвычайнага ўкраінскага каларыту, упрыгожанае карасценскай самабытнасцю і гасціннасцю.Фэст дзеруноў там традыцыйна праходзіць у другую суботу верасня. Ён стартуе святочным шэсцем па цэнтральнай вуліцы горада, пасля чаго ў парку праводзіцца ўрачыстае адкрыццё свята. Сёлета яно прайшло пад дэвізам: «У госці да „дзявятак“, паколькі праводзілася ў дзявяты раз і адбылося 9 верасня (9.09).Туды прыехала некалькі тысяч гасцей з розных краін – турыстычныя фірмы спецыяльна арганізоўваюць паездкі на фестываль, таму першае, што кідаецца ў вочы пры ўездзе ў горад – гэта вялікая колькасць экскурсійных аўтобусаў. Другое, на што звярнулі ўвагу нашы землякі яшчэ да пачатку свята, – гэта патрыятызм мясцовых жыхароў. Амаль кожны карасценец, ад мала да вяліка, шоў на святочныя мерапрыемствы, апрануты ў касцюм з нацыянальнай вышыўкай, многія – з яркімі галаўнымі ўборамі і аксэсуарамі. Вышыванак было тысячы, розных колераў і адценняў, ад звычайных да эксклюзіўных. Наогул дух патрыятызму адчуваўся ва ўсім афармленні фестывалю. Ды і па ўсім відаць, што ў горадзе ганарацца сваёй гісторыяй, шануюць памяць продкаў – на агароджах, сценах будынкаў, банерах шмат малюнкаў з тэматычнымі надпісамі.  У склад дэлегацыі нашага раёна ўвайшлі начальнік і галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Л.В. Няволіна і П.У. Вяргейчык, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Л.Ф. Кулакоўская, былы кіраўнік райвыканкама М.І. Садчанка, дырэктар цэнтра культуры г. Хойнікі Л.В. Лобан, а таксама творчы калектыў з ліку самадзейных артыстаў Судкоўскага цэнтра культуры і вольнага часу, Барысаўшчанскага СДК і аўтаклуба.Яны перадалі прывітальны адрас ад кіраўніцтва Хойнікшчыны, а пасля на галоўнай сцэнічнай пляцоўцы хайнічане прадставілі цудоўную канцэртную праграму – выканалі вядомыя беларускія і украінскія песні. Сваёй шчырасцю і душэўнасцю нашы выканаўцы пакарылі ўкраінскую публіку. Да слова, у краіне-суседцы вельмі любяць беларусаў. Апазнаць нашых палешукоў было нескладана – па першае, яны былі ў нацыянальных касцюмах, а па-другое, размаўлялі на фестывалі выключна на беларускай мове. Сотні гасцей з Польшчы, Германіі, Англіі, Македоніі і іншых куткоў свету жадалі зрабіць здымак з хайнічанамі – фотасесіі доўжыліся доўга – але не адмовілі нікому. Многія ўкраінцы проста падыходзілі пагутарыць, спытаць пра справы, расказаць пра сваё добрае стаўленне да Беларусі і прыязныя адносіны з яе жыхарамі.На фестывалі дзеруноў карасценскія гаспадыні, прадстаўнікі суседніх раёнаў, кухары з розных рэгіёнаў і іншых краін дэманстравалі сваё мастацтва гатавання дзеруноў, а дэгустатары і наведвальнікі вызначалі лепшыя стравы.Якіх іх толькі ні было: украінскія, заморскія і з выкрутасамі, дзеруны дэпутацкія, казацкія, англійскія, польскія, нямецкія, сацыяльныя, пенсійныя і дармовыя, сушы-дзеруны, бургер-дзеруны і г.д.Як і кожны год, у цэнтры ўвагі быў гарадскі галава Уладзімір Маскаленка са сваім майстар-класам. Мэр Карасценя ўвёў цікавую традыцыю – выпяканне дзеруноў уласнаручна і частаванне гасцей, і гэта ўжо стала своеасаблівай разыначкай фестывалю, што стварае добры настрой усім наведвальнікам.Было мноства розных конкурсаў і забаў, выставак і выступленняў. Па вуліцах разліліся „рэкі“ людзей. Канца гандлёвых і рамесных радоў не было відаць – усё выглядала весьмі маштабна і ўражваюча. Пабываўшыя там хайнічане ў адзін голас кажуць, што падзея феерычная – вельмі вясёлае і смачнае свята. Да таго ж, сам горад прыгожы, з вялікай колькасцю славутых мясцін. Гарадскі парк размешчаны па абодвух берагах жывапіснага каньёна, у глыбіні якога цячэ рака Уж. Захапілі ўсіх гіганцкі помнік князю Малу, помнік дзеруну, Дабрыню Нікіцічу, Уладзіміру Вялікаму, Вольгіны купальні. Вуліцы горада цалкам перадаюць атмасферу мінулага часу. Альтанкі, фантан, лавачкі і драўляныя дарожкі – усё гэта прынесла велічэзную візуальную асалоду.Але ездзілі туды нашы землякі не толькі дзеля гэтага, а яшчэ каб наладзіць супрацоўніцтва ў галіне культуры і адукацыі. Яны перанялі вопыт арганізацыі і правядзення незвычайнага свята і дамовіліся аб зваротным візіце артыстаў з Карасценя ў Хойнікі. Подробнее

  • Беларусь турыстычная. Нясвіж Вольга Белаш, Хойникские новости 16 сентября 2017 16 стр от 16 сентября 2017 21 сентября 2017 12:33 КалейдоскопКультураОбществоЭкономика Беларуская

    Расказвае Жанна Сушчанка:

    –  Гэтым летам з мужам і дочкамі ўпершыню наведалі г. Нясвіж. Паездка запланаванай не была, але атрымалася цікавай і багатай на ўражанні. Подробнее

  • Заўтра – Дзень работнікаў лесу Алеся Ячычэнка, Хойникские новости 16 сентября 2017 8 стр от 16 сентября 2017 21 сентября 2017 11:13 КалейдоскопОбществоЭкономика Беларуская

    На гэтым тыдні адно з буйных прадпрыемстваў нашага раёна, дзе працуе 330 чалавек, адзначае сваё прафесійнае свята.Віншаванні калегам адрасуе дырэктар ДЛГУ «Хойніцкі лясгас» У.В. Грыцкоў:«Паважаныя калегі, работнікі лесу! Шчыра віншую вас з нашым прафесійным святам. Сёння, у эпоху тэхнікі і новых тэхналогій, ручной працы становіцца менш. У лясной гаспадарцы яна па-ранейшаму запатрабавана і незаменная ў многіх працэсах. За гэтай нялёгкай работай стаяць рэальныя людзі – нашы адказныя, працавітыя, мэтанакіравныя землякі.Асобную падзяку варта выказаць ветэранам працы. У нашым калектыве імкнуцца дарыць сваю ўвагу былым работнікам лясной прамысловасці, якія зараз знаходзяцца на заслужаным адпачынку, а раней аддавалі ўсе сілы прафесіі. Больш за 60 чалавек паважанага ўзросту ў гонар свята атрымаюць падарункі, прадуктовыя наборы. Гэта тая мінімальная дапамога, якую ў ДЛГУ „Хойніцкі лясгас“ стараюцца аказваць нашым пенсіянерам. Сёлета ўсе нашы намаганні былі накіраваны на барацьбу са шкоднікам – караедам. Улетку зафіксавана масавае ўсыханне сасны, звязанае з налётам гэтага жука. Дзякуючы аператыўнай дзейнасці нашых работнікаў і факусіроўцы нарыхтоўчых магутнасцяў на хуткую і тэрміновую санітарную рубку лесу (інакш караеда не ўтаймаваць), з гэтай напасцю атрымалася справіцца.Адной са значных пазітыўных змен, мяркую, можна назваць будучае наваселле. Хутка зменіць свой адрас адміністрацыя нашага лясгаса. Наш, так бы мовіць, мазгавы цэнтр пераязжае ў рэканструяванае збудаванне каля дрэваапрацоўчага цэха „Палескі“. Экстэр’ер будынка нагадвае драўляны дом з бруса, хаця для аздаблення выбраны стылізаваны пад дрэва металапрофіль. Затое дрэвам, прычым нашым, хойніцкім, абшыты ўнутраныя сцены кабінетаў. У новым будынку, акрамя сучасных пакояў для прыёму ежы і побытавых памяшканняў, ёсць і своеасаблівы прадмет раскошы, якім можа пахваліцца не кожная хойніцкая арганізацыя, – асабістая спартыўная зала. Спадзяюся, што гэтай восенню адбудзецца доўгачаканае наваселле – шыкоўны падарунак да Дня работнікаў лесу.Яшчэ раз выказваю самыя сардэчныя віншаванні майму калектыву, жадаю кожнаму моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, новых працоўных поспехаў». Подробнее

  • Найкаштоўнейшы рэсурс – людзі Алеся Ячычэнка, Хойникские новости 16 сентября 2017 8 стр от 16 сентября 2017 21 сентября 2017 11:20 КалейдоскопОбществоЭкономика Беларуская

    Лясная гаспадарка, развіваючыся і павялічваючы асабістую магутнасць, таксама станоўча ўплывае на змены ў сумежных галінах эканомікі. За высокімі вытворчымі паказчыкамі, бесперабойнай працай і новымі поспехамі, вядома, стаяць людзі – бадай, самы каштоўны рэсурс лясной прамысловасці. Таму справядліва будзе пазнаёміць чытачоў, як гэта робім традыцыйна да прафесійнага свята, з дастойнымі прадстаўнікамі калектыву ДЛГУ «Хойніцкі лясгас». Арганізацыя работы па нарыхтоўцы і рэалізацыі леса- і піламатэрыялаў на экспарт і ўнутраны рынак – асноўныя задачы, якія знаходзяццца пад кантролем галоўнага інжынера Наталлі Анатольеўны Рэва. Адказны работнік і адукаваны аналітык, яна руйнуе ўсе стэрэатыпы, звязаныя з вобразам інжынера ў сур’ёзнай прамысловасці. За абаяльным поглядам гэтага прафесіянала крыецца неверагодная моц і жалезная хватка. Як прызнаецца Наталля Анатольеўна, прафесія накладвае адбітак на лад жыцця. Кругласутачна побач трымаць тэлефон і вырашаць справы нават у выхадныя і святы даўно стала звычкай. Інакш проста немагчыма: хойніцкая драўніна сыравіной адпраўляецца на экспарт у Польшчу, а піламатэрыяламі – у Германію і Бельгію. За гэтым працэсам пільна сочыць галоўны інжынер.Як і на ўсякім прадпрыемстве, збіральнікам і захавальнікам эканамічнай і фінансавай хронікі з’яўляецца бухгалтар. Без дэталёвых ведаў і аналізу немагчыма прыняць важныя вытворчыя рашэнні. Руку на пульсе гэтай дзейнасці ўпэўнена трымае галоўны бухгалтар лясгаса Дзмітрый Фёдаравіч Гвоздзеў. У жыцці сціплы і ветлівы чалавек, на рабочым месцы ён выводзіць на першы план зусім іншыя жыццёвыя якасці – рашучасць, прынцыповасць, скрупулёзнасць. Так, пацвярджае мой субяседнік, у гэтай прафесіі і пры такой вытворчасці варта кіравацца не эмоцыямі, а халодным розумам. Гэта стратэгія, відавочна, прыносіць заўважныя поспехі.Работа кіпіць не толькі ў кабінетах адміністрацыі «Хойніцкага лясгаса», а яшчэ і на непасрэдных рабочых прасторах – лясных масівах. За кожным з сямі лясніцтваў замацаваны тысячы гектараў лесу, які штодзённа інспектуюць ляснікі. Першым у рэйтынгу лясгаса стаіць Паселіцкае лясніцтва. Работу гэтага лакальнага калектыву каардынуе выконваючы абавязкі ляснічага Мікалай Мікалаевіч Літвінка. Ён прысвяціў лясной прамысловасці 20 гадоў і па сёння не зварочвае з выбранай калісьці прафесіі. Кар’ера мужчыны расла з набыццём вопыту: у маладосці пачынаў з абрубшчыка, затым памочніка вальшчыка лесу, вальшчыка, а пасля заканчэння Полацкага ляснога тэхнікума працаваў лесніком, майстрам лесу. За гэты час вывучыў на практыцы ўсе вытворчыя працэсы апрацоўкі лесу, з веданнем справы кіруе і падначаленымі. Высокай ацэнкай прадуктыўнай работы Мікалая Мікалаевіча служыць нагрудны знак «10 гадоў бездакорнай працы ў дзяржаўнай лясной гаспадарцы».З сыравіной па-майстэрску зладжана і хутка працуюць у дрэваапрацоўчым цэху лясгаса. Тут работу каардынуе на працягу пяці гадоў Андрэй Мікалаевіч Снігір. Заспець яго на рабочым месцы не так лёгка, як і любога зацятага, азартнага кіраўніка і фаната сваёй справы. Прасцей сутыкнуцца з ім на тэрыторыі цэха. Да высокага кар’ернага назначэння акрамя работы заставаўся час на захапленне спортам. У прыватнасці, валейболам. Цяпер такой раскошы начальнік цэха, на жаль, не мае. На памяць  пра поспехі на валейбольнай пляцоўцы засталіся толькі ўзнагароды. На іх фоне Андрэй Мікалаевіч з задавальненнем пазіруе, хаця яму, па шчырым прызнанні, і няёмка.З такой сціпласцю адносіцца да фотасесіі і адна з падначаленых – станочнік цэха «Палескі» Наталля Фёдараўна Чэкан. Яе рабочы працэс не церпіць адхілення ўвагі. Гэта проста небяспечна. Стоячы каля хутка працуючых станкоў, якія абразаюць і прасуюць для лепшага склейвання дряўляныя дэталі, не мае часу на іншае. Да такой работы жанчына звыклася, а лес быў і застаецца фонам для яе жыцця. Пражыўшы доўгі час ў Віцебскай вобласці, славутай сваімі густымі лясамі, вярнулася на малую радзіму, дзе працягнула працаваць у лясной прамысловасці. «Лес – мой лёс», – паэтычна апісвае жыццё Наталля Фёдараўна. Пад гэтамі словамі могуць падпісацца і яе калегі. Подробнее

  • Вясковыя інтэлектуалы Кацярына ВЕРНІКОЎСКАЯ, Пухавіцкія навіны Пухавіцкія навіны 2017-09-20 от 20 сентября 2017 21 сентября 2017 10:58 Культура Беларуская

    На мінулым тыдні ў Копылі прайшоў абласны этап сямейнага сельскагаспадарчага конкурсу “Уладар сяла-2017”.  Ён аб’яднаў 19 сем’яў з цэнтральнага рэгіёна. Наш раён на конкурсе прадставіла сям’я Каваленка з  аграгарадка Сітнікі. Подробнее

  • За вопытам у Паселіцкі сельвыканкам Вольга Белаш, Хойникские новости 16 сентября 2017 2 стр от 16 сентября 2017 21 сентября 2017 10:43 КалейдоскопОбщество Беларуская

    На базе Паселіцкага сельвыканкама прайшоў выязны практычны семінар пад кіраўніцтвам старшыні раённага Савета дэпутатаў Г.В. Бондар для старшыняў, упраўляючых справамі, галоўных бухгалтараў сельскіх выканаўчых камітэтаў, участковых інспектараў РАУС.Адкрываючы семінар па тэме «Асноўныя напрамкі дзейнасці работы сельскіх Саветаў дэпутатаў, сельскіх выканаўчых камітэтаў першаснага тэрытарыяльнага ўзроўню Хойніцкага раёна», Г.В. Бондар заклікала прысутных актыўней удзельнічаць у абмеркаванні пытанняў і быць не назіральнікамі, а ўдзельнікамі. Таму што ўсе тэмы, якія планавалася ўзняць, нэпасрэдна датычаць работы сельвыканкамаў. А пераймаць добры вопыт работы не сорамна.Удзельнікі семінара азнаёміліся з практыкай работы Паселіцкага сельвыканкама і сельсавета дэпутатаў, вядзеннем дакументацыі, рабоце з грамадзянамі па рэалізацыі Закона «Аб пахаванні і пахавальнай справе», абавязанымі асобамі, узаемадзеяннем са службамі жыццезабеспячэння і інш. Прысутныя сталі ўдзельнікамі адкрытай планёрнай нарады.Перад сабраўшыміся выступілі загадчык натарыяльнай канторы Хойніцкага раёна В.А. Краўчанка, в.а. начальніка аддзела ЗАГС райвыканкама А.С. Ціханенка, начальнік аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС А.В. Лобан.Аб будучай выбарчай кампаніі па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў дваццаць восьмага склікання ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь праінфармавала начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Л.У. Толмач. Подробнее

  • Больш сустрэч – больш вырашаных пытанняў Вольга Белаш, Хойникские новости 16 сентября 2017 2 стр от 16 сентября 2017 21 сентября 2017 10:35 КалейдоскопОбщество Беларуская

    У верасні дэпутаты на чале са старшынёй райсавета дэпутатаў Г.В. Бондар правялі рад сустрэч з працоўнымі калектывамі, падчас якіх расказалі аб сацыяльна-эканамічным развіцці раёна, закранулі найбольш актуальныя тэмы, якія хвалююць сёння грамадзян. 

    У Цэнтры культуры г. Хойнікі дэпутаты правялі прыём грамадзян. І датычылі пытанні, з якімі звярталіся жыхары, не толькі асабістых праблем, але і тых нязручнасцей, з якімі даводзіцца сустракацца ў горадзе. Так, напрыклад, жыхары цікавіліся, калі ж будзе добраўпарадкавана тэрыторыя пасля заканчэння работ па мадэрнізацыі цеплатрасы, прасілі растлумачыць, як і хто павінен рабіць рамонт у пад’ездзе, як можна зрэзаць дрэва, што зацяняе кватэру, паставіць шкло ў пад’ездзе і інш. Аднак жыхарам і самім неабходна больш актыўна праяўляць сябе ў плане навядзення парадку і добраўпарадкавання сваіх дамоў. Большасць момантаў па Жыллёваму кодэксу на старонках газеты тлумачылася неаднаразова. Па абароне правоў спажыўцоў звярнулася жыхарка горада, якой магазін адмовіў у замене тавара. Заканадаўства гэтыя адносіны рэгулюе, аднак і прадаўцам, і пакупнікам патрэбна больш павагі адзін да аднаго праяўляць, тады б і непаразуменняў не ўзнікала. Звярталіся і наконт працаўладкавання. Большасць пытанняў растлумачаны і вырашаны падчас прыёму, астатнія пастаўлены на кантроль.На фабрыцы мастацкіх вырабаў дэпутаты азнаёміліся з вытворчымі магчымасцямі і паказчыкамі работы прадпрыемства, выпускаемай прадукцыяй. Дарэчы, спецаддзенне, якое шые наша фабрыка, добрай якасці, зручнае ў карыстанні. У чым упэўнілася дэпутацкая група і нават прадэманстравала розныя фасоны вопраткі.Сярод паступіўшых ад работніц фабрыкі пытанняў – падвоз дзяцей да ўстаноў адукацыі з  «былога Малішава», работа камунальнай службы па вывазу цвёрдых камунальных адходаў і налічэнню аплаты за ваду, прыватызацыя, медабслугоўванне. Усе моманты былі растлумачаны, узяты на кантроль. Дэпутаты паабяцалі вярнуцца на фабрыку зімой.Інфармацыйна-прапагандысцкая група на чале са старшынёй райсавета дэпутатаў Г.В. Бондар і службы жыццезабеспячэння сустрэліся з калектывам запаведніка. Галіна Віктараўна праінфармавала аб сацыяльна-эканамічных паказчыках, сярэдніх заробках і пенсіях, рабоце дэпутацкага корпуса, планавых і пазапланавых сесіях. Нагадала аб неабходнасці праходзіць штогод меддаследаванне, у прыватнасці, флюараграфічнае. Растлумачаны пытанні па рабоце камунальнай службы, медустановы. Кіраўніцтву райспажыўтаварыства рэкамендавана паклапаціцца аб павелічэнні асартыменту тавараў у гандлёвай кропцы, дзе работнікі запаведніка атаварваюць «пайкі». Супрацоўнік РАНС нагадаў аб неабходнасці прытрымлівацца правілаў пажарнай бяспекі, а супрацоўнік РАУС – весці здаровы лад жыцця. Подробнее

  • Ці ўсім быць вундэркіндамі? Ірына Сідарок, Звязда 181 (28545) от 20 сентября 2017 21 сентября 2017 08:59 Общество Беларуская

    Не здзіўляйцеся, але афрыканцы да двух гадоў інтэлектуальна лепш развітыя, чым іх равеснікі ў еўрапейскіх краінах. Гэта тлумачыцца тым, што на гарачым кантыненце мамы, як правіла, паўсюдна носяць малых пры сабе, і немаўляты пастаянна ўспрымаюць наваколле, што дапамагае ім хутка развівацца. Пасля маленькія еўрапейцы абганяюць афрыканцаў у развіцці, бо пачынаюць адукоўвацца. Такі цікавы факт паказалі даследаванні вучоных. Здаецца, гэта павінна стымуляваць сучасных бацькоў пачынаць развіваць немаўлят ледзьве не з пялюшак, і чым большая нагрузка — тым лепш. Але не ўсё так проста. У раннім узросце (ад паўгода да трох) з дзецьмі трэба займацца толькі тым, што яны здольны ўспрыняць і зразумець, інакш атрымаецца не развіццё, а дрэсіроўка, якая праз гады нічым добрым не адгукнецца. Подробнее

  • Сярэдняя стаўка па дэпазітах здольная абараніць грошы ад інфляцыі? Сяргей Куркач, Звязда 180 (28544) от 19 сентября 2017 21 сентября 2017 08:53 Экономика Беларуская

    Як толькі ў нас з'яўляюцца лішнія грошы, то адразу ўзнікае пытанне, куды іх укласці, каб яны не згубіліся, а лепш — прынеслі нейкі дадатковы даход. У фінансістаў наконт гэтага прапаноў хапае. Але не ўсё так проста, бо тэндэнцыі мяняюцца. Як мяняюцца і ўмовы захоўвання грошай у банках. Сёння мы прапануем інфармацыю для разваг. Подробнее

  • Прызавы палёт Скуранога мяча Фёдар БАНДАРОВІЧ, Прамень № 70 (10 216) от 20 сентября 2017 21 сентября 2017 08:39 ОбществоСпорт Беларуская

    Каманда «Нёман» са Стоўбцаў сваім юніёрскім саставам з рабят 2007-2008 гадоў нараджэння стала прызёрам рэспубліканскага турніру па футболе «Скураны мяч».

    Гэтыя футбольныя спаборніцтвы маюць доўгую і слаўную гісторыю. Сярод тых, хто падаў ідэю заснавання масавага турніру дзіцячых дваровых камандаў, былі славутыя футбалісты, чэмпіёны Еўропы 1960 года Леў Яшын, Ігар Нета, Віктар Панядзельнік. А першым чэмпіёнам «Скуранога мяча» стала каманда «Чайка» з Мінска. Гэта быў значны поспех – у розыгрышах турніраў юных футбалістаў Савецкага Саюза ўдзельнічалі штогод больш за 100 камандаў. Подробнее

  • У Стоўбцах праводзіцца лазерная каагуляцыя Святлана ЖЫБУЛЬ, Прамень № 70 (10 216) от 20 сентября 2017 21 сентября 2017 08:34 ЗдоровьеОбщество Беларуская

    Падзеяй, якая заслугоўвае асаблівай увагі, стала ўкараненне ў цэнтральнай раённай бальніцы эндавазальнай лазернай каагуляцыі вен. На мінулым тыдні загадчыкам хірургічнага аддзялення, кандыдатам медыцынскіх навук Ігарам Яхнаўцом амбулаторна  праведзена восем аперацый на венах з дапамогай лазера.

    Цяжка паверыць, аднак усе пацыенткі праз паўгадзіны пасля аперацыі самі пайшлі дамоў. Прычым некаторым з іх былі выканананы аперацыі на дзвюх нагах.  Подробнее

  • У аграгарадку Іскра адбылося свята-кірмаш працаўнікоў сельскай гаспадаркі раёна "Дажынкі" Міхась Карпечанка, Зара над Друццю №74(10334) от 19 сентября 2017 20 сентября 2017 15:57 Общество Беларуская

    16 верасня ў аграгарадку Іскра адбылося свята-кірмаш працаўнікоў сельскай гаспадаркі раёна “Дажынкі-2017”. Подробнее

  • Інфармацыйны ты­дзень “Чытаем і гаворым па-беларуску” праводзяць з 11 да 17 верасня публічныя бібліятэкі Гродзенскай вобласці Елена Ильгявичюте, Перспектива 74/2017 от 15 сентября 2017 20 сентября 2017 15:38 Культура Беларуская

    Для чытачоў падрыхтавалі шэраг разнастайных мерапрыемстваў. Подробнее

  • Працы натхнёнай вянец О. Глухова, Веснік Чэрыкаўшчыны 71 (11189) от 20 сентября 2017 20 сентября 2017 10:16 Общество Беларуская

    Здаўна завяршэнне збора хлеба адзначалі вялікім святам — “Дажынкі”. У сучаснай Беларусі гэты абрад таксама прыжыўся і стаў ледзь не дзяржаўным: штогод па заканчэнні ўсіх уборачных работ на раённым, а затым і на абласным узроўні падводзяцца вынікі плённай працы аграрыяў. Подробнее

  • ВАЖКІ СМАЛЯВІЦКІ КАРАВАЙ Виктория КИРБАЙ, Край смалявіцкі 281/284 от 20 сентября 2017 20 сентября 2017 09:42 Общество Беларуская

    Данінай павагі працы хлебаробаў стала раённае свята “Дажынкі”, якое адбылося 15 верасня ў аграгарадку Слабада Азярыцка-Слабадскога сельсавета. Гасцінна і ветліва сустракаў аграгарадок гасцей урачыстага мерапрыемства. Тут было і паглядзець на што, і паспытаць розных прысмакаў можна было зашмат. З усіх бакоў гучалі музыка і песні, вясёлыя прымаўкі і радасны смех удзельнікаў свята. Нядрэнным было і надвор’е, хоць і не абыйшлося без капрызаў нябеснай канцылярыі. Подробнее