Прудское доследна-вытворчае лясніцтва – у ліку дзевяці ў Стаўбцоўскім лясгасе. Яно адметнае тым, што знаходзіцца ў Налібацкай пушчы.
Паколькі лясніцтва знаходзіцца ў глыбінцы, у яго складзе мясцовыя людзі. Гэта абумоўлівае факт, што тут нямала сямейных прафесійных дынастый. Як у бухгалтара Жанны Міхно – кваліфікаванага спецыяліста з веданнем самых сучасных праграм камп'ютарнага ўліку (яе кваліфікацыя запатрабавана і ў лесапункце лясгаса, які знаходзіцца ў Прудах), і лепшай спартсменкі, якая абараняе гонар лясной гаспадаркі на розных спаборніцтвах. Памочнікам ляснічага суседняга Налібацкага лясніцтва працуе яе сын Павел, на пасадзе леснікоў – муж Станіслаў Станіслававіч і яго родны брат Генадзь. Подробнее
Сярод важных дзяржаўных пытанняў, якія выносяцца на абмеркаванне з удзелам Прэзідэнта, прыярытэтным з'яўляецца і спорт. Сам выдатны спартсмен, Аляксандр Лукашэнка ўвесь час падкрэслівае выключную ролю спартыўных заняткаў у справе аздараўлення нацыі. І што не менш важна, умацавання прэстыжу краіны на міжнароднай арэне. Перамогі спартсменаў у спаборніцтвах сусветнага ўзроўню – гэта слава не толькі чэмпіёну, але і Айчыне, якая яго ўзгадавала і навучыла майстэрству. І каштуюць такія дасягненні, як не раз падкрэсліваў Прэзідэнт, часам больш, чым намаганні дыпламатаў. Подробнее
Раённы этап рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта БРСМ «Уладар сяла» прайшоў 9 верасня на Случчын. Шэсць самых гаспадарлівых, дружных, творчых сем’яў спаборнічалі за права прадставіць Случчыну на абласным этапе. На пляцоўцы перад Бокшыцкім сельскім домам культуры размясцілі імправізаваныя сямейныя падворкі. Тут было чаму падзівіцца, чым залюбавацца і захапіцца. Якія ж яны таленавітыя, умелыя! Подробнее
Адкрыццё пастаяннага ляснога гадавальніка адбылося ў Клятнянскім лясніцтве ДЛГУ “Целяханскі лясгас” 12 верасня. Напярэдадні прафесійнага свята адкрыццё пастаяннага ляснога гадавальніка для ДЛГУ “Целяханскі лясгас” – знакавая падзея. Да яе ішлі з 2013 года, калі гадавальнік закладваўся як часовы на плошчы 2,8 гектара. У 2015-м прыступілі да будаўніцтва пастаяннага гадавальніка і сёння пастаянны гадавальнік лясных культур адкрытага тыпу месціцца на плошчы 4,9 гектара. Абсталяваны ён адзінаццаццю палівачнымі лініямі з калодзежамі, трыма рэзервуарамі для вады, вадаёмам, адміністратыўным будынкам і помпавай станцыяй. Подробнее
Менш за тыдзень засталося да таго моманту, калі першакласнікі і тыя, для каго школа ўжо паспела стаць другім домам, сядуць за парты. Подробнее
Праект пад такой назвай рэа-лізаваны рэдакцыяй сумесна з раённай бібліятэкай напярэдадні юбілею «Голасу Любаншчыны». Актыўны ўдзел у творчай справе прынялі вясковыя бібліятэкары: яны правялі вялікую даследчую работу сярод сваіх чытачоў і падпісчыкаў газеты, вызначылі, хто з іх нарадзіўся ў 1932 годзе і з’яўляецца равеснікам раёнкі. Подробнее
З чаго пачынаецца Радзіма? Думаю, для многіх – з той вуліцы, на якой яны жывуць. «Наша вуліца» – як часта і будзённа мы гаворым гэтыя простыя словы. А калі задумацца, у іх тоіцца многае: любоў да роднага месца, людзі, што жывуць побач і з цягам часу становяцца вельмі блізкімі, успаміны пра вялікія і малыя падзеі… Подробнее
У адкрытым акцыянерным таварыстве «Урэцкі» на працягу апошніх некалькіх гадоў на падвор’ях малочнатаварных ферм і паблізу іх амаль не спыняюцца будаўнічыя работы. Подробнее
Намеснік старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Віктар Сірэнка адказаў на пытанні жыхароў нашага раёна падчас нядаўняга прыёму грамадзян. Подробнее
Горача гэтымі жнівеньскімі днямі на палетках КСУП «Доктаравічы», дзе хлебаробы ўбіраюць збожжавыя. Подробнее
Працаўнікі сельгасарганізацый Любаншчыны завяршылі ўборку хлеба і зноў уключыліся ў нарыхтоўку кармоў. Сёлета для забеспячэння надзейнай зімоўкі грамадскага пагалоўя жывёлы неабходна назапасіць якасныя травяністыя кармы: 206 тысяч тон сенажу і 208 тыс. т сіласу, 16 150 тон сена. Па стане на 22 жніўня ўжо закладзена на захоўванне 130 954 т сенажу ў чыстай вазе і 5 400 т сена. Подробнее
Кожны дзень мы ходзім у магазін, каб набыць духмяныя каравай, хлеб або батон. Спыніўшыся каля вітрыны, разважаем аб тым, які гатунак нам больш падабаецца: выпечаны ў Капылі ці прывезены з суседняга раёна, які больш смачны: «Барадзінскі», «Нарачанскі» ці звычайны «кирпичик». Праўда з-за штодзённай мітусні іншы раз забываем пра сапраўдны кошт хлеба, перастаём асэнсоўваць важкасць хлебаробскай справы. Подробнее
Падведзены вынікі раённага конкурсу на лепшае добраўпарадкаванне падворкаў. Ён традыцыйна ладзіўся з мэтай паляпшэння санітарнага стану і эстэтычнага выгляду сядзіб. Подробнее
Сёлета Любаншчына гасцінна прыняла маладзёжны фестываль актыву Мінскай абласной арганізацыі ГА «БРСМ» «Васільковы вянок – 2017», які прайшоў з 11 па 13 жніўня ў лясным масіве паблізу так званага ў народзе возера Дзікага. Нагадаем, дэбют мерапрыемства адбыўся год назад на Лагойшчыне. І калі на першым фестывалі каманда краю над ракой Арэсай не выступала, то цяпер не паўдзельнічаць яна проста не магла. Подробнее
Збожжаўборачная кампанія працягваецца. І чым менш застаецца дзён да яе завяршэння, тым мацней паміж хлебаробамі разгараецца спаборніцтва за перамогу на жніве. Працаўнікі ніў, зернетакоў, вадзіцелі і механізатары штодзень шчыруюць на поўную моц. Прытым адзначаюць, што ўцягнуліся ў напружаную бітву за ўраджай настолькі, што забыліся пра свой вольны час і адпачынак. Подробнее
Лідары сёлетняга жніва, экіпаж камбайна “Нью Холанд” СВК “Калгас “Радзіма” ў складзе Мікалая ДАРЭЧКІНА і Валянціна ЯКУШАВА, намалацілі больш за 3 тысячы тон збожжа. Подробнее
Нядаўна працоўны калектыў завода аптычнага станкабудавання ўзначаліў новы дырэктар — Віталь Крачкоўскі. Ён нарадзіўся і вырас у Мінску, там скончыў школу, машынабудаўнічы факультэт політэхнічнага інстытута, атрымаў прафесію інжынера-механіка. У 1993 годзе быў размеркаваны ў Смаргонь, на завод аптычнага станкабудавання. Два з паловай гады працаваў у аддзеле маркетынгу, іншых падраздзяленнях, быў дырэктарам малога прадпрыемства “Плазмавак”, таму мае вопыт кіраўніцкай дзейнасці. Подробнее
14 верасня Аляксандр Уладзіміравіч адзначыў свой “залаты” юбілей. Подробнее
Для працоўнага калектыву Смаргонскага доследнага лясгаса гэты год выдаўся нядрэнным, нягледзячы на ўмовы надвор’я, але даволі напружаным. У вытворчую сферу ўкладзена вельмі многа інвестыцый, у 5 разоў больш, чым летась. Было рэканструявана нямала аб’ектаў рознага прызначэння, у тым ліку адміністрацыйных будынкаў. У новы будынак, які знаходзіцца па вул. Чыгуначнай, пераехалі работнікі лесапункта. Але самае галоўнае сёлетняе набыццё, лічыць дырэктар лясгаса Аляксандр Шостак, — гэта тэхналагічная лінія пілення, якую цяпер манціруюць спецыялісты. У фінансавым плане мясцовая лясная гаспадарка працуе стабільна, работнікі своечасова атрымліваюць зарплату. Подробнее
Пад сотню жыхароў, крыху менш за 6 дзясяткаў дамоў, амаль у трэці з якіх ніхто пастаянна не пражывае. Вёска як вёска. Адзін з уездаў у Рачканы выводзіць прама на касцёл. Выбітны, з чырвонай цэглы будынак пазіцыянуе сябе як яркая адметнасць – і архітэктурная, і гістарычная. Узведзеная на пачатку ХХ стагоддзя пабудова таксама вядома як дом Міклашэвічаў – па прозвішчы першых яго ўладальнікаў. Подробнее
Сельскагаспадарчы ўборачны сезон працягваецца. Здаецца, толькі ўчора аграрыі завяршылі жніво, а на парадку дня ўжо другі хлеб. На Ляхавіччыне яшчэ напрыканцы жніўня распачата ўборка ранніх сартоў бульбы. Сёння галоўная бульбаводчая гаспадарка раёна СВК «Ляхавіцкі» ўбрала пятую частку са сваіх 105 гектараў. Сярэдняя ўраджайнасць бульбянога круга тут 434 цэнтнеры – традыцыйна самая высокая ў раёне. Подробнее
Лясная гаспадарка Ляхавіччыны раскінулася на плошчы больш як 53 000 гектараў. Яе догляд, выкарыстанне, аднаўленне – клопат ДЛГУ «Ляхавіцкі лясгас». Тутэйшыя працаўнікі (а сёння іх 230), як ніхто іншы, ведаюць сэнс і важкасць слоў: «лес – наша багацце». На першы погляд, іх будні – рамантыка, ахутаная яднаннем з прыродай. А на справе ад іх паўсядзённых клопатаў залежыць і прыгажосць роднага краю, і экалагічная, і ў многім эканамічная бяспека краіны. Адзнаку іх паўсядзённай і руплівай працы ставім не толькі мы, сучаснікі, але і наступныя пакаленні.
Ці бывае голас глыбокім, як вір? Безумоўна! І гэта – не прыгожыя словы, паверце. Менавіта такім валодае маладая, але таленавітая спявачка Жанна Вярэніч… Подробнее
З пачаткам новага навучальнага года па ініцыятыве Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь у нашай краіне стартаваў Рэспубліканскі ўрок мужнасці “Айчыне служым!” – маштабная акцыя, прысвечаная юбілею, які ў хуткім часе будзе адзначаць беларуская армія, – 100-годдзе Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. У рамках гэтай акцыі прадстаўнікі воінскіх часцей і злучэнняў наведваюць установы адукацыі і праводзяць тэматычныя ўрокі мужнасці з мэтай грамадзянска-патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення і падрыхтоўкі моладзі да службы ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь. Супрацоўнікі адасобленнай групы Бераставіцкага раёна ваеннага камісарыята Ваўкавыскага, Бераставіцкага і Свіслачскага раёнаў таксама правялі шэраг урокаў мужнасці ў навучальных установах Бераставіччыны. Подробнее
Па выніках раённага спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых раслін за 2017 год першае месца, дарэчы, як і летась, — у калектыву ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”. Нямала сярод пераможцаў і прадстаўнікоў сельгаставарыства, у тым ліку сярод галоўных аграномаў першае месца (як і ў мінулым годзе) прысуджана Аляксандру Жылінскаму. Адразу тры прызавыя месцы сярод звёнаў (брыгад) аператараў зернесушыльных установак таксама на рахунку рассветаўцаў.
Са сваёй асноўнай задачай — убраць хлеб своечасова, якасна і без страт — самая буйная гаспадарка раёна справілася выдатна. Для атрымання важкага хлебнага караваю былі задзейнічаны ўсе рэзервы: і чалавечыя, і тэхнічныя. І вынік не прымусіў сябе чакаць: валавы збор збожжа і рапсу склаў 19700 т (129,4% да ўзроўню мінулага года) з агульных 4234 га плошчаў збожжавых і зернебабовых культур (без уліку кукурузы на зерне), пры бале пашы 38.
Дасягнуць такіх вынікаў дапамагло строгае захаванне тэхналагічных патрабаванняў і агратэхнічных прыёмаў, своечасовае правядзенне пасяўных работ, належны догляд і апрацоўка раслін, гаспадарскае стаўленне да вырашчанага ўраджаю, а, галоўнае, — адказнасць і добрасумленнасць кожнага рассветаўца да даручанай справы. У адной звязцы працавалі ўсе ўдзельнікі жніва. Штодня на палеткі выходзіла 12 камбайнаў, за штурваламі якіх былі аддадзеныя сваёй справе людзі. На рахунку многіх з іх — дзясяткі збожжаўборачных кампаній, сотні тысяч тон намалочанага збожжа, і як вынік, шматлікія падзякі і ўзнагароды за старанную працу.
Вось і сёлета, не паспела ўборачная кампанія разгарнуцца на поўную моц, як рассветаўскі экіпаж збожжаўборачнага камбайна ў саставе двух Іванаў — Салановіча і Багеля, першым у вобласці дасягнуў тысячнага рубяжу па намалоце збожжавых, а крыху пазней руплівым хлебаробам скарыўся рубеж і ў 2 тыс.т. Услед за перадавымі камбайнерамі па тысячы тон намалацілі экіпажы ў саставе Мікалая і Андрэя Драздоў, Валерыя Піскунова і Віталя Руднева, Аляксандра Бяляўскага і Кірыла Бокача, Мікалая Белакурскага і Сяргея Свірко, Івана Кавалеўскага і Аляксандра Іваніцкага.
Хутка дастаўлялі збожжа на ачышчальна-сушыльныя комплексы 10 адзінак тэхнікі. І зноў жа прадстаўнікі “Рассвета” Аляксандр Бабіч, а ўслед за ім і Генадзь Гукаў першымі на Магілёўшчыне перавезлі ад камбайнаў да сушыльнай гаспадаркі па 1 тыс. т збожжа. 2918 т збожжа даставіў на сушылкі Валерый Шчэрбіч, больш за 2700 т — Генадзь Гукаў і Арцём Глазоўскі. Двухтысячны рубеж на адвозцы перакрочылі Аляксандр Бабіч і Віталь Бабіч, тысячны — Іван Рудак, Алег Клачкоў, Анатоль Сураўёў.
Трэба адзначыць, што на працягу ўсёй уборачнай кампаніі раённую Дошку гонару лідараў працоўнага спаборніцтва на жніве ўзначальвалі менавіта рассветаўцы.
Сельгаставарыства з года ў год становіцца лідарам у раёне па ўраджайнасці збожжавых і зернебабовых культур. Не выключэнне і сёлетні: з кожнага гектара тут атрымана па 48,4 ц, найбольш парадавала азімая пшаніца, якая месцамі дала на круг па 65-70 ц.
— У тым, што мы дабіліся такіх вынікаў, значная заслуга ўсіх працаўнікоў: хто рыхтаваў глебу, сеяў, апрацоўваў пасевы, убіраў, перавозіў і даводзіў да неабходных кандыцый збожжа, — адзначыў у размове першы намеснік дырэктара сельгаставарыства Аляксандр Жылінскі. — Самаадданых людзей не
адзін дзясятак — гэта сапраўдныя майстры сваёй справы, якія, не шкадуючы сіл, працавалі на ўраджай-2017.
Па словах Аляксандра Жылінскага, падчас жніва калектыў “Рассвета” — гэта адзіная каманда, нацэленая на дасягненне важкіх намалотаў. Калі б нешта не дагледзеў інжынер, аграном на полі не пацікавіўся, ці правільна адрэгулявана тая ж жняярка, камбайнер не праверыў спраўнасць сваёй тэхнікі, а вадзіцель — шчыльнасць кузава — выніка, на якія разлічвалі і атрымалі, не было б, адзначыў ён.
Як вядома, аснова будучага ўраджаю закладваецца падчас пасяўной: нейкія пралікі і недапрацоўкі абавязкова потым адаб’юцца на ўраджаі. Добры падмурак пад сёлетні ўраджай заклалі ў гаспадарцы яшчэ з восені, не ўпусцілі спрыяльныя тэрміны і вясной.
Немалаважны аспект, які патрабуе пастаяннай увагі — хімапрацоўка і падкормка раслін. Прамаруджванне тут недаравальнае — можна страціць львіную долю ўраджаю, калі не правордзіць работы своечасова, у адпаведнасці з тэхналагічнымі патрабаваннямі. Гэты працэс быў поўнасцю пад кантролем агранома па абароне раслін Андрэя Скраблевіча.
Сярод фактараў, паспрыяўшых атрыманню важкага ўраджаю, — своечасова і якасна падрыхтаваная сельгастэхніка, што дазволіла правесці жніво без значных прастояў. Тут добра спрацавала інжынерная служба пад кіраўніцтвам галоўнага інжынера Аляксея Пятрушы, якая адказвала за наяўнасць ГСМ, забяспечанасць запаснымі часткамі, тэрміновае ўхіленне паломак выйшаўшай са строю тэхнікі.
Ні днём, ні ноччу падчас жніва не прыпыняліся работы на чатырох маючыхся ў “Рассвеце” ачышчальна-сушыльных комплексах, аператары якіх дасушвалі, ачышчалі і дапрацоўвалі збожжа.
Добрым стымулам для руплівай і стараннай працы сталі ўважлівае стаўленне да працаўнікоў з боку кіраўніцтва сельгаставарыства. Механізатары своечасова забяспечваліся спецвопраткай, сродкамі аховы, гарачыя і смачныя абеды дастаўляліся прама на палеткі. Засталіся задаволены хлебаробы мерамі маральнага і матэрыяльнага стымулявання пры якасным правядзенні работ.
У поўнай меры выканалі рассветаўцы дзяржзаказ: на прыёмныя пункты было адпраўлена 3320 т. Прычым усё збожжа было прынята хлебакамбінатам 3-м класам па масавай долі клейкавіны, што дазволіла “Рассвету” атрымаць дадатковую выручку.
Адзвінела жніво, але клопатаў у механізатараў не зменшылася — зараз усе іх намаганні і старанная праца нацэлены на ўраджай-2018.
Людміла СЯМЁНАВА.
На здымку: Вадзіцель ААТ «Рассвет імя К.П.Арлоўскага» Аляксандр Бабіч першым на Магілёўшчыне перавёз ад камбайнаў 1 тысячу тон збожжа новага ўраджаю. Далей яго калега Генадзь Гукаў дасягнуў такога ж рубяжу.
Лідары прама ў полі прымалі віншаванні, падарункі падзячныя лісты і грашовыя прэміі: ад старшыні райвыканкама Аляксандра Бутарава, старшыні райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктара Ставера, дырэктара “Рассвета” Аляксандра Багеля, яго намеснікаў Аляксандра Жылінскага і Наталлі Шапавалавай.
Подробнее