Якімі асноўнымі якасцямі павінен валодаць настаўнік? Быць праўдзівым і шчырым, сумленным і адкрытым, мець талент артыста і задаткі аратара, быць псіхолагам-практыкам і суддзёй-міратворцам. А яшчэ, што таксама немалаважна, не спыняцца на дасягнутым і не паддавацца самазадаволенасці. Удала спалучае ў сабе гэтыя якасці настаўніца пачатковых класаў Нэлі Цавель (на здымку), якая працуе больш за 30 гадоў у сярэдняй школе №3 г. п. Зэльва. Подробнее
У мінулую пятніцу Нясвіжчыну наведалі ўдзельнікі IX Беларуска-Паморскага эканамічнага форуму, які прайшоў у рамках візіту дэлегацыі Паморскага ваяводства (Рэспубліка Польшча) у Мінскую вобласць. Подробнее
Да ўборкі цукровых буракоў у ААТ “Падстарынь” прыступілі некалькі дзён назад. Усяго ў гаспадарцы адведзена каля 160 гектараў плошчаў пад салодкія карэнні, але іх ураджайнасць неаднолькавая. Подробнее
Ужо не першы тыдзень сарафанным радыё разносяцца весткі пра тое, што на тэрыторыі Бягомльскага, а таксама Тумілавіцкага сельсаветаў грыбнікам і ягаднікам даводзіцца бачыць мядзведзя ці хаця б відавочныя сляды яго знаходжання ў лесе. Інфармацыя гэта даўно выйшла за межы чутак, бо неаднаразова паблізу розных населеных пунктаў рэгістраваліся выпадкі знаходжання звера. Мядзведзі прыходзілі на пасекі за мёдам і ў сады за яблыкамі. Касалапага бачылі ў Лусцічах, Замасточчы, паблізу Таргуноў, Стараселля і іншых населеных пунктаў. Сустрэцца ў лесе з такім зверам ахвотных, зразумела, няма, а тым больш ніхто не жадае, каб мядзведзь госцем заходзіў на сядзібу. Подробнее
Сёлета бульбяныя палеткі Любаншчыны займаюць 249 гектараў (393 га было ў 2016 г.). У параўнанні з іншымі сельгасарганізацыямі раёна вялікія плошчы, па 70 гектараў, пад гэтай культурай у КСУП «Э/б «Любанская», СУ «Загальскі» ААТ «МАПІД» і «Асавец-агра». Подробнее
Прыгожая, зграбная дзяўчына з удумлівым позіркам. Сціплая, адказная, самастойная. Адна з самых лепшых юных чытальнікаў у краіне. Гэта ўсё пра Дар’ю РАЎТОВІЧ, адзінаццацікласніцу сярэдняй школы №1 г. Любані. Подробнее
У суботу днём на стадыёне лясгаса было надзвычай ажыўлена. Але на гэты раз тут сабраліся не спартсмены, а аматары палявання са сваімі чацвераногімі сябрамі. Ушаччына стала месцам правядзення выставы паляўнічых сабак, на якую з'ехалася больш сотні ўдзельнікаў з усіх раёнаў Віцебшчыны і іншых рэгіёнаў краіны. Подробнее
Пра даследаванне археалагічных помнікаў свіслацкага краю і пра невядомыя падзеі паўстання 1863–1864 гадоў, аб старажытных сядзібах Свіслаччыны і аб тым, як свіслачане ў пачатку ХХ стагоддзя “лавілі капейкі”, вялася зацікаўленая размова на мінулым тыдні. Навукова-практычная канферэнцыя “Мінулае і сучаснасць свіслацкага краю” сабрала ў канцэртнай зале дзіцячай школы мастацтваў знакамітых гісторыкаў і навукоўцаў, настаўнікаў і вучняў школ раёна, прадстаўнікоў раённай улады і грамадскасці. Подробнее
На Ляхавіччыне па распараджэнні старшыні райвыканкама з 5 верасня па 5 кастрычніка праходзіць месячнік па зборы другаснай сыравіны. Экалагічны і эканамічны эфект паасобнага збору смецця даўно даказаны, сартаванне адходаў трывала ўвайшло ў практыку ва ўсім цывілізаваным свеце. Актыўна ўкараняецца яно і ў нашай краіне. Галоўныя аператары па нарыхтоўцы другасных матэрыяльных рэсурсаў на тэрыторыі раёна – райпо і жылкамунгас, а таксама індывідуальны прадпрымальнік Валерый Пронька. Апошні спецыялізуецца на прыёме шкла і на сёння сабраў яго 200 тон, што складае амаль палову ад агульнараённага гадавога задання. Подробнее
На адным полі – уборка другога хлеба, на суседнім кукурузным палетку – зялёнае жніво. Такая карціна не толькі ў СВК «Ляхавіцкі» – на сённяшні дзень лепшым сельгаспрадпрыемстве па ўраджайнасці бульбы і кукурузы, але і ў некаторых іншых. Подробнее
З нагоды інфармацыйнага тыдня «Гаворым і чытаем па-беларуску» ў Карэліцкай раённай бібліятэцы адбыліся творчыя сустрэчы са старшынёй Мінскага абласнога Саюза пісьменнікаў Святланай Анатольеўнай Быкавай і паэтам, выканаўцам бардаўскай песні Уладзімірам Яфімавічам Цануніным. Подробнее
15 верасня сапраўднае свята юным чытачам і супрацоўнікам Карэліцкай дзіцячай бібліятэкі падарыў народны тэатр “Батлейка”. Подробнее
Дэлегацыя Бераставіцкага раёна на чале з намеснікам старшыні райвыканкама па эканоміцы Алай Заміроўскай наведала Рэспубліку Польшча. Народны ансамбль народнай песні “Бераставіцкія музыкі” раённага цэнтра культуры і народнай творчасці прыняў удзел у свяце ўраджаю гміны Косакова Пуцкага павета Паморскага ваяводства. Подробнее
У Курапольскім сельсавеце сем дзяцей з трох сем’яў знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, 21 сям’я — на ўліку ў камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама, 3 падлеткі — на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС. Подробнее
З 13 па 16 верасня ў Мінску праходзіла найбуйнейшая спецыялізаваная выстава-кірмаш краіны “Мэбля-2017”. Традыцыйна ў ёй прымалі ўдзел прадпрыемствы-вытворцы мэблевай прадукцыі і камплектуючых Беларусі, краін СНД, замежныя фірмы і прадпрымальнікі. Асноўная мэта выставы — дэманстрацыя найноўшых распрацовак, асартыментных магчымасцей мэблевай прадукцыі і заключэнне дагавораў на яе пастаўку. Подробнее
Кірыл Гукаў закончыў Пастаўскі і Бярэзінскі прафесійна-тэхнічныя каледжы і мае тры спецыяльнасці: зваршчык, вадзіцель аўтамабіля катэгорыі «С» і слесар па рамонце аўтамабіляў. З чэрвеня бягучага года працуе ў адкрытым акцыянерным таварыстве “Ярэва-агра” на МАЗе. Подробнее
У мінулы панядзелак для праходжання двухтыднёвай вайсковай стажыроўкі ў 1-ы радыётэхнічны цэнтр прыбылі дзесять пяцікурснікаў факультэта супрацьпаветранай абароны Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь. Падчас яе будучыя афіцэры не толькі пазнаёмяцца з сучаснымі ўзорамі радыёэлектроннай тэхнікі, але і папрактыкуюцца ў камандаванні асабовым складам падраздзялення. Подробнее
Ва ўсіх абласцях краіны і ў Мінску завяршыліся адборачныя туры спецыяльнага шоу для школьнікаў «Я ведаю!». Гэта сумесны пілотны праект генеральнага прадзюсерскага цэнтра Белтэлерадыёкампаніі і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, які стартаваў у Міжнародны дзень абароны дзяцей. Подробнее
Вакцынацыя супраць грыпу распачалася ў Івацэвіцкім раёне. Плануецца, што прышчэпку ад грыпу атрымаюць 40% насельніцтва раёна. Подробнее
Аб’яднацца і працаваць як пальцы адной рукі. Да гэтага заклікала, адкрываючы ініцыіраванае аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама пасяджэнне каардынацыйнага савета грамадскіх аб’яднанняў раёна яго старшыня Тамара Мікалаеўна Круталевіч. Ісці не вузкімі каляінамі, а агульнай шырокай дарогай – у гэтым і ёсць асноўная сутнасць і задача каардынацыйнага савета. Дапамагчы тут можа і ўстаноўлены дзень грамадскіх аб’яднанняў. Подробнее
У сераду, 13 верасня, на базе Бярэзінскага цэнтра рамёстваў адбыўся літаратурна-творчы турнір “Шахматныя фантазіі”, прысвечаны 135-гадоваму юбілею вялікіх песняроў беларускага народа, класікаў нацыянальнай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа.
Названы турнір на дзве гадзіны аб’яднаў знатакоў і паклоннікаў, аматараў шахмат і шашак сярод членаў раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў і членаў прафсаюзаў.
Вітала прысутных загадчыца аддзела Подробнее
Больш за 40 гадоў таму Святлана Віктараўна УЛАНЦІКАВА разгарнула ўпершыню раённую газету “Сцяг Леніна”. З таго часу кожную сераду і суботу яна з нецярпеннем чакае “сяброўку”. Трымае ў руках чарговы нумар. Ужо прывычна закрадваюцца думкі, якія навіны раскажа сёння газета, што адбылося ў раёне, каго ўзнагародзілі, хто лепшы працаўнік? Подробнее
Зноў памыліліся ў прагнозах: за тыдзень абяцалі дождж, а былі слёзы. Замест знішчальнага агню – натхнёны танец пад “Званы Хатыні”. Дзень выдаўся маркотна цёплы – як на той Галавасек, калі спалілі карнікі Драмлёва… Подробнее
У мінулы аўторак, 5 верасня, Жабінкаўскую спецыяльную агульнаадукацыйную школу-інтэрнат з падарункамі ад Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі наведалі шаноўныя госці. Установе былі перададзены 10 электронных кіёў для невідушчых і слабавідушчых дзяцей. Подробнее
Эдварду Антонію Леанарду Вайніловічу быў прысвечаны раённы конкурс работ даследчага характару навучэнцаў, які прайшоў 9 верасня ў рамках навукова-практычнай канферэнцыі «Беларусь, Случчына і Эдвард Вайніловіч». Подробнее