Язык: Беларуская

  • Тут любяць працу і шануюць людзей Анатоль ПАЛЫНСКІ., Бярэзінская панарама 73 от 27 сентября 2017 26 сентября 2017 14:54 Общество Беларуская

    Сцвярджаюць, што назва вёскі Любушаны паходзіць ад спалучэння двух слоў – “любіць” і “шанаваць”. Толькі вось не ўдакладняецца: каго ці што. Асабіста для сябе адказ на гэтае пытанне я знайшоў. Усё хаваецца ў натуры мясцовых жыхароў і адносінах да іх, бо любяць тут працаваць, за што і шануюць людзей працы. І гэтыя якасці ўласцівы кожнаму, хто рупіцца на зямлі, ствараючы дабрабыт і славу роднай гаспадарцы. Вось і гэтымі днямі сельскагаспадарчы філіял “Купава­Агра” зноў аказаўся ў цэнтры ўвагі ўсёй Бярэзіншчыны. Подробнее

  • З падзякай за хлеб на стале Ала АЛЬФЕР., Бярэзінская панарама 73 от 27 сентября 2017 26 сентября 2017 14:52 Общество Беларуская

    Павагу да працы земляробаў знамянуе свята дажынак, адлюстроўваючы беражлівыя адносіны да хлеба, праслаўляючы людзей, якія яго вырасцілі. Здаецца, усё традыцыйнае і звыклае. Але кожны год асаблівае і непаўторнае, як і само жніво, з яго асаблівым водарам і фарбамі, з напружанай і адданай працай.

    Чым было адметнае сёлетняе жніво ў нашым раёне? Перш за ўсё, як адзначыў выконваючы на той час абавязкі начальніка райсельгасупраўлення А.А. Шалай, дакладнасцю і аператыўнасцю. Работа ў раёне была арганізавана такім чынам, каб рацыянальна выкарыстаць гарачы час уборачнай кампаніі. Сустракаючыся паасобку з кожным кіраўніком сельгасарганізацыі, старшыня райвыканкама вырашаў, што ў першую чаргу неабходна той ці іншай гаспадарцы для паспяховага старту. Было зроблена ўсё магчымае, размеркаваны сродкі і тэхніка, каб на першым этапе хутка і без затрымак убраць рапс і свірэпіцу, пасля продажу насення якіх паявілася больш магчымасцей для канчатковага наладжвання работы. У выніку, жніво прайшло спакойна і без аўралаў. І што самае адметнае, упершыню за многія гады не да нас прыехалі дапамагаць завяршаць жніво, а мы аказвалі дапамогу суседнім раёнам. Па сутнасці, гэта адказ на тыя асаблівыя паўнамоцтвы, якімі надзяліў кіраўнікоў раёнаў на пачатку сёлетняга жніва Прэзідэнт краіны. Подробнее

  • Хто працуе заўзята, той ураджаем багаты Анатоль ПАЛЫНСКІ., Бярэзінская панарама 73 от 27 сентября 2017 26 сентября 2017 14:49 Общество Беларуская

    Быць лідарам зусім няпроста. Спачатку ім трэба стаць – выйсці, выбіцца, вырвацца, замацаваць атрыманы поспех і штодзённа працаваць над яго пацвярджэннем і далейшым ростам. І ўжо тады, калі вяршыня дасягнута, вельмі важна ўтрымаць яе і не пакаціцца долу, не песціць сябе мінутай славы, бо яна, калі не рупіцца далей, вельмі хутка завяршаецца. Подробнее

  • ЗАЛАТЫЯ ФАРБЫ ЖНІВА Мілана ТРАПЯНОК., Бярэзінская панарама 73 от 27 сентября 2017 26 сентября 2017 14:42 Общество Беларуская

    Ніколі вёсны не бываюць падобнымі адна на адну. І лета ўжо каторы год не стамляецца здзіўляць нас сваімі капрызамі. Ды і сіноптыкі рэгулярна палохаюць катаклізмамі і прыроднымі анамаліямі. Аднак усе гэтыя эмоцыі і словы губляюць сэнс, калі бачыш, што насуперак страхам і прагнозам бясконцай залатой ракой сыплецца збожжа з бункера камбайна. Пабачыць такое на свае вочы можна і на палетках адкрытага акцыянернага таварыства “Пагосцкі”. Мясцовыя механізатары ­ людзі ўнікальныя. Яны даўно навучыліся супрацьстаяць капрызам надвор’я. Напэўна, таму штогод сярод пагосцкіх камбайнавых экіпажаў багата “тысячнікаў”, якія з вялікай павагай ушаноўваюцца на раённым свяце “Дажынкі”. Подробнее

  • Маладым зялёнае святло Мілана ТРАПЯНОК., Бярэзінская панарама 73 от 27 сентября 2017 26 сентября 2017 14:38 Общество Беларуская

    гарэла ў адкрытым акцыянерным таварыстве “Брадзец” у час жніва. Аказаны высокі давер яны цалкам апраўдалі: камбайнавы экіпаж КЗС­1218 у складзе Генадзя Генадзьевіча Целюка і Уладзіслава Уладзіміравіча Корыка, і вадзіцеля МАЗ­555142 Ільі Анатольевіча Ізніка (на здымку) былі названы ў ліку пераможцаў раённага спаборніцтва на жніве. Подробнее

  • З пачынам, Сяргей! Павел САЛАЎЁЎ., Бярэзінская панарама 73 от 27 сентября 2017 26 сентября 2017 14:33 Общество Беларуская

    Адным з маладых лідараў сёлетняй уборачнай кампаніі стаў вадзіцель на адвозцы збожжа ААТ «Бярэзінскі» Сяргей Аляксандравіч Карповіч. На першым сваім жніве 19­гадовы хлопец здолеў увайсці ў лік «тысячнікаў», перавёзшы з палёў да зернятока 1051,5 тоны зерня. Каб атрымаць такі вынік, напружана працаваў, да таго ж гэты жнівень выдаўся сапраўды спякотным. Асабістая ўпартасць хлопца дапамагала ў рабоце. Подробнее

  • На службе яго вялікасці – жніва Ала АЛЬФЕР., Бярэзінская панарама 73 от 27 сентября 2017 26 сентября 2017 14:29 Общество Беларуская

    Стаж Рыгора Леанідавіча Жаўняровіча з ААТ “Першамайскі” ў якасці аператара зернесушыльнага комплексу супадае з “узростам” ЗСК­15. Вось ужо 11 гадоў яны разам “служаць” яго вялікасці ­ жніву. Ды яшчэ як “служаць”! Сёлетні паказчык дапрацаванага зерня складае амаль 6 з паловай тысяч тон, што забяспечыла аператару першае месца ў раённым спаборніцтве. Подробнее

  • Хто ў лідарах? Вядома, Рахманька! Мілана ТРАПЯНОК., Бярэзінская панарама 73 от 27 сентября 2017 26 сентября 2017 14:28 Общество Беларуская

    Так паміж сабой гавораць ужо каторы год у час жніва работнікі адкрытага акцыянернага таварыства “Бярэзінскі”. Здзіўляцца не даводзіцца, бо яшчэ будучы маладым “бязвусым” Дзмітрый Васільевіч Рахманька надзейна забраў сабе славу лепшага вадзіцеля па транспарціроўцы збожжа не толькі ў раёне, але і вобласці. Не збіраецца здаваць яе і ў сталым узросце. Але ці хацеў ён быць першым? Подробнее

  • У вялікім караваі ёсць і наш кавалак Мілана ТРАПЯНОК., Бярэзінская панарама 73 от 27 сентября 2017 26 сентября 2017 14:26 Культура Беларуская

    Так лічыць загадчыца мабільнай установы культуры “Аўтаклуб“ Любоў Дзмітрыеўна Пінчук. Подробнее

  • Чтобы отдохнуть, поправить здоровье… Аляксандр ГОРБАЧ, Івацэвіцкі веснік №73 от 26 сентября 2017 26 сентября 2017 14:26 Общество Беларуская

    В ходе проведения последнего президиума районного объединения профсоюзов изучался вопрос оздоровления и организации досуга тружеников предприятий нашего района. После окончания мероприятия сотрудник “ІВ” побеседовал на данную тему с председателем Ивацевичского районного объединения профсоюзов Ириной Кравчук. Подробнее

  • Свой плён Алена ГРОМАВА., Бярэзінская панарама 73 от 27 сентября 2017 26 сентября 2017 14:24 Общество Беларуская

    У лік пераможцаў ­ лепшых машыністаў сушыльнага агрэгата ЗСК­40 па выніках раённага спаборніцтва выйшлі Дзмітрый Сяргеевіч Халецкі, Уладзімір Сяргеевіч Саскавец, Арцём Пятровіч Карповіч і Сяргей Сяргеевіч Чабатар з ААТ “Бярэзінскі райаграсэрвіс”, якія з пачатку ўборкі дапрацавалі 4666 тон збожжа. Подробнее

  • І на трэцяе ­- кампот Юлія БУКЕЛЬ., Бярэзінская панарама 73 от 27 сентября 2017 26 сентября 2017 14:23 Общество Беларуская

    Смачнымі, духмянымі, збалансаванымі абедамі радуе працаўнікоў ААТ “Бярэзінскі” і “Пагосцкі” загадчыца сталовай таварыства “Бярэзінскі”, вопытны кулінар, усмешлівая, сціплая жанчына Раіса Георгіеўна САШКО (на здымку). Магчыма таму, вадзіцелі, механізатары, работнікі зернесушыльных комплексаў гэтых сельгаспрадпрыемстваў традыцыйна займаюць ганаровае месца сярод лепшых працаўнікоў раёна?! Подробнее

  • АДДАНАСЦЬ ЗЯМЛІ ДОКАЗУ НЕ ПАТРАБУЕ Ала АЛЬФЕР., Бярэзінская панарама 73 от 27 сентября 2017 26 сентября 2017 14:20 Общество Беларуская

    Шмат гадоў водзіць аўтамабіль па дарогах ААТ “Багушэвічы” Леанід Антонавіч Антаневіч, паказваючы прыклад у любой справе. Сёлета ён у чарговы раз названы лідарам жніва, на яго рахунку 2138,5 тоны перавезенага зерня. Такі поспех – вынік добрасумленнасці і стараннасці вадзіцеля, яго вясковай закалкі, дзе толькі шчырая праца прыносіць плён. Подробнее

  • Скажы «дзякуй» хлебаробу -­ зрабі крутое сэлфі! Мілана ТРАПЯНОК., Бярэзінская панарама 73 от 27 сентября 2017 26 сентября 2017 13:58 Общество Беларуская

    Прыналежнасць да галоўнага селькагаспадарчага свята “Дажынкі” адчуваюць многія з нас. У некага сваяк альбо сябар працуе механізатарам, прамое дачыненне мае вялікі атрад дачнікаў, які, выконваючы ўласную харчовую праграму, стварае дабрабыт краіны. Але як сказаць шчырае “дзякуй” галоўным віноўнікам свята ўраджаю? Як падтрымаць іх настрой на нялёгкую сялянскую працу? Здаецца, усе словы сказаны. Эмоцыі выказаны. Аднак – не! Хочацца пэўнага крэатыву! Яго і прапануе бярэзінцам займальная выстава саламяных скульптур, кожная з якіх можа стаць выдатным фонам для самага крутога сэлфі і абавязкова збярэ мноства “лайкаў” у сацыяльных сетках. Подробнее

  • На роўных з вопытнымі Мілана ТРАПЯНОК., Бярэзінская панарама 73 от 27 сентября 2017 26 сентября 2017 14:36 Общество Беларуская

    Молада ­ не зялёна, кажуць пра камбайнавы экіпаж КЗС­1218 у складзе Алега Віктаравіча Кунавіча і Юрыя Аляксандравіча Мароза ў сельскагаспадарчым філіяле “Здравушка­агра”. Подробнее

  • Алкоголь и подростки О. Глухова, Веснік Чэрыкаўшчыны 72 (11190) от 23 сентября 2017 26 сентября 2017 11:52 Общество Беларуская

    С 25 сентября по 2 октября в Чериковском районе пройдет межведомственная акция «Мы против алкоголя», призванная привлечь внимание взрослых к проблеме подросткового алкоголизма, а детям и подросткам в очередной раз разъяснить не только пагубное влияние алкоголя на растущий организм, но и административную ответственность, которую несут несовершеннолетние и их родители, а также взрослые, вовлекающие подростков в асоциальное поведение. Подробнее

  • Помнім і смуткуем Кацярына Яцушкевіч., Голас часу 2017-08-12 от 12 августа 2017 26 сентября 2017 10:32 Общество Беларуская

    Малорита Подробнее

  • ЛАЕ, АЛЕ НЕ КУСАЕ Алена ЗБІРЭНКА, Працоўная слава №74 от 26 сентября 2017 26 сентября 2017 09:09 Общество Беларуская

    У прытулак для бяздомных жывёл, што адкрыўся сёлета ў вёсцы Алешчаняты, нядаўна прыйшла пасылка з Санкт-Пецярбурга. Аўчарка Блэйд, як сапраўдны вартаўнік, гучна абгаўкаў паштальёнаў. Адкуль цюцьку было ведаць, што непасрэдным адрасатам з’яўляецца менавіта ён… Подробнее

  • РЭГIЯНАЛЬНЫЯ НАВIНЫ Наталля ШТЭЙНЕР, Працоўная слава №74 от 26 сентября 2017 26 сентября 2017 09:04 Общество Беларуская

    ад члена Беларускага саюза журналістаў

    Наталлі ШТЭЙНЕР

                 Тэл. 67079, Velcom 3933728       nshtejner@mail.ru Подробнее

  • Палёт ініцыятыў Святлана ЖЫБУЛЬ, Прамень № 71 (10 217) от 23 сентября 2017 25 сентября 2017 15:29 КалейдоскопОбщество Беларуская

    Наша творчая камандзіроўка ў Дзераўную звязана з падзеяй, якая адбылася ў працоўным жыцці работнікаў жывёлагадоўчай галіны мясцовага сельскагаспадарчага прадпрыемства – у гэтыя дні прайшло адкрыццё новага памяшкання для ўтрымання жывёлы. На малочнатаварным комплексе «Заброддзе» ўведзена ферма, так званы «клюшачнік» (назва гэтая пайшла ад формы бетонных будаўнічых канструкцый, падобных на клюшкі). Новае прасторнае, добра асветленае памяшканне прыме пад дах 250 цялушак – маладняк, які ў хуткім часе стане дойным статкам. Кожны новы аб'ект заўсёды прыносіць радасць, а тым больш у сітуацыі, калі за апошнія некалькі дзесяцігоддзяў у таварыстве наогул нічога ў плане будаўніцтва не мянялася. Працаўнікі гаспадаркі не скрываюць свайго задавальнення, удзячнасці. Гавораць нам, што такія добрыя змены звязаны з прыходам новага дырэктара – Юрыя Тарасевіча. Толькі паўтара года, як ён узначаліў калектыў, аднак адбыліся відавочныя зрухі – як у вытворчай, так і ў сацыяльнай сферы. На жывёлагадоўчы комплекс не сорамна прывесці каго б ні было – паўсюдна наведзены патрэбны парадак, нават разбіты клумбы на тэрыторыі. Подробнее

  • “Уладар”, “Рагнеда”, “Янка”… Ірына ПАЛУБЕЦ, Авангард 2017-09-38 от 23 сентября 2017 25 сентября 2017 12:38 Общество Беларуская

    Згадзіцеся, нібы песня гучаць назвы сучасных гатункаў бульбы. Дарэчы, як нас упэўніў галоўны аграном адкрытага акцыянернага таварыства “Эксперыментальная база “Пянчын” Дзмітрый Скалпешкін, і па знешняму выгляду, і па смакавым якасцям яны таксама адпавядаюць сваім гучным імёнам. Але ж гаворка пойдзе не толькі пра “другі хлеб”, як прынята называць у беларусаў бульбу, а пра тых, дзякуючы каму яна, смачная і духмяная, з’яўляецца на нашых сталах.
    Подробнее

  • Валерый Суднік з Суднікоў Таццяна ПЯТКЕВІЧ, Прамень № 71 (10 217) от 23 сентября 2017 25 сентября 2017 15:28 Общество Беларуская

    Больш за два дзясяткі гадоў Валерый Суднік працуе на філіяле ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу „Мінскі маторны завод“ у г. Стоўбцы». Усе гэтыя гады – у гарачым, аўтаматна-тэрмічным, цэху.

    Тады, на пачатку 90-х, філіял у Стоўбцах толькі пачынаў свой разварот. Была патрэба ў маладых перспектыўных кадрах. А Валерый закончыў політэхнічны тэхнікум, адслужыў у арміі і, немалаважна, быў з мясцовых. Ён нарадзіўся і вырас у невялікай вёсачцы Суднікі і носіць такое ж, як назва вёскі, прозвішча. Суднікі ў Судніках – людзі карэнныя, працавітыя, якія не ўяўляюць сваё жыццё без лесу, прыроды. Адзінае, што Валерый удакладняе, ягоныя Суднікі знаходзяцца на мяжы Стаўбцоўскага і Нясвіжскага раёнаў. І сёння жыве там любая матуля – Кацярына Дзмітрыеўна, чакае дзяцей і ўнукаў у госці. У сезон дзеці дапамагаюць бабулі апрацоўваць агарод, нарыхтоўваюць на зіму грыбы, ягады. Дзякуючы такім людзям  жыццё ў Судніках не спыняецца…   Подробнее

  • Свята святам Святлана Шурпакова, Дняпроўская праўда №74(10348) от 20 сентября 2017 25 сентября 2017 12:12 КультураОбщество Беларуская

     На большасці аб’ектаў райцэнтра, што рыхтуюцца да правядзення ў Дуброўна абласнога фестывалю-кірмашу «Дажынкі-2017”, работы завяршаюцца. У той жа час яшчэ хапае недапрацовак, якія трэба ліквідаваць у бліжэйшыя дні. Недзе трэба абкасіць, недзе патрабуецца добраўпарадкаваць дваровыя тэрыторыі, у першую чаргу тыя, дзе будаўнікі завяршылі работу. Дзесьці трэба падмесці, дзесьці пасадзіць кветкі. Зараз настаў час праводзіць так званую генеральную ўборку. Да навя¬дзення парадку трэба падключыцца кожнаму жыхару райцэнтра. Подробнее

  • Дажынкі на падворках Святлана Шурпакова, Дняпроўская праўда №74(10348) от 20 сентября 2017 25 сентября 2017 12:11 ОбществоЭкономика Беларуская

    Складаныя ўмовы надвор’я стрымліваюць ход уборачнай кампаніі. Застаюцца невялікія плошчы, але глеба пераўвільготнена, камбайны працаваць на ёй не могуць. Па гэтай жа прычыне марудна ідзе ўборка зерневых на прысядзібных участках грамадзян. Як паведамілі ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання Дубровенскага райвыканкама, у раёне налічваецца 1306 прыся-дзібных участкаў. Іх агульная плошча складае 410 гектараў. Подробнее

  • ПАЭЗІІ ЧАРОЎНЫЯ РАДКІ Валянціна МАРЧАНКА., Чырвоны сцяг. Краснаполле 23-09-2017 от 23 сентября 2017 25 сентября 2017 11:55 КультураОбщество Беларуская

    Пад назвай “Паэзіі чароўныя радкі” у ДУК “ЦБС Краснапольскага раёна” адбылася сустрэча мясцовых самадзейных паэтаў Краснапольшчыны са слухачамі, прыхільнікамі паэзіі, мастацкага слова і кнігі, сярод якіх апынуліся бібліятэчныя работнікі, члены раеннага савета ветэранаў, педагогі, работнікі культуры і ўсе жадаючыя. Бо, як кажуць, паэзіі патрэбны не толькі таленавітыя людзі, якія яе ствараюць, а яшчэ і таленавітыя слухачы і чытачы. Подробнее