Язык: Беларуская

  • Узнагароджаны медалём “За пра­цоўныя заслугі” Вольга Заенчкоўская, Бераставіцкая газета №71 от 09 сентября 2017 12 сентября 2017 14:47 Экономика Беларуская

    У ліку 17-ці жыхароў Гродзеншчыны  за ўзорнае выкананне сваіх службовых абавязкаў,  шматгадовую і плённую працу ў розных галінах дзейнасці кіраўнік аддзялення комплексу па дарошчванні і адкорме буйной рагатай жывёлы РСУП “Алекшыцы” Бераставіцкага раёна Норберт Малецкі ўзнагароджаны медалём “За пра­цоўныя заслугі”. Подробнее

  • РАВЕСНІЦЫ Мілана ТРАПЯНОК., Бярэзінская панарама 69 от 13 сентября 2017 12 сентября 2017 14:39 Общество Беларуская

     Вучаніца СШ №2 г. Беразіно Насця Баскакава 6 верасня адзначала свой 15-ы па ліку дзень нараджэння.  Подробнее

  • ЗАЎСЁДЫ пятнаццаць Ала АЛЬФЕР., Бярэзінская панарама 69 от 13 сентября 2017 12 сентября 2017 14:34 Общество Беларуская

    Колькі б гадоў ні было маладзёжнаму руху, ён заўсёды малады. Няхай гэта 15 гадоў, як Беларускаму рэспубліканскаму саюзу моладзі, або 97 — маладзёжнаму руху ўвогуле, калі ўлічыць, што БРСМ стаў папярэднікам камсамола. Нязменная маладосць душы аб’яднала і ўдзельнікаў сустрэчы пакаленняў – адкрытага дыялогу “Мы разам!”, прымеркаванага да 15-годдзя БРСМ. Падзяліцца ўспамінамі, расказаць пра справы моладзі сёння, абмеркаваць цікавячыя пытанні сабраліся за круглым сталом актывісты маладзёжнага руху рознага часу. Нягледзячы на розніцу ва ўзросце, сяброўская і шчырая размова паміж імі завязалася адразу. Папярэднічала ёй “падарожжа” ў гісторыю маладзёжнага руху ў раёне, якое суправаджалася аўдыёвізуальнай прэзентацыяй “Гісторыя камсамола Бярэзіншчыны: імёны, падзеі, факты”. Подробнее

  • Вялікая адказнасць на маладых плячах Павел САЛАЎЁЎ., Бярэзінская панарама 69 от 13 сентября 2017 12 сентября 2017 14:31 ЗдоровьеОбщество Беларуская

    З прыёмнага пакоя ў аддзяленне забягае медсястра: «Будзьце гатовыя, «вязуць» цяжкі выпадак». У дзяжурнага доктара, пакуль машына «хуткай дапамогі» едзе з выкліку з пацыентам, толькі і застаецца часу на тое, каб нацягнуць маску і гумавыя пальчаткі. Экстранных хворых транспартуюць адразу праз «парадны ўваход», абмінаючы прыёмны пакой, і падключаюць да апаратаў жыццезабеспячэння. На тое, каб паставіць дакладны дыягназ, у доктара ёсць секунды. Галоўнае пратрымацца першую “залатую” гадзіну, пакуль апараты не стабілізуюць дыханне і сардэчны рытм, пакуль не пачнуць дзейнічаць уведзеныя прэпараты. У цяжкіх выпадках, калі на месцы ўжо нічога больш зрабіць нельга, урач вырашае везці пацыента ў абласную бальніцу. Да моманту, калі чалавека перададуць пад кампетэнцыю мінскіх спецыялістаў, наш доктар павінен цалкам адказваць за хворага. У дарозе ў такіх выпадках як ніколі адчуваецца, што жыццё чалавека можа быць вельмі кволым. Подробнее

  • ВЫПАДКОВАЯ СУСТРЭЧА, якая доўжыцца 43 гады Юлія БУКЕЛЬ., Бярэзінская панарама 69 от 13 сентября 2017 12 сентября 2017 14:27 Общество Беларуская

    Як вызначыць, выбраць таго адзінага, адзіную, з кім, як кажуць, і рай у шалашы, і ў сцюжы   будзе  саграваць цяпло сэрцаў.  А пасля працы дамоў “ляцець” з усмешкай, добрым настроем. Эх, на жаль, не вынайшлі пакуль пэўнага рэцэпту такога шчасця. І даволі часта галоўную ролю іграе яго вялікасць ВЫПАДАК. Подробнее

  • НЕАБДУМАНЫ ЎЧЫНАК МОЖА ЎСЁ ПЕРАКРЭСЛІЦЬ Юлія БУКЕЛЬ., Бярэзінская панарама 69 от 13 сентября 2017 12 сентября 2017 14:24 Общество Беларуская

     Няведанне закона не вызваляе ад адказнасці. Гэты прынцып быў замацаваны яшчэ ў ХІІ стагоддзі да нашай эры. Сёння любы заканадаўчы дакумент можна знайсці калі не ў друку, то ў інтэрнэце. Але, на жаль, не ўсе і далёка не заўсёды іх прытрымліваюцца. Таму на пасяджэннях камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама зноў і зноў разглядаюцца бацькі, што не клапоцяцца пра дзяцей, злоўжываюць алкагольнымі напоямі, і падлеткі, якія здзяйсняюць розныя правапарушэнні. Чарговае пасяджэнне прайшло ў мінулы чацвер. Подробнее

  • Новы Запавет надрукавалі па-беларуску Ніна Шчарбачэвіч, Звязда 175 (28539) от 12 сентября 2017 12 сентября 2017 14:20 Культура Беларуская

    Выйшаў пераклад Новага Запавету на родную мову, зроблены праваслаўнай царквой.

    «Новы Запавет Госпада нашага Іісуса Хрыста» — выданне з такой назвай было прэзентавана на Дні беларускага пісьменства ў Полацку. Гэта новы пераклад Свяшчэннага Пісання на беларускую мову. Зроблены ён Біблейскай камісіяй Беларускай праваслаўнай царквы. У склад камісіі ўвайшлі протаіерэй Сергій Гардун, кандыдат багаслоўя протаіерэй Аляксандр Пачопка, бакалаўр багаслоўя Іван Чарота, доктар філалагічных навук Уладзімір Васілевіч, кандыдат філалагічных навук Алесь Кароль і кандыдат багаслоўя Таццяна Матрунчык. Протаіерэй Сергій Гардун расказаў усе падрабязнасці стварэння такога важнага перакладу:

    «Ідэя ўзнікла яшчэ ў канцы 1980-х гадоў — як толькі пачалася перабудова і стала можна святарам займацца такой сур'ёзнай творчасцю. Дагэтуль дзейнасць любой духоўнай асобы абмяжоўвалася сценамі храма і богаслужэннем. Да таго ж не было ўмоў для выдання: калі б мы зрабілі гэты пераклад 40—50 гадоў таму, яго б усё адно ніхто не выдаў. І толькі калі з'явілася перспектыва, што праца можа пабачыць свет, мы сталі працаваць. Подробнее

  • АД ХАТЫ-ЧЫТАЛЬНІ ДА БІБЛІЯТЭКІ – КЛУБАальбо “культура пачынаецца з кнігі” Мілана ТРАПЯНОК., Бярэзінская панарама 69 от 13 сентября 2017 12 сентября 2017 14:18 КультураОбщество Беларуская

    Гэты год знакавы для ўстановы культуры ў аграгарадку Брадзец. Яна адзначае свой 95-ы дзень нараджэння, маючы мноства чытачоў і наведвальнікаў, з багатым запасам цікавых планаў і задумак. Сакрэт творчага даўгалецця і папулярнасці бібліятэкі–клуба ў бязмежнай любові і вернасці бібліятэчнай   справе   і   вялікай   павазе   да   кнігі   яе   супрацоўнікаў. Усе яны не адзін год пражылі   пад   дэвізам ”Культура   пачынаецца   з  Кнігі”.  Подробнее

  • і адзін у полі - воін Павел САЛАЎЁЎ., Бярэзінская панарама 69 от 13 сентября 2017 12 сентября 2017 14:17 Общество Беларуская

    У ААТ «Уша» такая адказная справа, як сяўба, цалкам ляжыць на плячах Аляксандра Уладзіміравіча Хомчанкі (на здымку). І восенню, і вясной механізатар заняты гэтай работай. З 25 жніўня яму зноў даручылі азімую сяўбу, якая пачалася з рапсу і свірэпіцы.  Подробнее

  • Настаўнік – гэта прызванне, гэта лёс Вольга Белаш, Хойникские новости 2 сентября 2017 7 стр от 02 сентября 2017 12 сентября 2017 13:25 КалейдоскопОбщество Беларуская

    Апошнія жнівеньскія дні сабралі ў цэнтры культуры г. Хойнікі педагогаў са ўсіх навучальных устаноў раёна. Там прайшла традыцыйная жнівеньская педагагічная нарада, на якой падвялі вынікі работыза мінулы навучальны год і вызначылі задачы на наступны. А па заканчэнні педагогаў віншаваў Гомельскі духоўны аркестр.Цёплымі словамі і ўзнагародамі дзякавалі настаўнікаў за работу намеснік старшыні райвыканкама Ж.М. Чарняўская, прарэктар па вучэбна-метадычнай рабоце Гомельскага абласнога інстытута развіцця адукацыі Л.М. Нікіфарава.Начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Л.Ф. Кулакоўская ў сваім выступленні зазначыла, што новы навучальны год будзе складаны, паколькі прыносіць пэўныя змены ў агульнаадукацыйны працэс і мае шэраг асаблівасцей. Адноўлены вучэбныя праграмы па ўсіх прадметах, агульную сярэднюю адукацыю закранулі змены з улікам практыка-арыентаванага накірунку, укаранены падручнікі новага пакалення. Істотныя змены ўнесены ў тыпавыя вучэбныя планы. У сувязі з гэтым патрабуецца прыняць канкрэтныя меры для таго, каб у кожнай навучальнай установе адукацыі максімальна забяспечвалася адпаведнае і якаснае навучанне.Мінулы год у сістэме адукацыі раёна быў напружаны, але ў цэлым паспяховы. Дзякуючы агульным намаганням, забяспечана ўстойлівае функцыянаванне сістэмы адукацыі, даступнасць якаснага навучання і выхавання, а таксама задаволены адукацыйныя запыты вучняў і іх бацькоў на розныя адукацыйныя паслугі.Мінулы навучальны год стаў «ураджайным» на выдатнікаў: па завяршэнні навучання на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі атрымалі пасведчанні з адзнакай 10 выпускнікоў 9-х класаў, на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі 12 выпускнікоў 11-х класаў атрымалі атэстаты асобага ўзору і ўзнагароджаны медалямі «За выдатныя поспехі ў вучэбнай дзейнасці». Яшчэ адным іспытам для навучэнцаў з’яўляецца цэнтралізаванае тэсціраванне. Пры ўсёй неадназначнай ацэнцы зместу тэстаў,  выніковы бал сертыфіката – гэта адзнака работы ўстановы адукацыі. Сістэма дадатковых мер, накіраваная на якасць адукацыі, дазволіла вучням дасягнуць найлепшых вынікаў у гэтым годзе па  цэнтралізаванаму тэсціраванню. Сярэдні бал па раёну – 45. Праведзеная работа дазволіла нам з 17 месца у 2016 годзе сёлета заняць 4 сярод раёнаў вобласці. Гэта сведчыць аб тым, што ў нас дастатковы патэнцыял, і нам патрэбна напружана працаваць у будучым годзе. 16 выпускнікоў раёна набралі ад 80 да 98 балаў па беларускай, русскай, англійскай мовах, біялогіі, фізіцы, матэматыцы, гісторыі і грамадазнаўству. Вышэй за абласны ўзровень паказчыкі  цэнтралізаванага тэсціравання  па рускай, беларускай мовах, матэматыцы, грамадазнаўству і гісторыі Беларусі.Застаецца стабільным і працэнт паступлення выпускнікоў ва ўстановы вышэйшай адукацыі, ён склаў 40%.Матэрыяльная база і выдатны кадравы патэнцыял ствараюць умовы для выдатнай работы. Задача на гэты навучальны год – быць лепшымі.  Подробнее

  • Заметки из сакВОЯЖа: реинкарнация, или Мифы старого Несвижа Ірына Сядова, Раённыя будні №57 (10009) от 29 июля 2017 12 сентября 2017 11:50 Культура Беларуская

    За вокнамі Нясвіжскага палаца бушавала летняя навальніца. Не струмені дажджу, а цэлыя вадаспады ліліся з неба. Шматлікія турысты, якія сумленна абышлі не менш шматлікія залы і ўдосталь захапіліся іх веліччу, а цяпер бадзяліся па прасторным унутраным дворыку не ў сілах развітацца з прыгажосцю, кінуліся назад пад дах.  Подробнее

  • Смак, фантазія, якасць Валянціна КРАЎНЕВІЧ, Працоўная слава №70 от 12 сентября 2017 12 сентября 2017 10:45 Калейдоскоп Беларуская

    Лепшых павароў, кандытараў і афіцыянтаў Міншчыны выбіралі на мінулым тыдні. Месцам правядзення 31-га абласнога конкурсу на гэты раз стаў наш райцэнтр.   Подробнее

  • СВЯТКАВАЛІ РАЁННЫЯ ДАЖЫНКІ Сяргей САДОЎСКІ, Працоўная слава №70 от 12 сентября 2017 12 сентября 2017 10:36 Общество Беларуская

    Урачыстае мерапрыемства, прымеркаванае да галоўнага свята ў працоўным календары хлебаробаў, прайшло ў цэнтральнай сядзібе СГУ «Бабровічы» УП «Мінскаблгаз» – гаспадарцы, дзе дасягнуты ўнушальны паказчык па валавым зборы зерня ў 5745 тон. Як адзначыў, выступаючы з вітальным словам, старшыня раённага выканаўчага камітэта Мікалай Анатольевіч Астрэйка, ганарыцца сёння сапраўды ёсць чым. Валожынскія рупліўцы, нягледзячы на выпрабаванні прыроды, сабралі каля 70 тысяч тон хлеба – на 9 тысяч тон больш, чым летась. Удвая больш у параўнанні з мінулым годам атрымалі і рапсу – 6354 тоны.  Подробнее

  • Табе, мая краіна! Арцём ГУСЕЎ, Петрыкаўскія навіны 70/2017 от 02 сентября 2017 12 сентября 2017 10:36 Общество Беларуская

    І пачалося ўсё з раніцы на беразе затокі Бычок, дзе адбыліся спаборніцтвы па  рыбнай лоўлі. Як паведамілі спецыялісты аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, трэцяе месца заняла каманда РАНС, другімі былі рыбакі з Муляраўскага сельскага Савета, а перамога дасталася аматарам рыбалкі з райспажыўтаварыства.

    Некалькімі гадзінамі пазней на першым гарадскім пляжы сабралася моладзь. Больш дзясятка актывістаў БРСМ, што працавалі ў студэнцкіх атрадах, правялі адкрыты дыялог і падзяліліся сваімі ўражаннямі ад атрыманага вопыту. Так, Ганна Герасіменка, што з’яўлялася камандзірам атрада “Каласок”, акрэсліла асноўнае пытанне ў час працы на сельгаспрадпрыемстве “Палессе-Аграінвест”: “У наступным годзе хацелася б паменшыць колькасць нашых “куратараў”. За нашым атрадам была замацавана майстар, але перыядычна з’яўляліся людзі, якія ўказвалі, куды ісці і што рабіць, хоць мы бачылі некаторых упершыню”. Увогуле моладзь зазначыла, што праца была нескладанай.

    З 10 гадзін гараджан і гасцей горада чакалі выставы Петрыкаўскага гісторыка-краязнаўчага музея. Да ўвагі прысутных была прапанавана выстава пад адкрытым небам “Жывая нітка часу”, дзе можна было пабачыць, як змяняліся рэчы паўсядзённага карыстання за 100, 50, 30 гадоў і да сучаснасці.

    Гістарычную тэматыку працягвалі асноўная этнографа-археалагічная і фотавыстава “Стары горад”. У апошняй увазе прысутных прапанавалася фотатэка выяў горада мінулага стагоддзя: кірмашы, дэманстрацыі, працоўныя калектывы, дарэвалюцыйная і пасляваенная архітэктура, паводка канца 70-х гадоў – гэтыя паўсядзённыя сюжэты ўжо назаўсёды застануцца памяццю Бацькаўшчыны, незаўважна акунаючы нас у гісторыю роднага Палесся.

    Для аматараў экзотыкі працавала экспазіцыя “Загадкавая фантазія мора”, дзе былі выстаўлены ракавінкі разнастайных памераў, форм, колеру. Асабліва актыўная дзятва хутка знаходзіла аналогіі, з-за чаго назіраць за выставай было яшчэ цікавей: “Вось гэта – пячэнька, а гэта – сапраўдны шлём. Ракавінка на шкілет рыбы падобная!” – даносілася час ад часу з розных куткоў выставачнай залы.

    А 11 гадзіне на другім канцы горада гасцей чакалі ў Доме рамёстваў. Трэба адзначыць, што майстры пастараліся здзівіць наведвальнікаў, арганізаваўшы на ўваходзе сапраўдную музейную экспазіцыю з рэчаў савецкіх часоў.  Не менш цікава выглядалі і работы майстроў, экспазіцыя якіх у другой палове дня перанеслася ў гарадскі парк. Рамеснікі былі гатовыя правесці і сапраўдныя майстар-класы для зацікаўленых народнай дэкаратыўна-прыкладной творчасцю, але гледачоў, па праўдзе, бракавала.

    Бліжэй да вечара святочнымі адценямі афарбаваўся і парк: актывісты БРСМ прапанавалі пакінуць парады падрастаючаму пакаленню на спецыяльнай шыльдзе. Паглядзець на экіпіроўку і рыштунак выратавальнікаў, паўдзельнічаць у конкурсах можна было дзякуючы пажарным і   ТВВодаўцам. Дзеці скакалі на батутах і надзіманых гарадках, ча-ставаліся прысмакамі. Прыпынялі прысутных выставы кніг, дзіцячага малюнка і вырабаў школьнікаў.

    Неўзабаве пачалася канцэртная праграма. Адкрыў мерапрыемства намеснік старшыні райвыканкама Дзяніс Хулуп, з прамовай выступіла і прадстаўнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама Наталля Герасіменка, падараваўшы ўстановам раёна мячы. Юных талентаў Петрыкаўшчыны, што пазабавілі прысутных спевамі і танцамі, змянілі артысты абласной філармоніі.

    Завяршыўся канцэрт выступам артыстаў Капаткевіцкага Дома культуры, аздоблены народнымі танцамі ў выкананні ансамбля “Верасок”. Трэба адзначыць, такая практыка ўжо даволі даўно існуе ў горадзе. Каб прапанаваць культурны адпачынак гараджанам, узняць настрой і проста добра правесці час, калектывы раёна выступаюць з канцэртамі ў амфітэатры суботнімі вечарамі. Не так даўно сваёй творчасцю радавалі аматараў музыкі калектывы з Чалюшчавічаў і з Пцічы. Подробнее

  • Рэгіянальныя навіны Валожыншчыны Наталля ШТЭЙНЕР, Працоўная слава №70 от 12 сентября 2017 12 сентября 2017 10:33 КалейдоскопОбщество Беларуская

    РЭГIЯНАЛЬНЫЯ НАВIНЫ

    ад члена Беларускага саюза журналістаў

    Наталлі ШТЭЙНЕР

    Тэл. 55679, Velcom3933728 nshtejner@mail.ru Подробнее

  • З нагоды свята нацыянальнага пісменства ў Жодзінскай гарадской бібліятэцы арганізавана кніжная выстава Віталь Жураўскі, Жодзінскія навіны 6/09/2017 от 12 сентября 2017 12 сентября 2017 10:19 Культура Беларуская

    Дзень беларускага пісьменства – нацыянальнае свята, якое праходзіць штогод у першую нядзелю верасня. Традыцыйна яно праводзіцца ў гарадах, якія з'яўляюцца гістарычнымі цэнтрамі культуры, навукі, літаратуры і кнігадрукавання, з якімі непарыўна звязана жыццё вядомых дзеячаў краіны. ХХІV Дзень беларускага пісьменства ў гэтым годзе адзначаўся ў старажытным горадзе Полацку, з якога ў 1994 годзе і пачалася традыцыя ўшанавання друкаванага слова на дзяржаўным узроўні. Подробнее

  • СЛОВА СКАРЫНЫ - СПАДЧЫНА ЧАЛАВЕЦТВА В. Гулидова, Іўеўскі край 69/2017 от 09 сентября 2017 12 сентября 2017 09:26 КультураОбщество Беларуская

    У тое мінулае зазіраюць супрацоўнікі бібліятэкі разам з яе загадчыцай Таісай Іванаўнай Грыкень. А дапамагаюць ім экспанатамі, кансультацыямі раённыя краязнаўцы, выкладчыкі гісторыі і проста людзі, захопленыя той ці іншай справай, якая мае дачыненне да гісторыі роднага краю.

    Менавіта дзякуючы Івану Мечыслававічу Буйко, Алегу Міхайлавічу Ігліцкаму, Андрэю Віктаравічу Валчку, Аляксею Станіслававічу Гушча прайшлі выставы, прысвечаныя 100-годдзю да пачатку Першай сусветнай вайны, партызанскаму руху на Іўеўшчыне, даваеннай архітэктуры  нашага горада, колішнім навагоднім цацкам і паштоўкам і г.д.

    Аднак і бібліятэка дапамагае гэтым людзям. Дзе яшчэ яны ўбачылі б  калекцыі сваіх артэфактаў, старых фотаздымкаў, розных экспанатаў, аформленых з мастацкім густам у такія непаўторныя выставы (!?)

    Восьмая выстава, аб якой сёння ідзе гутарка, урачыста адкрыта напрыканцы жніўня і прадоўжыцца да 15 верасня.

    Для арганізацыі і правядзенння гэтай выставы знайшлася такая надзвычай значная нагода — 500-годдзе беларускага кнігадрукавання.

    «Слова Скарыны — спадчына чалавецтва» — агульная праца супрацоўнікаў бібліятэкі, яе дырэктара і мясцовага краязнаўцы Івана Мечыслававіча Буйко.

    Як адзначае Таіса Іванаўна Грыкень, кожная выстава — гэта вялікая работа. Перш за ўсё, патрэбна акрэсліць мэты, вырашыць, што і як будзе прадастаўлена ўвазе наведвальнікаў, на што акцэнтаваць увагу, дэталёва прадумаць усё. А потым пачынаецца афарміцельская справа, вязуцца  куфэркі з экспанатамі прыватнага музея  Івана Мечыслававіча, дастаецца літаратура з кніжнага фонду раённай цэнтральнай і Іўеўскай дзіцячай бібліятэкі, нешта шукаецца ці робіцца з дапамогай Інтэрнэта. Да ўсяго дадаецца плённы творчы патэнцыял, уменне, мастацкі густ бібліятэкараў.

    Першымі наведвальнікамі выставы сталі вучні выпускнога класса Лелюкінскага дзіцячага сада- сярэдняй школы. Яны і іншыя наведвальнікі змаг-лі ўбачыць і падзівіцца глыбінёй і колькасцю літаратуры, інфармацыі, фотаілюстрацый.

    Уся літаратура з часоў Францыска Скарыны і да нашага часу, якая мелася ў фондах Іўеўскай раённай і дзіцячай бібліятэкі, перамясцілася на паліцы выставы. А гэта: факсімільнае ўзнаўленне Бібліі, якая выдадзена вялікім беларускім кнігадрукаром у 1517 — 1519 гадах у трох тамах, факсімільнае ўзнаўленне яго кніжнай спадчыны, у якое ўвайшлі выданні беларускага першадрукара, што захоўваюцца ў розных краінах свету. Гэтыя выданні знайшлі месца  ў раздзеле, які так і называецца «Кніжная спадчына Ф. Скарыны». Другі раздзел выставы «Ад Скарыны  да нашых дзён» утрымлівае ўсю літаратуру, якая датычыць  кнігавыдавецкай справы на Беларусі на працягу ўсёй яе гісторыі.  У кніжным фондзе бібліятэк такой літаратуры шмат. Яскравы таму доказ — кнігі на паліцах выставы, сярод якіх «Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 года», факсімільнае ўзнаўленне  самага старажытнага кніжнага помніка Беларусі ХІ стагоддзя — Тураўскага Евангелля з каментарыямі на рускай,  беларускай і англійскай мовах.  

    У раздзеле «Францыск Скарына — друкар, мысліцель і творца» выстаўлены рэпрадукцыі гравюр з Бібліі пражскага выдання. А таксама знакамітых скарынаўскіх ініцыялаў-буквіц для гэтых выданняў. Яны былі зроблены мастакамі сяреднявечча. І маюць рознае напісанне ў Бібліях пражскага і віленскага выданняў. Яны непаўторныя. Нідзе ў іншых выданнях іх не ўбачыш. 

    Гарманічным дапаўненнем гэтай выставы сталі малітвасловы з калекцыі Івана Мечыслава-віча Буйко, а таксама з фонду бібліятэкі (іх знайшла на  пакінутым хутары жанчына з Іўя і падарыла бібліятэцы), асобныя з якіх датуюцца 1873 годам, гадамі 19-20 стагоддзяў.  З калекцыі краязнаўцы і кнігі з бібліятэкі вядомага іўеўскага ксяндза, пісьменніка і асветніка Ідэльфонса Бобіча, вершы Адама Міцкевіча,1888 года выдання, мастацкі раман на французскай мове 1817 года, трохтомнік-даведнік аб раслінным свеце 1787 (!) года выдання і іншае.   

    Узбагаціла дадаткова гэтую выставу змястоўнае суправаджэнне яе, якое зрабіла Таіса Іванаўна.  Яна расказала пра творчы і жыццёвы шлях вялікага першадрукара, пра паходжанне яго прозвішча, пра дату выхаду першай  «Малой падарожнай кніжыцы», пра Скарыну-мастака, пра яго манаграму, пра яго працу ў якасці каралеўскага садоўніка чэшскага караля Фердынанда, пра яго нашчадкаў. Вельмі цікавым аказаўся адзін з гэтых расказаў.

    Мы, сучаснікі,  прывыклі, дзякуючы раману Міхаіла Булгакава «Майстар і Маргарыта», у поспехах кожнага творчага мужчыны шукаць след яго «маргарыты» — жанчыны, якая натхняе на творчасць. Аказалася, ёсць такая «маргарыта» і менавіта з імем Маргарыта і ў жыцці першадрукара.

    Насуперак меркаванню аб тым, што ў жыцці вядомых асоб, у іх біяграфіях не можа быць белых плямаў, у Скарыны амаль усё, што датычыць яго асабістага жыцця, засталося таямніцай нават для самых  дасведчаных. І толькі некалькі намёкаў на моцнае, прыгожае каханне да жанчыны па імені Маргарыта. Яна была жонкай аднаго з бліжэйшых сяброў віленскага купца Юрыя Адверніка. Адвернік разам з двумя віленскімі мецэнатамі Якубам Бабічам і Багданам Онькавым далі грошы Скарыне для стварэння ў 1517 годзе першай друкарні ў Празе. Менавіта ў гэтай пражскай друкарні наканавана было з'явіцца на свет бессмяротнай, самай славутай працы асветніка — Бібліі — на яго роднай мове. Калі ўважліва ўгле-дзецца ў  старонкі кнігі, сярод вобразаў на гравюрах мы часта сустракаем адзін чароўны жаночы лік. Мастак дастае гэты вобраз з глыбінь сваёй памяці і ўпарта прымушае ўдзельнічаць у самых драматычных біблейскіх падзеях, робячы безымянную гераіню, апранутую ў сціплае адзенне беларускай гараджанкі, наперсніцай самых вялікіх з біблейскіх жанчын. На правах даверанай дамы са світы царыцы Эсфір яна падтрымлівае яе шлейф. Разам з дачкой фараона назірае за тым, як з Ніла рабы вылаўліваюць карзінку з немаўлём Маісеем…

    Наўрад ці выпадкова доктар Скарына змяшчае выяву той жа таямнічай незнаёмкі на гравюру, якая сімвалізуе самую паэтычную частку Бібліі — «Песню песняў» цара Саламона.Менавіта яе схіленую галоўку вянчае тут зіхатлівай каронай прамудрасці сам Гасподзь. Ля ног незнаёмкі — славуты герб Францыска Скарыны.

    З Маргарытай Скарына пазнаёміўся значна раней, чым з яе мужам. Потым ён ператварыўся у сябра сям'і. А Адвернік стаў аднадумцам Скарыны і яго мецэнатам. Маргарыта, пэўна, стала той музай, што натхняла асветніка на новыя працы.

    У 1523 годзе здарылася тое, чаго ніхто не чакаў. Захварэў і памёр Юрый Адвернік. І Скарына атрымаў ад нябёсаў права быць шчаслівым з каханай жанчынай. Іх сямейнае жыццё не было доўгім, але было шчаслівым. Маргарыта, якая не мела дзяцей з Адвернікам, нарадзіла Скарыне двух сыноў. А ў 1530 годзе памерла ад мору. Скарына пакінуў Вільню назаўжды…

    Шмат цікавага прагучала ў той дзень у бібліятэцы. Ізноў мерапрыемства выставачнага праекта пераўтварылася ў значную падзею культурнага жыцця.

    Застаецца дадаць, што названая выстава працягвае дзейнічаць да 15 верасня. Паспяшайцеся яе наведаць. Напэўна, можна папрасіць  і дадатковы той экскурс, які зрабіла загадчыца бібліятэкі ў жыццё вялікага беларускага першадрукара. Подробнее

  • Верхнядзвінцы прынялі ўдзел у святкаванні Дня пісьменства ў Полацку Яніна ПАКУЛЬНЕВІЧ., Дзвінская праўда № 70 от 04 сентября 2017 12 сентября 2017 09:26 Культура Беларуская

    Грандыёзнымі мерапрыемствамі адзначыў старажытны Полацк трайное свята: Дзень беларускага пісьменства,  500-годдзе беларускага кнігадрукавання і 1155-годдзе горада Полацка. У мінулыя выхадныя ўсе шляхі вялі ў  Полацк, дзе героямі свята былі найперш людзі творчыя – пісьменнікі, паэты, журналісты,  кнігавыдаўцы, мастакі, майстры народнай творчасці, артысты. Усе яны дэманстравалі свае таленты на шматлікіх творчых пляцоўках, выставах, майстар-класах. Подробнее

  • Іўеўскі памідор: усё будзе добра! А. Шимко, Іўеўскі край 70/2017 от 13 сентября 2017 12 сентября 2017 08:52 КультураОбщество Беларуская

    “Іўеўскі памідор: усё будзе добра” – пад такой назвай прайшло раённае свята, на якое з’ехаліся не толькі жыхара рэгіёна, але і яго госці. Тэатралізаваннае шэсце па вуліцах горада “Памідорны бум” распачало мерапрыемствы на галоўнай пляцоўцы набяражнай возера. Дзеці і дарослыя ў карнавальных касцюмах віталі ўсіх прысутных, ствараючы добры настрой.

    У ўрачыстым адкрыцці прынялі ўдзел старшыня Іўеўскага райвыканкама А. Булак, начальнік Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі А. Вярсоцкі і муфтый Беларусі Абу-Бекір Шабановіч. Пазней да святкавання далучыўся намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама В. Лісковіч.

    Са словамі віншавання з першым святам іўеўскага памідора да ўдзельнікаў звярнуўся старшыня Іўеўскага райвыканкама А. Булак. Ён адзначыў, што Іўеўшчына даўно вядома сваёй унікальнасцю: тут у міры, сяброўстве і еднасці на працягу многіх стагоддзяў жывуць прадстаўнікі 4 канфесій і нацыянальнасцяў, пры гэтым захоўваючы сваі традыцыі і звычаі. Асаблівае месца ў іх культуры займае агародніцтва, якое патрабует пэўных ведаў, навыкаў і працавітасці.

    — Памідор з’яўляецца сімвалам нашых таленавітых, працавітых людзей, якія ўкладваюць у дадзеную справу не толькі час і сілы, але сардэчную цеплыню і турботу. Толькі рукамі людзей, якія любяць родную зямлю, могуць быць вырашчаны памідоры з такім непаўторным смакам. Я ўпэўнены, што гэтае свята стане традыцыйным, сапраўднай візітнай карткай, брэндам нашага рэгіёна.

    Пасля яго слоў сеньёр Памідор і сеньярыта Памідорынка ўзнялі ў іўеўескае неба флаг-сімвал свята і афіцыйна далі старт усім мерапрыемствам суботняга дня.

    Ад імя Гродзенскага аблвыканкама з віншаваннямі да іўеўчан і гасцей горада звярнуўся начальнік Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама А. Вярсоцкі. Гэтыя словы ён, у першую чаргу, адрасаваў тым людзям, якім належыць ідэя правядзення гэтага свята. Таксама ён заўважыў, што вельмі ўдала выбрана не толькі тэматыка мерапрыемства, але і глеба, на якую кінута гэта зерне. Падчас размовы з карэспандэнтам “ІК” ён асаблівую ўвагу звярнуў на арыгінальнасць арганізацыі свята:

    — Я падзякаваць хацеў тых, каму прыйшла вось гэтая цудоўная ідэя правесці менавіта тут, на Іўеўшчыне, такі фестываль, таму што гэтая культура і горад Іўе выклікаюць у народа добрую асацыяцыю. Уражаны тым, што у такі не просты на сяле час, калі ідзе сбор ураджая, на свяце сабралося вельмі шмат людзей. Гэта значыць, што тыя ідэі, якія былі закладзены ў аснову гэтага мерапрыемства, знайшлі водгук у сэрцах як іўеўчан, так і гасцей вашага рэгіёна. Што тычыцца пажаданняў на далейшае: такія святы ў Рэспубліцы Беларусь не праводзяцца, а толькі ў суседняй краіне – Расійскай Федэрацыі –  і ў адным з іспанскіх гарадоў, у якім пражывае прыкладна такая ж колькасць жыхароў, як і ў вас. Але нягледзячы на гэта, на свяце ў іх збіраецца больш за 40 тысяч чалавек. Пагэтаму я жадаю, каб вось да такіх размераў, да такіх масштабаў ваша свята вырасла з цягам часу. У вас усё для гэтага ёсць.

    Да святочных выншаванняў далучыўся і муфтый мусульманскага рэлігійнага аб’яднання ў Беларусі Абу-Бекір Шабановіч.

    Нягледзячы на тое, што свята маладое і праводзілася ўпершыню, гэта не стала перашкодай тут жа распачаць яго асаблівую традыцыю – закатку першай банкі памідораў. З такой адказнай справай пасчаслівілася справіцца старшыні райвыканкама А. Булаку, намесніку старшыні райвыканкама Л. Носуль і намесніку начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі С. Кішкель. З іх лёгкай рукі ў банку было адпраўлена 11 чырвонабокіх прыгажуноў і моцна закрыта да наступнага года.

    Здзіўляць гасцей на гэтым не перасталі: галоўнае чакала наперадзе… Трохметровы бутэрброд, якім частавалі актывісты БРСМ і галоўным інгрэдыентам якога, вядома, быў памідор, прыйшоўся ўсім да спадобы.

    А пакуль ішла дэгустацыя, свята прадаўжалася. Прыйшоў час выбраць лепшых у конкурсе “Міс Памідорка” і “Містар Памідор”, удзельнікамі якога сталі навучэнцы устаноў адукацыі Іўеўскага раёна. Кампетэнтнае журы ацэньвала не толькі знешні выгляд і арыгінальнасць касцюма, але і яго прэзентацыю і візітную картку канкурсантаў. Так, па выніках у намінацыі “Лепшая прэзентацыя касцюма” перамогу атрымалі Ганна Пекша і Аляксандр Івуць з Ліпнішкоўскага я/с-СШ. Узнагароду за “Арыгінальны карнавальны касцюм” атрымала Жанна Станкуць (Геранёнская СШ). “Лепшым памідорным калектывам” стала група дзяцей з Іўеўскага я/с – ПШ. А вось тытул “Містар Памідор” атрымаў Аляксандр Буцько з Бакштоўскага д/с-СШ, кампанію яму склала Сафія Пісарэнка (Бобравічскі д/с-СШ), якая і стала “Міс Памідоркай”.

    Святочную праграму прадоўжыў раённы конкурс “Памідорны ўладар сяла-2017”. Сем’і з 10 сельскіх саветаў Іўеўскага раёна не толькі прэзентавалі журы свае падвор’і і паказалі гаспадарчыя здольнасці, але і прадэманстравалі ўменне працаваць дружна і зладжана. Узнагароды былі ўручаны таксама па розным намінацыям. Так, Граматай Іўеўскага райвыканкама і каштоўным падарункам была ўзнагароджана сям’я Шлемпа (Суботнікскі с/с), якая прадставіла “Лепшую візітоўку”. “Калінарных спраў майстрамі” стала сям’я Пясецкіх з Ліпнішкоўскага с/с, а вось самай спрытнай паказала сябе сям’я Шапуцька Эйгердоўскага с/с. У намінацыі “Самая дружная сям’я” лепшай стала сям’я Гражынскіх (Юрацішкоўскі с/с), творчыя здольнасці сям’і Ломаш (Трабскі с/с) прыйшліся да спадобы журы больш за другіх. Намінацыя “Вось так памідор” была аддадзена сям’і Садоўскіх Лаздунскага с/с, а вось гледачы свой прыз адрасавалі сям’і Рынгель (Іўеўскі с/с). Сям’я Жылевіч Гераненскага с/с атрымала ўзнагароду ў намінацыі “Самая маладая сям’я”, а сям’я Буцько – “За волю да перамогі”. Пераможцамі раённага конкурса стала сям’я Сушчынскіх Лелюкінскага с/с, якой быў прысвоены тытул “Памідорны ўладар сяла-2017”.

    А пакуль на конкурснай пляцоўцы вызначаўся лепшы з лепшых, сваю творчасць гледачам дарыў часты госць Іўеўшчыны, народны артыст Беларусі А. Саладуха. Са сваімі канцэртнымі праграмамі таксама выступілі творчыя калектывы Іўеўскага і Карэліцкага раёнаў.

    Сумаваць у гэты дзень нікому не прыйшлося: усе, ад маленькага да дарослага, знайшлі сабе занятак. На працягу ўсяго свята дзеці маглі наведаць атракцыёны і пляцоўкі для гульняў, майстар-класы, працавала вуліца майстроў, дзе кожны мог не толькі паглядзець выстаўку вырабаў майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, але і набыць сувенір на памяць.

    Адно імгненне – столькі спатрэбілася, каб свята паспела скончыцца. У гэты дзень не адзін дзясятак людзей стаў сведкай таго, як на іўеўскай зямлі нарадзілася новая традыцыя – “Іўеўскі памідор”. З кожным годам яна будзе набіраць сілы, мацнець, каб у будучым пераўтварыцца ў сапраўдны памідорны фестываль. Менавіта таму запушчаны ў неба сімвал свята “Іўеўскі памідор-2017” толькі развітаўся з намі да наступнага года. Подробнее

  • Маладыя і перспектыўныя следчыя Аляксандр ГОРБАЧ, Івацэвіцкі веснік №70 от 12 сентября 2017 12 сентября 2017 08:51 Общество Беларуская

    У Івацэвіцкім раённым аддзеле Следчага камітэта нараўне з вопытнымі супрацоўнікамі паспяхова працуюць і маладыя, сярод якіх кіраўнік падраздзялення Вадзім Лішко адзначыў Аксану Корзун і Дзяніса Валошчыка (на здымку). Супрацоўнік “ІВ” напярэдадні прафесійнага свята пагутарыў з кожным з гэтых маладых супрацоўнікаў, пацікавіўся: што непакоіць іх як следчага і як грамадзяніна, разгляд якіх спраў найбольш уразіў кожнага з іх! Подробнее

  • МУЗЫКА ГУКАЎ РОДНЫХ СЛОЎ П. Владин, Іўеўскі край 69/2017 от 09 сентября 2017 12 сентября 2017 08:43 КультураОбщество Беларуская

    На працягу доўгага часу ў ДУА «Навучальна-педагагічны комплекс Юрацішкаўскі яслі-сад — сярэдняя школа» заўсёды надавалася вялікае значэнне вывучэнню роднага краю, у тым ліку і назваў населеных пунктаў, таму што гэта крыніца вывучэння гісторыі свайго краю, спасціжэнне сваіх каранёў, захаванне духоўнай спадчыны і самабытнасці народа. 

    З 1999 года ў Юрацішкаўскай сярэдняй школе існуе краязнаўчы музей «Вытокі». Фактычна музей існаваў і раней. У час работы гісторыкам мясцовага настаўніка Валянціна Антонавіча Врублеўскага былі сабраны шматлікія экспанаты. Стварыла і кіравала музеем доўгі час Галіна Паўлаўна Дуніч. З 1 верасня кіраўніком музея з'яўляецца настаўнік беларускай мовы і літаратуры Галіна Станіславаўна Мінаева. 

    У музеі налічваецца каля 900 экспанатаў, з іх амаль 500 — у асноўным фондзе.

    Зацікаўлены краязнаўчымі даследаваннямі як вучні, так і настаўнікі.

    У апошні час найбольшую цікавасць выклікае работа па вывучэнні назваў населеных пунктаў (айконімаў) Юрацішкаўскага сельсавета.

    Цікавае даследаванне «Айконімы Юрацішкаўскага сельсавета» правёў вучань 9 «А» класа Вадзім Казакевіч пад кіраўніцтвам настаўніка беларускай мовы і літаратуры Г.С. Мінаевай.

    Навуковым кіраўніком працы з'яўляецца старшы выкладчык, дацэнт кафедры беларускага і супастаўляльнага мовазнаўства Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, кандыдат філалагічных навук Станіслаў Антонавіч Янушкевіч.

    Што такое айканіміка? У энцыклапедыі «Беларуская мова» чытаем: «Айканіміка (ад грэч. Oikos — жыллё і onуma — імя, назва) — раздзел тапанімікі, які вывучае айконімы — уласныя назвы паселішчаў (гарадоў, сёл, вёсак, пасёлкаў, хутароў), а таксама сукупнасць назваў — айканімію».

    На тэрыторыі Юрацішкаўскага сельсавета знаходзіцца 30 вёсак, 7 хутароў і 1 пасёлак.

    Айконімы апелятыўнага паходжання

    Да айконімаў апелятыўнага паходжання ў Юрацішкаўскім сельсавеце адносіцца 9(24%)  назваў. 

    Гумнішчы (вёска). Раней вёску называлі Рымары, таму што ў ёй жылі рымары — майстры, якія выраблялі конскую збрую. Раней у вёсцы хаты стаялі з аднаго боку вуліцы, а гумны — на другім баку вуліцы.У гады Першай сусветнай вайны Рымары згарэлі. Людзі пачалі аднаўляць жыллё не на месцы згарэўшых хат, а на былых гумнішчах — месцах, дзе стаяла гумно. Таму вёска стала называцца Гумнішчы.

    Дарэні (вёска). Корань слова «дар», месца падараванае, бясплатная зямля.

    Заельнікі (вёска). Вёска пасляваеннага перыяду. Будаваліся за лесам, у якім у асноўным расла елка. Заельнікі — людзі, якія пасяліліся за ельнікам.

    Пасека (вёска). Назва паходзіць ад слова “пасека” — высечаная дзялянка лесу. Пасля рэвалюцыі на хутарах сяляне атрымлівалі надзелы зямлі. Самі высякалі лес, кустоўе, будаваліся. Хаты стаялі не побач, а далёка адна ад адной. У сучасны момант не засталося ніводнай хаты. Перабудаваліся бліжэй да вёскі Ляпёшкі. 

    Пунішчы (вёска).Назва паходзіць ад назоўніка пунішча, месца, дзе была гаспадарчая пабудова — пуня. Пуня будавалася для вялікіх запасаў зерня, сена, дроў. Корань слова «Пунь»- поўны. Гаворыць аб заможнасці сялян.

    Чаркесы (вёска). Ваяўнічая назва. У ХІХ стагоддзі вёска называлася Чаркесы-чарты. Украінскіх казакоў, якія ўдзельнічалі на баку Расіі ў вайне з Вялікім Княствам Літоўскім, называлі чаркесамі. Некаторыя чаркесы засталіся тут і пасяліліся.

    Сустракаюцца айконімы-апелятывы іншамоўнага паходжання.

    Гялуці (вёска). Вёска за 7 кіламетраў ад Юрацішак. Паходзіць ад літоўскага слова «гелес», што ў перакладзе — кветка.

    Келайці (вёска). У перакладзе з літоўскай мовы — вёска.

    Лойбішкі (хутар).Корань слова лойб. Па меркаванні некаторых старажылаў, корань слова паходзіць з яўрэйскай мовы. 

    Айконiмы апелятыўнага паходжання ва ўтваральнай аснове нясуць iнфармацыю аб прыродна-геаграфiчных умовах жыцця чалавека, аб непасрэднай цi апасродкаванай сувязi прыродна-геаграфiчных аб'ектаў з практычнай дзейнасцю чалавека, аб сiстэме i характары земляробства, аб тыпах пасялення, пабудовах i збудаваннях гаспадарчага i грамадскага прызначэння. 

    Айконімы антрапанімічнага паходжання

    Айконiмы антрапанiмiчнага паходжання данеслi да нас i словаўтваральныя сродкi, уласцiвыя жывой народнай мове. Да айконімаў антрапанімічнага характару адносіцца 25(65%) назваў населеных пунктаў. 

    Адамава (хутар). Першым пасяленцам хутара быў Адам. Людзі называлі Адамава зямля, Адамаў хутар.Так сталі называць і вёску.

    Вайніліха (хутар). Калісьці зямля належала багатай шляхетнай сям'і Вайніцкім, пазней — Вайніловічам. Напэўна, паходзіць ад Вайніліхі — жонкі Вайніловіча.

    Верашчакі (вёска). Утворана ад  прозвішча Верашчака. 

    Грушанцы (вёска). Зямля належала пану Фільмановічу, які жыў у Бокшышках. Пан вырашыў пасадзіць сад. Вельмі ўрадлівымі былі грушы. Недалёка ад саду пачалі сяліцца сяляне. Паходжанне назвы многія жыхары звязваюць са словам “груша”. На самой справе айконім патранімічнага паходжання. Патранімічныя назвы паходзяць ад калектыўнага наймення падуладных ці нашчадкаў асобы, імя якой ляжыць у аснове. Грушанцы — падуладныя або нашчадкі Грышы або Грушына.

    Дунічы (хутар). Прозвішча Дуніч дало назву вёсцы. У Х1Х стагоддзі два браты па прозвішчы Дуніч пачалі будавацца побач, далей ад вёскі. 

    Жылічы(вёска). Славянская старажытная назва.Паходзіць ад прозвішча Жыліч. Вёску заснавалі жыхары з такім прозвішчам. Такія назвы называюцца родавымі або сямейнымі, таму што паселішча засялялі спачатку роды сялян, а затым сем'і.

    Зялёнкі (хутар). Раней на многіх калгасных палетках сеялі лён. Адразу за палеткамі лёну пачалося будаўніцтва некалькіх хат. Калі пыталіся: «Дзе ж ты хату сабе ставіш?» То ў адказ чулі: «За лёнам». Так назву тлумачаць мясцовыя жыхары. Айконім паходзіць ад прозвішча Зялёнка.

    Каркіняты (вёска). Ад прозвішча Коркінец.

    Косці (вёска). Родавая назва. Заснавальнік і ўладар Касцялоўскі. Наконт паходжання дадзенай назвы існуе легенда «Косці», дзе расказваецца пра каханне, якое закончылася трагічна, але не было забыта ў народзе, перадаецца з пакалення ў пакаленне як узор чысціні і прыгажосці самага светлага пачуцця, пра гора маці, якая страціла свайго адзінага сына. 

    Вёску, якая пазней узнікла на месцы, дзе маці знайшла сынавы косці, так і назвалі — Косці, бо гэтае слова паўтарала, плачучы, няшчасная жанчына. 

    Кузьмянка (хутар). Ад імя Кузьма. Так званая прыналежная назва, тое, што належыць Кузьме. 

    Ляпёшкі (вёска).Вёску заснаваў пан Лепяха ля старажытнага гасцінца Юрацішкі — Трабы. Паводле легенды «Слёзы — ягады журавінага балота» вёска атрымала назву ад прозвішча дбайнага гаспадара па прозвішчы Ляпешка. 

    Лабачы (вёска).Назва паходзіць ад прозвішча першапасяленца — Лобач або Лабач.

    Людзвінава (хутар).Названа ад уласнага імя Людзвін. Людзвінава — тое, што належыць Людзвіну. Мясціна належала пану Людзвіну Радкевічу.

    Макуці (вёска). Назва ад прозвішча Макуца.

    Мількі (вёска). За мілю ад Грушанцаў. Айконім паходзіць ад прозвішча Мілька.

    Навікі (вёска). Назва вёскі паходзіць ад назоўніка новікі — новыя пасяленцы, або прозвішча Новік.

    Няфёдкі (вёска).У народзе называюць вёску Няхведкі. Ад прозвішча Няфёдка.

    Паболі (вёска). Ад прозвішча Побаль.

    Савічы (вёска). Назва паходзіць ад прозвішча Савіч. 

    Сямёнкі (вёска).  Ад стараяўрэйскага імя Сямён, Сямёнка.

    Цянюкаўшчына (вёска). Назва паходзіць ад прозвішча Ценякоў або Цянюк. Звычайна з суфіксам -шчына-, -оўшчына называлася паселішча па прозвішчы былога ўладальніка маёмасці. 

    Чарнэлі (вёска). Корань слова «чарн». Жылі вельмі бедныя людзі, чарната, галота. Распаўсюджана прозвішча Чарнэль, ад якога вёска і атрымала назву.

    Чашэйкі (вёска).У аснове назвы — прозвішча Чашэйка. 

    Шавёлы (вёска). Ад прозвішча Шавёла — паляўнічы.

    Яросмішкі (вёска). Назва паходзіць ад імя Ярома (Ярэма) з літоўскім фармантам (суфіксам) -ішкі.

    Юрацішкі (гарадскі пасёлак). Наконт паходжання назвы існуе некалькі меркаванняў. Адны  сцвярджаюць, што імя сваё атрымала мястэчка ад першага пасяленца Юрася з прыбаўленнем літоўскага суфікса -ішкі, другія — што першых пасяленцаў было двое — Юрась і Цішка. Нядаўна з'явілася яшчэ  адно меркаванне: тэрыторыя мястэчка адносілася да ўладанняў княгіні Юраты. Дабавіўшы да яе імя літоўскі фармант — ішкі  атрымалі назву Юрацішкі. 

    Айконім мае балцкае паходжанне. «Юра» ў перакладзе з літоўскай мовы — мора, «юратас» — русалачка. У мінулым мясціна вельмі балоцістая. Было шмат маленькіх азяркоў і ручайкоў. Працякала рэчка Чапунька. Бытуе легенда, што русалкі заварожвалі сваёй прыгажосцю падарожнікаў, якія бясследна прападалі.

    У легендзе «Юрацішкі» расказваецца аб паходжанні Юрацішак ад імя Юрась. У гэтай легендзе гучыць гісторыя кахання двух маладых людзей, Юрася і Гэлькі, якія, рызыкуючы сваім жыццём, выратавалі адзін аднаго, ажаніліся і заснавалі мястэчка, якое назвалі Юрацішкі. У легендзе «Юрата і Кастусь» расказваецца пра версію паходжання назвы ад марской багіні Юраты, якая закахалася ў простага хлопца Кастуся. Але бог Пярун раззлаваўся на Юрату за тое, што яна, багіня, закахалася ў смяротнага. Кастуся ён забіў, а Юрату загадаў прывязаць да валуноў у самым глыбокім месцы Балтыйскага мора. 

    Ва ўтваральнай аснове айконiмаў антрапанiмiчнага паходжання адбiлася складаная iменаслоўная сiстэма розных эпох. Тут знайшлi адлюстраванне як старажытныя iмёны-мянушкi апелятыўнага паходжання, так i хрысцiянскiя ўласныя асабовыя iмёны.

    Айконімы гідранімічнага паходжання

    Што тычыцца айконiмаў гiдранiмiчнага паходжання, то iх вельмi мала на тэрыторыі Юрацішкаўскага сельсавета. Да айконiмаў гiдранiмiчнага паходжання адносіцца назва Якунь. Вёска размешчана на рацэ Якунька. Паходзіць ад назвы рэчкі, раней рака называлася Якунь. 

    Айконімы з непразрыстай матывацыяй

    Не ўсе айконімы тэрыторыі сельсавета выяўляюць празрыстую матывацыю, сустракаюцца і са скрытай, гіпатэтычнай. 

    Бокшышкі (вёска). У «Кароткім тапанімічным слоўніку Беларусі» В.А. Жучкевіча тлумачыцца, што назва ўтворана ад прозвішча Бокша, вытворнай ад Богша, тое, што і Богуш. Па другой версіі — вёска знаходзілася крыху ўбок ад дарогі. Слова ўтворана пры дапамозе літоўскага фарманта -ышкі.

    Цэпяняты (вёска). Назва з непразрыстай матывацыяй. Жыхары звязваюць яе са словам “цэп” — прыладай для малацьбы збожжа ручным спосабам у выглядзе доўгай палкі з прымацаваным да яе гужыкам драўлянага біча. 

    Як бачым, багатая на падзеi гiсторыя нашага краю, працяглыя кантакты з суседнiмi этнасамi абумовiлi з'яўленне ўнiкальнай сiстэмы назваў паселiшчаў, якiя з'яўляюцца неацэннымi сведкамi нашай мiнуўшчыны. Назвы населеных пунктаў дапамагаюць чытаць біяграфію роднай зямлі. 

    Сабраны матэрыял па тэме даследавання выкарыстоўваецца на ўроках беларускай мовы і літаратуры, факультатыўных занятках. З гэтай мэтай выдадзены дзве брашуры: «Легенды і паданні Юрацішкаўскага сельсавета» і «Слоўнік назваў населеных пунктаў Юрацішкаўскага сельсавета». Дадзеныя брашуры знаходзяцца ў кабінеце беларускай мовы і літаратуры, школьнай і сельскай бібліятэках, сельсавеце. Дадзены матэрыял прыняты да друку ў зборніку кафедры беларускага і супастаўляльнага мовазнаўства Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы «Філалагічнае краязнаўства Гродзеншчыны». 

    Кожны, каго цікавіць гісторыя свайго краю, свае карані, можа азнаёміцца з даследаваннямі юнага краязнаўцы.

    Сваю працу па вывучэнні спадчыны роднага краю дзевяцікласнік мяркуе працягваць.

    Усім, у тым ліку і чытачам раённай газеты, будзе цікава даведацца пра паходжанне назваў населеных пунктаў  Іўеўскага раёна. Подробнее

  • “Смаргоньгаз” адзначыў сваё прафесійнае свята Юрый ЯНУШКЕВІЧ, Светлы шлях /36 от 08 сентября 2017 11 сентября 2017 20:58 Общество Беларуская

    Дырэктар “Смаргоньгазу” Валянцін Мядзвецкі знаходзіцца ў водпуску. Але калі мы прыехалі ў гэту арганізацыю, то засталі яго на працоўным месцы. Вядома ж, яму цікава, як тут ідуць справы. Мог бы даведацца па тэлефоне, але лепш усё ўбачыць на свае вочы. Прыехаў, паглядзеў і паехаў далей адпачываць са спакойнай душой. Кажа: “Час цяпер няпросты, таму іншым разам не пашкодзіць заглянуць на работу”. А яе хапае. Нягледзячы на змяншэнне фінансавання работнікі мясцовай газавай гаспадаркі не толькі абслугоўваюць здадзеныя ў эксплуатацыю газаправоды, але і пракладваюць новыя. Подробнее

  • Будзь у авангардзе падзей Раман Вежнавец, Авангард 2017-09-36 от 09 сентября 2017 11 сентября 2017 16:28 Общество Беларуская

    Пачалася падпіска на IV квартал 2017 года на перыядычныя друкаваныя выданні.
    Подробнее

  • Любоў Чаркашына: Адчуваю сябе шматдзетнай маці Вераніка Пуставіт, Звязда 174 (28538) от 09 сентября 2017 11 сентября 2017 16:01 Спорт Беларуская

    Бронзавы медаль на Алімпійскіх гульнях у Лондане. Яшчэ гадоў пяць таму краіна трыумфавала: адна з выхаванак айчыннай школы мастацкай гімнастыкі дастойна прадставіла сваю краіну на сусветным спаборніцтве. Але ў тым жа 2012-м спартсменка заявіла аб сканчэнні кар'еры. Подробнее

  • Каханне – на замок і ключы – у ваду Ірына ПАЛУБЕЦ, Авангард 2017-09-36 от 09 сентября 2017 11 сентября 2017 15:55 Общество Беларуская

    У жнівеньскім нумары “Авангарда” мы неяк распавядалі пра добраўпарадкаванне аднаго з дзесяці знакавых месцаў Будакашалёўшчыны – святой крынічкі ў вёсцы Сялец Кашалёўскага сельсавета. У размове з карэспандэнтам старшыня Кашалёўскага сельскага Савета, выканаўчага камітэта Віктар Шугаў абяцаў, што да Дня ўшанавання святых пакутнікаў Макавеяў і без таго добраўладкаванае, надзвычай прывабнае месца стане яшчэ лепей дзякуючы ўстаноўцы за купеллю перакіднога мастка. Дарэчы, так і адбылося. Подробнее